Дуб
| Дуб | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Расьліны |
| Аддзел | Пакрытанасенныя |
| Кляса | Двухдольныя |
| Атрад | Букакветныя |
| Сямейства | Букавыя |
| Род | Дуб |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Quercus | |
Дуб (Quercus) — род вечназялёных і лістападных дрэваў і кустоў сямейства букавых. Вядома каля 600 відаў, пашыраных пераважна ў Паўночным паўшар’і й гарах Паўднёвай Амэрыкі.
Батанічнае апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дрэвы вышынёй да 30-40 м, у дыямэтры больш за 1 м. Лісьце зубчастае або лопасьцевае. Кветкі тычынкавыя ў каташках, песьцікавыя — адзіночныя. Плод — жолуд. Жыве 400—500 і больш гадоў.
Цьвітуць у красавіку-траўні, плады высьпяваюць у верасьні-кастрычніку. У батанічных садах і парках 16 інтрадукаваных відаў і 7 формаў. Найбольш вядомыя: дуб паўночны, балотны, аксамітавы.
Распаўсюджваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Сусьвеце
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Беларусі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На Беларусі дуб звычайны, або летні пашыраны па ўсёй тэрыторыі, на поўдні ўтварае дубовыя лясы. Дуб скальны, або сядзячакветны расьце ў Белавескай пушчы.
Выкарыстаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дрэва дае каштоўную прамысловую сыравіну.
Драўніна
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Драўніна цьвёрдая й гнуткая з высокімі фізыка-мэханічнымі й тэхнічнымі ўласьцівасьцямі з прыгожай тэкстурай, выкарыстоўваецца ў розных галінах прамысловасьці й гаспадаркі:
- мэблевая
- сталярная
- гідратэхнічнае будаўніцтва
- суднабудаўніцтва
Кара
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Кара мае да 12% танідаў, што выкарыстоўваецца як добры дубільнік і добры лекавы (вяжучы) сродак.
Жалуды
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дрэвы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Многія віды высокадэкаратыўных дрэваў выкарыстоўваюцца ў зялёным будаўніцтве (адзіныя і групавыя пасадкі, алеі, масівы, абсадка дарог).
Помнікі прыроды
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Шмат якія экзэмпляры аб’яўлены помнікамі прыроды.
Сакральнае значэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Цікавосьці й гістарычныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Раней на Беларусі са ствалоў дубоў рабілі лодкі-дубы (чаўны).
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Парфёнаў В. І., Анціпаў В. Р. Дуб (Quercus). // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 2: Гатня ― Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 520 с. С. 222—224.
- Н. М. Якаўлеў. Да біолёгіі хвастовага дубу на Беларусі. (Quercus pedenculata Ehr). // Сельская і лясная гаспадарка : часопіс. — 1927, чэрвень—ліпень. — Т. кніга 1. — № 1. — С. 44—47.