Калінінград

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Калінінград
рас. Калининград
Стары Кёнінгсбэрг сярод сучаснага Калінінграду
Стары Кёнінгсбэрг сярод сучаснага Калінінграду
Coat of arms of Kaliningrad.svg Flag of Kaliningrad.svg
Герб Калінінграду Сьцяг Калінінграду
Першыя згадкі: 1256
Горад з: 1286
Былыя назвы: да 1255 году — Тувангстэ
да 1946 году — Кёнігсбэрг
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Калінінградзкая вобласьць
Мэр: Аляксандар Ярашук
Плошча: 215,7 км²
Вышыня: 4,8 м н. у. м.
Насельніцтва (2009)
колькасьць: 420 480 чал.
шчыльнасьць: 1949,37 чал./км²
Тэлефонны код: +7 4012
Паштовы індэкс: 236ХХХ
Нумарны знак: 39
Геаграфічныя каардынаты: 54°43′ пн. ш. 20°30′ у. д. / 54.717° пн. ш. 20.5° у. д. / 54.717; 20.5Каардынаты: 54°43′ пн. ш. 20°30′ у. д. / 54.717° пн. ш. 20.5° у. д. / 54.717; 20.5
Калінінград на мапе Расеі
Калінінград
Калінінград
Калінінград
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.klgd.ru/

Калінінгра́д (састар. — Карале́вец, Караляве́ц; па-расейску: Калининград, да 4 чэрвеня 1946 году — Кёніґсбэрґ, па-нямецку: Königsberg, па-польску: Królewiec) — горад у Расейскай фэдэрацыі, сталіца Калінінградзкай вобласьці і гістарычная сталіца Прусіі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Горад быў заснаваны ў 1256 годзе крыжакамі Тэўтонскага ордэну. Горад стаў членам Ганзейскай лігі, з 1457 году — галоўнай рэзыдэнцыяй Тэўтонскага ордэну, з 1525 году — мірской сталіцай Прускага княства. У розныя часы горад на непрацяглы час быў у складзе Рэчы Паспалітай і Расейскай імпэрыі. Каралявец быў важным адукацыйным цэнтрам дзякуючы ўнівэрсытэту Альбэртына, заснаванаму ў 1544 годзе князям Альбэртам Прускім. У 1701 годзе князь Фрыдрых III быў каранаваны ў якасьці караля Фрыдрыха I.

Пасьля Першай сусьветнай вайны горад разам з усёй Усходняй Прусіяй быў адрэзаны ад асноўнай тэрыторыі Нямеччыны «Польскім калідорам».

У 1944 годзе Каралявец моцна пацярпеў ад брытанскага авіябамбаваньня і за некалькі дзён згарэў. У красавіку 1945 году горад быў захоплены савецкімі войскамі, рэшткі нямецкага насельніцтва выгнаныя. Разам з усёй Усходняй Прусіяй Каралявец быў заселены перасяленцамі з Расеі, Украіны і Беларусі (беларусы цяпер складаюць да 8% насельніцтва) і ўведзены ў склад РСФСР. У 1949 годзе перайменаваны ў Калінінград у гонар бальшавіка Міхаіла Калініна. За савецкім часам Калінінград быў важным стратэгічным апорным пунктам савецкага флёту на Балтыйскім моры і быў закрыты для наведваньня замежнікамі.

Пасьля распаду СССР у 1991 годзе Калінінградзкая вобласьць засталася расейскім эксклявам, аточаным Польшчай і незалежнай Летувай.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калінінград — адзіны незамярзаючы расейскі порт на Балтыцы. У 1996 годзе Калінінград быў абвешчаны асаблівай эканамічнай зонай. Цяпер тут вырабляецца кожны трэці расейскі тэлевізар, наладжаная зборка аўтамабіляў. Эўрапейская камісія мае адмысловы праект па падтрымцы рэгіёну і разьвіцьцю гандлю паміж Калінінградзкай вобласьцю і краінамі ЭЗ. Рэгіён дынамічна разьвіваецца, сукупны рэгіянальны прадукт расьце тэмпамі, большымі, чым ува ўсіх іншых рэгіёнах Расеі і нават у суседніх краінах Эўропы.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Калінінградсховішча мультымэдыйных матэрыялаў