Алег Трусаў
Алег Трусаў лац. Aleh Trusaŭ | |
Старшыня Таварыства беларускай мовы | |
---|---|
17 красавіка 1999 — 29 кастрычніка 2017[1] | |
Папярэднік: | Генадзь Бураўкін |
Наступнік: | Алена Анісім |
Дэпутат Вярхоўнага Савету ХІІ скліканьня | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
7 жніўня 1954 (70 гадоў) Амсьціслаў, Магілёўская вобласьць, БССР |
Партыя: | БСДГ |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Трусаў.
Але́г Анато́льевіч Тру́саў (нар. 7 жніўня 1954 году) — археоляг, гісторык беларускай архітэктуры, адзіны ў краіне выкладчык гісторыі філятэліі ў Беларусі. Кандыдат гістарычных навук (1981). Палітык і грамадзкі дзяяч, папярэдні старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Алег Трусаў нарадзіўся 7 жніўня 1954 году ў горадзе Амсьціславе Магілёўскай вобласьці. У 1976 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У пэрыяд з 1976 па 1992 гады працаваў у Беларускім рэстаўрацыйным праектным інстытуце загадчыкам аддзела комплексных навуковых дасьледаваньняў. У 1981 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю. З 1996 да сакавіка 1998 году — дэкан факультэту бібліятэчна-інфармацыйных сыстэмаў Беларускага ўнівэрсытэту культуры. Цяпер дацэнт катэдры гісторыі Беларусі і музэязнаўства. У 1990 годзе быў адным з заснавальнікаў Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа.
Грамадзка-палітычная дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прымаў удзел у абвяшчэньні дзяржаўнага сувэрэнітэту і поўнай незалежнасьці Рэспублікі Беларусь, адзін з распрацоўшчыкаў афіцыйнай выявы дзяржаўнага гербу Рэспублікі Беларусь «Пагоня», бел-чырвона-белага дзяржаўнага сьцяга Рэспублікі Беларусь і наверша да яго.
У 1990—1996 гады — дэпутат Вярхоўнага Савету ХІІ скліканьня. З 1990 па 1995 гады — намесьнік старшыні камісіі Вярхоўнага савету Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і ахове гістарычнай спадчыны. Удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў Апазыцыі БНФ 11—12 красавіка 1995 году супраць арганізаванага Аляксандрам Лукашэнкам рэфэрэндуму аб скасаваньні бел-чырвона-белага сьцяга, гербу «Пагоні» ў якасьці дзяржаўных сымбаляў, скасаваньня статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай мовы і эканамічнай інтэграцыі з Расеяй.
У 1995—1996 гады Трусаў тройчы балятаваўся ў дэпутаты Вярхоўнага Савету XIII скліканьня, тройчы праходзіў у другі тур, аднак ня трапіў у Вярхоўны Савет ХІІІ скліканьня.
У 1989 годзе Трусаў выступіў адным з заснавальнікаў Таварыства беларускай мовы. У красавіку 1997 году абраны Рэспубліканскай Радай першым намесьнікам старшыні ТБМ. На VI зьезьдзе ТБМ 17 красавіка 1999 году абраны старшынём Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, якім кіруе дасюль.
Уваходзіць у склад рэдкалегіяў газэты «Наша слова». Быў чальцом рэдкалегіі часапіса «Беларуская мінуўшчына». Узначальвае таварыства «Беларусь-Гішпанія», доўгі час быў сябрам Рады Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына».
Навуковая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтар больш чым 150 навуковых публікацыяў, сярод якіх некалькі манаграфіяў. Як археоляг і гісторык архітэктуры займаецца вывучэньнем манумэнтальнага дойлідзтва XI—XVIII стагодзьдзяў.
Распрацаваў мэтодыку архітэктурна-археалягічнага вывучэньня манумэнтальных помнікаў Беларусі, прасочваў эвалюцыю асноўных тыпаў муровак і будаўнічых матэрыялаў.
Погляды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Алег Трусаў зьяўляецца прыхільнікам распрацоўкі новага правапісу беларускае мовы, а таксама замены запазычаных з расейскай мовы словаў на ўласна беларускую лексыку; клясычны правапіс і наркамаўку лічыць беларускімі культурнымі каштоўнасьцямі, таму ставіцца нэўтральна да ўжываньня абодвух.[2]
Манаграфіі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Трусов, О. А. Памятники монументального зодчества Белоруссии XI—XVII вв. Архитектурно-типологический анализ. Мн.: Наука и техника, 1988. — 157 с. — ISBN 5-343-00312-5
- Трусаў, А. А. Старонкі мураванай кнігі: Манументальная архітэктура эпохі феадалізму і капіталізму. Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — 190 с. — 2000 экз. — ISBN 5-343-00601-9
- Трусаў, А. А. Беларускае кафлярства / Беларус.ін-т прабл.культуры. Мн., 1993. — 55 с. — 5000 ас. — ISBN 5-7815-1102-4
- Трусаў, А. А. Манументальнае дойлідства Беларусі ХІ—XVIII стагодзьдзяў. Гісторыя будаўнічай тэхнікі. Мн., 2001. — 203 с. — ISBN 985-6305-29-2
- Алег Трусаў. Невядомая нам краіна: Беларусь у яе этнаграфічных межах. — Мінск: Кнігазбор, 2009. — 152 с. — 500 ас. — ISBN 978-985-6930-44-0
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8
- Трусов Олег // Кто есть кто в Беларуси. — М.: Книжный дом «Университет», 1999. — ISBN 5-8013-0068-6
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 7 жніўня
- Нарадзіліся ў 1954 годзе
- Выпускнікі гістарычнага факультэту БДУ
- Узнагароджаныя Мэдалём да стагодзьдзя БНР
- Нарадзіліся ў Амсьціславе
- Беларускія археолягі
- Беларускія палітыкі
- Беларускія гісторыкі архітэктуры
- Кандыдаты гістарычных навук
- Дэпутаты Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня
- Сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Сябры Таварыства беларускай мовы