Эўропа
Эўропа — частка сьвету, разам з Азіяй складае Эўразійскі кантынэнт. Эўропа амываецца на поўначы Паўночным Ледавітым акіянам, на захадзе — Атлянтычным акіянам, на поўдні — Міжземным і Чорным марамі. Ад Азіі аддзеленая Ўральскімі гарамі і Касьпійскім морам.
Плошча Эўропы складае каля 10 млн км². Насельніцтва Эўропы складае каля 800 млн чалавек (прыкладна 1/8 насельніцтва сьвету).
Паходжаньне назвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Эўропа названая па імені гераіні старажытнагрэцкай міталёгіі Эўропы, фінікійскай князёўны, выкрадзенай Зэўсам і ўвезенай на выспу Крыт (пры гэтым эпітэт Эўропы мог зьвязвацца таксама з Герай і Дэмэтрай). Паходжаньне самога гэтага імені, як сьцьвярджае францускі лінгвіст П. Шантрэн, невядома[1]. Найбольш папулярныя ў сучаснай літаратуры этымалягічныя гіпотэзы былі прапанаваныя яшчэ ў антычнасьці (у шэрагу з многімі іншымі), але зьяўляюцца спрэчнымі:
- Першы варыянт паходжаньня назвы вытлумачвае яго з грэцкіх корняў эўры- і опс- як «шырокавокая»[2].
- Паводле лексыкографу Гесыхію, назва Эўропія азначае «краіна захода, ці цёмная»[3], што пазьнейшымі лінгвістамі было супастаўлена з зах.-сэм. ‘rb «заход сонца»[4] ці акад. erebu з тым жа значэньнем. Мартын Ўэст ацэньвае гэтую этымалёгію як задужа слабую[5].
Межы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Назва Эўропа для часткі сьвету адсутнічае ў старажытнай грэцкай культуры (у гамэраўскім гімне да Апалёна Піфійскага[6] Эўропай называецца толькі Паўночная Грэцыя) і ўпершыню зафіксаванае ў «Апісаньні Зямлі» Гекатэя Мілецкага (канец VI стагодзьдзя да н. э.), першая кніга якога прысьвечаная Эўропе.
Старажытныя грэкі першапачаткова лічылі Эўропу асобным мацерыком, адасобленым ад Азіі і Эгейскім і Чорным марамі, а ад Афрыкі — Міжземным морам. Пераканаўшыся, што Эўропа — толькі малая частка агромністага кантынэнту, які цяпер называюць Эўразіяй, антычныя аўтары сталі праводзіць усходнюю мяжу Эўропы па рацэ Дон (такія ўяўленьні сустракаюцца ўжо ў Палібія і Страбона). Гэтая традыцыя панавала цягам амаль двух тысячагодзьдзяў. У прыватнасьці, у Мэркатара мяжа Эўропы ідзе па Доне, а ад яго вытоку — строга на поўнач Белага мора[7].
У XV стагодзьдзі, калі мусульмане былі выцесьненыя амаль з усёй Гішпаніі, а бізантыйцы — з Азіі (туркамі), Эўропа на кароткі час стала амаль сынонімам хрысьціянскага сьвету, але ў цяперашні час большасьць хрысьціянаў пражывае па-за яе тэрыторыямі[8]. У XIX стагодзьдзі амаль уся сусьветная прамысловасьць знаходзілася ў Эўропе; сёньня ж большая частка прадукцыі вырабляецца па-за яе межамі.
Васіль Тацішчаў у 1720 годзе прапанаваў перасунуць усходнюю мяжу Эўропы на Ўрал. Паступова новая мяжа стала агульнапрызнанай спачатку ў Расеі, а затым і за яе межамі. У цяпершані час мяжа Эўропы праводзіцца: на поўначы — па Паўночным Ледавітым акіяне; на захадзе — па Атлянтычным акіяне; на поўдні — па Міжземным, Эгейскім, Мармуровым, Чорным морах; на ўсходзе — па ўсходнім падножжы Ўральскіх гор, горах Мугаджарах, па рацэ Эмбэ (раней гэтая мяжа праводзілася па рацэ Ўрал) да Касьпійскага мора, ад яго па рэках Куме і Манычы да вусьця Дона (ці па Каўказкім хрэбце да Чорнага мора)[9]. Да Эўропы таксама адносяць сумежныя выспы і архіпэлягі.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Гісторыя Эўропы
Асноўныя пэрыяды гісторыі Эўропы:
- Антычнасьць (Старажытная Грэцыя і Старажытны Рым)
- Сярэднявечча
- Адраджэньне
- Індустрыяльная рэвалюцыя
- Сучаснасьць
Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Эўропа амываецца Атлянтычным і Паўночным Ледавітым акіянамі і іх марамі.
