Герб Беларусі
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
- Пагоня — дзяржаўны герб Беларусі, які быў ва афіцыйным ужытку да ўказу прарасейскага аўтарытарнага кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі ад 12 чэрвеня 1995 году. Дзяржаўны герб Вялікага Княства Літоўскага і Беларускай Народнай Рэспублікі, традыцыйны нацыянальны герб беларусаў.
- Афіцыйны герб Беларусі — фактычны герб Беларусі, уведзены ўказам А. Лукашэнкі ад 12 чэрвеня 1995 году на падставе афіцыйна абвешчаных вынікаў рэфэрэндуму 14 траўня 1995 году. Мадыфікацыя гербу БССР часоў кульмінацыі Сталінскіх рэпрэсіяў, створаная кіраўніком адміністрацыі Лукашэнкі Леанідам Сініцынам, інжынэрам-будаўніком паводле адукацыі і расейцам паводле нацыянальнасьці, які быў прыхільнікам далучэньня Беларусі да Расеі. Шэраг аўтараў (праўнікі, гісторыкі і інш.) паказваюць на незаконнасьць дзяржаўнага статусу гэтай сымболікі з прычыны парушэньня Канстытуцыі і заканадаўства Беларусі пры прызначэньні і правядзеньні адпаведнага рэфэрэндуму.