Азія

Азія (грэц. Asia, верагодна ад асырыйскага «ўсход»[1]) — найвялікшая частка сьвету, утварае разам з Эўропай мацярык Эўразію. Плошча — каля 43,4 млн км². Насельніцтва на 2021 год — 4695 млн чал.[2]
Межы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Зьмяшчаецца ў асноўным ва ўсходнім паўшар’і (выключэньнем зьяўляецца Чукоцкі паўвостраў), да поўнач ад экватару. Мяжу з Эўропай звычайна праводзяць па ўсходнім падножжы Уральскіх гор, Мугаджарыям, рацэ Эмба, па паўночным беразе Касьпійскага мора, Кума-Маныцкай ўпадзіне, па Чорным і Мармуровым морах, пралівах Басфор і Дарданэлы[1]. З Афрыкай Азія злучаная Суэцкім каналам, ад Паўночнай Амэрыкі яе адлучае вузкі Берынгаў праліў. Геаграфічныя каардынаты крайніх пунктаў гл. у падзеле «#Асноўныя геаграфічныя зьвесткі».

Тры дадатковыя лініі на карце дэманструюць альтэрнатыўныя, большай часткай негеаграфічныя, азначэньні межаў:
- Лінія A — праходзіць па вяршынях Уральскіх гор і, далей, па рацэ Ўрал
- Лінія B — праходзіць па Кума-Манычской западзіне і, далей, па Азоўскім моры
- Лінія C — па водападзеле Каўкаскіх гор
Геапалітычная мяжа Азіі некалькі адрозьніваецца ад прыроднай. Яе праводзяць па ўсходніх межах Архангельскай вобласьці, рэспублікі Комі, Сьвярдлоўскай і Курганскай абласьцей, па мяжы Расеі і Казахстана. На Каўказе геапалітычная мяжа Азіі супадае з расейска-азэрбайджанскай і расейска-грузінскай межамі.
Азія амываецца Паўночным Ледавітым, Індыйскім і Ціхім акіянамі, а таксама — на захадзе — унутранамацярыковымі морамі Атлянтычнага акіяна (Азоўскім, Чорным, Мармуровым, Эгейскім, Міжземным). Пры гэтым маюцца шырокія вобласьці ўнутранага сьцёку — басэйны Касьпійскага і Аральскага мораў, азёры Балхаш і інш. Возера Байкал, якое па аб’ёме зьмяшчэньня прэснай вады пераўзыходзіць усе азёры сьвету; у Байкале зьмяшчаецца 20% сусьветных запасаў прэснай вады (без уліку ледавікоў). Мёртвае мора зьяўляецца самай глыбокай у сьвеце тэктанічнай западзінай (-430 мэтраў ніжэй за узровень мора). Узьбярэжжа Азіі ў цэлым разьдзелена адносна слаба, вылучаюцца буйныя паўастравы — Малая Азія, Арабійская, Індастан, Карэйская, Камчатка, Чукотка, Таймыр і інш. Каля берагоў Азіі — буйныя астравы (Вялікія Зондзкія, Новасыбірскія, Сахалін, Паўночная Зямля, Тайвань, Філіпінскія, Хайнань, Шры-Ланка, Японскія і інш.). Астравы займаюць у сукупнасьці плошчу 2,7 млн км²[3].
У падмурку Азіі ляжаць чатыры вялізныя плятформы — Арабійская, Індыйская, Кітайская і Сыбірская. Да 3/4 тэрыторыі гэтай часткі сьвету займаюць горы і плоскагор’і[4]. Усходняя Азія — раён актыўнага вульканізму. Азія багатая разнастайнымі карыснымі выкапнямі (асабліва — паліўна-энэргетычнай сыравінай).
Клімат
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На тэрыторыі Азіі прадстаўленыя амаль усе тыпы клімату — ад арктычнага да экватарыяльнага[1]. Ва Ўсходняй і Паўднёва-Ўсходняй Азіі клімат мусонны (у межах Азіі знаходзіцца самае вільготнае месца Зямлі — Чэрапунджы), у той час як ва Ўсходняй Сыбіры — рэзка кантынэнтальны, а на раўнінах Цэнтральнай, Сярэдняй і Заходняй Азіі — паўпустэльны і пустэльны. Важную ролю ў жыцьці поўначы Азіі гуляе вечная мерзлата, якая пакрывае звыш за 10 млн км².

Раянаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Азіі прынята вылучаць наступныя раёны[5]:
- Заходняя Азія;
- Паўднёвая Азія (паўвостраў Індастан і востраў Шры-Ланка);
- Паўднёва-Ўсходняя Азія (паўвостраў Індакітай і Малайскі архіпэляг);
- Усходняя Азія (Карэйскі паўвостраў, Японскія абтокі);
- Паўночная Азія (Сыбір і паўночны ўсход Эўразіі);
- Цэнтральная Азія (Памір, Цянь-Шань, Туранская нізіна).
Краіны Азіі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Азіі на дадзены момант знаходзіцца 55 краін (зь якіх 7 транскантынентальных краін і адна часткова прызнана незалежнай), адна краіна падтрымліваецца некалькімі краінамі на дыпляматычным узроўні і 2 залежныя тэрыторыі.
| Частка | Герб | Краіна | Плошча (км²) | Насельніцтва | Дата ацэнкі колькасьці насельніцтва | Сталіца |
|---|---|---|---|---|---|---|
| Паўночная | 17 098 246 | 145 478 097 | 1.1.2022[6] | Масква | ||
| Цэнтральная | 2 724 900 | 19 967 964 | 1.10.2023[7] | Астана | ||
| 199 951 | 7 100 000 | 1.9.2023[8] | Бішкек | |||
| 143 100 | 10 077 600 | 1.1.2023[9] | Душанбэ | |||
| 488 100 | 6 342 000 | 2021[2] | Ашгабад | |||
| 447 400 | 36 599 764 | 1.10.2023[10] | Ташкент | |||
| Заходняя (Блізкі Ўсход) |
83 600 | 9 282 410 | 31.12.2020[11] | Абу Дабі | ||
| 86 600 | 10 156 366 | 1.1.2021[12] | Баку | |||
| 309 500 | 4 527 446 | 31.12.2021[13] | Маскат | |||
| 29 743 | 2 976 800 | 2022[14] | Ерэван | |||
| 785 | 1 501 635 | 17.3.2020 (перапіс)[15] | Манама | |||
| 69 700 | 3 736 357 | 2023[16] | Тбілісі | |||
| 555 000 | 32 982 000 | 2021[2] | Сана | |||
| 20 770 | 9 450 000 | 30.12.2021[17] | Ерусалім — фактычна Тэль-Авіў — прызнаецца ААН | |||
| 1 648 195 | 85 350 820 | 4.11.2023[18] | Тэгеран | |||
| 438 317 | 41 190 700 | 2021[19] | Багдад | |||
| 11 586 | 2 799 202 | 2019[20] | Доха | |||
| 9251 | 904 700 | 2021[21] | Нікасія | |||
| 17 818 | 4 670 000 | 2023[22] | Кувэйт | |||
| 10 452 | 5 593 000 | 2021[2] | Бэйрут | |||
| 6020 | 5 483 450 | 1.7.2023[23] | Рамала, Газа — фактычна Усходні Ерусалім — дэ-юрэ | |||
| 2 149 690 | 32 175 224 | 2022 (перапіс)[24] | Рыяд | |||
| 185 180 | 21 324 000 | 2021[2] | Дамаск | |||
| 23 764 | 85 279 553 | 2022[25] | Анкара | |||
| 89 342 | 11 512 366 | 4.11.2023[26] | Аман | |||
| Паўднёвая | 652 864 | 40 099 000 | 2021[2] | Кабул | ||
| 148 460 | 165 158 616 | 2022 (перапіс)[27] | Дака | |||
| 38 394 | 786 385 | 2023[28] | Тхімпху | |||
| 3 287 263 | 1 375 586 000 | 2022[29] | Нью-Дэлі | |||
| 300 | 382 751 | 13.9.2022 (перапіс)[30] | Мале | |||
| 147 181 | 29 164 578 | 2021 (перапіс)[31] | Катманду | |||
| 881 913 | 241 499 431 | 2023 (перапіс)[32] | Ісламабад | |||
| 65 610 | 22 156 000 | 2021[33] | Шры-Джаявардэнэпура-Катэ | |||
| Усходняя | 2755 | 7 472 600 | 31.12.2022[34] | — | ||
| 120 540 | 26 403 000 | 2025[35] | Пхэньян | |||
| 9 596 961 | 1 411 750 000 | 31.12.2022[36] | Пэкін | |||
| 31 | 678 800 | 1.7.2023[37] | — | |||
| 1 564 110 | 3 457 548 | 31.12.2022[38] | Улан-Батар | |||
| 100 210 | 51 439 038 | 31.12.2022[39] | Сэул | |||
| 36 193 | 23 404 300 | 2023[40] | Тайбэй | |||
| 377 976 | 124 340 000 | 1.10.2023[41] | Токіё | |||
| Паўднёва-Ўсходняя | 5765 | 445 400 | 2022[42] | Бандар-Сэры-Бэгаван | ||
| 331 212 | 97 446 800 | 2021[2] | Ханой | |||
| 14 919 | 1 317 780 | 2021[43] | Дылі | |||
| 1 904 569 | 272 229 372 | 2021[44] | Джакарта | |||
| 181 035 | 15 552 211 | 13.3.2019 (перапіс)[45] | Пнампэнь | |||
| 236 800 | 7 443 000 | 2022[46] | Віенцьян | |||
| 330 803 | 33 400 000 | 1.7.2023[47] | Куала Лумпур | |||
| 676 578 | 55 294 979 | 2021[48] | Найп’іда | |||
| 728 | 5 917 600 | 2023[49] | — | |||
| 513 120 | 66 090 475 | 2022[50] | Бангкок | |||
| 300 000 | 110 742 140 | 4.11.2023[51] | Маніла |
Т — транскантынентальная краіна.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Для Азіі характэрныя вельмі высокія сярэднегадавыя тэмпы росту колькасьці насельніцтва (па гэтым паказчыку Азія саступае толькі Афрыцы); у апошні час яны, аднак, некалькі зьнізіліся і складаюць 1,3%. У Азіі пражывае больш за 60% усяго чалавецтва. У сукупнасьці Кітай і Індыя даюць 40% сусьветнай колькасьці насельніцтва. 6 дзяржаваў маюць больш за 100 млн жыхароў (апроч названых вышэй — Інданэзія, Пакістан, Банґлядэш і Японія).
