Перайсьці да зьместу

Беларускі народны камітэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Беларускі народны камітэт (БНК) — каардынацыйны орган беларускіх палітычных, грамадзкіх і прафэсійных арганізацыяў.

Быў створаны ў Вільні і дзейнічаў у 1915—1918 гадах на акупаванай Нямеччынай тэрыторыі Беларусі. У БНК уваходзілі прадстаўнікі Беларускай сацыял-дэмакратычнай работніцкай групы, Віленскага камітэту Беларускай сацыялістычнай грамады, Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны і іншыя. Узначальваў БНК Антон Луцкевіч.

Напачатку БНК прытрымліваўся канцэпцыі Канфэдэрацыі ВКЛ. Пазьней выказваўся за ўтварэньне Беларуска-Летувіскай дзяржавы з унутраным разьмежаваньнем аўтаномных беларускіх і летувіскіх зямель. У чэрвені 1916 году выпрацаваў ідэю Злучаных Штатаў ад Балтыйскага да Чорнага мораў. Гэтую канцэпцыю БНК прадставіў Лазанскай канфэрэнцыі народаў Расеі (1916). БНК удзельнічаў у правядзеньні Беларускай канфэрэнцыі 1918 году ў Вільні. На ёй была выбрана Віленская беларуская рада, якой БНК здаў свае паўнамоцтвы.

  • Луцкевіч А. Злучаныя Штаты ад Балтыкі да Чорнага мора // Свабода. — № 2. — 1990.
  • Сідарэвіч, А. Беларускі народны камітэт // БелЭн. — Мн.: 1996 Т. 2.
  • Сідарэвіч А. Беларускі шлях // ЛіМ. — 1990. 23 лістапада.