Кыргыстан
Кыргыстан па-кыргыску: Кыргыз Республикасы па-расейску: Кыргызская Республика | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн: «Дзяржаўны гімн Кыргыстану» | |||||
Афіцыйная мова | кыргыская, расейская | ||||
Сталіца | Бішкек | ||||
Найбуйнейшы горад | Бішкек | ||||
Форма кіраваньня | Рэспубліка Садыр Жапараў[1] Акылбек Жапараў | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
86-е месца ў сьвеце 198 500 км² 3,6 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2014) • шчыльнасьць |
110-е месца ў сьвеце 5 776 570[2] 29/км² | ||||
СУП • агульны (2012) • на душу насельніцтва |
134-е месца ў сьвеце $18 001 млрд $2409 | ||||
Валюта | Сом (KGS) | ||||
Часавы пас | KGT (UTC+5 да UTC+6) | ||||
Незалежнасьць — ад СССР |
31 жніўня 1991 | ||||
Аўтамабільны знак | KS | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .kg | ||||
Тэлефонны код | +996 | ||||
Кыргыстан (па-кыргыску: Кыргызстан), афіцыйная назва Кыргыская Рэспубліка (па-кыргыску: Кыргыз Республикасы) — дзяржава на паўночным усходзе Сярэдняй Азіі, галоўным чынам у заходняй і цэнтральнай частцы Цянь-Шаню. Мяжуе з Казахстанам, Таджыкістанам, Узбэкістанам і Кітаем.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гісторыя Кыргыстану да 1991 году
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Першыя дзяржаўныя ўтварэньні на тэрыторыі сучаснага Кыргыстану паўсталі ў II стагодзьдзі да н. э., калі паўднёвыя земляробчыя раёны краіны ўвайшлі ў склад дзяржавы Паркан (магчыма Сагдыяна). Існуе меркаваньне, што Скіфы жылі на тэрыторыі сучаснага Кыргыстану[3].
- V стагодзьдзе: пачаўся пераход да аселага ладу жыцьця і ў качэўнікаў, якія засялялі Паўночны Кыргыстан.
- XIII стагодзьдзе: землі сучаснага Кыргыстану былі заваяваныя манголамі.
- 1710: утварэньне Какандзкага ханства з цэнтрам у Фэргане, пры ўдзеле кыргызаў, якія становяцца ядром новага дзяржаўнага ўтварэньня.
- 1825: закладзеная какандзкая крэпасьць Пішпек — сталіца сучаснага Кыргыстану.
- 1855—1863: тэрыторыя Паўночнага Кыргыстану ўвайшла ў склад Расейскае імпэрыі. Паўднёвы Кыргыстан (разам з Фэрганой і поўначчу Таджыкістану) была заваяваная ў 1876 годзе ў зьвязку з разгромам Какандзкага ханства.
- Пасьля кастрычніцкага перавароту кыргызы разам зь іншымі народамі Сярэдняй Азіі ўвайшлі ў склад Савецкай рэспублікі.
- 1918: частка Туркестанскай АССР.
- 1924: заснаваная Кара-Кыргыская (пазьней Кыргыская) аўтаномная вобласьць у складзе РСФСР (з 1926 — Кыргыская АССР).
- 1936: атрымаў статус саюзнай рэспублікі (ССР).
- 1990: канфлікт у Оскай вобласьці паміж мясцовымі ўзбэкамі і кыргызамі з-за зямельных участкаў на мяжы дзьвюх дзяржаваў.
- 1990: абраны першы прэзыдэнт Кыргыстану Аскар Акаеў.
Незалежны Кыргыстан
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэтая старонка ўтрымлівае застарэлыя зьвесткі.
|
У красавіку 2010 году ў Кыргыстане адбылася рэвалюцыя. 6 красавіка пачаліся масавыя мітынгі ў Таласе, на наступны дзень пачаліся дэманстрацыі ў Бішкеку. Было ўведзенае надзвычайнае становішча. Апазыцыйныя лідэры былі арыштаваныя, але дэманстранты занялі штаб-кватэру КДБ Кыргыстану і тэлебачаньне. Паводле афіцыйных зьвестак, у выніку сутыкненьняў з праваахоўнымі органамі 75 чалавек загінулі і 458 трапілі ў шпіталь.[4] Часовы ўрад узначаліла міністарка замежных справаў Роза Атунбаева, хоць Курманбэк Бакіеў і не адмаўляўся ад пасады прэзыдэнта. Нарэшце 15 красавіка ён разам з жонкай і дзецьмі зьехаў з краіны ў Казахстан. Была прынятая новая канстытуцыя. Новыя выбары ў Вярхоўную Раду адбыліся ў лістападзе 2011 году. У сьнежні 2011 году прайшлі выбары прэзыдэнта Кыргыстану, на якіх перамог Алмазбэк Атамбаеў.
Дзяржаўны лад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзяржаўны лад Кыргыскай Рэспублікі вызначаецца Канстытуцыяй, якая была прынятая 5 траўня 1993 году. Ачольнік дзяржавы — прэзыдэнт, абіраецца ўсенародным галасаваньнем тэрмінам на 5 гадоў. Чарговыя выбары — у 2010. Аднапалатны парлямэнт — Жагорку Кенэш, складаецца з 90 дэпутатаў, абіраных тэрмінам на пяць гадоў па партыйных сьпісах. Ачольнік ураду — прэм’ер-міністар, прызначаецца прэзыдэнтам па прадстаўленьні парлямэнта (дэпутатаў ад палітычнай партыі, што атрымала больш 50 адсоткаў мандатаў).
Геаграфічныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Больш за 3/4 тэрыторыі Кыргыстану займаюць горы вышынёй да 7439 м (пік Перамогі — найвышэйшы пункт краіны).
Тэрыторыя Кыргыстану разьмешчаная ў межах дзьвюх горных сыстэмаў. Паўночна-ўсходняя яе частка (большая) ляжыць у межах Цянь-Шаню, паўднёва-заходняя — Паміра-Алая. Межы Кыргыстану праходзяць на вялікім працягу па грэбнях найвышэйшых хрыбтоў і толькі на поўначы і паўднёвым захадзе — па падножжах гораў і перадгорных раўнінах (Чуйская даліна, ускраіны Фэрганскай даліны).
Уся тэрыторыя рэспублікі ляжыць вышэй за 500 м над узроўнем мора; больш паловы яе разьмяшчаецца на вышынях ад 1000 да 3000 м і прыкладна траціна — на вышынях ад 3000 да 4000 м. Горныя хрыбты займаюць каля чвэрці тэрыторыі і разьлягаюцца раўналежнымі ланцугамі ў асноўным у шыротным кірунку. На ўсходзе галоўныя хрыбты Цянь-Шаню збліжаюцца ў раёне Мэрыдыянальнага хрыбта, увараючы магутны горны вузел. Тут (на мяжы з Кітаем) уздымаецца пік Перамогі (7439 м).
Найважнейшыя араграфічныя элемэнты:
- масіў Акшыйрак,
- хрыбет Кокшалтоа (найвышэйшы пункт — пік Данкова, 5982 м),
- хрыбет Церскей-Алатоа,
- хрыбет Кунгей-Алатоа,
- Кыргыскі хрыбет,
- Фэрганскі хрыбет.
На крайнім паўночным усходзе знаходзіцца адна з асноўных славутасьцяў Кыргыстану — горнае возера Ісык-Куль, на беразе якога разьмешчаныя шматлікія дамы адпачынку і турыстычныя базы. Возера знаходзіцца ў Ісык-Кульскай катлавіне, паміж хрыбтамі Церскей-Алатоа (з поўдня) і Кунгей-Алатоа (з поўначы).
Заходняя частка Кыргыстану разьмешчаная ў межах Заходняга Цянь-Шаню. Яго найважнейшыя араграфічныя элемэнты:
- Талаская даліна,
- хрыбет Таласкі Алатоа,
- Чаткальскі хрыбет.
На паўднёвым захадзе ў межы Кыргыстану ўваходзяць паўночная, усходняя і паўднёвая ўскраіны Фэрганскай катлавіны зь перадгор’ямі. Самая Фэрганская даліна збольшага належыць Узбэкістану.
