Берасьце

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Берасьце
лац. Bieraście
Віды Берасьця
Віды Берасьця
Герб Берасьця Сьцяг Берасьця
Першыя згадкі: 1017, 1019
Магдэбурскае права: 15 жніўня 1390
Былыя назвы: Берасьце Літоўскае (Брэст-Літоўск), Берасьце над Бугам (Брэст-над-Бугам)
Мясцовая назва: Бэрысьть[1], Берэсьць[2], Бэрэсць[2], Бэрэсть[2]
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Берасьцейскі
Старшыня гарвыканкаму: Сяргей Лабадзінскі[3]
Плошча: 145,2663 км² [4]
Вышыня: 141 м н. у. м.
Насельніцтва (2020)
колькасьць: 339 700 чал.[5]
шчыльнасьць: 2338,46 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 16 2
Паштовыя індэксы: 224xxx
СААТА: 1401000000
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°5′5″ пн. ш. 23°39′25″ у. д. / 52.08472° пн. ш. 23.65694° у. д. / 52.08472; 23.65694Каардынаты: 52°5′5″ пн. ш. 23°39′25″ у. д. / 52.08472° пн. ш. 23.65694° у. д. / 52.08472; 23.65694
Берасьце на мапе Беларусі ±
Берасьце
Берасьце
Берасьце
Берасьце
Берасьце
Берасьце
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
city-brest.gov.by

Бе́расьцеместа ў Беларусі, на рацэ Бугу пры ўтоку ў яго ракі Мухаўцу. Адміністрацыйны цэнтар Берасьцейскай вобласьці і Берасьцейскага раёну. Плошча 145,27 км². Насельніцтва на 2020 год — 339 700 чалавек[5]. Знаходзіцца за 349 км ад Менску. Вузел аўтамабільных і чыгуначных кірункаў на Варшаву, Менск, Лунінец, Ковель, Беласток. Канцавы порт на Дняпроўска-Бужанскім канале. Аэрапорт.

Берасьце — старажытнае места, якое атрымала Магдэбурскае права другім у Вялікім Княстве Літоўскім (пасьля Вільні), цэнтар гістарычнага рэгіёну. Месца правядзеньня нарады дзеля падрыхтоўкі да пераможнай Грунвальдзкай бітвы. У 1553 годзе староста берасьцейскі Мікалай Радзівіл «Чорны» заснаваў тут першую на тэрыторыі сучаснай Беларусі друкарню. У 1596 годзе ў катэдральнай царкве Сьвятога Мікалая праваслаўныя Рэчы Паспалітай аднавілі еднасьць з каталікамі. Пры будаваньні крэпасьці ў першай палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі зьнішчылі архітэктурны ансамбль гістарычнага цэнтру (старажытны замак, 10 сакральных будынкаў, мураваны комплекс Рынку з ратушай і палац князёў Чартарыйскіх[6], помнікі архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVIII стагодзьдзяў), а само места перанесьлі на ўсход. Да нашага часу захаваліся толькі руіны комплексу кляштару бэрнардынак з касьцёлам Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў стылі віленскага барока, помнік архітэктуры XVIII ст., які патрабуе неадкладнай кансэрвацыі і рэстаўрацыі, а таксама падмуркі калегіюму езуітаў і базылянскай царквы Сьвятых Пятра і Паўла. За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе тут склалі мірную дамову, згодна зь якой бальшавікі перадалі Нямецкай імпэрыі практычна ўсю тэрыторыю сучаснай Беларусі. За часамі Другой сусьветнай вайны ў Берасьцейскай крэпасьці абараняліся сьпярша польскія, потым савецкія войскі. Адзінае места Беларусі, якое ў 1939 годзе сьпярша захапілі войскі Трэцяга Райху, аднак згодна з пактам Молатава — Рыбэнтропа ўрачыста перадалі СССР, вынікам чаго стаў супольны нацысцка-савецкі вайсковы парад.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тапонім Берасьце ўтварыўся ад слова бе́раст (бе́расьць), якое азначае 'від вязу'[1]. Значэньне мае хутчэй за ўсё зборнае — бераставы гай[2]. Таксама выказвалася меркаваньне, што назва места магла паходзіць ад слова бяроста — 'бярозавая кара'[7].

Традыцыйная гістарычная назва места — Берасьце[8][9], цяперашняя афіцыйная — Брэст. У нарматыўным даведніку «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь» традыцыйная гістарычная назва Берасьце фіксуецца як варыянтная. Гэта значыць, што пры жаданьні мясцовых жыхароў і ўладаў яна можа стаць нарматыўнай.

Упершыню места ўпамінаецца ў «Аповесьці мінулых гадоў» пад назваю Берестье — Бе́расьце (у некаторых выданьнях можна сустрэць варыянт Бярэсьце[10], аднак традыцыйнаму вымаўленьню мясцовых жыхароў адпавядае менавіта Бе́расьце[2]). Варыянты гістарычнага напісаньня назвы места: Берестье, Бересте, Бересть[2]. З утварэньнем Рэчы Паспалітай пачала выкарыстоўвацца назва Берасьце Літоўскае (польск. Brześć Litewski), каб пазьбегнуць блытаніны з польскім местам Бжэсьцем Куяўскім (польск. Brześć Kujawski). Такая назва бытавала як у польскіх, так і ў старабеларскіх тэкстах, напрыклад, паводле Хронікі літоўскай і жамойцкай, «ку Берасьцю, каторага цяпер завут Літоўскім»[11]. У лацінамоўных дакумэнтах назвы абодвух местаў перадаваліся як Brest, вытворны прыметнік — як Brestensis, радзей Brescensis, часам Brzestensis[2]. Старажытная лацінская форма, відаць, ёсьць вытворнай ад назвы польскага Бжэсьця (Берасьця). У сучаснай лацінскай мове, якая выкарыстоўваецца як богаслужбовая і навуковая мова Каталіцкае царквы, аднавілі поўнагалосную форму тапоніму: дакумэнты Берасьцейскай уніі выйшлі ў 1970 годзе пад назовам «Documenta Unionis Berestensis eiusque Auctorum (1590—1600)»[2]. На эўрапейскіх мапах XVII—XVIII стагодзьдзяў Берасьце пазначалася як Brizestije (Антвэрпэн, 1612), Breßia al Brie∫tz (Амстэрдам, 1632), Bres∫ia (Амстэрдам, 1661), Briescie (Парыж, 1700[12]), Brzesc (Лёндан, 1799)[2].

Па падзелах Рэчы Паспалітай зьявілася расейская форма назвы места — Брестъ-Литовскъ, хоць даволі працяглы час паралельна ўжывалася форма Бржестъ. Адной з магчымых крыніцаў расейскай формы Брест разглядаюцца дакумэнты часоў вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667), у якіх датычна Берасьця пасьлядоўна ўжываецца назва Бресть жаночага роду[2]. Перад пачаткам Першай сусьветнай вайны жыхары места вымагалі ад Дзяржаўнай Думы Расейскай імпэрыі вяртаньня гістарычнай назвы Берестье (па-беларуску: Берасьце). У выдадзеным у Берасьці Я. Хмялеўскім даведніку «Календарь-Справочникъ гор. Брестъ-Литовска на 1912 годъ» адзначаецца, што традыцыйная гістарычная назва захоўвалася ў мясцовых сялянаў: «Тамъ почти нельзя услышать Брестъ, а о составном названіи Брестъ-Литовскъ множество Полѣсскихъ крестьянъ даже не подозрѣваетъ»[13].

У дзяржаўных дакумэнтах Беларускай Народнай Рэспублікі пасьлядоўна ўжывалася традыцыйная гістарычная назва Берасьце[14]. Па далучэньні да міжваеннай Польскай Рэспублікі ў 1921 годзе места атрымала назву Берасьце над Бугам (Brześć nad Bugiem), якая праіснавала да 1939 году. Тым часам у Беларускай ССР да палітычнай рэформы беларускага правапісу 1933 году і ў беларускай дыяспары на Захадзе да сёньня ўжываюць спрадвечную назву — Берасьце[15]. Па далучэньні Заходняй Беларусі да СССР зь верасьня да 4 сьнежня 1939 году[16] места афіцыйна ў дакумэнтах называлася Брэст-Літоўск. У час акупацыі Берасьця Трэцім Райхам назва места ў нямецкамоўных дакумэнтах і шыльдах часьцей за ўсё пісалася як Brest-Litowsk.

Цяперашняя афіцыйная назва Брэст ня мае ў сабе кораню, ад якога пайшло пачатковае імя места, і ў беларускай мове застаецца ізаляванай і чужароднай[15]. Беларускі мовазнаўца Вінцук Вячорка зьвяртае ўвагу на тое, што ад гэтай формы немагчыма ўтварыць натуральную назву жыхароў места (у выпадку «брастаўчанаў» не існуе неабходнага для яе ўтварэньня прыметніка «брэстаўскі»)[14]. Увогуле, паводле тлумачэньня філёлягаў, форма Брэст зьявілася ў выніку памылковай трансьлітарацыі з польскай мовы праз пасярэдніцтва расейскай і ёсьць прыкладам маскалізацыі праз палянізацыю. Польскі варыянт назвы Brześć перанесьлі ў расейскую спачатку як Бржесть, што пазьней трансфармавалася ў Брест і ўжо па 1939 годзе ў цяперашнюю афіцыйную беларускую назву Брэст[17]. Гэтую трансфармацыю назвы ў расейскай мове зафіксавалі лічбы аб баявых дзеяньнях у ваколіцах места расейскага палкаводца Суворава ды іншых расейскіх чыноўнікаў: спачатку пісалі Бржесць, Бржесть, пазьней Бржест і Брест[2].

Назвы на іншых мовах у розныя часы: польск. Brześć, Brześć Litewski, Brześć nad Bugiem; лац. Berestum, Bressicia; ід. בּריסק, іўр. ברסט ליטובסק; укр. Бе́рестя, Бе́ресть; рас. Бере́стье, Бе́ресть, Бре́ст-Лито́вск, Бре́ст, ням. Brest-Litowsk.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньнія часы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Партрэт Вітаўта Вялікага з кляштару аўгустынаў
Меркаваны выгляд Берасьцейскага гораду (замка) у ХІІ—ХІІІ стагодзьдзях

Паселішча на месцы сучаснага Берасьця існавала значна раней за першы вядомы ўпамін гораду ў пісьмовых крыніцах. Яно належала старажытнаму германскаму племені готаў. У III—IV стагодзьдзях насельніцтва беларускага Пабужжа ўтварала адзінства з носьбітамі вельбарскай культуры. На землі Пабужжа насельніцтва гэтай культуры пранікла каля 160—180-х гадоў і захоўвалася да 350—375 гадоў улучна. У 1960-я гады ў час будаўнічых працаў на тэрыторыі сучаснага Берасьця, на правым беразе Мухаўца, археолягі знайшлі некалькі могільнікаў вельбарскай культуры, якая атаясамляецца з гоцкімі плямёнамі. Найбольш поўна з гэтых гоцкіх могільнікаў дасьледавалі могільнік Берасьце-Трышын. Археоляг Ю. Кухарэнка выявіў і дасьледаваў тут 70 пахаваньняў[18]. У 2015 годзе ў Берасьці ў мікрараёне Кавалёве, пры будаваньні дарогі на вуліцы Луцкай, выпадкова выявілі яшчэ адзін грунтовы могільнік першай паловы першага тысячагодзьдзя нашай эры, які займаў плошчу каля 2 га. Паводле археоляга Аляксандра Башкова, які дасьледаваў 8 ацалелых пахаваньняў на плошчы 100 м², гэты археалягічны помнік жалезнага веку мае шмат агульнага з помнікам вельбарской культуры Берасьцем-Трышынам[19]. Пазьней гэтая тэрыторыя стала месцам інтэнсіўных кантактаў славянскага і балцкага (яцьвягі) насельніцтва.

Першыя гістарычныя зьвесткі пра Берасьце зьмяшчаюцца ў «Аповесьці мінулых гадоў» і датуюцца 1019 (1017) годам. Старажытнае гарадзішча знаходзілася на невялікім мысе, які ўтварыўся на сутоцы Мухаўца з Бугам. Места ўзьнікла як гандлёвы цэнтар і фартэцыя. Ягонаму росту спрыяла вельмі зручнае геаграфічнае становішча на шляху паміж Усходам і Захадам. У ХІ—ХІІІ стагодзьдзях Берасьце было ў валоданьні тураўскіх, кіеўскіх і галіцка-валынскіх князёў, шматразова захоплівалася польскімі князямі. Адно зь нешматлікіх беларускіх местаў, якое захапілі і зьнішчылі войскі татара-манголаў (у апошні час частка беларускіх навукоўцаў гэта аспрэчвае).

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аблога Берасьця, 1657 г.

У 1319 годзе за вялікім князем Гедымінам Берасьце далучылася да Вялікага Княства Літоўскага. Па сьмерці вялікага князя Кейстута, местам авалодаў кароль польскі Ягайла. У 1380-я гады Вітаўт пры дапамозе тэўтонскіх рыцараў і наёмнікаў адбіў Берасьце ў Ягайлы. Рыцарамі камандаваў князь Ланкастэрскі — у будучым ангельскі кароль Генрых IV[20].

Мескі герб, 1840-я гг.

15 жніўня 1390 году Берасьце першым зь местаў сучаснай Беларусі атрымала Магдэбурскае права. Пазьней прывілеі неаднаразова пацьвярджаліся і пашыраліся вялікімі князямі, а з ХVІ ст. пачаў ужывацца мескі герб «у блакітным полі срэбны лук са стралой, накіраванай джалам угору»[21]. Паводле прывілею вялікага князя Ягайлы Берасьцю надавалася 60 ланаў (1500 га) ворнай зямлі, улучна зь вёскай Казловічамі. Пры вымярэньні места ўжылі тую ж сыстэму, што ў Памор’і[22].

Мікольская царква, у якой праваслаўныя аднавілі еднасьць з каталікамі

Берасьце мела вялікае геапалітычнае значэньне. Празь места праходзіў важны старажытны камунікацыйны і гандлёвы шлях з усходу на захад Эўропы (Via Regia — Каралеўская дарога) і адна зь яго дзьвюх частак з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад зь Вільні ў Кракаў (Via Jagellonica — Ягелонскі шлях), якая атрымала назву Вялікая (Берасьцейская) дарога. Гэта стала адной з падставаў таго, што 8—9 сьнежня 1409 году ў Берасьці адбылася таемная нарада паміж каралём польскім Ягайлам і вялікім князем літоўскім Вітаўтам, на якой яны пастанавілі супольна выступіць супраць рыцараў Тэўтонскага ордэну. Сярод запрошаных на нарадзе быў і кыпчацкі султан Саладзін (Джэлал ад-Дзін), які таксама абяцаў падтрымку. На нарадзе ў Берасьці ўладары разглядзелі і ўзгаднілі стратэгічна-тактычныя пытаньні будучай летняй кампаніі 1410 году. Вынікам Берасьцейскай нарады 1409 году і распрацаванага на ёй пляну стала перамога пад Грунвальдам (1410 год), у якой брала ўдзел і Берасьцейская харугва.

Аблога Берасьця, 1657 г.

У 1413 годзе Берасьце стала цэнтрам староства ў складзе Троцкага ваяводзтва[23] і паводле прывілея належала да галоўных местаў Вялікага Княства Літоўскага. У 1500 годзе Берасьце разрабавалі крымскія татары. У 1507 годзе вялікі князь выдаў прывілей берасьцейскім жыдам[24]. З 1520 году Берасьце стала цэнтрам павету, а з 1555—1566 гадоў — ваяводзтва.

Кляштар бэрнардынак на Замухавеччы, XVII ст.

У ХVІ ст. Берасьце — адно з найбольшых местаў Вялікага Княства Літоўскага. У гэты час дасягаюць значнага росквіту рамесныя цэхі. У першай палове ХVІІ ст. у месьце існавала 16 рамесных цэхаў — ганчарскі, злотніцкі, гарбарскі, кавальскі і інш. У 1553 годзе староста берасьцейскі Мікалай Радзівіл «Чорны» заснаваў тут кальвінскі збор і першую на тэрыторыі сучаснай Беларусі друкарню, якая ў 1563 годзе выдала Берасьцейскую, альбо Радзівілаўскую (кальвінскую) Біблію (на польскай мове). На той час гэта было адно з найлепшых, па-мастацку аздобленых друкаваных выданьняў у Вялікім Княстве Літоўскім і Каралеўстве Польскім. Агулам у Берасьцейскай друкарні было выдадзена каля 40 кніг. У 1558 годзе ў Берасьце выдалі канцыянал «Песьні хвал боскіх» (друкар Ян Зарэмба), з чым зьвязваюць пачатак нотадрукаваньня на тэрыторыі сучаснай Беларусі[25]. У 1569 годзе ў месьце адкрылася першая аптэка[26]. 1 сьнежня 1588 году канцлер Леў Сапега скончыў у Берасьці сваю працу над трэцяй рэдакцыяй Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 году, які завяршыў кадыфікацыю права ў дзяржаве. У прадмове-звароце да новаабранага караля і вялікага князя Жыгімонта Вазы і ўсіх станаў Вялікага Княства Літоўскага стаіць уласнаручны подпіс канцлера з дакладна пазначанымі месцам і датай зьяўленьня дакумэнту: «Писан у Берестью лета от нароженья сына Божьего 1588 месяца декабря, 1 дня»[27]. Падрыхтаваны Л. Сапегам і зацьверджаны каралём Статут 1588 году юрыдычна замацаваў фактычную адасобленасьць Вялікага Княства Літоўскага ад Каралеўства Польскага ў рамках хаўруснай дзяржавы Рэчы Паспалітай, нягледзячы на супраціў гэтаму палякаў па падпісаньні акту Люблінскай уніі. Гэты Статут дзеяў да 1840 году.

Герб Берасьцейскага ваяводзтва з Пагоняй

Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Берасьця і ваколіцаў ліцьвінамі: паводле асабовага каталёгу езуітаў, Мікалай Грэбянеўскі (уступіў у ордэн у 1572 годзе) азначаецца як Lithuanus, ex Brzestae districtu[28], а паводле каталёгу студэнтаў Грэцкай калегіі ў Рыме, Ісыдор Ляшчынскі азначаецца як Lithuanus, ex Palatinatu Brestensi (1714 год)[29]. У матрыкуле Базэльскага ўнівэрсытэту пад 1599/1600 годам значыцца Nicolaus Zenowitz, Palatinides Brestensis Lituanus[30]. У запісах мэтрыкі папскай сэмінарыі ў Оламаўцу значацца Serapion Lozowsky Lithuanus Brestensis (1711—1714 гады), Sylvester Arteczky Lituanus ex Palatinatu Brestensi (1738—1742 гады)[31]. Паводле каталёгу ордэну трынітарыяў у Рэчы Паспалітай (1785 год), Maria de Mercede Grabowski… Lithuanus, in palatinatu Brestensi natus… Omnibus Sanctis Zadarnowski… Lithuanus, in palatinatu Brestensi natus[32].

У 1591 годзе з ініцыятывы кашталяна берасьцейскага Адама Пацея (пазьней — біскупа і ўніяцкага Кіеўскага мітрапаліта) пры катэдральнай царкве Сьвятога Мікалая ўтварылася брацтва, пры якім існавала школа, дзе выкладаньне вялося на беларускай мове. У 1592—1595 гадох у ёй працаваў настаўнікам выдатны пэдагог і царкоўны дзяяч, гуманіст-асьветнік Лаўрэнці Зізаній.

Панарама Пясецкай вуліцы, 1823 г.

8 кастрычніка паводле старога стылю (18 — паводле новага стылю, на які перайшла Рэч Паспалітая) 1596 году на царкоўным саборы, што праходзіў у катэдральнай царкве Сьвятога Мікалая, адбылося абвяшчэньне Берасьцейскай уніі, у выніку якой Праваслаўная Царква на тэрыторыі Рэчы Паспалітай (Кіеўская мітраполія) аднавіла еднасьць з Апостальскім Пасадам у Рыме. Адным з галоўных яе ініцыятараў быў колішні кашталян берасьцейскага замку, а потым біскуп уладзімерскі і берасьцейскі Іпаці Пацей — выдатны грамадзкі і рэлігійны дзяяч, багаслоў і пісьменьнік-палеміст. Дзеля падтрымкі і пашырэньня ідэяў Уніі ў Берасьце з Папскай Грэцкай калегіі ў Рыме быў запрошаны знакаміты ў той час багаслоў грэк Пётар Аркудзі.

У ХІV—ХVIII стагодзьдзях у Берасьці існавалі касьцёлы і кляштары аўгустынаў, бэрнардынаў, брыгітак, дамініканаў, трынітарыяў, цэрквы і манастыры. Ад 1615 году ў Берасьці зьявілася езуіцкая місія, пры якой з 1633 году дзеяў езуіцкі калегіюм. У ХVІІ ст. у калегіюме навучаўся, а потым быў намесьнікам рэктара філёзаф Казімер Лышчынскі, які за свой недапісаны трактат «Аб неіснаваньні Бога» (у другой, недапісанай частцы якога меў зьняпраўдзіць свае папярэднія тэзы) быў пакараны сьмерцю і спалены ў 1689 годзе на пляцы Старога Места ў Варшаве.

У 1648 годзе Берасьце разбурылі казакі Б. Хмяльніцкага[33], у гэты ж час адбыліся паўстаньні месьцічаў. У 1653 годзе ў Берасьці засядаў Сойм Рэчы Паспалітай. За часамі Паўночнай вайны ў 1657 годзе места захапілі і спалілі швэды. 13 студзеня 1660 году Берасьцем авалодалі маскоўскія войскі пад камандаю Хаванскага, якія выразалі ў захопленым замку каля 1,7 тыс. чал.[34], а само места цалкам зьнішчылі[35]. У 1661 годзе Берасьце вызвалілі войскі Вялікага Княства Літоўскага. У 1665—1666 гадох у месьце працавала мынца, якая за год выпусьціла медных шэлегаў (гэтак званых барацінак) на суму больш чым 2,5 мільёну злотых.

Берасьце зьведала значныя спусташэньні ў часы Вялікай Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў, зруйнаванае места вызвалілі на чатыры гады амаль ад усіх дзяржаўных павіннасьцяў. З ХVIII ст. існавала асобная Берасьцейская грэка-каталіцкая япархія, а ў 1726 годзе ўтварылася Берасьцейская рымска-каталіцкая дыяцэзія[33]. У эканамічных адносінах места было галоўным рачным портам на Бугу, а ў канцы ХVIII ст. падскарбі А. Тызэнгаўз заснаваў тут суконную мануфактуру. У 1792 годзе Берасьце на некаторы час стала апорным пунктам Таргавіцкай канфэдэрацыі. За часамі паўстаньня 1794 году расейскія акупацыйныя войскі на чале з А. Суворавым разьбілі аддзелы паўстанцаў пад камандай Ю. Серакоўскага і захапілі места.

Выгляд цэнтру Берасьця ў XVII ст. (фрагмэнт гравюры Э. Дальбэрга) Умоўныя пазначэньні: A. Castellum — Замак; B. Templum Iesuilarum — Касьцёл езуітаў; C. Templum Parochiale — Фарны касьцёл; D. Templ. Graco-rum — Грэцка-каталіцкая царква; E. Templ. Dominicanorum — Дамініканскі касьцёл; F. Coenob. Bernhardinorum — Кляштар бэрнардынаў; G. Synagogux Iudcorum — Сынагога.
Выгляд цэнтру Берасьця ў XVII ст. (фрагмэнт гравюры Э. Дальбэрга)
Умоўныя пазначэньні: A. CastellumЗамак; B. Templum IesuilarumКасьцёл езуітаў; C. Templum ParochialeФарны касьцёл; D. Templ. Graco-rumГрэцка-каталіцкая царква; E. Templ. DominicanorumДамініканскі касьцёл; F. Coenob. BernhardinorumКляштар бэрнардынаў; G. Synagogux Iudcorum — Сынагога.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьнішчэньне Берасьця, 1846 г.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Берасьце апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі. Расейскія ўлады скасавалі Магдэбурскае права, а само места, ранейшую сталіцу ваяводзтва, ператварылі ў цэнтар павету. З 1799 году Берасьце ўваходзіла ў склад Літоўскай губэрні, а з 1801 году — у Гарадзенскую губэрню. У 1817 годзе ў Берасьці было 17 мураваных і 446 драўляных будынкаў. У 1822 годзе, паводле зьвестак вайскова-тапаграфічнага Дэпо, у месьце было «10 мураваных цэркваў і 3 драўляныя, 550 дамоў, у тым ліку 17 мураваных, жыхароў абодвух плоцяў да 7800 чалавек, зь іх жыдоў мужчынскай плоці 3392, жаночай 3525»[36]. Асноўнай крыніцай даходу месьцічаў былі гандаль і рыбная лоўля.

Першыя пляны і праекты будаваньня крэпасьці на месцы старажытнага Берасьця зьявіліся ўжо адразу па падзелах Рэчы Паспалітай, што аднак захоўвалася ў таямніцы ад саміх месьцічаў. З 1830-х гадоў улады Расейскай імпэрыі пачалі будаваць умацаваньні на месцы старога места. Калі плян пабудовы крэпасьці афіцыйна зацьвердзілі, у Берасьці пачаліся частыя пажары: такім чынам расейскія ўлады ачысьцілі тэрыторыю пад пабудову крэпасьці. Пры гэтым кампэнсацыі за зруйнаваную дзеля пабудовы крэпасьці маёмасьць жыхарам Берасьця максымальна заніжалі і доўгі час адмаўляліся выплачваць, што супярэчыла законам самой Расейскай імпэрыі. Людзі мусілі цягам доўгіх гадоў весьці судовыя працэсы і пры гэтым многія атрымалі толькі частку ад ужо заніжаных сумаў або не атрымлівалі грошай, увогуле. Само места перанесьлі на дзьве з паловай вярсты на ўсход. Тых, хто праз заніжаныя або, увогуле, нявыплачаныя кампэнсацыі ня змог пераехаць да прызначанага тэрміну, высялялі прымусова з дапамогай паліцыі. Месьцічы мусілі прадаваць радзінныя рэліквіі і ўпрыгожваньні, каб выжыць. Захаваліся дакумэнтальныя сьведчаньні, што першы час людзі ў новым месьце жылі ў зямлянках[37].

На 1860 год у Берасьці было 55 мураваных і 757 драўляных будынкаў. З 1870-х гадоў места стала значным чыгуначным вузлом. Апроч чыгункі, важную ролю ў жыцьці Берасьця адыгрываў рачны порт, толькі ў 1857 годзе гандлёвы абарот яго дасягаў амаль 1 млн рублёў. На загад віленскага генэрал-губэрнатара ад 19 жніўня 1866 году на падставе ўказу расейскага Сэнату ад 15 красавіка таго ж году ў Берасьці, а таксама ў Горадні, Кобрыні, Пружанах і Слоніме з мэтай больш жорсткага кантролю над мясцовым самакіраваньнем замест магістрату ўтваралася гарадзкая дума (рас. городская дума)[38].

Падзеі Крывавай нядзелі 9 студзеня 1905 году знайшлі свой водгук і ў Берасьці. Пратэстамі тут кіравалі мясцовыя сацыял-дэмакратычныя арганізацыі ППС у Літве і Бунда.

Сацыял-дэмакраты з берасьцейскіх арганізацыяў Бунда, ППС у Літве і іншыя прадстаўнікі прагрэсіўнай грамадзкасьці гораду спрабавалі супрацьстаяць чарнасоценнай прапагандзе, імі прыкладаліся намаганьні для арганізацыі барацьбы працоўных супраць габрэйскіх пагромаў. У красавіку 1905 году берасьцейскі сацыял-дэмакратычны камітэт Бунду правёў 16 сходаў (у кожным брала ўдзел каля 100 чал.), на якіх разглядалася пытаньне пра стварэньне атрадаў самаабароны ад пагромшчыкаў.

29 траўня (11 чэрвеня) 1905 году чарнасоценцы з ніжніх запасных чыноў і крымінальнікаў учынілі ў Берасьці габрэйскі пагром. Некалькі чалавек былі забітыя, дзясяткі параненыя. Страты дасягнулі вялікіх памераў. Пачаўшыся ў гасьціным двары, пагром распаўсюдзіўся на вуліцах Мясной, Крывой і інш. Рабавалі крамы, ламалі мэблю, усюды было разьбітае шкло, а пух ад парваных пярынаў лётаў па вуліцах. Габрэйская самаабарона спрабавала абараняцца і страляла ў адказ, але ў яе самой былі ахвяры. Выкліканы зь берасьцейскай фартэцыі атрад вайскоўцаў спыніў бясчынствы грамілаў-чарнасоценцаў.[39]

30 чэрвеня 1905 году ў Берасьці адбылася ўсеагульная забастоўка працоўных, у якой брала ўдзел каля 5 тысячаў чалавек. На вул. Паліцэйскай (цяпер Савецкая) адбыўся масавы палітычны мітынг, на якім было каля 3 тысячаў чалавек.[40]

Пры падрыхтоўцы чарнасоценцамі новага пагрому ў кастрычніку — лістападзе 1905 году мясцовыя камітэты Бунда, ППС у Літве і сыяністаў-сацыялістаў рашуча заявілі паліцыі, што створаць атрады самаабароны для барацьбы супраць чарнасоценных пагромшчыкаў. Пагром быў папярэджаны.[41]

19 кастрычніка 1905 году ў Берасьці былі арганізаваны палітычная дэманстрацыя і мітынг у сувязі з аб’яўленьнем царскага маніфесту 17 кастрычніка, пасьля гэтага горад быў аб’яўлены на ваенным становішчы. Рэвалюцыйны рух ахапіў таксама і салдат гарнізону. 24 лістапада 1905 году рота артылерыі гарнізона крэпасьці на чале з А. І. Аляксандравым арганізавала мітынг, да яго далучыліся салдаты 7-й, 11-й, 12-й, 15-й і 16-й рот. Удзельнікі мітынгу патрабавалі вызваліць севастопальскіх і кранштацкіх рэвалюцыйных матросаў, якія знаходзіліся ў зьняволеньні, палепшыць умовы службы і інш. Пасьля гэтага галоўныя завадатары пісары А. І. Аляксандраў і П. І. Гарохаў былі арыштаваныя і асуджаныя на катаргу.[42]

11 сьнежня 1905 году ў Берасьці адбыўся агульнагарадзкі мітынг, які праходзіў легальна. Прагучалі прапановы падтрымаць узброенае паўстаньне ў Маскве агульнай палітычнай забастоўкай, многа гаварылася пра свабоду сходаў, слова, сумленьня. Мітынг закончыўся сьпевамі «Марсэльезы».

8 ліпеня 1906 году пачалося найбуйнейшае выступленьне ў Берасьці — хваляваньне сярод салдат крэпасьці. Паўстанцы былі акружаныя і ізаляваныя ад іншых вайсковых часьцей, 700 чалавек было арыштавана. Суду падвергліся 32 салдаты, з якіх 5 былі апраўданыя, а астатнія прыгавораныя да катаржных работ на розныя тэрміны.[43]

За часамі Першай сусьветнай вайны ў ноч з 25 на 26 жніўня (паводле новага стылю, 12/13 жніўня — паводле старога стылю) 1915 году Берасьце занялі войскі Нямецкае імпэрыі. Калі да пачатку вайны жыхароў было каля 57 тысячаў, то на момант здачы места засталося толькі некалькі дзясяткаў чалавек. Усё насельніцтва Берасьця — хто пад узьдзеяньнем расейскай антынямецкай прапаганды, хто пад прымусам казакаў — мусіла было пакінуць места і падацца ў глыб Расейскай імпэрыі. Чыгуначных вагонаў для эвакуацыі хапіла толькі на невялікую колькасьць мяшчанаў. Большасьці ж берасьцейскіх сем’яў, якія мусілі былі пакінуць свае дамы і нажытую гадамі маёмасьць, давялося дабірацца ў цэнтральныя раёны імпэрыі на ўласных падводах і пехатою, многія на гэтым шляху загінулі ад голаду і хваробаў. Расейскае войска пры адступленьні мела загад падарваць фарты Берасьцейскай крэпасьці і масты, а само места — спаліць. Многія будынкі ў Берасьці былі зруйнаваныя і спаленыя спэцыяльнымі камандамі расейскай арміі, тым часам у цытадэлі крэпасьці яны збольшага засталіся цэлыя. З 3670 мескіх будынкаў цалкам або ў значнай ступені пацярпела 2500[44].

З 9 (22) сьнежня 1917 да 3 сакавіка 1918 году ў Берасьці ў будынках на тэрыторыі крэпасьці праходзілі мірныя перамовы паміж Савецкай Расеяй і Нямеччынай, у выніку чаго адбылося падпісаньне Берасьцейскага міру, які ня ўлічваў інтарэсаў беларусаў. 4 сакавіка 1918 году ўрад Украінскай Народнай Рэспублікі абвясьціў Берасьце сваёй часткай.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Беларуская Народная Рэспубліка. Міжваенны пэрыяд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Берасьце абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У месьце прызначылі павятовага старшыню БНР, а жыхары ваколіцаў (вёска Горкі Берасьцейскага павету) атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[45]. Тэрыторыя Палесься ад Берасьця да Гомля стала прадметам спрэчкі і перамоваў паміж БНР і УНР[46]. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП (б) Беларусі Берасьце ўвайшло ў склад Беларускай ССР, дзе яно стала цэнтрам раёну[47]. Аднак дэ-факта ўвесь гэты час, да лютага 1919 году, Берасьце і ваколіцы знаходзіліся пад акупацыяй і поўным кантролем нямецкай арміі. 9 лютага 1919 году Берасьце заняў польскі аддзел дабраахвотнікаў зь Віленскай самаабароны (Самаабароны Літвы і Беларусі). 1 жніўня 1920 году места занялі бальшавікі[48], але адступілі перад палякамі ў канцы таго ж месяцу.

26 лютага 1920 году ў Берасьце з Эстоніі пастанавілі перадысьлякаваць Асобны атрад БНР пад камандаю генэрала Станіслава Булак-Балаховіча. Ад 5 сакавіка цягнікамі зь Дзьвінску ў Берасьце генэрал С. Булак-Балаховіч змог перавезьці толькі частку жаўнераў свайго аддзелу, якія адмовіліся раззбройвацца. Аддзел генэрала С. Булак-Балаховіча зь некалькіх сотняў жаўнераў быў разьмешчаны ў Берасьцейскую крэпасьць для падмацаваньня і перафармаваньня. У вайсковым пляне вайсковыя фармаваньні генэрала С. Булак-Балаховіча былі падпарадкаваныя беспасярэдне начальніку Польскай дзяржавы Юзафу Пілсудзкаму. З чэрвеня 1920 году аддзел ген. С. Булак-Балаховіча браў удзел у баях на польска-бальшавіцкім фронце на абшарах Палесься, а пазьней у абароне Варшавы. У час гэтых баёў армія генэрала С. Булак-Балаховіча значна вырасла за кошт дызэртыраў і палонных чырвонаармейцаў.

1 жніўня 1920 году Берасьце і Берасьцейскую крэпасьць захапілі войскі бальшавіцкай Расеі, якім пэўны час спрабавалі супрацьстаяць аддзелы генэрала Сікорскага. Згодна з Рыскай мірнай дамовай у 1921 годзе Берасьце фармальна ўвайшло ў склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам Палескага ваяводзтва. За польскім часам у месьце працавалі чыгуначныя, швацкія, зброевая і мэханічныя майстэрні, тытунёвая фабрыка, гарэлкавы завод акцыянэрнага таварыства «Познань», бровар «Карона», лесапільня, млын. Тут утварыўся Берасьцейскі акруговы камітэт Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ), а ў 1925 годзе працоўныя Берасьця на мескім мітынгу скандавалі «Няхай жыве аб’яднаная Савецкая Беларусь!»[49]. У студзені 1927 году ў месьце адбыўся суд над групай дзеячоў КПЗБ, а ў 1930 годзе распачаўся працэс над польскай апазыцыяй, якая выступала супраць маршала Юзэфа Пілсудзкага. 21 чэрвеня 1929 году да Берасьця далучылі частку гміны Косічаў, 29 лістапада 1933 году — частку гміны Камяніцы Жыравецкай[50][51], 1 сьнежня 1933 году — частку гміны Кабылянаў[52]. На 1936 год у Берасьці было 18 школаў, 5 гімназіяў, 3 кінатэатры, бібліятэка. У 1938 годзе намаганьнямі маладога кампазытара і дырыгента Сыльвэстра Часноўскага ўтварылася музычная школа імя Караля Шыманоўскага, дырэктарам якой стаў заснавальнік. Таксама ён арганізаваў у месьце хор і сымфанічны аркестар.

Другая сусьветная вайна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя авіяўдары па Берасьці былі зьдзейсьненыя войскамі нацысцкай Нямеччыны ўжо 2 верасьня 1939 году. Тады было скінута 10 бомбаў, якія пашкодзілі Белы палац у крэпасьці. 9 верасьня 1939 году ў Берасьце прыехала калёна аўтамабіляў з Варшавы з польскімі ўраднікамі. У гэты ж дзень места зноў бамбардавалі нацысты. Неўзабаве гітлераўцы падыйшлі да Берасьця. 14 верасьня 1939 году пачалася абарона крэпасьці польскім войскам, у ходзе якой былі адбітыя 7 нямецкіх атак, пры гэтым людзкія страты з боку абаронцаў склалі каля 40%. У гэтых баях бралі ўдзел шмат мясцовых рэзэрвістаў. 17 верасьня польскія войскі адступілі на поўдзень у бок Тэрэспалю, у Берасьцейскай крэпасьці засталіся дабраахвотнікі.

Нягледзячы на тое, што Берасьцем авалодалі немцы, згодна з пактам Молатава-Рыбентропа — сакрэтным пагадненьнем паміж нацысцкай Нямеччынай і камуністычным СССР аб разьмежаваньні сфэраў уплыву — 22 верасьня 1939 году места перайшло пад кіраваньне Чырвонай арміі. У гэты ж дзень у Берасьці адбыўся супольны савецка-нацысцкі парад, які прымалі нямецкі генэрал Гудэрыян і савецкі вайскавод Крывашэін. У час параду нямецкія і савецкія камандуючыя абмяняліся сьцягамі.

Па далучэньні да БССР 4 сьнежня 1939 году Берасьце стала адміністрацыйным цэнтрам вобласьці. 22 чэрвеня 1941 году колішнія хаўрусьнікі напалі на СССР, першы ўдар прыйшоўся на Берасьце. Да 30 чэрвеня цягнулася арганізаваная абарона Берасьцейскай крэпасьці, па чым засталіся ізаляваныя агмені супраціву (большасьць зь якіх ліквідавалі на працягу наступнага тыдня) і адзінкавыя байцы. Апошні абаронца крэпасьці П. Гаўрылаў трапіў у палон 23 ліпеня.

З пачаткам нямецкай акупацыі Берасьце некалькі разоў мяняла сваю адміністрацыйную прыналежнасьць. На пачатку акупацыі 1 жніўня 1941 году места і ўся тагачасная Берасьцейская вобласьць БССР, як і Беластоцкая вобласьць, былі далучаныя да Ўсходняй Прусіі і ўваходзілі ў склад Беластоцкай акругі[53]. Але ўжо 1 верасьня 1941 году тэрыторыю Беларускага Палесься (Берасьцейская, Пінская і Палеская вобласьці) разам зь Берасьцем далучылі да Райхскамісарыяту «Ўкраіна». Генэральны камісар Беларусі Вільгельм Кубэ лічыў памылкай улучэньне поўдня Беларусі ў склад Райхскамісарыяту «Ўкраіна» і на нарадзе гебітскамісараў у Менску ў красавіку 1943 году выказваў сваю нязгоду зь перадачай апошняму «значнай часткі тэрыторыі Паўднёвай Беларусі», а таму прапаноўваў райхскамісару Ўкраіны Эрыху Коху перанесьці лінію падзелу да «пінскіх балот». Аднак гэтае пытаньне вырашала кіраўніцтва іншых установаў Трэцяга Райху, у першую чаргу Галоўнае камандаваньне сухапутных войскаў і кіраўніцтва міністэрства па занятых усходніх тэрыторыях. Менавіта райхсміністар Альфрэд Розэнбэрг вызначыў мяжу паміж Украінай і Беларусьсю на поўнач ад Прыпяці, бо такі падзел, хоць і не адпавядаў інтарэсам ваеннага кіраўніцтва, але забясьпечваў Райхскамісарыят «Украіна» лесам і дрэваматэрыяламі, а таксама ствараліся ўмовы для выкарыстаньня сыстэмы каналаў Прыпяці і чыгункі Берасьце — Гомель.

1 верасьня 1941 году а 12-й гадзіне дня была афіцыйна створана Генэральная акруга «Берасьце Літоўскае» (ням. Generalbezirk Brest-Litowsk)[54]. Месцам знаходжаньня генэральнага камісарыяту было Берасьце Літоўскае. На працягу восені 1941 году тут утварыліся кіроўныя органы новай грамадзянскай адміністрацыі — гебітскамісарыяту (акругі) ў Берасьці Літоўскім. 1 студзеня 1942 адбылося перайменаваньне Генэральнай акругі «Берасьце Літоўскае» на Генэральную акругу «Валынь-Падольле». Аднак да 19 чэрвеня 1942 адміністрацыйны цэнтар акругі яшчэ знаходзіўся ў Берасьці Літоўскім, па чым яго перанесьлі ў Луцак. 8 верасьня 1942 году Берасьцейскі мескі (ням. Kreisgebiet Brest-Litowsk-Stadt) і Берасьцейскі сельскі гебіт (ням. Kreisgebiet Brest-Litowsk-Land) аб’ядналі ў адзін новы Берасьцейскі гебіт (ням. Kreisgebiet Brest Litowsk). У лютым 1944 году тэрыторыю Берасьцейскага гебіта (а таксама Кобрынскага і Пінскага гебітаў) з улікам этнічнага і гістарычнага аспэктаў перадалі ў склад Генэральнай акругі Беларусь[55].

У час нацыстоўскай акупацыі Берасьця ў месьце дзеялі групы камуністычнага, камсамольскага, антыфашысцкага падпольляў, а таксама Палескай акругі Арміі Краёвай. У сьнежні 1941 году нямецкія акупанты зьмясьцілі жыдоў у гета, дзе абсалютную большасьць забілі цягам 1942 году[56] (на 1941 год жыды складалі 72% насельніцтва места). Пад нямецкай акупацыяй Берасьце знаходзілася па 28 ліпеня 1944 году.

Беларуская ССР[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

8 траўня 1965 году савецкія ўлады надалі Берасьцейскай крэпасьці ганаровае званьне крэпасьць-герой, з уручэньнем ордэна Леніна і мэдаля «Залатая Зорка». У 1969—1971 гадох на тэрыторыі крэпасьці ўтварыўся мэмарыяльны комплекс.

У паваенны пэрыяд у межы Берасьця ўвайшлі навакольныя вёскі: Адамкова, Бярозаўка 1-я, Бярозаўка-2-я (усе 1958 год), Бярозаўка (1968 год), Валынка, Вулька Падгародзкая, Гузьні (абедзьве ў 1968 годзе), Дуброўка (1979 год), Кавалёва (1958 год), Кацельня Падгародзкая (1968 год), Кацінбор (1979 год), Крушына (1968 год), Лысая Гара (1958 год), Пугачова (1979 год), Рэчыца, Трышын (абедзьве ў 1968 годзе); Паўднёвы гарадок (у канцы 1930-х гадоў меў назву Траўгутава)(1958 год)[57].

Рэспубліка Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1990 году Берасьце — адзін з шасьці абласных цэнтраў незалежнай Беларусі. Тут разьмясьціліся Генэральныя кансуляты Рэспублікі Польшча, Расейскай Фэдэрацыі і Ўкраіны. З 1991 году працуе мытня «Заходні Буг». У 1996 годзе ўтварылася свабодная эканамічная зона «Берасьце».

Берасьце стала адным з цэнтраў пратэстаў 2020—2021 гадоў[58]. 10 жніўня тут праходзілі сутыкненьні супрацоўнікаў АМАП з пратэстоўцамі, у час якіх карнікі ўжывалі сьветлашумавыя шашкі. 11 жніўня ў Берасьці быў паранены ўдзельнік пратэстаў Генадзь Шутаў. Яго ў крытычным стане перавялі ў шпіталь Міністэрства абароны, дзе 19 жніўня ён памёр[59]. 16 жніўня 2020 году ў Берасьці прайшоў Марш за свабоду.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэльеф[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Берасьце разьмяшчаецца ў межах заходняй часткі Беларускага Палесься — Берасьцейскім Палесьсі. Рэльеф роўны, вызначаецца разьмяшчэньнем на Высокаўскай раўніны, а таксама далінамі рэк. Даліны рэк у межах места шырокія, у раёне крэпасьці яны злучаюцца. Абсалютныя вышыні ад 123 м (вышыня зрэзу Бугу) да 130 м, з слабым зьніжэньнем да абалоны Мухаўца.

Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэтэаназіраньні ў Берасьці вядуцца з 1834 году. Клімат — мерны кантынэнтальны[60]. Праз уплыў марскіх паветраных масаў у месьце назіраецца мяккая зіма і ўмерана цёплае лета. Цыклёны, якія зьяўляюцца прычынай гэтага, перамяшчаюцца з Атлянтычнага акіяну з захаду на ўсход. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −2,6 °C, ліпеня +19,3 °C. Гадавая колькасьць ападкаў 609 мм. Сярэднегадавая тэмпэратура паветра складае +8,2 °C, сярэднегадавая хуткасьць ветру — 2,6 м/с, сярэднегадавая вільготнасьць паветра — 76%. Вэгетацыйны пэрыяд працягваецца 214 дзён.

Штогод у сярэднім 160 дзён ідзе дождж, 68 дзён — сьнег. Туманы назіраюцца ў сярэднім 33 дні, навальніцы — 27 дзён.

 Кліматычныя зьвесткі для Берасьця (норма 1981—2010) 
Паказьнік Сту Лют Сак Кра Тра Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сьн Год
Абсалютны максымум t, °C 11,6 17,2 22,6 30,7 32,1 33,0 36,6 35,6 31,5 26,4 19,0 14,5 36,6
Сярэдні максымум t, °C −0,1 1,2 6,3 14,0 20,1 22,6 24,9 24,2 18,4 12,5 5,4 0,9 12,5
Сярэдняя t, °C −2,6 −1,9 2,2 8,7 14,5 17,1 19,3 18,5 13,3 8,3 2,7 −1,3 8,2
Сярэдні мінімум t, °C −4,9 −4,5 −1,2 3,8 9,0 12,0 14,2 13,3 9,1 4,8 0,4 −3,5 4,4
Абсалютны мінімум t, °C −35,5 −28,1 −22,6 −6,2 −4,2 2,1 5,8 1,3 −2,8 −9,9 −19,2 −25,1 −35,5
Норма ападкаў, мм 34 33 33 37 63 68 74 72 56 37 42 41 590
Крыніца: Надвор'е і клімат (рас.)
 Кліматычныя зьвесткі для Берасьця за пэрыяд 2001—2011 
Паказьнік Сту Лют Сак Кра Тра Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сьн Год
Абсалютны максымум t, °C 11,4 14,4 19,4 26,5 31,6 32,0 35,0 35,5 31,5 24,4 19,0 12,3 35,5
Сярэдні максымум t, °C −0,8 0,5 6,4 14,4 19,8 22,7 26,0 24,5 19,3 12,2 6,2 0,4 12,6
Сярэдняя t, °C −2,7 −1,9 2,7 9,3 14,6 17,5 20,8 19,3 14,2 8,6 4,0 −1,2 8,8
Сярэдні мінімум t, °C −4,6 −4,3 −1 4,2 9,4 12,3 15,5 14,1 9,2 5,0 1,8 −2,9 4,9
Абсалютны мінімум t, °C −26,1 −22 −14,9 −4,8 −1,2 4,0 8,8 4,9 −2 −5,8 −14,2 −22,2 −26,1
Норма ападкаў, мм 42 38 31 29 76 62 83 77 48 41 41 42 609
Крыніца: www.weatheronline.co.uk Экстрэмумы і ападкі з Кліматычнага манітору

Гідраграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гідраграфічная сытуацыя вызначаецца рэкамі Бугам (праходзіць на паўднёва-заходняй ускраіне Берасьця) і Мухаўцом, які ўпадае ў Буг і перасякае места з усходу на захад. У межах Берасьця рака Мухавец утварае шматлікія затокі, старыцы і выспы. У забудаванай частцы места разьмяшчаецца некалькі невялікіх сажалак. У абалонах рэк існуе разьвітая сыстэма мэліярацыйных каналаў, прымеркаваных пераважна да паўднёвай ускраіны[61].

Расьлінны і жывёльны сьвет[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У складзе зямель Берасьця лясныя масівы і дрэўна-хмызьняковая расьліннасьць займаюць 20,2%, ворныя землі — 12,2, землі пад воднымі аб’ектамі, лугамі і балотамі — 5, 5,2 і 1,7% адпаведна, пад забудовай, дарогамі і камунікацыямі — 28,5%. Места разьмяшчаецца ў атачэньні лесапаркавай зоны, якая займае плошчу 2500 га.

У межах Берасьця знаходзяцца больш за 40 ахоўных відаў (у тым ліку 24 віды расьлінаў і каля 20 відаў хрыбетных жывёлаў). Такія лічбы ідуць побач з колькасьцю ахоўных відаў на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях[62].

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цяперашнія афіцыйныя раёны Берасьця — штучныя негістарычныя ўтварэньні савецкага часу, межы якіх не супадаюць з гістарычнымі мясцовасьцямі места[63]. Яны маюць безаблічныя русіфікацыйныя («Маскоўскі раён») і палітызаваныя ў духу расейскай камуністычнай прапаганды («Ленінскі раён») назвы, нададзеныя без уліку мясцовых беларускіх тапанімічных традыцыяў[63].

Мікрараёны: Адамкова, Аркадыя, Бярозаўка, Валынка (з Кацельняй Баярскай і Пелчыцамі), Вулька (разам з Вулькай Падгародзкай і Сояй), Вычулкі, Граеўка, Дуброўка, Задворцы Новыя, Задворцы Старыя, Кіеўка, Кавалёва, Казловічы, Кацін бор, Красны двор, Лысая гара, Паўднёвы (Траўгутова, Дубіньнікі), Плоска, Пугачова, Рэчыца, Трышын, Усход (Гузьні, Крушына). Цэнтральная частка сучаснага Берасьця ахоплівае колішнія мясцовасьці Тапалёва (тут збудавалі новы цэнтар места ў сярэдзіне XIX ст.), вядомае яшчэ зь сярэднявечча прадмесьце Шпановічы, разьмешчанае ўздоўж правага берагу ракі Мухаўца і Інтэнданцкі гарадок, збудаваны ў 1875—1880 гадох.

Агулам у розныя часы да Берасьця далучылі каля 30 населеных пунктаў, аднак з прычыны іх рознай велічыні і ў выніку нядбайнага стаўленьня уладаў да захаваньня тапанімічнай спадчыны ня ўсе яны сталі асобнымі мікрараёнамі і адзначаныя на мапе сучаснага места.

Панарамны здымак жылога раёну Берасьця
Панарамны здымак жылога раёну Берасьця

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XVIII стагодзьдзе: 1800 год — ~3,5 тыс. чал.[64]
  • XIX стагодзьдзе: 1811 год — 3596 чал.[64]; 1845 год — ~18 тыс. чал.[65]; 1860 год — 19 343 чал.; 1861 год — 20,9 тыс. чал.[66]; 1880 год — 33 607 чал. (20 804 муж. і 12 803 жан.), зь іх 6357 праваслаўных, 3286 каталікоў, 23 846 юдэяў, 95 эвангелістаў, 23 магамэтаніны[67]; 1889 год — 41 615 чал. (21 508 муж. і 20 107 жан.), у тым ліку паводле стану: шляхты нашчадкавай і асабістай 206, духавенства праваслаўнага белага 25, каталіцкага 2, юдэйскага 2, грамадзянаў нашчадкавых і асабістых 19, купцоў 400, мяшчанаў 32 588, цэхавых 906, сялянаў усіх найменьняў 925, асаднікаў 12, рэгулярных войскаў 5011, бестэрміноваадпускных 811, адстаўных ніжніх чыноў 280 (зь іх сем’ямі), салдацкіх дзяцей 277 і замежных падданых 151 чал.; паводле веры: праваслаўных 7357, рыма-каталікоў 5888, пратэстантаў 223, юдэяў 27 005, магамэтанаў 1142 чал.[68]; 1897 год — 46 500 чал.[69]
  • XX стагодзьдзе: 1907 год — 46 181 чал.[70]; 1921 год — 29 460 чал.[71]; 1929 год — 37 684 чал.[71]; 1937 год — 51,2 тыс. чал.[71]; 1940 год — 68,8 тыс. чал.[71]; 1945 год — 22,9 тыс. чал.[57]; 1959 год — 73,6 тыс. чал.[57]; 1970 год — 121,5 тыс. чал.[57]; 1979 год — 177 тыс. чал.[57]; 1989 год — 259 тыс. чал.[72]; 1991 год — 277 тыс. чал.; 1995 год — 249,3 тыс. чал.[73]; 1998 год — 299,2 тыс. чал.[72]
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год  — 300,1 тыс. чал.[74]; 2006 год — 301,4 тыс. чал.; 2009 год — 309 764 чалавекі[75] (перапіс); 2014 год — 330 947 чалавек[76]; 2016 год — 340 141 чалавек[77]; 2017 год — 343 985 чалавек[78]; 2018 год — 347 576 чал.[79]; 2020 год — 339 700 чалавек[5]

Нацыянальны склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьвесткі паводле вынікаў перапісу 2009 году:

Нацыянальнасьць Адсотак насельніцтва [80]
1 Беларусы 82,13%
2 Расейцы 10,67%
3 Украінцы 4,16%
4 Палякі 0,97%
5 Армяне 0,09%
6 Жыды 0,08%
7 Татары 0,07%
8 Азэрбайджанцы 0,05%
9 Літоўцы 0,03%
10 Малдаване 0,03%
11 Іншыя нацыянальнасьці 0,44%
12 Нацыянальнасьць не пазначана 1,26%

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

38 агульнаадукацыйных школаў, 2 агульнаадукацыйныя ліцэі, 6 гімназіяў.

Вышэйшыя навучальныя ўстановы:

Сярэднія спэцыяльныя навучальныя ўстановы:

Прафэсійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы:

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Абласная філярмонія

У Берасьці працуюць 13 бібліятэк, дзее тэатар драмы і музыкі, лялечны тэатар, кінатэатар «Беларусь», праходзіць міжнародны тэатральны фэстываль «Белая вежа» і фэстываль беларускага нацыянальнага кіно. У рэпэртуары Берасьцейскага лялечнага тэатру сёньня каля 30 спэктакляў для дзяцей і сем’яў.

Мас-мэдыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Берасьці выдаваліся газэты «Брестский курьер(be)» (да 2018: закрылася з-за эканамічных чыньнікаў) і «Брестская газета» (да 2021: усе беларускія друкарні адмовіліся друкаваць) (недзяржаўныя выданьні, якія ўваходзяць у склад «Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы „Аб’яднаныя Масмэдыі(be)“»), выдаюцца дзяржаўныя «Брестский вестник», «Вечерний Брест», «Народная трыбуна», «Зара», «Духоўны веснік».

Вядуцца трансьляцыі Беларускага Радыё Рацыя (99,2 FM) і Берасьцейскага радыё (104,8 FM), Берасьцейскай тэлерадыёкампаніі (ТРК-Берасьце) і «Буг-ТВ» (камэрцыйны канал).

Спорт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Берасьці працуюць 18 дзіцяча-юнацкіх спартовых школ. Берасьцейскі лядовы палац спорту. У мікрараёне Кіеўка разьмешчаны стадыён «Лякаматыў». У абласным спартовым комплексе «Берасьцейскі» адбываюцца трэнаваньні і гульні футбольнага клюбу «Дынама». Найбольшую славу гораду прынёс гандбольны клюб БГК імя Мяшкова. Легкаатлетка зь Берасьця Юлія Несьцярэнка стала алімпійскай чэмпіёнкай у бегу.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плян[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1945—1948 гадох супрацоўнікі інстытуту «Белдзяржпраект» распрацавалі генэральны плян аднаўленьня і рэканструкцыі Берасьця (плян удакладняўся і карэктаваўся архітэктарам Г. Парсаданавым да 1953 году). Генэральны плян вызначаў кірунак разьвіцьця Берасьця на 2 паваенныя дзесяцігодзьдзі і прадугледжваў удасканаленьне яго плянавальнай структуры, разьбіваў усю тэрыторыю места на плянавальныя раёны, якія, у сваю чаргу, дзяліліся на прамысловыя і жылыя раёны, мікрараёны. Берасьце разьвівалася ва ўсходнім (раёны Кіеўка і Ўсход), паўночным (Адамкава — Рэчыца — Граеўка) і часткова паўднёвым кірунках. Прадугледжвалася аднаўленьне, рэканструкцыя і ўпарадкаваньне цэнтру места і галоўных магістраляў. Як адміністрацыйна-грамадзкі цэнтар Берасьця забудоўваўся яго цэнтральны пляц. У цэнтры ўзводзіліся 4—5-і павярховыя дамы (архітэктары А. Сувораў, З. Леўчанка), праводзілася рэканструкцыя чыгуначнага вакзалу (1956), вялося будаваньне ўнівэрсальнай крамы (1955) і гатэлю «Буг» (1958)[81].

Згодна з новым генэральным плянам разьвіцьця Берасьця, распрацаваным у інстытуце «Белдзяржпраект» (архітэктары Ю. Глінка, Я. Ліневіч, А. Гарбачоў) і зацьверджаным у 1965 годзе, далейшае разьвіцьцё места адбывалася ва ўсходнім кірунку: ствараўся ўсходні прамысловы вузел, вялося будаваньне найбуйнейшага раёну Ўсходу, які складаўся зь 7 мікрараёнаў і грамадзкага цэнтру. У 1970-я гады пачалося засваеньне зямель пад жылую забудову ў паўднёвым кірунку (левабярэжная частка ракі Мухаўца). Паўднёвы жылы раён разьлічваўся на 70—80 тысячаў жыхароў і складаўся з 6 мікрараёнаў. У пачатку 1970-х гадоў у Берасьці сфармалася 6 раёнаў, дзе вялося будаваньне жытла: паўднёвы, цэнтральны, усходні, Граеўскі, Адамкова—Рэчыца і раён Камянецкай шашы. Паводле праекту пляну цэнтру Берасьця 1968 году (архітэктары В. Анікір, Г. Трушнікава) сфармаваўся ансамбль грамадзкіх будынкаў у раёне цэнтральнага пляцу, праводзілася рэканструкцыя цэнтральных вуліцаў[57].

У 1985 годзе Беларускі навукова-дасьледчы і праектны інстытут урбаністыкі распрацаваў праект рэгенэрацыі гістарычнай часткі Берасьця, які прадугледжваў захаваньне пляну, што склаўся гістарычна, як помніка ўрбаністыкі. Гэты праект стаў першым досьведам у сэрыі праектаў рэгенэрацыі гістарычных местаў Беларусі. У зьвязку з будаваньнем прадпрыемстваў паўднёвага прамысловага вузла ў 1980-я гады зьявіўся новы раён места — паўднёва-ўсходні (з 1983 году забудоўваецца мікрараён Паўднёвы Ўсход-3). У паўднёвым прамысловым вузьле разьмяшчаецца машынна-будаўнічае аб’яднаньне[57].

У 1992 годзе Беларускі навукова-дасьледчы і праектны інстытут урбаністыкі распрацаваў чарговы генэральны плян Берасьця (галоўны архітэктар А. Зайцава), які прапануе канцэпцыю комплекснага разьвіцьця места. Умовы плянавальнага разьвіцьця дазваляюць пашырэньне Берасьця ў паўночным і паўднёвым кірунках[57].

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
17 верасьня вуліца Тапалёвая вуліца Пераца вуліца
Акімачкіна вуліца Рэчыцкая вуліца
Арджанікідзэ вуліца Садовая вуліца
Астроўскага вуліца Кароткая вуліца
Багданчука вуліца Гузьнянская вуліца
Будзённага вуліца Зьбірагоўская вуліца Лістоўскага вуліца
Генэрала Папова вуліца Палеская вуліца
Героеў абароны Берасьцейскай крэпасьці вуліца Каштанавая вуліца
Гогаля вуліца Сярэдняя вуліца Тадэвуша Касьцюшкі вуліца
Дворнікава вуліца Віленская вуліца
Дзяржынскага вуліца Крывая вуліца Пярацкага вуліца
Зубачова вуліца Сапёрная вуліца
Новакаштанавая вуліца
Інтэрнацыянальная вуліца Броварная вуліца Шпітальная вуліца
Камсамольская вуліца Узьнясенская вуліца Стэцкевіча вуліца
Карбышава вуліца Мясная вуліца (частка)
Пятроўская вуліца (частка)
Стэфана Баторыя вуліца
1 траўня вуліца
Карла Маркса вуліца Мядовая вуліца (частка)
Славянская вуліца (частка)
Зыгмунтоўская вуліца
Касманаўтаў бульвар Слабадзкая вуліца
Шырокая вуліца
Яна Сабескага вуліца
Леніна вуліца
Кіжаватава вуліца Мяшчанская вуліца
Куйбышава вуліца Доўгая вуліца (частка)
Мікалаеўская вуліца (частка)
Леніна вуліца Бульварны праспэкт Люблінскай уніі вуліца
17 верасьня праспэкт
Маскоўская вуліца Шашэйная вуліца
Тэрэспальская вуліца
Дэпутацкая вуліца
Аляксандра II вуліца
Ягелонская вуліца
Машэрава праспэкт Шашэйная вуліца
Тэрэспальская вуліца
Пушкінская вуліца Цагляная вуліца 3 траўня вуліца
Савецкая вуліца Мільённая вуліца (частка)
Паліцыйная вуліца (частка)
Дамброўскага вуліца
Савецкіх Пагранічнікаў вуліца Беластоцкая вуліца
Свабоды плошча Ратушны пляц Думская плошча
Пілсудзкага пляц
Сікорскага вуліца Польная вуліца
Сьвярдлова вуліца Тэатральная вуліца
Харужай вуліца Прамысловая вуліца
Чырвонафлёцкая вуліца Мухавецкая вуліца
Энгельса вуліца Ваяводзкая вуліца Элізы Ажэшкі вуліца

На 2012 год Берасьце было адзіным местам Беларусі, дзе існавалі вуліцы, названыя ў гонар птушак[82]. На люты 2014 году ў Берасьці 41% вуліцаў і праспэктаў, пляцаў і завулкаў меў непаўторныя для іншых местаў Беларусі назвы, у тым ліку Вольная, Добрая і Звонкая вуліцы. Найбольш пашыранымі былі назвы вуліцаў пра адметнасьці прыроды і разьмяшчэньня. Пятая частка тычылася гісторыі Савецкага Саюзу, што ёсьць вынікам і адным з захадаў каляніяльнай палітыкі русіфікацыі і дэнацыяналізацыі беларусаў. На 3-м месцы паводле пашыранасьці былі вуліцы ў гонар ваяроў, а на 4-м — пра пісьменьнікаў і дзеячоў мастацтва[83]. Прытым цэнтральныя вуліцы і пляцы Берасьця — як і большасьці местаў Беларусі за рэжымам Лукашэнкі — пераважна захоўваюць каляніяльныя расейска-савецкія назвы.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чыгуначны вакзал

Берасьце — буйны прамысловы цэнтар Беларусі. У месьце працуе больш за 50 прадпрыемстваў прамысловасьці, у тым ліку электрамэханічны і электралямпавы заводы, завод газавага абсталяваньня «Брэстгазаапарат», прадпрыемства «Цветатрон» па вытворчасьці мікраэлектронікі, прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасьці і малочны камбінат ААТ «Савачкаў прадукт»[84].

Дзеяў падразьдзел «Дываны Берасьця» ААТ «Віцебскія дываны».

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Берасьце — адзін з найважнейшых транспартных вузлоў Беларусі. У 1981 годзе тут зьявіліся першыя тралейбусы, у 2000-я гады колькасьць тралейбусных маршрутаў места дасягнула васьмі.

За 12 кілямэтраў на паўночны ўсход ад Берасьця знаходзіцца аэрапорт Брэст (міжнародны код — BQT), уведзены ў эксплюатацыю ў 1976 годзе. У 1986 годзе Берасьцейскаму аэрапорту надалі статус міжнароднага, магчымы пасажырапаток складае 400 чалавек у гадзіну.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Музэй гісторыі места

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Берасьце — пэрспэктыўны цэнтар турызму Беларусі міжнароднага значэньня[85].

З савецкіх часоў сымбалем места стаў мэмарыяльны комплекс «Берасьцейская крэпасьць», урачыстае адкрыцьцё якога адбылося 25 верасьня 1971 году. Будаваньне мэмарыялу ажыцьцяўлялася пад кіраўніцтвам народнага архітэктара СССР У. А. Караля.

Руіны кляштару бэрнардынак

Музэі: Археалягічны музэй «Берасьце», Берасьцейскі абласны краязнаўчы музэй, Музэй абароны Берасьцейскай крэпасьці, музэй «Выратаваныя мастацкія каштоўнасьці», Музэй гісторыі горада Берасьця, Мастацкі музэй Берасьця, музэй чыгуначнай тэхнікі, музэй «5 форт» (у пэрспэктыве — музэй «Гісторыя фартыфікацыі і ўзбраеньня»), музэй авіяцыі і касманаўтыкі (у мікрараёне Ўсход).

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падмуркі царквы Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месты-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ураджэнцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Леў Алімаў (нар. 1945) — беларускі мастак, ляўрэат шматлікіх міжнародных конкурсных выставаў графічнага мастацтва
  • Аляксандар Алонцаў (1941—2013) — беларускі мастак, працаваў дырэктарам Берасьцейскай мастацкай школы
  • Ніна Андрыч(pl) (1912—2014) — польская акторка тэатру і кіно, паэтка і пісьменьніца
  • Ўільям Аўэрбах-Леві (1889—1964) — амэрыканскі мастак, гравёр, карыкатурыст
  • Жак (Якаў) Балглей (1891—1934) — францускі мастак Парыскай школы
  • Маркус Браўдэ (1869—1949) — польскі палітык (сэнатар) і грамадзкі дзяяч-асьветнік, рабін, адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў Інстытуту габрэйскіх дасьледаваньняў у Польшчы
  • Мэнахем Бэгін (1913—1992) — ізраільскі прэм’ер-міністар, міністар замежных справаў, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру
  • Бэрнхард Бэрон (1850—1929) — амэрыканскі вытворца тытуню і філянтроп
  • Вінцук Вячорка (нар. 1961) — адзін з стваральнікаў і лідэраў БНФ, беларускі мовазнаўца і адзін з аўтараў праекту ўнармаваньня беларускага клясычнага правапісу
  • Аляксей Гардзіцкі (1934—1999) — беларускі літаратуразнаўца, літкансультант СП БССР
  • Апалінар Гафмейстар (1825—1890)— грамадзкі дзяяч, адзін з кіраўнікоў вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў
  • Мэнахем Гольдбэрг-Барэйша (1888—1949) — амэрыканскі і польскі паэт і журналіст, які пісаў на ідыш, грамадзкі дзяяч
  • Луіс Тэадор Грунбэрг (1884—1964) — амэрыканскі кампазытар і піяніст, сябра Нацыянальнага інстытуту мастацтваў і літаратуры
  • Андрэй Дынько (нар. 1974) — беларускі публіцыст і перакладчык, галоўны рэдактар тыднёвіка «Наша Ніва», адзін з заснавальнікаў часопісу «Arche»
  • Лявонці Зданевіч (нар. 1955) — беларускі архітэктар і палітык, дэпутат Вярхоўнага Савету БССР XII скліканьня, адзін зь ініцыятараў абвяшчэньня незалежнай Рэспублікі Беларусь
  • Мітрафан Зноска-Бароўскі (1909—2002) — герарх Расейскай праваслаўнай царквы за мяжой, япіскап Бостанскі, вікарый Усходне-Амэрыканскай япархіі ў ЗША, праваслаўны багаслоў
  • Валеры Кавальчук (нар. 1961) — беларускі мастак і пэдагог
  • Уладзімер Карват (1958—1996) — беларускі вайсковы лётчык першай клясы, падпалкоўнік, начальнік паветрана-агнявой базы ў Баранавічах; загінуў падчас выкананьня вучэбна-трэнавальнага палёту, адвёўшы самалёт ад населенага пункту, Герой Беларусі
  • Ігар Карнялюк (нар. 1962) — беларускі і расейскі сьпявак і кампазытар, аўтар і выканаўца папулярных эстрадных песьняў
  • Фэрдынанд Каро (1845—1927) — фармацэўт і батанік, дасьледчык флёры Сібіры, удзельнік паўстаньня 1863—1864 гг.
  • Пятро Карпусюк (нар. 1959) — беларускі праваслаўны дзяяч, япіскап
  • Андрэй Кудзіненка (нар. 1971) — беларускі і расейскі кінарэжысэр
  • Уладзіслаў Куфко — (нар. 1955) — беларускі мастак
  • Алена Верабей (Лебенбаўм) (нар. 1967) — беларуская і расейская эстрадная артыстка, парадыстка, сьпявачка
  • Ян Лебэнштэйн(pl) (1930—1999) — польскі мастак
  • Аляксандар Лукашук (нар. 1955) — беларускі пісьменьнік, публіцыст і перакладчык, дырэктар Беларускай службы Радыё «Свабода»
  • Арсень Маркевіч (1855—1942) — гісторык Крыму, архівіст, археоляг, этнограф, чалец-карэспандэнт АН СССР
  • Вольга Маслоўская (нар. 1974) — беларуская мастачка, стваральніца і ўдзельніца групы сучаснага мастацтва «Бэргамот»
  • Юлія Несьцярэнка (нар. 1979) — беларуская лёгкаатлетка, алімпійская чэмпіёнка ў спрыньце на 100 мэтраў
  • Юліюш Петраховіч(pl) (нар. 1923) — польскі трамбаніст
  • Мікола Пракаповіч (нар. 1948) — беларускі паэт, тэлежурналіст, краязнаўца, грамадзка-палітычны дзяяч, адзін з заснавальнікаў берасьцейскай грамадзка-культурнай сябрыны «Край»
  • Сяргей Прылуцкі (нар. 1980) — беларускі паэт, празаік, перакладнік
  • Людміла Разянкова — (нар. 1952) — беларуская баскетбалістка, шматразовая чэмпіёнка БССР, трэнэрка жаночых камандаў па баскетболе, якія шматразова станавіліся чэмпіёнамі Беларусі
  • Зьміцер Рубашэўскі «Ганс» (1992—2022) — беларускі добраахвотнік, які загінуў пры абароне Ўкраіне[86]
  • Юзаф Садоўскі (1689—1749) — прафэсар тэалёгіі, езуіт, правінцыял Літоўскай правінцыі езуітаў, рэктар Нясьвіскай калегіі езуітаў і ў Віленскай акадэміі
  • Казімер Нестар Сапега (1757—1798) — Генэрал артылерыі літоўскай (10.4.1773 — 1793), маршалак літоўскай канфэдэрацыі Чатырохгадовага Сойма, удзельнік паўстаньня 1794 году, паэт
  • Уладзімер Сулкоўскі (1950—2013) — беларускі мастак, сябра і адзін з заснавальнікаў творчай суполкі мастакоў «Пагоня»
  • Барыс Стэлецкі (1872—1939) — вайсковы дзяяч, вайсковы гісторык і рэдактар, генэрал-харунжы
  • Дзьмітры Стэлецкі (1875—1947) — жывапісец, скульптар, іканапісец, мастак па парцаляне. Аднакурсьнік і сябар расейскага мастака Барыса Кустодзіева.
  • Раман Трацюк (нар. 1981) — беларускі мастак, стваральнік і ўдзельнік групы сучаснага мастацтва «Бэргамот»
  • Анастасія Фяцісава — (нар. 1951) — беларуская мастачка, стваральніца цыклю мастацкіх твораў, прысьвечаных сярэднявечнаму Берасьцю
  • Эдуард Ханок (нар. 1940) — беларускі і расейскі музы́ка і кампазытар, аўтар шматлікіх папулярных у савецкія часы песьняў
  • Аляксандар Цьвікевіч (1888—1937) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, гісторык, публіцыст, праўнік, адзін з стваральнікаў БНР
  • Іван Цьвікевіч (1891—1938) — мэдык, беларускі грамадзкі і навуковы дзяяч, публіцыст
  • Алесь Чаркашын (1982—2015) — беларускі грамадзкі і вайсковы дзяяч, удзельнік вайны на ўсходзе Ўкраіны[87]
  • Натан Шарон (1925—2011) — ізраільскі біяхімік
  • Генадзь Шутаў (1975—2020) — удзельнік пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, ахвяра рэжыму Лукашэнкі
  • Сьцяпан Шыманскі (1896—?) — беларускі грамадзкі і культурна-асьветны дзяяч часоў БНР

Жыхары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Наталка Бабіна (нар. 1966) — беларуская і ўкраінская пісьменьніца і журналістка
  • Уладзімер Базан (1956—1997) — дзяяч беларускага адраджэнскага руху, мастак творчай суполкі «Пагоня», калекцыянэр, выдавец і палітык
  • Цыпрыян Базылік (каля 1535 — пасьля 1600) — кампазытар, паэт і перакладчык, уладальнік і кіраўнік Берасьцейскай друкарні, дзе выдаваліся рэлігійныя і сьвецкія кнігі
  • Адольф Бон (1890—1944) — грамадзка-палітычны дзяяч у міжваеннай Польшчы, адзін зь лідэраў сялянскага руху, пасол на Сойм, настаўнік, каапэратар
  • Астафей Валовіч (каля 1520—1587) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, дыплямат, канцлер ВКЛ, адзін з стваральнікаў Статута ВКЛ, мэцэнат рэфармацыйнага руху ў ВКЛ, падстароста (з 1550 г.) і староста берасьцейскі ў 1565—1587 гг.
  • Пятро Данэлія (1920—2012) — мастак, адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў Берасьцейскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў, заслужаны дзяяч мастацтва Беларусі (1995), узнагароджаны мэдалём Беларускага саюзу мастакоў «За заслугі ў выяўленчым мастацтве»
  • Лукаш Дзекуць-Малей (1888—1955) — беларускі рэлігійны і грамадзка-культурны дзяяч, настаўнік, дзяяч БНР на Гарадзеншчыне, перакладчык Бібліі на беларускую мову, пратэстанцкі прапаведнік, выдавец
  • Лявон Доўбуш (1935—2002) — беларускі мастак [88]
  • Сымон Зак (1507—1592) — кальвінісцкі пастар, адзін з найбольш вядомых дзеячаў Рэфармацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім і Польшчы, пісьменьнік-багаслоў, паэт, адзін з аўтараў перакладу Берасьцейскай Бібліі.
  • Уладзімер Калесьнік (1922—1994) — беларускі пісьменьнік і літаратурны крытык, пэдагог, грамадзка-палітычны дзяяч
  • Рафал Каліноўскі (1835—1907) — інжынэр, адзін з будаўнікоў фартэцыі ў Берасьці, настаўнік, удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў, манах-кармэліт, каталіцкі сьвяты
  • Мікалай Кузьміч (нар. 1950) — мастак-ювэлір, які стварыў копію Крыжа Сьвятой Эўфрасіньні Полацкай, заслужаны дзяяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
  • Мікола Маеўскі (1950—2017) — беларускі мастак і грамадзка-культурны дзяяч, адзін з заснавальнікаў берасьцейскай грамадзка-культурнай сябрыны «Край»
  • Марцін Матушэвіч (1714—1773) — паэт і мэмуарыст, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага: берасьцейскі пісар гродзкі з 1738, падстолі берасьцейскі з 1740, затым з 1746 — стольнік берасьцейскі, з 1752 — земскі пісар, з 1765 — судзьдзя земскі берасьцейскі, пасол на сойм 1767, а з 1768 — кашталян берасьцейскі
  • Антоні Пацей (каля 1696—1749) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, абозны (1715—1729) і стражнік вялікі літоўскі (1729—1748)
  • Іпаці (Адам) Пацей (1541—1613) — дзяржаўны і царкоўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, берасьцейскі кашталян, сэнатар, стваральнік Берасьцейскага брацтва і школы, біскуп Уладзімерскі і Берасьцейскі, пісьменьнік-палеміст, адзін зь ініцыятараў і творцаў Берасьцейскай царкоўнай уніі, уніяцкі мітрапаліт Кіеўскі
  • Леанард Габрыэль Пацей (1632—1695) — вайсковы і дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, сэнатар, берасьцейскі земскі пісар (1662—1672), падсудак (1672—1676) і земскі судзьдзя (1676—1686), фундатар цэркваў і касьцёлаў
  • Міхась Рудкоўскі (1936—1991) — беларускі паэт і тэлежурналіст, шматгадовы вядоўца літаратурна-музычнага тэлечасопісу «Буг»
  • Мэльхіёр Станіслаў Савіцкі (?—1668) — кашталян (1652—1666) і ваявода берасьцейскі (1666—1668), удала бараніў Берасьцейскі замак ад маскоўскіх і швэдзкіх войскаў, сакратар каралеўскі, навуковец і паэт
  • Казімер Леў Сапега (1609—1656) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, каралеўскі сакратар і пісар вялікі (1631—1637), маршалак дворны (1637—1645) і падканцлер (з 1645), адміністратар Берасьцейскай эканоміі
  • Ян Фрыдэрык Сапега (1680—1751) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, канцлер ВКЛ, староста берасьцейскі ў 1697—1751 гг., фундатар многіх касьцёлаў і цэркваў, мэцэнат, бібліяфіл і пісьменьнік
  • Мікола Селяшчук (1947—1996) — беларускі мастак другой паловы XX ст.
  • Уладзімер Солтан (1953—1997) — беларускі кампазытар, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, стваральнік опэры «Дзікае паляваньне караля Стаха» (1989)
  • Алекса Старажэнка (1805—1874) — украінскі пісьменьнік, этнограф, чыноўнік па асаблівых даручэньнях пры Міністэрстве ўнутраных справаў, правадыр дваранства Берасьцейскага павету
  • Пятро Сьвентахоўскі (1939—2006) — беларускі мастак, пэдагог, ляўрэат спэцыяльнай прэміі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь (2001)
  • Адам Трыпус (1896—1965) — беларускі вайсковец і настаўнік, грамадзка-палітычны дзяяч часоў БНР
  • Антон Ус (1894—1980) — беларускі мастацтвазнаўца, прафэсар, грамадзка-палітычны дзяяч, сябар Якуба Коласа
  • Мікалай Чураба (1914—1998) — беларускі мастак, харыст-тэнар, пэдагог