Плошча выспаў каля 730 тыс. км². На паўвыспы прыпадае каля 1/4 тэрыторыі Эўропы (Кольская, Скандынаўская, Пэрынэйская, Апэнінская, Балканская і іншыя).
Сярэдняя вышыня каля 300 м, максымальная (калі праводзіць лінію Эўропы па Кума-Маныцкай упадзіне) — 4808 м, г. Манблян, альбо (пры правядзеньні мяжы Эўропы па Каўкаскім хрыбце — 5642 м, г. Эльбрус, мінімальная ў цяпершані час складае каля −27 мэтраў (Касьпійскае мора) і зьмяняецца разам з ваганьнямі ўзроўню гэтага мора.
Пераважаюць раўніны (буйныя — Усходне-Эўрапейская, Сярэднеэўрапейская, Сярэдне- і Ніжнедунайская, Парыскі басэйн), горы займаюць каля 17% тэрыторыі (асноўныя — Альпы, Каўказ, Карпаты, Крымскія, Пірэнэі, Апэніны, Урал, Скандынаўскія горы, горы Балканскай паўвыспы). Існыя вульканы ёсьць у Ісьляндыі і Міжземнамор’і.
На большай частцы тэрыторыі клімат умераны (на захадзе — акіянічны, на ўсходзе — кантынэнтальны, са сьнежнай і марознай зімой), на паўночных выспах — субарктычны і арктычны, у Паўднёвай Эўропе — міжземнаморскі, у Прыкасьпійскай нізіне — паўпустынны. На выспах Арктыкі, у Ісьляндыі, Скандынаўскі гарах, Альпах — зьледзяненьне (плошча звыш 116 тыс. км²).
Асноўныя рэкі: Волга, Дунай, Урал, Эмба, Дняпро, Дзьвіна, Дон, Пячора, Кама, Ока, Белая, Днестр, Рэйн, Эльба, Вісла, Таха, Люара, Одэр.
Буйныя азёры: Ладаскае, Анескае, Чудзкае, Вэнэрн, Балатон, Жэнэўскае.
На выспах Арктыкі і ўздоўж узьбярэжжа Паўночнага Ледавітага акіяна — арктычныя пустыні і тундры, паўднёвей — лесатундры, таёжныя, зьмешаныя і шыракалістыя лясы, лесастэпы, стэпы, субтрапічныя міжземнаморскія лясы і кустарнікі; на паўднёвым усходзе — паўпустыні.
Буйнейшая ў Эўропе пясчаная пустыня Рын-пескі (40 000 км²) разьмешчана ў міжрэччы Волкі і Ўрала (на тэрыторыі Казахстану і Расеі), у Заходняй Эўропе да блізкага да паўпустыннага тыпу супольнасьцяў часам прылічваюць масіў Табэрнас у Гішпаніі. Акрамя таго мела месца апустыньваньне ў выніку чалавечае дзейнасьці па прамысловым заборы вады з натуральных крыніцаў і нерацыянальным выкарыстаньні земляў. У зоне сухіх стэпаў на ўсходзе Эўропы маецца шэраг пясчаных масіваў у Расеі на ніжнім Доне (Арчэдынска-Данскія пяскі, Цімлянскія пяскі і іншыя), сумежныя тэрыторыі Калмыкіі, Дагестану і Чачэніі (Нагайскі стэп), а таксама тэрыторыі Ўкраіны (Алёшкаўскія пяскі).
Краіны Эўропы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У Эўропе на дадзены момант знаходзіцца 50 краін (зь якіх 7 транскантынэнтальных і адна часткова прызнана незалежнай сябрамі ААН) і 5 залежных тэрыторый. Насельніцтва кантынэнту складае каля 760 мільёнаў чалавек.
