Перайсьці да зьместу

Заходняе апэратыўнае камандаваньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 53°40′48″ пн. ш. 22°50′28″ у. д. / 53.68° пн. ш. 22.84111° у. д. / 53.68; 22.84111

Заходняе апэратыўнае камандаваньне

Нарукаўны знак кіраўніцтва
Гады існаваньня з 11 студзеня 1992 году
Краіна Беларусь
Падпарадкаваньне Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь
Уваходзіць у Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь
Тып аб’яднаньне
Уключае ў сябе 5 брыгадаў, 4 палкі (2015 г.)
Функцыя падтрыманьне баявой гатоўнасьці
Дысьлякацыя Горадня
Узбраеньне артылерыя, ЗРК, танкі
Дзейны камандзір Віктар Хрэнін

Заходняе апэратыўнае камандаваньне (ЗАК) — апэратыўнае аб’яднаньне Сухапутных войскаў Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь, створанае ў сьнежні 2001 году на аснове 28-га армейскага корпусу[1].

Штаб месьціцца ў Горадні па вул. Леніна, д. 9. Заходняе апэратыўнае камандаваньне складаецца з кіраўніцтва, злучэньняў і вайсковых частак родаў войскаў: спэцыяльных войскаў, тэхнічнага і тылавога забесьпячэньня. Асноўныя задачы ЗАК: 1) падтрыманьне баявой і мабілізацыйнай гатоўнасьці; 2) удасканаленьне баявой вывучкі і зладжанасьці; 3) плянаваньне прымяненьня падначаленых войскаў, узгадненьне дзейнасьці органаў вайсковага кіраваньня, мясцовага кіраваньня і самакіраваньня ў галіне абароны[1]. Вайсковыя часткі месьцяцца ў Берасьцейскай і Гарадзенскай абласьцях Беларусі.

На 2015 год Заходняе апэратыўнае камандаваньне ўлучала:

11 студзеня 1992 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь зацьвердзіў Пастанову № 1403-XII «Аб Узброеных сілах, якія дысьлякуюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь», паводле якой загадаў «Падначаліць усе фармаваньні Ўзброеных сілаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь Савету міністраў Рэспублікі Беларусь»[3]. У выніку зімовы заклік вайскоўцаў 28-й арміі, штаб якой месьціўся ў Горадні зь верасьня 1945 году, прысягнуў на вернасьць Беларусі. У вайсковых частках увялі вывучэньне беларускай мовы для тых афіцэраў, якіх заклікалі ў войска за савецкім часам з Расейскай СФСР і іншых падсавецкіх краінаў[4]. 18 сакавіка 1992 г. Вярхоўны Савет Беларусі ўхваліў Пастанову № 1530 «Аб Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь», паводле якой вырашыў: «Даручыць Савету міністраў Рэспублікі Беларусь з 20 сакавіка 1992 году прыступіць да ўтварэньня Ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь»[5], у склад якіх такім чынам увайшла 28-я армія.

6 траўня 1992 г. Савет міністраў Беларусі зацьвердзіў Пастанову № 262 «Аб перападпарадкаваньні фармаваньняў Узброеных сілаў, якія дысьлякуюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрству абароны»[6], якому стала падпарадкоўвацца і 28-я армія. Да канца 1992 г. склад арміі істотна скарацілі, у тым ліку ў Слабудцы (Пружанскі раён, Берасьцейская вобласьць) расфармавалі 954-ы рэактыўна-артылерыйскі полк. Тамсама на пачатку 1993 г. расфармавалі і 801-ы рэактыўна-артылерыйскі полк. 1 чэрвеня 1993 г. 28-ю агульнавайскавую армію ў выніку скарачэньня пераўтварылі ў 28-ы армейскі корпус. 17 сьнежня 2001 г. 28-ы армейскі корпус пераўтварылі ў Заходняе апэратыўнае камандаваньне[4].

Начальнікі штаба:

  • Аляксандар Мяжуеў (2000-я)
  • Аляксей Еўсьцігнееў, палкоўнік (з 27 ліпеня 2007 г.[8])
  • Аляксандар Райко, генэрал-маёр (да 2 траўня 2014 г.[9])
  • Віктар Хрэнін (7 ліпеня 2014 г.[10] — 2015)
  • Алег Мельнікаў, палкоўнік (2015 — 4 траўня 2016)[11]
  • Руслан Касыгін, палкоўнік (з 1 чэрвеня 2016 году)
  1. ^ а б Заходняе апэратыўнае камандаваньне // Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, 2016 г. Праверана 20 кастрычніка 2017 г.
  2. ^ Заходняе апэратыўнае камандаваньне (рас.) // Партал «Беларуская армія», 14 сакавіка 2011 г. Праверана 20 кастрычніка 2017 г.
  3. ^ Станіслаў Шушкевіч. Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 11 студзеня 1992 г. № 1403-XII «Аб Узброеных сілах, якія дысьлякуюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь» (рас.) // Партал «Бусел», 2008 г. Праверана 19 кастрычніка 2017 г.
  4. ^ а б Натальля Пракаповіч. Забытая гісторыя Слабудкі: на зломе эпох // Газэта «Раённыя будні» (Пружаны), 10 лютага 2014 г. Архіўная копія ад 10 лютага 2014 г. Праверана 20 кастрычніка 2017 г.
  5. ^ Станіслаў Шушкевіч. Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 18 сакавіка 1992 г. № 1530-XII «Аб Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь» (рас.) // Партал «Банк законаў», 2010 г. Праверана 20 кастрычніка 2017 г.
  6. ^ Вячаслаў Кебіч. Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 траўня 1992 г. № 262 «Аб перападпарадкаваньні фармаваньняў Узброеных сілаў, якія дысьлякуюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрству абароны» (рас.) // Бачына «Беларускае заканадаўства», 16 студзеня 2007 г. Праверана 20 кастрычніка 2017 г.
  7. ^ Аляксандар Лукашэнка правёў шэраг кадравых прызначэньняў // Прэс-служба прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, 23 чэрвеня 2015 г. Праверана 20 кастрычніка 2017 г.
  8. ^ Прэзыдэнт зьдзейсьніў шэраг кадравых ракіровак ва Ўзброеных сілах // Эўрарадыё, 27 ліпеня 2007 г. Архіўная копія ад 27 ліпеня 2007 г. Праверана 20 кастрычніка 2017 г.
  9. ^ Райко звольнены з ваеннай службы ў запас па хваробе // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 2 траўня 2014 г. Праверана 20 кастрычніка 2017 г.
  10. ^ Ва Ўзброеных сілах Беларусі адбыліся кадравыя перастаноўкі // Эўрарадыё, 7 ліпеня 2014 г. Архіўная копія ад 7 ліпеня 2014 г. Праверана 20 кастрычніка 2017 г.
  11. ^ Тэлеканал «Беларусь 1». Андрэй Галь вызвалены з пасады кіраўніка Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень» // Белтэлерадыёкампанія, 4 траўня 2016 г. Праверана 20 кастрычніка 2017 г.