Перайсьці да зьместу

Смартфон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Смартфон
Смартфон

Смартфон (анг. smartphone — «разумны тэлефон») — прылада, якая выконвае функцыі мабільнага тэлефону і кішэнёвага пэрсанальнага кампутара (КПК).

Галоўнай асабліваю рысаю смартфона зьяўляецца наяўнасьць разьвітай апэрацыйнай сыстэмы. Гэта дазваляе практычна неабмежавана пашыраць функцыянальнасьць апаратаў, усталёўваючы праграмы, напісаныя староньнімі вытворцамі праграмнага забесьпячэньня. Смартфоны арыентаваныя на выкарыстаньне ў якасьці прылады галасавой сувязі, гэта зьяўляецца іхняй першачарговай мэтай. А ўжо магчымасьці працы з дадзенымі зьяўляюцца другаснымі. Гэта адрозьнівае іх ад камунікатараў і КПК, галоўны націск пры выкарыстаньні якіх робіцца менавіта на працу з дадзенымі. Падчас працы са смартфонамі часьцей за ўсё выкарыстоўваецца адна рука, у той час калі праца з КПК і камунікатарам патрабуе выкарыстаньня дзьвюх рук. Яшчэ адна асаблівасьць смартфону — наяўнасьць SIM-карткі апэратара мабільнае сувязі, безь якой смартфон (у большасьці выпадкаў) працаваць ня будзе.

Асноўныя вытворцы смартфонаў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Статыстыка рынка смартфонаў паводле вытворцаў[1][2][3]:

Вытворца 3 кв. 2007 г. 3 кв. 2008 г. 3 кв. 2009 г.
шт. % шт. % шт. %
«Нокія» 16 025 69051,4 %15 485 69038,9 %16 413 42039,7 %
RIM (BlackBerry) 3 298 09010,6 %6 051 73015,2 %8 521 28020,6 %
«Эпл» 1 107 4603,6 %6 899 01017,3 %7 362 67017,8 %
HTC 850 4002,7 %2 308 2105,8 %2 179 9605,3 %
Fujitsu ——1 093 8702,7 %1 394 7103,3 %
Motorola 2 058 5006,6 %2 313 9305,8 %——
Іншыя 7 816 10025,1 %5 697 66014,3 %5 522 51013,3 %
Усе вытворцы 31 156 240100,0 %39 850 100100 %41 394 250100 %

Да найбольш распаўсюджаных апэрацыйных сыстэмаў, якія выкарыстоўваюцца смартфонамі, адносяцца: