Перайсьці да зьместу

Галоўная старонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вітаем у Вікіпэдыі,
вольнай энцыкляпэдыі, якую можа рэдагаваць кожны.
Эмблема Гомельскага ВБЗ
Эмблема Гомельскага ВБЗ

«Гомельскі вагонабудаўнічы завод» — дзяржаўнае машынабудаўнічае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў лютым 1874 году ў якасьці «Гомельскіх чыгуначных майстэрняў».

На 2025 год «Гомельскі ВБЗ» вырабляў каля 5000 найменьняў аснасткі і абсталяваньня для вагонаў, а таксама ажыцьцяўляў дэпоўскі і капітальны рамонт звыш 150 відаў вагонаў, у тым ліку з заменай кузава. Быў найбольшым вагонарамонтным прадпрыемствам Беларусі і адным з найстарэйшых прадпрыемстваў галіны і Гомля. Пераабсталяваньне вагонаў для «Беларускай чыгункі» каштавала на 50 % таньней за новыя вагоны. Сярод іншага, выпускаў сумешчаныя вагоны-дэфэктаскопы і пасажырскія вагоны, у тым ліку ад 2008 году зьбіраў купэйныя вагоны на 40 паяжджанаў. Меў цэнтральную заводзкую лябараторыю і 9 цэхоў: транспартны і энэргасілавы, а таксама 7 вытворчых — разборна-камплектавальны, вагоназборчы, колава-цялежачны, кавальска-мэханічны, дрэваапрацоўчы, электрарамонтны і чыгуналіцейны.
(артыкул цалкам…)

Актуальныя падзеі


Памерлі: Крэйг Вэнтэр (79 гадоў)

Гэты дзень у гісторыі

Афіша фільму «Сьпявак Джазу»
Афіша фільму «Сьпявак Джазу»

6 кастрычніка:

  • 1600 — прэм’ера найстарэйшае зь вядомых у наш час опэры «Эўрыдыка» італьянскага кампазытара Джакапа Пэры
  • 1609 — Вайна Рэчы Паспалітай са Швэцыяй: адбылася бітва пад Гаўяй, у якой войскі Вялікага Княства Літоўскага пад камандаю гетмана вялікага Яна Караля Хадкевіча атрымалі перамогу над швэдамі
  • 1762 — кароль і вялікі князь Аўгуст Сас надаў Мядзелу Магдэбурскае права
  • 1788 — маршалкі Станіслаў Малахоўскі і Казімер Нестар Сапега распачалі працу Вялікага Сойму
  • 1889 — у Парыжы адкрылася кабарэ «Мулен Руж»
  • 1927 — у пракат выйшаў першы камэрцыйна пасьпяховы гукавы фільм «Сьпявак джазу» (на выяве)
  • 1939 — II Сусьветная вайна: капітулявала апошняя рэгулярная частка войска міжваеннае Польскае Рэспублікі — самастойная апэратыўная група «Палесьсе»
  • 1953 — з галоўнага канвэера Менскага трактарнага заводу сыйшоў першы сэрыйны трактар «Беларусь»
  • 1973 — вайна Суднага дня: Эгіпет і Сырыя напалі на Ізраіль
  • Ці ведаеце вы...

    З новых артыкулаў (1 - 31 верасьня 2026 году)
    Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.