На поўдні да Кыргыстану належаць паўночны схіл Туркестанскага хрыбта, Алайскі хрыбет, Алайская даліна і паўночны схіл Заалайскага хрыбта (пік Леніна, 7134 м), што ўтвараюць паўночную ўскраіну Паміра.
Геаграфічна Кыргыстан выразна падзелены на дзьве часткі — поўдзень і поўнач. Адасобленыя, падзеленыя непераадольнымі горнымі хрыбтамі, гэтыя рэгіёны традыцыйна процістаяць адзін аднаму. Паўночныя і паўднёвыя рэгіёны злучаныя толькі высакагорнай аўтамагістральлю Бішкек — Ош.
Адміністрацыйны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Бішкек
- Баткенская вобласьць
- Чуйская вобласьць
- Джалал-Абадзкая вобласьць
- Нарынская вобласьць
- Оская вобласьць
- Талаская вобласьць
- Ісык-Кульская вобласьць
- Ош
Палітычныя партыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Соціал-Демократіалык Партіясы (Сацыял-Дэмакратычная партыя Кыргыстану (СДПК)) — Сеід Атамбаеў
- Ата-мэкен (Радзіма) — Амурбэк Тэкебаеў
- Коммуністер Партіясы (Партыя камуністаў Кыргыстану) — Клара Ажыбекава
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2004 сукупны ВУП дасягнуў толькі $2,4 млрд, гэта значыць $430 на душу насельніцтва. Кыргыстан — другая пасьля Таджыкістану па беднасьці краіна ў рэгіёне. Больш паловы насельніцтва занята сельскай гаспадаркай і жывёлагадоўляй.
На пачатак лютага 2005 кыргыская вонкавая дзяржаўная запазычанасьць дасягнула $1,92 млрд. За 1990—1996 гады кыргыская эканоміка паменшылася амаль удвая, у асноўным з-за спыненьня прамысловых прадпрыемстваў на поўначы краіны. Прамысловасьць забясьпечвае толькі чвэрць кыргыскага ВУП. На думку назіральнікаў, прамысловасьць у аграрным Кыргыстане была створаная ў савецкі час штучна і ўжо наўрад ці можа быць адноўленая. Прыкладна 40% прамысловай вытворчасьці дае здабыча золата — адзіная галіна прамысловасьці рэспублікі, якая актыўна разьвіваецца (у 2003 годзе Кыргыстан здабыў 22,5 т золата, заняўшы трэцяе месца ў СНД пасьля Расеі і Узбэкістану).
У Кыргыстане, па розных ацэнках, прыватызавана больш за 70% дзяржпрадпрыемстваў. Большасьць буйных прадпрыемстваў кантралявалася сваякамі першага прэзыдэнта Акаева.
Кантрольныя пакеты голдынгаў энэргетычнага сэктара Кыргыстану — ААТ «Электрычныя станцыі» і АООТ «Кыргызнефтегаз» — знаходзяцца ў дзяржуласнасьці.
Расейскі кантроль кыргыскай эканомікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Расея займае 5-е месца па аб’ёме інвэстыцыяў у эканоміку Кыргыстану — пасьля ЗША, Канады, Турэччыны і Казахстану. Самыя буйныя праекты ў Кыргыстане вядуць РАТ «ЕЭС» (пастаўкі электраэнэргіі, будаўніцтва, рэканструкцыя і мадэрнізацыя цепла- і гідраэлектрастанцыяў) і «Газпром» (у выплату даўгоў Кыргыстану перад Расеяй яму быў перададзены ў кіраваньне дзяржаўны пакет буйнейшай нафтагазавай кампаніі краіны «Кыргызнефтегаз», якая здабыла ў 2004 68,6 тысячы тон нафты і 28,3 млн кубамэтраў газа.
Расея атрымала ў выплату даўгоў Кыргыстані ў сваё кіраваньне пакеты акцыяў некалькіх абаронных прадпрыемстваў — абароннай карпарацыі «Дастан» і АТ «Айнур».
Расея і Кыргыстан сумесна кіруюць Кара-Балцінскім горнарудным камбінатам, які займаецца здабычай і перапрацоўкай ураназьмяшчальных рудаў, малібдэна, торыя, срэбра і золата. Камбінат вырабляе ў год 2000 тон урана.
