Перайсьці да зьместу

Калегія эканамічных справаў Вярхоўнага суду Беларусі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

53°55′51″ пн. ш. 27°31′26″ у. д.HGЯO

Калегія эканамічных справаў Вярхоўнага суду Беларусі
Абрэвіятура КЭС ВС РБ
Дата ўтварэньня 25 жніўня 1991 (34 гады таму)
Штаб-кватэра Цэнтральны раён, Арлоўская вул., д. 76[1]
Месцазнаходжаньне Менск
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларусь
Сяброўства 18 судзьдзяў (2021 год)[2]
Афіцыйныя мовы беларуская, расейская
Старшыня Юры Кобец
Асноўныя асобы Вольга Сінкевіч, Сьцяпан Турмовіч
Матчына кампанія Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь
Бюджэт 14 807 млн рублёў[3] (2010 год; 4946 тыс. $[4])
Колькасьць супрацоўнікаў 113[5] (2011)
Сайт court.gov.by/be
Колішняя назва Найвышэйшы гаспадарчы суд Рэспублікі Беларусь (да 1 студзеня 2014 г.)

Кале́гія эканамі́чных спра́ваў Вярхо́ўнага суду́ Белару́сі — калегія Вярхоўнага суду Беларусі ў галіне вырашэньня гаспадарчых спрэчак, заснаваная ў 1991 годзе ў якасьці Найвышэйшага гаспадарчага суду Беларусі.

Найвышэйшы гаспадарчы суд Рэспублікі Беларусь меў 1 галоўную ўправу, 3 управы й 1 аддзел ды дзеіць у складзе: 1) Пленуму, 2) Прэзыдыюму, 3) касацыйнай калегіі, 4) калегіі першай інстанцыі, 5) калегіі па банкруцтву, 6) калегіі па падатковых спрэчках. Колькасьць судзьдзяў ды склад суда вызначаліся прэзыдэнтам. З 1 кастрычніка 2001 году пасаду старшыні суда займае Віктар Камянкоў[6]. Месьціўся ў Менску па вуліцы Валадарскага, д. 8.

29 лістапада 2013 году А. Лукашэнка падпісаў Дэкрэт № 6 «Аб удасканаленьні судовай сыстэмы Рэспублікі Беларусь», паводле якога 1 студзеня 2014 году Навыйшэшы гаспадарчы суд Беларусі пераўтварылі ў Калегію эканамічных справаў Вярхоўнага суду Беларусі[7].

Паводле закону Найвышэйшы гаспадарчы суд Беларусі меў паўнамоцтвы на:

  • разгляд справаў па першай інстанцыі, у парадку нагляду й касаваньня ды па зноў выяўленых абставінах;
  • запыт у Канстытуцыйнага суду заключэньня аб адпаведнасьці заканадаўства Канстытуцыі ды іншаму заканадаўству вышэйшага парадку;
  • вывучэньне, абагульненьне ды тлумачэньне ўжыцьця заканадаўства аб прадпрымальніцтве;
  • нагляд за выкананьнем гаспадарчымі судамі пастановаў Пленуму ВГС;
  • дапамогу судзьдзям гаспадарчых судоў ва ўжыцьці законаў;
  • прапанову зьмены заканадаўства аб прадпрымальніцтве;
  • прыём справаздачаў судзьдзяў аб дзейнасьці гаспадарчых судоў ды праверка іх супрацоўнікаў сумесна з Міністэрствам юстыцыі;
  • вядзеньне падлікаў у гаспадарчых судах;
  • забесьпячэньне гаспадарчых судоў супрацоўнікамі сумесна зь Міністэрствам юстыцыі;
  • супрацу з замежнымі судамі ды міжнароднымі арганізацыямі[8].
  1. Кантакты // Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь, 2021 г. Праверана 8 чэрвеня 2021 г.
  2. Склад Калегіі эканамічных справаў // Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь, 2021 г. Праверана 8 чэрвеня 2021 г.
  3. Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 сьнежня 2010). Праверана 16 ліпеня 2011 г.
  4. Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Паводле сярэдняе за 2010 год цаны (2993,74) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 16 ліпеня 2011 г.
  5. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2006 г. № 453 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (8 кастрычніка 2008). Праверана 16 ліпеня 2011 г.
  6. Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 кастрычніка 2001 г. № 562 Дакумэнты. Зьвязда (2 кастрычніка 2001). Праверана 16 ліпеня 2011 г.
  7. Вольга Мядзьведзева. У Савеце Рэспублікі ўхвалілі аб'яднаньне судоў // Зьвязда : газэта. — 20 сьнежня 2013. — № 240 (27605). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  8. Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаваньні і статусе судзьдзяў (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (28 сьнежня 2009). Праверана 16 ліпеня 2011 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]