Трэцяя Ўстаўная грамата

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Устаўная грамата
«Трэцяя Ўстаўная грамата»
Нумар: 3
Прыняцьце: 25 сакавіка 1918 (100 гадоў таму)
Ухваленьне: Рада Беларускай Народнай Рэспублікі
Падпісаньне: Язэп Варонка
Уступ у сілу: 25 сакавіка 1918
Поўны тэкст у Вікікрыніцах?

.

Трэ́цяя Ўстаўна́я гра́мата — юрыдычны акт, прыняты Радай БНР 25 сакавіка 1918 у Менску (у доме Маліна), згодна зь ёй Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчалася незалежнай дзяржавай.

Трэцяя Ўстаўная грамата

Трэцяя Ўстаўная грамата была прынятая ва ўмовах, калі паводле Берасьцейскага міру Савецкая Расея пагадзілася на акупацыю тэрыторыі Беларусі Нямеччынай.

Рада БНР выступіла з патрабаваньнем перагледзець Берасьцейскую мірную дамову. На землях, дзе жыве й мае лічэбную перавагу беларускі народ, абвяшчалася вольная, незалежная дзяржава; у склад яе былі ўключаныя Магілёўская, Мінская, Віцебская, беларускія часткі Гарадзенскай, Віленскай, Смаленскай, Чарнігаўскай і суседніх губэрняў. Пацьвярджаліся таксама правы й вольнасьці грамадзянаў і народаў Беларусі, абвешчаныя Другой Устаўной граматай ад 9 сакавіка 1918.

Арыгінальная грамата ўяўляе сабой машынапісны аркуш паперы, падпісаны з адваротнага боку

  1. старшынём ураду і народным сакратаром замежных справаў Язэпам Варонкам,
  2. народным сакратаром вайсковых спраў Кастусём Езавітавым,
  3. народным сакратаром гаспадаркі Янам Серадой,
  4. народным сакратаром земляробства Тамашам Грыбам,
  5. кіраўніком справамі Лявонам Зайцам
  6. народным сакратаром юстыцыі Яфімам Бялевічам
  7. народным сакратаром кантролю Пятром Крачэўскім
  8. народным сакратаром асьветы Аркадзем Смолічам,
  9. народным сакратаром апекі Палутай Бадуновай,
  10. народным сакратаром пошты і тэлеграфу Аляксандрам Карабачам

і замацаваны дзяржаўнай пячаткай.

Экземпляр Трэцяй Устаўной граматы захоўваецца ў Нацыянальным архіве РБ, Ф. 325, воп. 1, атр. 21, арк. 124-125[1].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Сакалоўскі, У. Надзвычайная місія БНР у Нямеччыне // ARCHE. Пачатак. — 2009. — № 3. — С. 54.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]