Нафтан (завод)
Каардынаты: 55°31′4″ пн. ш. 28°32′3″ у. д. / 55.51778° пн. ш. 28.53417° у. д.
Тып | адкрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Дэвіз | Першынец нафтаперапрацоўкі Беларусі |
Заснаваная | 9 лютага 1963 (61 год таму) |
Заснавальнікі | Савет міністраў СССР |
Краіна | Беларусь |
Разьмяшчэньне | Віцебская вобласьць |
Адрас | Наваполацак (Полацкі раён) |
Ключавыя фігуры | Аляксандар Дзямідаў, Алег Жэбін[1] |
Галіна | хімічная прамысловасьць |
Прадукцыя | авіягаза, акрыл, аліва, бітум, бэнзін, бэнзоль, газойль, дызэльнае паліва, мазута, поліэтылен, серчаная кісьля |
Абарачэньне | ▲7 711,651 млн рублёў (2019 год; 3 692,082 млн $) |
Апэрацыйны прыбытак | ▲536,399 млн руб (2019 год; 256,81 млн $) |
Чысты прыбытак | ▼3,658 млн руб (2019 год; 1,751 млн $) |
Лік супрацоўнікаў | 10 034 (2020)[2] |
Матчына кампанія | «Белнафтахім» (Менск) |
Даччыныя кампаніі | завод «Палімір», футбольны клюб «Нафтан» |
Аўдытар | «Біндэр-Дыйкер-Отэ» (Менск)[3] |
«Нафтан» — найбуйнейшы нафтаперапрацоўчы завод Беларусі, пабудаваны ў 1963 годзе ў Наваполацку.
Зьяўляецца найбуйнейшым падаткаплатнікам Віцебскай вобласьці[4].
Вытворчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На 2020 год «Нафтан» валодаў некалькімі нафта- і палівасховішчамі ёмістасьцю 5, 10 і 20 тысячаў тонаў і ўлучаў устаноўкі:
- першаснай нафтаперапрацоўкі (5) — АВТ-1, АВТ-2, АВТ-6, АТ-3 і АТ-8;
- водаачысткі дызэльнага паліва і газы (4) — Л-24/6, Л-24/7, ЛЧ-24/7 і Л-24-9х2;
- каталітычнага рыформінгу (5) — Л-35-11/300, Л-35-11/600, Л-35/6, ЛЧ-35-11/600 і ЛГ-35-8/300Б;
- вытворчасьці параксілолу, этылбэнзолю, ортаксілолу і псэўдакумолу;
- выбарачнай ачысткі алівы (3) — А-37/1, А-37/3 і ВТ-1;
- дэпарафінізацыі алівы (2) — 39/7 і 39/7М;
- дэасфальтызаваньня гудрону — 36/4;
- бітуму (2) — 19/5 і 19/6;
- серчанай кісьлі;
- прысадак да змазачнай алівы (3) — алькіфэнольная, сукцынімідная і сульфанатная;
- газатурбіннай кагенэрацыі (КГТУ);
- расфасоўкі змазачнай алівы для аўтамабіляў;
- расфасоўкі побытавых рашчынаў[5].
