Тэлебачаньне
Тэлеба́чаньне (ТБ, TV; тэлевізія; грэц. τῆλε + лац. visio — далёкае бачаньне) — шырокаўжываная тэлекамунікацыйная сыстэма вяшчаньня і атрымоўваньня вобразу і гуку на адлегласьць. Слова можа таксама ўжывацца ў адносінах да тэлевізара, тэлевізійнай праграмы.
Асноўныя прынцыпы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Тэлебачаньне заснавана на прынцыпе пасьлядоўнай перадачы элемэнтаў[1] кадра пры дапамозе разгорткі. Частасьць зьмены кадраў абіраецца, у асноўным, па крытэры плаўнасьці перадачы руху. Для звужэньня паласы частасьцяў перадачы ўжываюць празрадковую разгортку — яна дазваляе ўдвая павялічыць частасьць кадраў (а значыць, павялічыць плаўнасьць перадачы руху аб’ектаў).
Тэлевізійны тракт у агульным выглядзе ўключае наступныя прылады[2]:
- Відэакамэра. Аб’ектыў праецыруе выяву на сьвятлоадчувальную паверхню. Схема разгорткі па радках счытвае яркасьць элемэнтаў выявы. Напачатку перадаюцца няцотныя радкі (1-е поле), затым цотныя (2-е поле). Інфармацыя пра колер перадаецца на паднясучай частаце. Так ствараецца кадр поўнага каляровага тэлевізійнага сыгналу (ПКТС). Для здымкі й перадачы дакумэнтаў ужываюцца спэцыялізаваныя дакумэнт-камэры.
- Відэамагнітафон (не абавязкова). Запісвае і ў неабходны момант узнаўляе чаргаваньне радкоў і палёў.
- Відэамікшэр (не абавязкова). Дазваляе пераключацца паміж некалькімі крыніцамі выявы: відэакамэрамі, відэамагнітафонамі, зьнешнімі сыгналамі і іншымі.
- Перадатчык. Сыгнал радыёчастасьці мадулюецца тэлевізійным сыгналам і выпраменьваецца ў этэр (магчыма трансьляцыя па кабэлі). Гук перадаецца на асобнай частасьці, звычайна пры дапамозе частаснай мадуляцыі.
- Прыёмнік — тэлевізар. Пры дапамозе сынхраіммпульсаў, якія ўтрымліваюцца ў ПКТС, тэлевізійны кадр разгортваецца на экране (кінэскоп, ВК-панэль, плязмавая панэль).
Тэлебачаньне ў большасьці выпадкаў перадаецца праз радыёхвалі (што ўключае ў сябе этэрнае аналягавае і лічбавае, а таксама спадарожнікавае тэлебачаньне) і кабэль.
Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 2014 годзе доля беларускамоўнага вяшчаньня ў тэлепраграмах Беларусі склала каля 5%[3].
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- HDTV — наступнае пакаленьне TV
- Радыё
- Тэлезалежнасьць
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ С. Г. Лапин. БСЭ, издание 3-е
- ^ Структурная схема телевизионной системы Энциклопедия@Broadcasting.ru Праверана 2010-01-07 г. Архіўная копія ад 2011-08-25 г.
- ^ Ірына Асташкевіч. Не баяцца памыляцца // Зьвязда : газэта. — 5 верасьня 2014. — № 168 (27778). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Тэлебачаньне — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |