Грашовы перавод

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Грашовы перавод — спосаб безнаяўных разьлікаў праз банкі і прадпрыемствы сувязі. Пры адсутнасьці банкаў аплочваецца прадпрыемствамі сувязі наяўнымі грашыма на імя фізычнай асобы. Юрыдычнымі асобамі ажыцьцяўляецца пры дапамозе плацежных даручэньняў. Пры загадзя вызначаным прызначэньні сумы называецца мэтавым і мае месца між юрыдычнымі асобамі шляхам выплаты з асобнага рахунку. За выкананьне сплочваецца камісійны збор[1]. Віды: 1) унутрыкраёвыя (унутраныя; «Грошы-скараходы», «Стрыж», «Хуткія грошы» і «Экспрэс-перавод»), 2) замежныя (міжнародныя; «Вэстэрн Юніён», «Контэкт», «Мігом» і «Юністрым»)[2].

Адпраўленьне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крокі:

  1. выбар спосабу і банка;
  2. запаўненьне заявы ў банку;
  3. падача зьвестак аб атрымальніку, кошце тавара і месцапрызначэньні плацяжу;
  4. паказ адказнаму выканаўцу банка пасьведчаньня асобы (пашпарт);
  5. аплата сумы перавода і камісійнага збора;
  6. атрыманьне ад адказнага выканаўцы банка кантрольнага нумара перавода;
  7. паведамленьне атрымальніку кантрольнага нумара і спосабу перавода[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Перавод грашовы // Юрыдычны энцыклапедычны слоўнік / С.В. Кузьмін. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 1992. — С. 398. — 636 с. — 25 000 ас. — ISBN 5-85700-087-4
  2. ^ Віды сыстэмаў хуткіх грашовых пераводаў // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 19 лютага 2013 г. Праверана 21 сакавіка 2013 г.
  3. ^ Адпраўляем хуткі грашовы перавод // БелТА, 12 сакавіка 2013 г. Праверана 21 сакавіка 2013 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Денежные переводы и прием платежей, 2009 год, Центр Исследований Платежных Систем и Расчетов, ISBN 978-5-94416-067-6, 512 стр.
  • Дистанционное банковское обслуживание, 2010 год,, Центр Исследований Платежных Систем и Расчетов, ISBN 978-5-406-00350-3, 328 стр.
  • Методология развития банковского розничного бизнеса, 2010 год,, Центр Исследований Платежных Систем и Расчетов, ISBN 9785-902148-15-4, 288 стр.
  • Методология и бухгалтерский учет банковских розничных платежей: карты, переводы, чеки, 2008 год, Центр Исследований Платежных Систем и Расчетов ISBN 5-902148-14-6, 130 стр.