Сілы спэцыяльных апэрацыяў УС РБ
Сілы спэцыяльных апэрацыяў | |
Эмблема камандваньня сілаў спэцыяльных апэрацыяў РБ | |
Гады існаваньня | з 2007 |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Падпарадкаваньне | Ґенэральны штаб узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь |
Уваходзіць у | Узброеныя сілы |
Тып |
Падразьдзяленьні спэцыяльнага прызначэньня Паветрана-дэсантныя войскі |
Функцыя | Стратэґічнае стрымліваньне |
Колькасьць | 6000 |
Дысьлякацыя | Беларусь |
Дэвіз | У любым месцы, у любы час, любыя задачы! |
Колеры | блакітны |
Дзейны камандзір | генэрал-маёр Алег Белаконеў (зь ліпеня 2010 году) |
Сілы спэцыяльных апэрацыяў (ССА) Рэспублікі Беларусь — высокамабільны род войскаў Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь. Зьяўляюцца пераемнікам ПДВ СССР у Беларусі. Асноўныя задачы: контра-дывэрсійная дзейнасьць, выведка, выкананьне розных задачаў адмысловымі мэтадамі ў мэтах спыненьня ўзброенага канфлікту ў стаўленьні да Рэспублікі Беларусь. Выступаюць адным з асноўных элемэнтаў стратэґічнага стрымліваньня.
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сілы спэцыяльных апэрацыяў уключаюць:
- 38-ю ґвардзейскую асобную мабільную брыґаду (Берасьце)
- 103-ю ґвардзейскую асобную мабільную брыґаду (Віцебск)
- 5-ю асобную брыґаду адмысловага прызначэньня (Мар'іна Горка)
Маюцца падразьдзяленьні для выкананьня задачаў адмысловае важнасьці:
- 33 ґвардзейскі асобны атрад адмысловага прызначэньня (камплектуецца афіцэрамі й прапаршчыкамі)
- Адмысловы атрад адмысловага прызначэньня 5 асобнае брыґады адмысловага прызначэньня (вядомы як "афіцэрская рота")
- 527-я асобная рота адмысловага прызначэньня
Структура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Арґанізацыйна кожная асобная мабільная брыґада ўключае:
1.Кіраваньне брыгады
- штаб; службы.
2.Баявыя вайсковыя часткі й падразьдзяленьні
- 3 асобных мабільных батальёна (у кожным БМД-1 ці БТР-80, мінамёты БМ-37, аўтаматычныя ґранатамёты АГС-17);
- самаходны артылерыйскі дывізіён (2С9);
- зэнітны ракетна-артылерыйскі дывізіён(ЗП-23-2, ПЗРК «Іголка»);
- супрацьтанкавая батарэя (БТР-РД з Фагот (ПТУР)).
3.Падразьдзяленьні баявога забесьпячэньня й сувязі
- батальён сувязі;
- выведвальна-дэсантная рота;
- інжынэрна-сапёрная рота;
- узвод радыяцыйнае, хімічнае й біяляґічнае абароны.
4.Падразьдзяленьні тылавога й тэхнічнага забесьпячэньня
- рота аховы й абслугоўваньня;
- рамонтная рота;
- рота матэрыяльнага забесьпячэньня;
- мэдыцынская рота;
- узвод паветрана-дэсантнага забесьпячэньня.
Асобная брыґада адмысловага прызначэньня арґанізацыйна ўключае:
1.Кіраваньне брыґады
- штаб; службы.
2.Баявыя вайсковыя часткі й падразьдзяленьні
- падразьдзяленьні СПН (атрады);
- падразьдзяленьне сувязі.
3.Падразьдзяленьні забесьпячэньня
- падразьдзяленьне мто;
- штабная рота;
- мэдыцынская рота.
Брыґады падпарадкоўваюцца камандаваньню ССА, якое ў сваю чаргу падпарадкоўваецца непасрэдна ґенэральнаму штабу, абыходзячы апэратыўныя камандаваньні й камандаваньне сухапутных войскаў УС РБ у адрозьненьне ад пяхотных часткаў.
Узбраеньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бронетэхніка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Артылерыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 120-мм самаходная гаўбіца-мінамёт 2С9 «Нона-C»
- ЗУ-24-2 (ЗУ-23-2 у варыянце артусталёўкі «Скрыгат» на базе гусенічнага БТР-Д)
- 82 мм Мінамёт БМ-37
Стралковая зброя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- АК-74М
- РПКС-74
- Кулямёт Калашнікава
- Снайпэрская вінтоўка Драгунава
- падрульны ґранатамёт ҐП-25
- РПГ-7Д
- 9 мм малаґабарытны аўтамат 9A-91
- 12,7 мм буйнакалібарная снайперская вінтоўка ОСВ-96
- бясшумны пісталет ПБ
- ПТУР «Фагот»
- ПЗРК«Іголка»
- 30 мм аўтаматычны ґранатамёт на станку АГС-17 «Полымя»
- Аўтамат падводны адмысловы
- Нож выведніка страляльны 2
- Пісталет самазарадны адмысловы «Вул»
- Снайпэрская вінтоўка ВСК-94
- Снайпэрская вінтоўка МЦ-116М
- 9-мм бясшумны пісталет-кулямёт ПП-93
Экіпіяваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У дадзены час адбываецца другі этап будаўніцтва ССА, і падоўжыцца ён да 2015 году. Таму спэцыяльны рыштунак для сілаў спэцыяльных апэрацыяў толькі ствараецца, і яго сьпіс увесь час расьце. У ССА ўжо паступіла новая партатыўная лічбавая радыёстанцыя Р-168-0.1, баявая разгрузная сыстэма новага ўзору, бронекамізэлька "Атравм", ахоўны шлем ЗШ-1, бронешлем П‑27. Кожны вайсковец ССА забясьпечваецца найновымі прыборамі начнога бачаньня беларускай вытворчасьці. Таксама ўся зброя забясьпечваецца айчыннымі каліматарнымі й начнымі прыцэламі.
Сьпіс беларускае оптыкі ўжывальнае ў ССА:
- Ачкі начнога бачаньня ОНВ-2 (AN/PVS-14)
- Прыцэл каліматарны ПК-АА
- Прыцэл каліматарны ПК-АВ
- Прыцэл каліматарны начны ПКН-03М
- Прыцэл начны для стралковай зброі ПНВ-2К (AN/PVS-17)
- Прыбор начны наглядальны ПНН-03
- Далямэр ДЛ-1
- Унікальная нашлемная сыстэма індыкацыі НСІ-04
Абсталяваньне беларускіх сілаў спэцыяльных апэрацыяў бесьпілотнымі лятальнымі апаратамі у поўным аб’ёме вызначана на канец 2012 году. Да гэтага ж часу чакаецца й паступленьне ў падразьдзяленьні новых мотадэльтаплянаў. Для дастаўкі жаўнераў у раён выкананьня задачы выкарыстоўваюцца парашутныя сыстэмы тыпу крыло Лясьнік-3 і Лясьнік-3М. Праходзяць выпрабаваньні й тандэмныя парашутныя сыстэмы для дастаўкі вузкапрофільных адмыслоўцаў без парашутна-дэсантнае падрыхтоўкі (напрыклад вайсковы інжынэр) у мэтавую вобласьць.
Пачала ўжывацца новая сыстэма модульнага забесьпячэньня байцоў у адпаведнасьці з адмысловасьцю. Вось модуль рыштунка салдата-дэсантніка:
- Аўтамат АКС-74
- Прыцэл каліматарны ПК-АВ
- Прыцэл начны ПКН-03 М
- Акуляры начнога бачаньня AN/PVS-14
- Радыёстанцыя Р-168?0,1
- Бронешлем «П-27»
- Бронекамізэлька «Атравм-5/2»
- Баявая разгрузная сыстэма
- Заплечнік дэсантніка «РД-2005»
- Спальны мяшок
- Поліпрапіленавы кілімок
Модуль рыштунка салдата-снайпэра:
- 7,62-мм СВДС (ОСВ-96, ВСК-94, МЦ-116М)
- 9-мм ПП-93
- Прыцэл начны ПКН?03 М
- Акуляры начнога бачаньня AN/PVS-14
- Радыёстанцыя Р-168-0,1
- Далямэр ДЛ-1
- Бранешлем «П-27»
- Бронекамізэлька «Атравм-5/2»
- Баявая разгрузная сыстэма снайпэра
- Заплечнік дэсантніка «РД-2005»
- Спальны мяшок
- Маскіравальны гарнітур (лета й зіма)
Модуль рыштунка салдата-выведніка:
- 7,62-мм аўтамат 9А-91 (АКС-74)
- 9-мм ПП-93
- Прыцэл начны ПКН-03М (дзённы ПК-АВ)
- Прыбор начнога назіраньня (бінокль) ПНН-03
- Акуляры начнога бачаньня AN/PVS-14
- Радыёстанцыя Р-168-0,1
- Бронешлем «П-27»
- Бронекамізэлька «Атравм-5/2»
- Баявая разгрузная сыстэма
- Заплечнік выведніка
- Спальны мяшок
- Маскіравальны гарнітур (лета і зіма)
Дадзеныя модулі ў параўнаньні з ранейшым экіпіяваньнем, дазваляюць у два разы павялічыць магчымасьці байца ССА па выкананьні баявых задачаў, вядзеньню выведкі, контр-дывэрсійных дзеяньняў, рашэньню адмысловых агнявых задачаў. Павялічваецца рухомасьць і абароненасьць. Новае абмундзіраваньне да трох разоў лягчэй і цяплей старых узораў. Поліпрапіленавы кілімок дазваляе камфортна адпачываць, выконваць баявую задачу (напрыклад засада) працяглы час, нягледзячы на надвор’е, можа выкарыстоўвацца ў якасьці насілкаў. Сучасная радыёстанцыя шматкроць павялічвае кіравальнасьць дзеяньнямі салдата, паскарае абмен інфармацыяю паміж баявымі адзінкамі.
Падрыхтоўка кадраў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 2010г. афіцэраў для сілаў адмысловых апэрацыяў рыхтуе факультэт ваеннае выведкі Ваеннае акадэміі Рэспублікі Беларусь (начальнік факультэта палкоўнік Ігар Казакоў). Навучаюцца курсанты па адмысловасьцях: кіраваньне падразьдзяленьнямі ССА і тэлекамунікацыйныя сыстэмы. Палявыя і практычныя заняткі з ужываньнем узбраеньня й вайсковае тэхнікі праводзяцца на палявой навучальна-матэрыяльнай базе паліґону "Белая Лужына" і вайсковых часткаў сілаў спэцыяльных апэрацыяў. У далейшым нароўні з атрыманьнем ведаў па сацыяльна-гуманітарных, агульнанавуковых і агульнапрафэсійных дысцыплінах курсанты ўдасканальваюць сваю ваенную падрыхтоўку па агульнавайскавым і спэцыяльным дысцыплінам. Падчас заняткаў па агульнавайскавым і спэцыяльным дысцыплінам курсанты вучацца кіраваць падразьдзяленьнем у адпаведнасьці з абранаю адмысловасьцю, удасканальваюць сваю тактыка-адмысловую і агнявую вывучку, зьдзяйсьняюць скачкі з парашутам, вучацца вадзіць баявыя машыны, у тым ліку і аўтамабілі. На факультэце адзін з самых высокіх прахадных балаў у Ваеннай акадэміі і досыць высокі конкурс, што кажа пра высокі прэстыж дадзенае адмысловасьці сярод абітурыентаў.
Таксама будучых афіцэраў ССА рыхтуюць ваенныя ВНУ Расейскае Фэдэрацыі: Навасыбірская вышэйшая ваенная камандная вучэльня на факультэце адмысловае выведкі і Разанская вышэйшая паветрана-дэсантная камандная вучэльня. Пасьля пяці гадоў навучаньня курсанты атрымліваюць вайсковае званьне лейтэнант.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Сьцяг ССА УС РБ
-
Савецкія дэсантнікі на БМД-1, Афганістан, 25 сакавіка 1986 году.