У Азіі жывуць прадстаўнікі трох галоўных рас чалавецтва — мангалоіднай (кітайцы і інш.), эўрапеоіднай (народы Заходняй Азіі) і экватарыяльнай (некаторыя народы Паўднёвай і Паўднёва-Ўсходняй Азіі). Этнічны склад насельніцтва Азіі вельмі разнастайны.
У Азіі зарадзіліся шматлікія старажытныя цывілізацыі — кітайская, індыйская, сярэднеазіяцкая, бабілёнская і інш. Спрыяльныя для земляробства раёны Паўднёвай і Паўднёва-Ўсходняй Азіі далі пачатак шматлікім сучасным народам.
Асноўныя геаграфічныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Плошча: | 43 475 тыс. км² (уключаючы абтокі) |
| Плошча абтокаў: | 2000 тыс. км² |
| Сярэдняя вышыня над узроўнем мора: | 960 мэтраў |
| Найбольшая вышыня над узроўнем мора: | 8848 мэтраў (г. Эвэрэст) |
| Найменшая вышыня над узроўнем мора: | −430 мэтраў (узровень Мёртвага мора) |
| Скрайні паўночны пункт: | мыс Чалюскін 77° 43' паўн. ш. 104° 18' у. д. |
| Скрайні паўднёвы пункт: | мыс Піяй 1° 16' паўн. ш. 103° 30' у. д. |
| Скрайні заходні пункт: | мыс Баба 39°28'47 паўн. ш. 26°03'50 у. д.[52] |
| Скрайні ўсходні пункт: | мыс Дзяржнёва 66° 05' паўн. ш. 169° 40' з. д. |
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Разам з сэпаратыскай тэрыторыяй Нагорны Карабах.
- ↑ Разам з сэпаратыскімі тэрыторыямі Абхазія і Паўднёвая Асэтыя.
- ↑ Без тэрыторыяў Паўночнага Кіпра і Акратыры і Дэкелія.
- ↑ Прызнаецца 138 краінамі-сяброўкамі ААН.
- ↑ Без уліку Макао, Ганконгу і Тайваню.
- ↑ Кітайская Народная Рэспубліка дагэтуль не прызнала незалежнасьць Рэспублікі Кітай.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 Азія // БЭ. — Мн.: 1996 Т. 1. — С. 165.
- 1 2 3 4 5 6 7 World Population Prospects - Population Division (анг.). United Nations.
- ↑ Азія Велика українська енциклопедія Праверана 10 сакавіка 2026 г.
- ↑ Коринская В. А., Прозоров Л. Д., Щенев В. А. География материков: Учеб. для 6 кл.. — 15-е изд., перераб. — М.: Просвещение, 1984. — С. 149.
- ↑ Methodology (анг.) United Nations Statistics Division Праверана 11 сакавіка 2026 г.
- ↑ Russia’s population has declined — Daily News
- ↑ Agency for Strategic planning and reforms of the Republic of Kazakhstan Bureau of National statistics - Main (анг.) Праверана 3 лістапада 2023 г.
- ↑ Национальный статистический комитет Кыргызской Республики - Статистика Кыргызстана (рас.) Праверана 3 лістапада 2023 г.
- ↑ Агентии омори назди Президенти Ҷумҳурии Тоҷикистон / Агентии омори назди Президенти Ҷумҳурии Тоҷикистон Праверана 3 лістапада 2023 г.
- ↑ Agency of statistics under the President of the Republic of Uzbekistan (анг.)
- ↑ Statistics by Subject (анг.)
- ↑ Azərbaycan əhalisinin sayı açıqlanıb (азэрб.). Yeniavaz (16 лютага 2022).
- ↑ تفاصيل المحتوى (ар.) Праверана 3 лістапада 2023 г.
- ↑ Time series (анг.). Statistical Committee of the Republic of Armenia.
- ↑ Population by Sex, Age Groups and Religion - Census 2020 (анг.). Bahrain Open Data Portal.
- ↑ Demographic Portal (анг.). National Statistics Office of Georgia.
- ↑ Israel's population at nearly 9.5 million as it enters 2022 (анг.). The Jerusalem Post (30 сьнежня 2021).
- ↑ Home (анг.). Statistical Centre of Iran. Праверана 4 лістапада 2023 г.
- ↑ المؤشرات الديمغرافية والسكانية - الجهاز المركزي للاحصاء
- ↑ Population and social statistics (PDF)
- ↑ Population (анг.). Republic of Cyprus, Statistical Service.
- ↑ %4.6 زيادة سكان الكويت «سنة كورونا»
- ↑ Palästinensische Gebiete: Verwaltungsgliederung (Gebiete und Gouvernements) - Einwohnerzahlen, Grafiken und Karte (ням.) citypopulation.de
- ↑ Homepage (анг.) GASTAT Portal Праверана 4 лістапада 2023 г.
- ↑ The Results of Address Based Population Registration System, 2022 (анг.). TURKSTAT Corporate.
- ↑ Home (анг.). Department of Statistics Jordan. Праверана 4 лістапада 2023 г.
- ↑ Population & housing census 2022. Preliminary report (анг.) (PDF)
- ↑ Population, total - Bhutan (анг.) World Population Prospects, United Nations ( UN ) Праверана 9 лютага 2026 г.
- ↑ Census of India. Population proiections for India and states 2011 - 2036. — New Delhi: 2020. — С. 44.
- ↑ Total Maldivian population by sex, sex - ratio, and inter-censal annual growth rate, 1911 - 2022 (анг.) (PDF)
- ↑ National Population and and Housing Census 2021 Results (анг.). Government of Nepal. National Statistics Office.
- ↑ Households, population, household size and annual growth rate (анг.) (PDF)
- ↑ Mid-year Population Estimates by District & Sex, 2014 - 2023 (анг.) (PDF). Registrar General's Department.
- ↑ C&SD : Population Estimates (анг.). Census and Statistics Department.
- ↑ Hahn, Bae-ho, Lee, Jung Ha, Yu, Woo-ik, Lew, Young Ick, Lee, Chan (7 лютага 2026) North Korea (анг.) Encyclopedia Britannica Праверана 9 лютага 2026 г.
- ↑ Statistical communiqué of the People's Republic of China on the 2022 national economic and social development (анг.). National Bureau of Statistics of China.
- ↑ Time Series Database -- Statistics and Census Service (анг.)
- ↑ Mongolian statistical information service (анг.). National statistics office.
- ↑ Woo Jae-yeon S. Korean population falls for 3rd consecutive year in 2022 (анг.) // Yonhap News Agency. — 2023.
- ↑ National Statistics, Republic of China (Taiwan)-Total Population (анг.)
- ↑ Population Estimates Monthly Report (анг.). Statistics Bureau.
- ↑ National Statistics (анг.). Department of Economic Planning and Statistics.
- ↑ Timor-Leste Population and Housing Census 2015. — General Directorate of Statistics (GDS) United Nations Population Fund (UNFPA), 2018. — Т. 9. — P. 34.
- ↑ Ditjen dukcapil kemendagri Праверана 4 лістапада 2023 г.
- ↑ General Population Census of Cambodia 2019. — Phnom Penh: National Intitute of Statistics Ministry of Planning, 2021. — P. 19.
- ↑ Laosis (анг.). Lao statistics Bureau. Праверана 4 лістапада 2023 г.
- ↑ Quarterly Demographic Statistics (анг.). Department of Statistics Malaysia (9 жніўня 2023).
- ↑ Thematic report on population projections for The Union of Myanmar, states/regions, rural and urban areas, 2014 - 2050. — Nay Pyi Taw: Ministry of Labour, Immigration and Population, 2017. — Т. 4-F. — P. 42.
- ↑ Population and Population Structure - Latest Data (анг.). Department of statistics. Праверана 4 лістапада 2023 г.
- ↑ Number of Population from Registration by Age, Sex and Province 2022 (анг.) (XLSX). National Statistical Office.
- ↑ Commission on Population and Development (анг.) Праверана 4 лістапада 2023 г.
- ↑ Jardine Kinah (25 мая 2018) The Most Extreme Points of Asia (анг.) WorldAtlas Праверана 10 сакавіка 2026 г.