Перайсьці да зьместу

Апазыцыя Беларускага Народнага Фронту Адраджэньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Апазыцыя БНФ»)

Апазыцыя Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне» — парлямэнцкая фракцыя Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне», што дзеіла з 15 траўня 1990 да 9 студзеня 1996 году ў Вярхоўным Савеце Беларусі 12-га скліканьня. Складалася з 26 сяброў, частка зь якіх дагэтуль належала да КПСС.

Фракцыя здолела адцягнуць на тры гады прапанаванае ў траўні 1991 году 1-м сакратаром ЦК КПБ Анатолем Малафеевым увядзеньне пасады прэзыдэнта. На прапанову фракцыі 24 жніўня 1991 году на 86% камуністычны ВС прыняў пастановы аб спыненьні дзейнасьці КПСС і камсамолу, а таксама аб зьняцьці Міколы Дземянцея з пасады старшыні Вярхоўнага Савету (ВС). 25 жніўня 1991 году на прапанову дэпутатаў Апазыцыі БНФ Вярхоўны Савет абвясьціў незалежнасьць Беларусі. Увосень 1991 году Апазыцыя БНФ распрацавала Закон аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь, што быў пазьней з папраўкамі ўхвалены ВС. У верасьні 1991 году на прапанову Апазыцыі БНФ ВС ухваліў бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня» ў якасьці дзяржаўных[1]. 11 красавіка 1995 году 19 з 26 удзельнікаў фракцыі бралі ўдзел у галадоўцы ў зале ВС у знак пратэсту супроць прызначэньня неадпаведнага Канстытуцыі рэфэрэндуму[2].

Імя Выбарчая акругаПасада ў фракцыіПасада ў ВСУдзел у галадоўцы*Удзел у КПСС
Мікола Аксаміт ТакНе
Віктар Алампіеў НеНе
Сяргей Антончык сябра Антыкарупцыйнай камісіі[3]ТакНе
Лявон Баршчэўскі каардынатарсябра Камісіі па адукацыі, культуры і захаваньню гістарычнай спадчыны і Камісіі па міжнародных справах і зьнешнеэканамічных сувязях ВС[4]ТакНе
Юры Беленькі паўднёвы захад (?) Менскусябра Бюджэтна-фінансавай камісііТакНе
Вольга Галубовіч НеНе
Ігар Гермянчук ТакТак
Валянцін Голубеў каардынатарТакТак
Генадзь Грушавы НеНе
Уладзімер Грыбанаў да 1992НеНе
Барыс Гюнтэр ТакНе
Лявон Дзейка ТакТак
Уладзімер Заблоцкі намесьнікТакТак
Лявон Зданевіч ТакНе
Віктар Какоўка НеНе
Мікола Крыжаноўскі ТакТак
Мікола Маркевіч ТакНе
Сяргей Навумчык каардынатарсябра Канстытуцыйнай камісііТакТак
Уладзімер Новік сакратар (да 1992)НеНе
Зянон Пазьняк Ангарская №9, г. МенскстаршыняТакНе
Сяргей Папкоў ТакТак
Пётра Садоўскі старшыня камісіі ў замежных справахТакНе
Сяргей Слабчанка НеНе
Уладзімер Станкевіч да 1992НеНе
Галіна Сямдзянава НеТак
Алег Трусаў намесьнік[5]ТакТак
Алесь Шут Лагойск Так