Барская канфэдэрацыя

Барская канфэдэрацыя (1768—1772) — вайскова-палітычнае аб’яднаньне шляхты, магнатаў і дзеячоў царквы Рэчы Паспалітай для барацьбы за ўнутраную і зьнешнюю незалежнасьць краіны, супраць уплыву Расеі на каралеўскі ўрад, а таксама дзеля захаваньня шляхецкіх вольнасьцяў, якое было ўтворана 28 лютага 1768 году ў мястэчку Бары на Падольлі.
Перадумовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1764 годзе каралём польскім і вялікім князем Вялікага Княства Літоўскага стаў былы фаварыт Кацярыны II Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, які быў прыхільнікам рэформаў і моцнай улады. Суседнія дзяржавы — Расея і Прусія — былі незадаволеныя такой палітыкай і сталі падтрымліваць праціўнікаў караля, якія ядналіся ў канфэдэрацыі і са зброяй у руках выступалі супраць цэнтральнай улады. Адначасова праціўнікі Расеі аб’ядналіся ў Барскую канфэдэрацыю, якая выступала за незалежнасьць дзяржавы.
Ваенныя дзеяньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Як адказ на такія падзеі Расея ўвяла на тэрыторыю ВКЛ войскі. У 1768 годзе яны занялі Нясьвіж і Слуцак. Найбольшага размаху рух канфэдэратаў дасягнуў у 1770—1771 гадах. На іх бок перайшоў Міхал Казімер Агінскі, аднак яго трохтысячны аддзел быў разьбіты Суворавым. Расея і Прусія ўжо вялі перамовы аб падзеле Рэчы Паспалітай, пазьней да іх далучылася Аўстрыя.
Падзел Рэчы Паспалітай[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Першы падзел Рэчы Паспалітай
5 жніўня 1772 году гэтыя дзяржавы падпісалі ў Санкт-Пецярбургу канвэнцыю, згодна зь якой пад уладу расейскага трону пераходзілі Інфлянцкае і Амсьціслаўскае ваяводзтвы, амаль усё Віцебскае, разьмешчаная на правым беразе Дзьвіны частка Полацкага, а таксама ўсходнія землі Менскага ваяводзтва з гарадамі Рагачовам, Прапойскам, Чачэрскам і Гомелем. Прусія атрымала паўночна-заходнюю частку Польшчы і частка Заходняй Украіны са Львовам перайшла пад кантроль Аўстрыі.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Орлов В., Саганович Г. Десять веков белорусской истории (862—1918): События. Даты. Иллюстрации. — Вильня: Наша Будучыня, 2001. — 223 с.: Илл. (152—153 с.)
- Арлоў У. Імёны свабоды. (Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе) — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабоды, 2007. — 576 с.: Іл. (14 с.)
- Емельянчык Ул. Стварэнне Барскай канфедэрацыі //«Гісторыя Беларусі ў 6 тт. Том 3. Беларусь у часы Рэчы Паспалітай» Мінск 2007 г. — с. 220—221.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Барская канфэдэрацыя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Студэнцкія праекты | Газэта АНЦІПОД, № 1 (4) 2002 г. Каляндар падзеяў
- Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт. 12 лютага.