Частка | Герб | Краіна | Плошча (км²) | Насельніцтва | Сталіца |
---|---|---|---|---|---|
Паўночная | ![]() |
![]() |
43094 | 5748796 | Капэнгаген |
![]() |
![]() |
103000 | 350710 | Рэйк’явік | |
![]() |
![]() |
385207 | 5295619 | Осьлё | |
![]() |
![]() |
1393 | 53792 | Торсгаўн | |
![]() |
![]() |
338455 | 5509717 | Хэльсынкі | |
![]() |
![]() |
450295 | 10151588 | Стакгольм | |
Заходняя | ![]() |
![]() |
30528 | 11358357 | Брусэль |
![]() |
![]() |
244820 | 66040229 | Лёндан | |
![]() |
![]() |
78 | 63124 | Сэнт-Пітэр-Порт | |
![]() |
![]() |
116 | 107800 | Сэнт-Гэліер | |
![]() |
![]() |
70280 | 4761865 | Дублін | |
![]() |
![]() |
2586 | 602005 | Люксэмбург | |
![]() |
![]() |
2 | 38400 | Манака | |
![]() |
![]() |
572 | 84069 | Дуглас | |
![]() |
![]() |
41543 | 17271990 | Амстэрдам | |
![]() |
![]() |
547030 | 67348000 | Парыж | |
Цэнтральная | ![]() |
![]() |
83858 | 8823054 | Вена |
![]() |
![]() |
93030 | 9797561 | Будапэшт | |
![]() |
![]() |
160 | 38111 | Вадуц | |
![]() |
![]() |
357168 | 82800000 | Бэрлін | |
![]() |
![]() |
312685 | 38422346 | Варшава | |
![]() |
![]() |
49035 | 5435343 | Браціслава | |
![]() |
![]() |
20273 | 2066880 | Любляна | |
![]() |
![]() |
78866 | 10610947 | Прага | |
![]() |
![]() |
41285 | 8401120 | Бэрн | |
Усходняя | ![]() |
![]() |
86600 | 10156366 | Баку |
![]() |
![]() |
29743 | 2963900 | Ерэван | |
![]() |
![]() |
110910 | 7101859 | Сафія | |
![]() |
![]() |
207560 | 9349645 | Менск | |
![]() |
![]() |
69700 | 3728573 | Тбілісі | |
![]() |
![]() |
148000 | 19200160 | Астана | |
![]() |
![]() |
64589 | 1925800 | Рыга | |
![]() |
![]() |
65300 | 2800667 | Вільня | |
![]() |
![]() |
33846 | 3434547 | Кішынёў | |
![]() |
![]() |
17098246 | 145478097 | Масква | |
![]() |
![]() |
238397 | 19638000 | Бухарэст | |
![]() |
![]() |
603628 | 42418235 | Кіеў | |
![]() |
![]() |
45226 | 1319133 | Талін | |
Паўднёвая | ![]() |
![]() |
28748 | 2876591 | Тырана |
![]() |
![]() |
468 | 77281 | Андора ля Вэльля | |
![]() |
![]() |
51129 | 3531159 | Сараева | |
![]() |
![]() |
0,4 | 450 | Ватыкан | |
![]() |
![]() |
6 | 34000 | Гібральтар | |
![]() |
![]() |
505990 | 46698151 | Мадрыд | |
![]() |
![]() |
131957 | 10768477 | Атэны | |
![]() |
![]() |
301338 | 60589445 | Рым | |
![]() |
![]() |
10908 | 1920079 | Прышціна | |
![]() |
![]() |
316 | 445426 | Валета | |
![]() |
![]() |
92212 | 10379537 | Лісабон | |
![]() |
![]() |
25713 | 2103721 | Скоп’е | |
![]() |
![]() |
61 | 33285 | Сан-Марына | |
![]() |
![]() |
77474 | 7040272 | Бялград | |
![]() |
![]() |
783562 | 84680273 | Анкара | |
![]() |
![]() |
56594 | 3888529 | Загрэб | |
![]() |
![]() |
13812 | 642550 | Падгорыца |
Т — транскантынентальная краіна.
Рэгіёны Эўропы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Эўропу падзяляюць на рэгіёны. Выява паказвае адзін з магчымых падзелаў Эўропы на рэгіёны.
Заходняя Эўропа (чырвоны)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Заходняя Эўропа
Да Заходняй Эўропы звычайна адносяць Вялікабрытанію, Ірляндыю, Францыю і краіны Бэнілюксу (Бэльгію, Нідэрлянды, Люксэмбург). Таксама да Заходняй Эўропы могуць далучаць Нямеччыну, хоць геаграфічна краіна знаходзіцца ў Цэнтральнай Эўропе.
Цэнтральная Эўропа (блакітны)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Цэнтральная Эўропа
Тэрмін Цэнтральная Эўропа яшчэ не настолькі ўстойлівы, як іншыя. Краіны Цэнтральнай Эўропы могуць адносіць да Заходняй і Ўсходняй Эўропы. Звычайна да Цэнтральнай Эўропы адносяць Польшчу, Чэхію, Славаччыну, Вугоршчыну, Швайцарыю, Ліхтэнштайн, Аўстрыю, Славенію, Нямеччыну.