Вырабы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На 2020 год «Нафтан» выпускаў:
- паліва — бэнзін, дызэльнае паліва, карабельнае і пячное паліва, авіягазу і мазуту;
- араматычныя вуглевадароды — бэнзоль, талуол, ортаксілол і параксілол;
- змазачныя алівы — маторную, трансьмісійную, кампрэсарную, прамысловую і базавую;
- бітум — дарожны, будаўнічы і дахавы;
- нафтавыя рашчынальнік і гач, вакуўмны газойль і серчаную кісьлю;
- поліэтылен і акрылавае валакно на даччыным заводзе «Палімір» з бэнзіну шляхам піролізу[6].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]6 жніўня 1958 году Савет міністраў СССР ухваліў Распараджэньне аб будаўніцтве ў Полацкім раёне Беларускай ССР нафтаперапрацоўчага завода гадавой магутнасьцю 6 млн нафты. 9 лютага 1963 году ў Наваполацку (Віцебская вобласьць) атрымалі першы беларускі бэнзін. Завод налічваў 3 устаноўкі: 1) першаснай нафтаперапрацоўкі магутнасьцю 2 млн тонаў за год (АВТ-1), 2) тэрмічнага крэкінгу мазуты, 3) вытворчасьці бітума. У 1964 годзе ўвялі ў дзеяньне ўстаноўку каталітычнага рэфармаваньня бэнзіну. У 1965-м запусьцілі вытворчасьць аліваў магутнасьцю 120 000 тонаў за год, 2-ю устаноўку першаснай нафтаперапрацоўкі АВТ-2, водаачыстку дызэльнага паліва, устаноўку серкаачысткі сухіх газаў і ўстаноўку вытворчасьці серчанай кісьлі і серавадароду. У 1980 годзе магутнасьць Полацкага нафтаперапрацоўчага завода нарасьцілі да 25 млн тонаў за год. 28 жніўня 2002 году Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ухваліла Загад № 118 аб пераўтварэньні Наваполацкага вытворчага аб'яднаньня «Нафтан» у адкрытае акцыянэрнае таварыства. У 2003 годзе запусьцілі комплекс гідракрэкінга вакуўмнага газойля. У 2006 годзе «Нафтан» і расейскі «Лукойл» утварылі сумеснае прадпрыемства «ЛЛК-Нафтан» для вытворчасьці прысадак да аліваў. 1 сьнежня 2008 году да «Нафтана» далучылі ААТ «Палімір»[7].
Аб’ём перапрацоўкі нафты ў 2008 годзе склаў 10,54 млн. тонаў, а каля 60% выручкі прыпадала на паступленьні ад экспарту[8]. У 2012 годзе «Нафтан» стаўся 2-ім найбольш прыбытковым ААТ Беларусі. Абарачэньне прадпрыемства вырасла да 35,397 трлн рублёў (4,229 млрд $), апэрацыйны прыбытак — да 4,133 трлн рублёў (493,7 млн $), а чысты прыбытак — да 3,342 трлн рублёў (399,2 млн $). На прадпрыемстве налічвалася 12 419 супрацоўнікаў[9]. Належыць да ліку паноўных прадпрыемстваў на таварным рынку краіны[10]. У 2013 годзе «Нафтан» атрымаў найбольшую выручку сярод прадпрыемстваў Беларусі ў памеры 36,466 трлн рублёў[11] (3,834 млрд $)[12]. На 2014 г. глыбіня перапрацоўкі на заводзе склала 75%[13].
26 студзеня 2020 году на «Нафтан» упершыню паступіла нафта з Нарвэгіі, якую здабылі ў Паўночным моры на нафтарадовішчы імя Юхана Свэрдрупа. Дастаўка 86 000 тонаў нафты суднам «Брэйвікен» у Клайпедзкі порт заняла 7 дзён. Адтуль першы цягнік з 59 цыстэрнамі аб'ёмам 3500 тонаў прыбыў на станцыю «Наваполацак» за дзень[14]. 16 траўня 2020 году на завод «Нафтан» упершыню даставілі нафту з Саудаўскай Арабіі, якая паступіла праз Клайпедзкі порт у Летуве з наступнай дастаўкай чыгункай[15]. 11 чэрвеня 2020 году на «Нафтан» упершыню паступіла нафта з ЗША гатунку Бакен[16]. У сьнежні 2021 году «Нафтан» выйшаў на глыбіню перапрацоўкі нафты ў 90 % па выніках мадэрнізацыі коштам 1 млрд даляраў ЗША[17].
Санкцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]ААТ «Нафтан» знаходзіцца (з перапынкамі[18][19]) ў сьпісе спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША з 2011 году[20]. Апошняе ўключэньне было ў чэрвені 2021 году[21].
У 2022 годзе прадпрыемства было ўнесена ў санкцыйны сьпіс ЭЗ (Чорны сьпіс Эўразьвязу)[22], Швайцарыі, Канады і Украіны[23].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Разгляд зваротаў (рас.) // ААТ «Нафтан», 2020 г. Праверана 26 чэрвеня 2020 г.
- ^ Аляксандар Дзямідаў, А.В. Гудошнікаў. Гадавая справаздача за 2019 год (рас.) // ААТ «Нафтан», 17 красавіка 2020 г. Праверана 26 чэрвеня 2020 г.
