Міжнародная арганізацыя працы
Міжнародная арганізацыя працы | |
па-ангельску: International Labour Organization | |
Абрэвіятура | МАП |
---|---|
Дата ўтварэньня | кастрычнік 1919 року |
Юрыдычны статус | Міжнародная арганізацыя |
Мэта | Дабрабыт прамысловых наёмных работнікаў |
Штаб-кватэра | Жэнэва, Швайцарыя |
Сяброўства | 183 дзяржавы |
Афіцыйныя мовы | Ангельская, гішпанская, француская |
Галоўны кіраўнік | Хуан Самавія |
Кіроўны орган | Нарада |
Сайт | www.ilo.org |
Міжнаро́дная арганіза́цыя пра́цы (МАП) — структурнае падразьдзяленьне Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў са штаб-кватэрай у Жэнэве, Швайцарыя. Асноўная мэта арганізацыі — змаганьне за правы працоўных, паляпшэньне ўмоваў працы, спыненьне прымусовай дзіцячай працы, абарона правоў чалавека. МАП сталася падмуркам для прафсаюзнай дзейнасьці ў многіх краінах.
На сёньня сябрамі МАП зьяўляюцца 178 краінаў сьвету, у тым ліку і Беларусь.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Арганізацыя была створаная ў 1919 годзе і фармавалася падчас перамоваў па Вэрсальскай дамове, першапачаткова зьяўлялася часткай Лігі Нацый. МАП стала часткай ААН пасьля Другой сусьветнай вайны, калі Ліга Нацыяў была скасаваная, і замест яе была створаная ААН. У 1957 годзе 9-я Міжнародная нарада статыстыкаў працы МАП ухваліла Міжнародную стандартную клясыфікацыю заняткаў.
Арганізацыя атрымала Нобэлеўскую прэмію міру ў 1969 годзе.
МАП і Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2004 годзе сэсія Міжнароднай арганізацыі працы пастанавіла ўжыць да Беларусі так званы «адмысловы параграф», што зьяўляецца адной з самых жорсткіх і надзвычайных мераў пакараньня, прадугледжаных статутам гэтай арганізацыі. У Беларусь была скіраваная камісія дасьледаваць стан з правамі прафсаюзаў, якая прызнала сапраўднымі факты парушэньня правоў незалежнага прафсаюзнага руху паводле 12 пунктаў. Да 1 чэрвеня 2005 году гэтыя рэкамэндацыі мусілі быць выкананы. Паводле разгляду вынікаў працы беларускага ўраду ў гэтым кірунку, 93-я сэсія Міжнароднай арганізацыі працы пакінула адмысловы параграф па Беларусі бязь зьменаў і накіравала ў Беларусь кантрольную місію ў студзені 2006 году. Вынікам працы кантрольнай камісіі можа стаць рэкамэндацыя Эўразьвязу па адмене гандлёвых прэфэрэнцыяў для Беларусі, што можа каштаваць краіне стратай як найменей 250 мільёнаў эўра штогод.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны вэб-сайт (па-ангельску)
- Адмысловая камісія Міжнароднай арганізацыі працы падрыхтавала справаздачу аб парушэньнях правоў прафсаюзаў у Беларусі (12 кастрычніка 2004)
- Міжнародная арганізацыя працы зацьвердзіла справаздачу па Беларусі й выставіла беларускаму ўраду 12 рэкамэндацыяў (19 лістапада 2004)
- Дэлегацыя МАП праверыць выкананьне правоў незалежных прафсаюзаў (16 студзеня 2006)
- Прадстаўнікі камісіі МАП сустрэліся ў Менску з дэмакратычнымі прафсаюзамі (17 студзеня 2006)
|
Міжнародная арганізацыя працы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў