Міжнародная электратэхнічная камісія
| Міжнародная электратэхнічная камісія | |
| International Electrotechnical Commission | |
| Лягатып МЭК | |
| Абрэвіятура | МЭК |
|---|---|
| Дэвіз | «Making electrotechnology work for you» |
| Дата ўтварэньня |
26 чэрвеня 1906 Лёндан, Ангельшчына, Вялікабрытанія |
| Тып | Няўрадавая арганізацыя |
| Мэта | Стандартызацыя электрычнай, электроннай і зьвязаных тэхналёгіяў |
| Штаб-кватэра | Жэнэва, Швайцарыя |
| Сяброўства |
60 краінаў
Мэксіка |
| Афіцыйныя мовы | ангельская, француская |
| прэзыдэнт | Junji Nomura |
| Бюджэт | CHF 20 мільёнаў / $ 20,938 мільёнаў / €19,3 мільёны |
| Сайт | www.iec.ch |
Міжнаро́дная электратэхні́чная камі́сія (па-ангельску: International Electrotechnical Commission, па-француску: Commission électrotechnique internationale) — некамэрцыйная, няўрадавая міжнародная арганізацыя стандартызацыі, якая падрыхтоўвае і публікуе міжнародныя стандарты па ўсіх электрычных, электронных і сумежных тэхналёгіях — абагульненых назвай «электратэхналёгіі». Стандарты МЭК рэгулююць значны абшар тэхналёгіяў ад вытворчасьці энэргіі, перадачы і дастаўкі яе да бытавых прыбораў і офіснага абсталяваньня, паўправаднікі, валаконную оптыку, батарэйкі, сонечную энэргію, нанатэхналёгіі, марскую энэргію і мноства іншых. МЭК таксама кантралюе тры глябальныя сыстэмы ацэнкі адпаведнасьці(en), якія вызначаюць, ці адпавядаюць абсталяваньне, сыстэма або складнікі міжнародным стандартам арганізацыі.
Статус МЭК ахоплівае ўсе электратэхналёгіі ўключна з вытворчасьцю і перадай энэргіі, электроніку, магнэтызм і электрамагнэтызм, электраакустыку, мультымэдыя, тэлекамунікацыі і мэдыцынскія тэхналёгіі, а таксама зьвязаныя агульныя дысцыпліны, такія як тэрміналёгія і сымболіка, электрамагнэтычная сумяшчальнасьць, вымярэньні і прадукцыйнасьць, надзейнасьць, праектаваньне і распрацоўка, бясьпека і вакольнае асяродзьдзе.
Сяброўства
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
МЭК складаецца з арганізацыяў-удзельніц, якія называюцца нацыянальнымі камітэтамі, кожны зь якіх прадстаўляе ў МЭК электратэхнічныя інтарэсы сваёй краіны. Пад такімі маюцца на ўвахе вытворцы, пастаўцы паслуг, разьмеркавальнікі і прадаўцы, спажыўцы і карыстальнікі, дзяржаўныя ўстановы ўсіх узроўняў, прафэсійныя аб’яднаньні і саюзы, а таксама распрацоўнікі нацыянальных стандартаў.
Наступныя краіны складаюць МЭК:[1]
- Поўныя сябры:
- Асацыяваныя сябры (абмежаваныя правы галасаваньня і кіраваньня)[2]