Расейскія кампаніі спрабуюць набыць дзяржаўны пакет Кадамжайскага сурмянага камбіната — найбуйнейшага вытворцы мэталічнай сурмы ў СНД і асноўнага яе пастаўшчыка ў Расею.
Сацыяльна-эканамічнае становішча
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле афіцыйных зьвестак, за рысай беднасьці жывуць 44,4% насельніцтва краіны.
Беспрацоўе, паводле афіцыйных зьвестак, — 73,4 тысячы чалавек (3,5% эканамічна актыўнага насельніцтва)[5], у рэальнасьці — ня меней за 200 тысячаў.
У сакавіку 2006 году сярэдні заробак складаў 3057 сомаў або 80 даляраў ЗША[5].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насельніцтва Кыргыстану — 5,05 млн чалавек (зьвесткі за 2006 год). Гэта значна больш, чым пражывала ў краіне ў 1959 (2,065 млн), 1970 (2,935 млн), 1979 (3,523 млн), 1989 (4,258) і 1999 (4,823) гадах. Да 1960-х гадоў насельніцтва рэспублікі хутка расло за кошт міграцыйнага і натуральнага прыросту, які быў асабліва значным у сельскіх кыргызаў, узбэкаў і іншых сярэднеазіяцкіх народаў. Асноўнай крыніцай росту насельніцтва краіны пасьля 1970-х гадоў стаў натуральны прырост, які паступова скарачаўся.
Ядро насельніцтва рэспублікі — 58,6% (1995) — складаюць кыргызы. Кыргызы пражываюць на ўсёй тэрыторыі краіны і пераважаюць у большасьці сельскіх раёнаў. Расейцы складаюць 17,1% насельніцтва, большасьць зь іх пражываюць у гарадох. Узбэкі сканцэнтраваныя ў асноўным у Оскай вобласці. Зь іншых значных этнічных групаў варта згадаць дунган, украінцаў, немцаў, татараў, габрэяў, казахаў, уйгур і таджыкаў.
Кыргызы спачатку інтэнсіўна вярталіся ў краіну з суседніх Таджыкістану і КНР у першыя гады незалежнасьці, але пасьля 2000 году інтэнсіўна выяжджаюць за яе межы, у асноўным па эканамічных прычынах, у РФ і Казахстан.
Вялікая частка насельніцтва засяроджаная ў далінах — Чуйскай на мяжы з Казахстанам і Фэрганскай на мяжы з Узбэкістанам, — далінах рэк Нарын і Талас, а таксама ў Ісык-Кульскай катлавіне.
Дзяржаўныя сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дата | Назва | Назва па-кыргыску | Зацемка |
---|---|---|---|
1 студзеня | Новы Год | Жаңы жыл | ~ |
23 лютага | Дзень узброеных сіл | Jookerler kunu | ~ |
8 сакавіка | Міжнародны жаночы дзень | Аялдар күнү | ~ |
21 сакавіка | Навруз | Нооруз | Нооруз майрамы |
24 сакавіка | Дзень народнай рэвалюцыі | Элдик революция күнү | ~ |
1 траўня | Сьвята вясны і працы | Ішчілер күнү; | ~ |
5 траўня | Дзень Канстытуцыі | Конституция күнү; | ~ |
9 траўня | Дзень Перамогі | Жеңиш күнү | ~ |
31 жніўня | Дзень Незалежнасьці | Эгемендүлүүк күнү | ~ |
~ | Сьвята ахвяраваньня | Курман айт | Дата сьвята вызначаецца па месяцовым каляндары |
~ | Сьвята разгавеньня | Орозо айт | Дата сьвята вызначаецца па месяцовым каляндары |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Новы прэзідэнт Кыргызстана Садыр Жапараў афіцыйна заступіў на пасаду zviazda.by
- ^ Национальный состав населения Киргизии 2014
- ^ King, D. C. Kyrgyzstan. — Marshall Cavendish, 2005. — P. 144.
- ^ Maxim Tkachenko (9 красавіка 2010).«Kyrgyz president says he won’t resign». CNN. Праверана 29 красавіка 2013. (анг.)
- ^ а б В Киргизии средняя зарплата составляет 80 долларов
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кыргыстан — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў