Менскі аўтамабільны завод

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«МАЗ»
Выява лягатыпу
МАЗ слева.jpg
Тып адкрытае акцыянэрнае таварыства
Дэвіз Скараючы кантынэнты
Заснаваная 16 ліпеня 1944 (78 гадоў таму)
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Менск
Адрас Заводзкі раён, Сацыялістычная вул., д. 2
Ключавыя фігуры Валер Іванковіч, Ігар Гладун[1]
Галіна прамысловасьць
Прадукцыя аўтобус, грузавік, прычэп і тралейбус
Абарачэньне Green Arrow Up Darker.svg13 018,5 млрд рублёў ($1 555,4 млн)
Апэрацыйны прыбытак Red Arrow Down.svg1 582,3 млрд руб ($189,1 млн)
Чысты прыбытак Red Arrow Down.svg1 256,9 млрд руб ($150,2 млн)
Лік супрацоўнікаў 21 685 (2012)
Матчына кампанія Міністэрства прамысловасьці Рэспублікі Беларусь
Даччыныя кампаніі «Магілёўтрансмаш», «МАЗ-Купава»

«Ме́нскі аўтамабі́льны заво́д» — найбуйнейшае дзяржаўнае аўтамабілебудаўнічае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў 1944 годзе.

Вырабляе аўтобусы, грузавікі, прычэпы і тралейбусы.

Падразьдзяленьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемства ўлучае Асіповіцкі завод аўтамабільных агрэгатаў (Магілёўская вобласьць), Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод (Берасьцейская вобласьць), Гарадзенскі мэханічны завод, Дзяржынскі экспэрымэнтальна-мэханічны завод (Койданаў, Менская вобласьць), «Кавальскі завод цяжкіх штамповак» (Жодзін, Менская вобл.), завод «МАЗ-Купава» і завод «Магілёўтрансмаш». Таксама ў валоданьні знаходзяцца «БудМАЗтрэст», гандлёвы дом, гасьцініца «Алмаз», сэрвісны цэнтар і палац культуры. Мае замежныя прадстаўніцтвы ў Кіеве (Украіна), Маскве (Расея), Пясечна (Мазавецкае ваяводзтва, Польшча), і Ўральску (Заходне-Казахстанская вобласьць, Казахстан).

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нізкападлогавыя гарадзкія аўтобусы МАЗ-203 і МАЗ-206
Як зьбіраюць МАЗ

Прадпрыемства ўзьнікла на аснове аўтарамонтнай майстэрні, створанай партызанскімі ротамі ў 1944 годзе. 9 жніўня 1944 г. пачаў працу Менскі аўтазборачны завод[2]. У кастрычніку 1947 г. адбылася зборка першых 5 самазвалаў. У 1948 г. збудавалі першую зборачную чаргу. У 1950-ым — запусьцілі другую. У 1951 г. завод сабраў 25 тыс. аўтамабіляў. У кастрычніку 1958 г. 40-тонны самазвал МАЗ-530 атрымаў галоўную ўзнагароду Сусьветнай прамысловай выставы ў Брусэлі (Бэльгія). 14 красавіка 1989 г. завод выпусьціў мільённы аўтамабіль. 10 сьнежня 1997 г. завод утварыў сумеснае зь канцэрнам «МАН» (Мюнхэн, Нямеччына) прадпрыемства. У лютым 2009 г. завод ператварылі з унітарнага прадпрыемства ў адкрытае акцыянэрнае таварыства. У сакавіку 2010 г. на прадпрыемстве працавала каля 28 тыс. чалавек[3]. За 2010 г. продажы склалі 22 980 аўтамабіляў, зь іх 41,25% у Беларусі і 38,6% у Расеі[4].

Санкцыі ЕС, іншых краін[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

21 чэрвеня 2021 году аўтамабільны завод (а таксама яго дырэктар Іванковіч) быў унесены ў чорны сьпіс Эўразьвязу[5][6]. Таксама завод і Іванковіча у свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Канада[7][8], Швайцарыя[9][10]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[11].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кіраўніцтва(рас.) // ААТ «Менскі аўтамабільны завод», 2021 г. Праверана 15 чэрвеня 2021 г.
  2. ^ Дзьве даты // Зьвязда : газэта. — 9 жніўня 2008. — № 148 (26261). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ Сяргей Грыб. Сталіца крочыць за МКАД // Зьвязда : газэта. — 25 сакавіка 2010. — № 54 (26662). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  4. ^ Павал Берасьнеў. Калі мы з кімсьці не «пажэнімся», то ня выжывем // Зьвязда : газэта. — 11 сакавіка 2011. — № 45 (26909). — С. 11. — ISSN 1990-763x.
  5. ^ COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 - Афіцыйны часопіс Эўрапейскага Зьвязу(uk), 21.06.2021
  6. ^ In Photos: What EU Sanctions Against Belarus Look Like(анг.). Радыё СвабодаПраверана 2021-08-14 г. Архіўная копія ад 2021-08-08 г.
  7. ^ Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List(анг.). Міністэрства міжнародных справаў Канады(en) (2015-10-19). Праверана 2021-06-29 г.
  8. ^ Entire Economic Spheres Can Be Paralised in Belarus(анг.). Хартыя'97 (2021-08-12). Архіўная копія ад 2021-08-12 г.
  9. ^ Michael Shields; Liffey, Kevin (2021-07-07) Swiss widen sanctions list against Belarus(анг.). ReutersПраверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
  10. ^ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. August 2021 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 7 und 8(анг.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаньнях(de) (2021-08-11). Праверана 2021-08-15 г. Архіўная копія ад 2021-08-15 г.
  11. ^ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus(анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу (2021-07-06). Праверана 2021-09-10 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]