- ^ І.І. Каваленка. Аўдытарскае заключэньне па бухгальтарскай справаздачнасьці 2019 году (рас.) // ААТ «Нафтан», 24 лютага 2020 г. Праверана 26 чэрвеня 2020 г.
- ^ Ганна Кот. «Нафтан» да канца года пералічыць у фонд нацыянальнага разьвіцьця Беларусі Br600 млрд // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 18 сьнежня 2012 г. Праверана 1 лістапада 2013 г.
- ^ Тэхналёгіі (рас.) // ААТ «Нафтан», 2020 г. Праверана 26 чэрвеня 2020 г.
- ^ Сьпіс вырабаў (рас.) // ААТ «Нафтан», 2020 г. Праверана 26 чэрвеня 2020 г.
- ^ Гісторыя (рас.) // ААТ «Нафтан», 2020 г. Праверана 26 чэрвеня 2020 г.
- ^ Аляксей Арэшка. «Альфа-Банк» (Беларусь) выступіў арганізатарам сындыкаванай крэдытнай лініі на 30 млн. эўра для ААТ «Нафтан» // БелаПАН, 4 сакавіка 2009 г. Праверана 1 лістапада 2013 г.
- ^ Топ-10 найбольш прыбытковых ААТ Беларусі // БелТА, 3 чэрвеня 2013 г. Праверана 1 лістапада 2013 г.
- ^ Марына Носава. Дзяржрэестар манапалістаў рэспубліканскага ўзроўню скараціўся з пачатку года на 22 прадпрыемствы // БелаПАН, 19 ліпеня 2012 г. Праверана 1 лістапада 2013 г.
- ^ Коратка // Зьвязда : газэта. — 4 чэрвеня 2014. — № 102 (27712). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
- ^ Афіцыйныя курсы беларускага рубля ў адносінах да замежных валют, якія ўстанаўліваюцца штодзённа, на 31.12.2013 (даляр ЗША за 9510 рублёў) // Нацыянальны банк Беларусі, 31 сьнежня 2013 г. Праверана 7 лістапада 2024 г.
- ^ Зьміцер Заяц. Экспарт нафтапрадуктаў зьнізіўся на 266,7 млн. даляраў у студзені—лютым // БелаПАН, 9 красавіка 2014 г. Праверана 17 верасьня 2014 г.
- ^ Вольга Багачова. Нарвэская нафта пачала паступаць на «Нафтан» // БелТА, 27 студзеня 2020 г. Праверана 26 чэрвеня 2020 г.
- ^ Тэлеканал «Беларусь 1». Саудаўская нафта пачне сёньня паступаць на «Нафтан» // Белтэлерадыёкампанія, 16 траўня 2020 г. Праверана 26 чэрвеня 2020 г.
- ^ Андрэй Шчарбіцкі. Качанава наведала «Нафтан» // БелТА, 11 чэрвеня 2020 г. Праверана 26 чэрвеня 2020 г.
- ^ Санкцыі ў мінулым: «Нафтан» выходзіць на прыбытковую працу // Радыё «Спадарожнік», 10 жніўня 2022 г. Праверана 15 жніўня 2022 г.
- ^ United States Export Controls. — Wolters Kluwer(en), 2012. — P. 2-45.
- ^ Санкцыі супраць беларускіх уладаў працягнуты яшчэ на год Новы час
- ^ Federal Register, Volume 76 Issue 162 (Monday, August 22, 2011) (анг.) Праверана 2021-07-24 г.
- ^ Банкі і пастаўшчыкі асцерагаюцца ўплыву санкцый на беларускую «нафтанку» Новы час
- ^ Восем беларускіх кампаній патрапілі пад санкцыі Еўрасаюза
- ^ Відкрите акціонерне товариство "Нафтан"
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сяргей Протас, Віктар Пазьнякоў. Мадэрнізацыя — шлях да сусьветнага ўзроўню // Зьвязда : газэта. — 2 верасьня 2010. — № 171 (26779). — С. 1, 4-5. — ISSN 1990-763x.
- Кантакты (рас.) // ААТ «Нафтан», 2020 г. Праверана 26 чэрвеня 2020 г.
- Кантакты (рас.) // Завод «Палімір», 2020 г. Праверана 26 чэрвеня 2020 г.
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |