Эўразійскі эканамічны зьвяз
Эўразійскі эканамічны зьвяз | |
![]() Эмблема Эўразійскага эканамічнага зьвязу | |
![]() | |
Абрэвіятура | ЭАЭЗ |
---|---|
Дата ўтварэньня | 1 студзеня 2015 (6 гадоў таму) |
Юрыдычны статус | міжнародная арганізацыя |
Мэта | эканамічная інтэграцыя |
Месцазнаходжаньне | Усходняя Эўропа, Цэнтральная Азія |
Афіцыйныя мовы | армняская, беларуская, казаская, расейская |
Кіроўны орган | Вышэйшая эўразійская эканамічная рада, Эўразійская эканамічная камісія |
Сайт | www.eaeunion.org |
Эўразі́йскі эканамі́чны зьвя́з (ЭАЭЗ) — міжнародная арганізацыя рэгіянальнай эканамічнай інтэграцыі, якая валодае міжнароднай правасуб’ектнасьцю і заснаваная дамовай аб Эўразійскім эканамічным зьвязе[1]. У зьвязе забясьпечваецца свабода руху тавараў, а таксама паслуг, капіталу і працоўнай сілы, а таксама правядзеньне скаардынаванай, узгодненай або адзінай палітыкі ў галінах эканомікі[1].
Дзяржавамі-чальцамі Эўразійскага эканамічнага зьвязу зьяўляюцца Армэнія, Беларусь, Казахстан, Расея і Кыргыстан, апошні зь якіх далучыцца да арганізацыі 29 траўня 2015 году[1]. Дамова аб стварэньні ЭАЭЗ была падпісаная 29 траўня 2014 году ў Астане прэзыдэнтамі Беларусі, Казахстану і Расеі. 10 кастрычніка ў Менску дамова аб далучэньні да ЭАЭЗ падпісала Армэнія, а 23 сьнежня ў Маскве — Кыргыстан. ЭАЭЗ створаны ў мэтах усебаковай мадэрнізацыі, каапэрацыі і падвышэньня канкурэнтаздольнасьці нацыянальных эканомік і стварэньня ўмоваў для стабільнага разьвіцьця ў інтарэсах павышэньня жыцьцёвага ўзроўню насельніцтва дзяржаваў-чальцоў зьвязу[1].
Установы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Рада. Складаецца з кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў. Зьбіраецца штогод. Ухваляе пастановы агульнай згодай. Дае даручэньні Камітэту, зьвяртаецца з запытамі да Міжпарлямэнцкай асамблеі і Суда. Абірае генэральнага сакратара.
- Камітэт (Алматы, Казахстан; Масква, Расея). Складаецца з намесьнікаў кіраўнікоў урадаў. Зьбіраецца штоквартал. Ухваляе пастановы 2/3 галасоў (Расея мае 40 галасоў, Беларусь і Казахстан — па 15, Кыргыстан і Таджыкістан — па 7,5). Сочыць за выкананьнем каштарысу.
- Міжпарлямэнцкая асамблея (Пецярбург, Расея). Складаецца з пасланьнікаў са складу парлямэнтаў. Зьвяртаецца з парадамі да Рады і Камітэта, з запытамі да Суда. Прызначае склад Суда.
- Суд (Менск, Беларусь). Судзьдзі прызначаюцца на 6 год. Разглядае спрэчкі аб выкананьні дамоваў[2].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в г Афіцыйны сайт ЭАЭЗ
- ^ Дамова аб заснаваньні Эўразійскай эканамічнай супольнасьці(рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 21 чэрвеня 2000 г. Праверана 14 жніўня 2013 г.