Перайсьці да зьместу

Красавік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
красавік
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      
2026 год
Усе дні

Красаві́к — чацьвёрты месяц году ў грыгарыянскім каляндары. Другі месяц вясны ў паўночным паўшар’і. Мае 30 дзён.

У выданьнях Ф. Скарыны падаецца народная назва красавіка — кветень[1], таксама яна згадваецца ў «Храналёгіі» А. Рымшы (1581)[2]. Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, узьнікла ў асяродзьдзі газэты «Наша ніва» і набыла больш-менш канчатковую форму ў 1912, калі ў календары «Нашай нівы» былі пададзеныя прапанаваныя назвы месяцаў з тлумачэньнямі. Пасьлядоўна ў «Нашай ніве» ўжываліся варыянты назвы: у 1907—1908 — апрыль, у 1909 — апрэль, у 1910—1912 — красавік (апрыль); з 1913 — красавік[3].

Назва гэтага месяца ў лаціне Aprilis паходзіць або ад слова aperire (адчыняць, раскрываць — расьліны распускаюцца) або ад этрускага імя Apru багіні Афрадыта.

  1. Скарына Ф. Творы:…
  2. Андрей Рымша. [Хронология]…
  3. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы, Т.2.