Усходняя Эўропа (памаранчавы)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Усходняя Эўропа
Звычайна да Ўсходняй Эўропы адносяць Беларусь, Расею, Малдову, Украіну, Казахстан, Эстонію, Латвію, Летуву. Бывае, да Ўсходняй Эўропы адносяць Польшчу, а таксама каўкаскія краіны (Армэнію, Азэрбайджан, Грузію).
Паўночная Эўропа (фіялетавы)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Паўночная Эўропа
Да Паўночнай Эўропы адносяцца скандынаўскія краіны ў шырокім сэнсе, такія, як Ісьляндыя, Данія, Нарвэгія, Швэцыя, Фінляндыя. Некаторыя далучаюць Эстонію да Паўночнай Эўропы з-за моцных гістарычных і культурных сувязяў Эстоніі з Швэцыяй і Фінляндыяй.
Паўднёвая Эўропа (зялёны)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Паўднёвая Эўропа
Паўднёвая Эўропа складаецца з краінаў Ібэрыйскай паўвыспы (Андора, Гішпанія, Партугалія), Апэнінскай паўвыспы (Італія, Ватыкан, Сан-Марына), Балканскай паўвыспы (Альбанія, Босьнія і Герцагавіна, Баўгарыя, Харватыя, Грэцыя, Македонія, Румынія, Сэрбія і Чарнагорыя), Манака і Мальты. Могуць быць уключаныя Кіпр (хоць ён геаграфічна знаходзіцца ў Азіі), Турэччына і француская Корсіка.
Азія (ружовы)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Некаторыя краіны (Расея, Казахстан, Турэччына, Азэрбайджан, Армэнія, Грузія) знаходзяцца часткова ў Азіі. На мапе іхныя азіяцкія тэрыторыі пазначаныя ружовым.
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Без уліку Грэнляндыі і Фарэрскіх астравоў — гэтыя аўтаноміі паказаны асобна.
- ^ Разам з астравамі Ян Маен і Шпіцбэрген, але без заморскіх тэрыторыяў.
- ^ Разам з аўтаноміяй Аляндзкія астравы.
- ^ Без уліку тэрыторый кароны ды заморскіх тэрыторый — гэтыя аўтаноміі паказаны асобна.
- ^ Без уліку заморскіх тэрыторый — гэтыя аўтаноміі паказаны асобна.
- ^ Без уліку заморскіх тэрыторый — гэтыя аўтаноміі паказаны асобна.
- ^ Разам з сэпаратысцкай тэрыторыяй Нагорны Карабах.
- ^ Разам з сэпаратысцкімі тэрыторыямі Абхазія і Паўднёвая Асэтыя.
- ^ Разам з сэпаратысцкай тэрыторыяй Прыднястроўе.
- ^ Разам з тымчасова часткова акупаванымі тэрыторыямі Данецкай вобласьці, Луганскай вобласьці, Хэрсонскай вобласьці, Запароскай вобласьці і Аўтаномная Рэспубліка Крым.
- ^ Разам з аўтаномнымі гарадамі-анклявамі на поўначы Афрыкі Сэўта й Мэлільля, якія мяжуюць з Марока.
- ^ Прызнаецца 97 краінамі-сяброўкамі ААН.
- ^ Зьвесткі без уліку плошчы і насельніцтва Косава.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Chantraine P. Dictionnaire étymologique de la langue grecque. Histoire des mots. Paris, 1968. P.388
- ^ Гудианов этимологик (Лосев А. Ф. Мифология греков и римлян. М., 1996. С. 223
- ^ цит. по: Лосев А. Ф. Мифология греков и римлян. М., 1996. С. 223
- ^ Тантлевский И. Р. История Израиля и Иудеи до разрушения Первого Храма. СПб, 2005. С. 9, со ссылкой на: Astour M. C. Hellenosemitica: An Ethnic and Cultural Study in West Semitic Impact on Mycenaean Greece. Leiden, 1967. P. 128
- ^ «phonologically, the match between Europa’s name and any form of the Semitic word is very poor» (West M. L. The east face of Helicon: west Asiatic elements in Greek poetry and myth. Oxford, 1997. P. 451)
- ^ Гимны Гомера II 73 = II 113; Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. В 3 т. Т. 1. М., 2001. С. 565
- ^ Мурзаев Э. М. Где же проводить географическую границу Европы и Азии? Изв. АН СССР, сер. геогр., 4, 1963.
- ^ http://www.etnolog.ru/religion.php?id=431
- ^ Microsoft Encarta Online Encyclopedia 2007