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Жураўскі А. Старадаўнія назвы гарадоў Беларусі // Навіны Беларускай акадэміі. № 31 (660), 14 жніўня 1992. С. 3—5.
  2. ^ а б в г д е ё ж з і к Вячорка В. Аддайма Брэст брэтонцам!, Радыё Свабода, 3 ліпеня 2014 г.
  3. ^ В Бресте – новый председатель горисполкома // «Вечерний Брест». 27.03.2023 г.
  4. ^ Адзіны рэестр адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Рэспублікі Беларусь (лічба атрымана ў сярэдзіне 2010 г.)
  5. ^ а б в Численность населения на 1 января 2020 г. в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  6. ^ Соркіна І. Палітыка царызму адносна гарадоў Беларусі ў кантэксце гістарычнай памяці і ідэнтычнасці гараджанаў // Трэці міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі. Працоўныя матэрыялы. Том 3. 2014. С. 378.
  7. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 36.
  8. ^ Бераснёў П., Лемцюгова В. «Як вы яхту назавяце — так яна і паплыве», або Сур’ёзная размова пра асаблівасці беларускай анамастыкі // Звязда. 25 верасьня 2012 г.
  9. ^ Бушлякоў Ю., Вячорка В., Санько З., Саўка З. Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя. — Вільня—Менск, 2005. С. 24.
  10. ^ ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 85.
  11. ^ ПСРЛ. Т. 32. — М., 1975. С. 17.
  12. ^ Мапа Рэчы Паспалітай 1700 году
  13. ^ Календарь-Справочникъ гор. Брестъ-Литовска на 1912 годъ. Изд. Я. М. Хмѣлевскаго. С. 32.
  14. ^ а б Вячорка В., Карней І. Гарады з «памылкамі» ў назвах: Брэст ці Берасьце?, Радыё Свабода, 19 жніўня 2019 г.
  15. ^ а б Мухін В. Спрадвечныя назовы, Беларуская Палічка
  16. ^ Указ Президиума ВС СССР от 4.12.1939 об образовании Барановичской, Белостокской, Брестской … и Пинской областей в составе Белорусской ССР
  17. ^ Дайлід П. Берасце, Брэст-Літоўск, Брэст-над-Бугам, Брэст… // Газета для вас. № 712, 20 жніўня 2009 г.
  18. ^ Кухаренко Ю. В. Полесье и его место в процессе этногенеза славян (По материалам археологических исследований) // Полесье (Лингвистика. Археология. Топонимика). — М., 1968.
  19. ^ Археологический памятник начала нашей эры обнаружен в Бресте, БЕЛТА, 16 кастрычніка 2015 г.
  20. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 125.
  21. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 127.
  22. ^ Ławrowska I. Analysis of the Territorial Layout of Brest Litovski (XIV—XVI century). Structural Analysis of Historical Constructions / ed. Jerzy Jasieńko. — Wrocław, 2012. S. 1220—1230.
  23. ^ Грынявецкі В. Берасце // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 313.
  24. ^ Maculevičius S., Baltrušiene D. Znajomość z Litwą. Księga tysiąclecia. Tom pierwszy. Państwo. — Kaunas: Kraštotvarka, 1999. ISBN 9986-892-34-1. — S. 32.
  25. ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 286.
  26. ^ Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
  27. ^ Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 : Тэксты. Давед. Камент. / Беларус. Сав. Энцыкл.: І. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск : БелСЭ, 1989. С. 10.
  28. ^ Шевченко Т. Етнохороніми українців, білорусів і литовців в єзуїтських джерелах ранньомодерної доби // Славістична збірка. Вип. 1. — К., 2015. С. 28.
  29. ^ Надсан А. Беларусы ў Грэцкай калегіі // Запісы БІНіМ. Т. 30. — New York — Miensk, 2006. С. 173.
  30. ^ Die Matrikel der Universität Basel. Bd. 2. — Basel, 1956. S. 491.
  31. ^ Blažejovskyj D. Ukrainian and Armenian pontifical seminaries of Lviv (1665—1784) (Analecta OSBM. Vol. 29). — Rom, 1975. P. 59.
  32. ^ Asuncion A. Diccionario de escritores Trinitarios de Espana y Portugal. T. 2. — Roma, 1899. P. 545, 553.
  33. ^ а б Грынявецкі В. Берасце // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 314.
  34. ^ Курукин И. В., Булычев А. А. Повседневная жизнь опричников Ивана Грозного. — Москва: Молодая гвардия, 2010. С. 336.
  35. ^ Гладыщук А. А. Никитчик А. Д. Инвентари Берестейского замка и города после 1660 года // Вестник Брестского государственного технического университета. — №6. — 2013. С. 42. [1]
  36. ^ Орлов В. Крепость Брест-Литовск и её жители(недаступная спасылка), База данных Наследие Брестской крепости, 16.05.2018 г.
  37. ^ Коршунов С. «Денег нет, но вы держитесь». Как жители старого Бреста выбивали компенсации за снесенные под крепость дома, TUT.BY, 20.02.2020 г.
  38. ^ Токць С. Дзейнасць гарадзенскіх выбарных гарадскіх устаноў перыяду Расійскай імперыі ў матэрыялах НГАБ у Горадні / Гарадзенскі палімпсест — 2009. Дзяржаўныя ўстановы і палітычнае жыццё. XVI—XX ст. Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі (Горадня, 7 лістапада 2009 г.) / Пад рэдакцыяй А. Смаленчука, Н. Сліж. — Беласток, 2009. С. 333—334.
  39. ^ Иоффе Э. История еврейских общин Беларуси. Брест / Прошлое и настоящее евреев Беларуси. Сборник статей. — М., 1998, 64 с.
  40. ^ Сухапар У. 2020 г. — 115 гадоў з часу стварэння Брэсцкай ваенна-рэвалюцыйнай арганізацыі РСДРП (1905)
  41. ^ Иоффе Э. История еврейских общин Беларуси. Брест / Прошлое и настоящее евреев Беларуси. Сборник статей. — М., 1998, 64 с.
  42. ^ Сухапар У. 2020 г. — 115 гадоў з часу стварэння Брэсцкай ваенна-рэвалюцыйнай арганізацыі РСДРП (1905)
  43. ^ Сухапар У. 2020 г. — 115 гадоў з часу стварэння Брэсцкай ваенна-рэвалюцыйнай арганізацыі РСДРП (1905)
  44. ^ Рубашевский Ю. Сто лет назад Брест был сдан австрийцам // Вечерний Брест. 21 августа 2015 г.
  45. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  46. ^ Лебедзева В. Дыпламатычная місія БНР у перамовах з Украінай (1918 г.) // Беларускі Гістарычны Зборнік — Białoruskie Zeszyty Historyczne. Nr. 15.
  47. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  48. ^ Kronika powstań polskich 1794—1944. — Warszawa: Wydawnictwo Kronika, 1994. ISBN 83-86079-02-9. — S. 360.
  49. ^ Горны А. Рэгіянальныя структуры беларускага нацыянальнага pyxy ў Заходняй Беларусі (1921—1939 гг.) // Беларускі гістарычны часопіс. № 6, 2021. С. 20.
  50. ^ Rozporządzenie Rady Ministrów z dnia 31 maja 1929 r. o rozszerzeniu granic miasta Brześcia n/Bugiem w powiecie brzeskim, województwie poleskiem, Dz. U. Nr 43, poz. 354 (пол.)
  51. ^ Rozporządzenie Ministra Spraw Wewnętrznych z dnia 15 listopada 1933 r. o rozszerzeniu granic miasta Brześcia n/Bugiem w powiecie brzeskim, województwie poleskiem, Dz. U. Nr 93, poz. 716 (пол.)
  52. ^ Rozporządzenie Rady Ministrów z dnia 28 listopada 1933 r. o zmianie granic województw lubelskiego i poleskiego (Dz. U. Nr 94 poz. 719) (пол.)
  53. ^ Золотарев В., Кульков Е. Генеральный план «Ост» // Международная жизнь. — МИД РФ, 2011. — № 6.
  54. ^ Territoriale Veränderungen in Deutschland und deutsch verwalteten Gebieten 1874—1945.  (ням.)
  55. ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 384.
  56. ^ Яскевіч С. Нобэлеўскі ляўрэат родам зь Берасьця // Зьвязда : газэта. — 2 лістапада 2013. — № 208 (27573). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  57. ^ а б в г д е ё ж Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 3. Кн. 1. — Менск, 2006. С. 17.
  58. ^ Кого и за что судят в Бресте после протестов, Deutsche Welle, 28.08.2020 г.
  59. ^ Сьледчы камітэт апісаў абставіны забойства берасьцейца падчас акцыі пратэсту (бел.). Свабода (2020-08-19). Праверана 2020-09-10 г. Архіўная копія ад 2020-09-10 г.
  60. ^ Брест. Энциклопедический справочник — Мн.: Белорусская энциклопедия им. П. Бровки, 1987. С. 9.
  61. ^ Кравчук Л. А. Структурно-функциональная организация ландшафтно-рекреационного комплекса в городах Беларуси / Л. А. Кравчук. — Минск: Беларус. навука, 2011. С. 90—91.
  62. ^ Брест перегоняет многие заказники по количеству редких видов животных и растений! (рас.), Ахова птушак Бацькаўшчыны
  63. ^ а б Вячорка В. Як палюбіць Савецкі раён?, Радыё Свабода, 22.06.2016 г.
  64. ^ а б Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 3. Кн. 1. — Менск, 2006. С. 12.
  65. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 3. Кн. 1. — Менск, 2006. С. 13.
  66. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 3. Кн. 1. — Менск, 2006. С. 14.
  67. ^ Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 402.
  68. ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  69. ^ ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 86.
  70. ^ Rouba N. Przewodnik po Litwe i Białejrusi. — Wilno, 1909.
  71. ^ а б в г Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 3. Кн. 1. — Менск, 2006. С. 15.
  72. ^ а б Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 3. Кн. 1. — Менск, 2006. С. 18.
  73. ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 284.
  74. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 3. Кн. 1. — Менск, 2006. С. 7
  75. ^ Перепись населения — 2009. Брестская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  76. ^ [2] (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  77. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  78. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  79. ^ Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  80. ^ Итоговые данные переписи населения Республики Беларусь 2009 года
  81. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 3. Кн. 1. — Менск, 2006. С. 16.
  82. ^ Пукшанскі А. Штаны і іншыя вуліцы // Зьвязда. — 4 траўня 2012. — № 84 (27199). — С. 6.
  83. ^ Целяшук В. Прайду я па Чыгуначнай, зьвярну на Піянэрскую // Зьвязда : газэта. — 12 лютага 2014. — № 26 (27636). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
  84. ^ Брэнды году — «Савачкаў прадукт», Дарафеева і Мірны // Эўрарадыё, 24 студзеня 2009 г. Архіўная копія ад 24 студзеня 2009 г. Праверана 27 чэрвеня 2018 г.
  85. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
  86. ^ «Перад сьмерцю „Ганс“ зьнішчыў камандзіра расейскай тактычнай групы». Камандзір расказаў, як загінуў беларускі добраахвотнік (svaboda.org)
  87. ^ Алесь Чаркашын. Апошнія фота ў Данбасе
  88. ^ Леонтий Андреевич Довбуш

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — ISBN 985-11-0068-4
  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
  • Ганцэр К. «Рэвалюцыя» ў Берасьцейскім краязнаўчым музэі // ARCHE Пачатак. № 2, 2013. С. 60—68. [3]
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2006. — 528 с.: іл. ISBN 985-11-0373-X.
  • Дайлід П. Берасце, Брэст-Літоўск, Брэст-над-Бугам, Брэст… // Газета для вас. № 712, 20 жніўня 2009 г.
  • 3абела Т. Места Берасьцейскае ў XVI сталецьці. Сацыяльна-эканамічны нарыс // Запіскі Аддзелу гуманітарных навук. Інстытут Беларускае Культуры. Кніга 8. Працы клясы гісторыі. Т. ІІІ. — Менск, 1929. С. 81—126.
  • Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0
  • Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880.
  • Брест: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.
  • Ганцер К. (руководитель группы авторов-составителей), Еленская И., Пашкович Е. [и др.]: Брест. Лето 1941 года. Документы, материалы, фотографии. — Смоленск: Инбелкульт, 2016. ISBN 978-5-00076-030-7 [4].
  • Зоненберг X. История города Брест-Литовска, 1016—1907: По достоверным источникам и правдоподобным умозаключенням. — Варшава, 1908.
  • Лысенко П. Ф. Открытие Берестья. — Мн., 1989.
  • Науменко В. Я. Брест: Ист.-экон. очерк. 2 изд. — Мн., 1977.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]