Чачэрск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Чачэрск
трансьліт. Čačersk
Меская ратуша
Меская ратуша
Coat of Arms of Čačersk, Belarus.svg Flag of Čačersk, Belarus.svg
Герб Чачэрску Сьцяг Чачэрску
Першыя згадкі: 1159
Магдэбурскае права: 1510
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Чачэрскі
Насельніцтва: 8445 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2332
Паштовы індэкс: 247150
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°55′ пн. ш. 30°55′ у. д. / 52.917° пн. ш. 30.917° у. д. / 52.917; 30.917Каардынаты: 52°55′ пн. ш. 30°55′ у. д. / 52.917° пн. ш. 30.917° у. д. / 52.917; 30.917
Чачэрск на мапе Беларусі ±
Чачэрск
Чачэрск
Чачэрск
Чачэрск
Чачэрск
Чачэрск
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Чачэ́рск — места ў Беларусі, пры ўтоку ракі Чачоры ў Сож. Адміністрацыйны цэнтар Чачэрскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 8445 чалавек[1]. Знаходзіцца за 65 км ад Гомелю, за 37 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (лінія Гомель — Жлобін). Аўтамабільныя дарогі злучаюць места з Кармой, Буда-Кашалёвам і Веткай. Прыстань на Сажы.

Чачэрск — магдэбурскае места гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваліся меская ратуша, палац Чарнышовых і царква Сьвятога Спаса, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся збудаваныя ў стылі клясыцызму касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, цэрквы Раства Багародзіцы і Ўшэсьця Гасподняга, помнікі архітэктуры XVIII ст., зруйнаваныя савецкімі ўладамі.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тапонім «Чачэрск» утварыўся ад назвы ракі Чачоры. У старажытнасьці слова «чачор» пазначала «воск». Далёкія продкі цяперашніх жыхароў Чачэрску выраблялі яго ў вялікай колькасьці, зьбіраючы ў лясох мёд дзікіх пчолаў, і адпраўлялі па Сажы і Дняпры для абмену на іншыя тавары. Пра гэта, у прыватнасьці, сьведчаць рэшткі суднаў, гружаных воскам, якія выявілі археолягі ў даўніх рэчышчах[2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Гісторыя Чачэрску

Раньняе Сярэднявечча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле археалягічных зьвестак, Чачэрск узьнік у канцы X стагодзьдзя на месцы гарадзішча Замкавай Гары, на беразе Чачоры пры ўтоку яе ў Сож. Першы пісьмовы ўпамін пра горад радзімічаў Чичерск, які князь кіеўскі Ізяслаў Давыдавіч вярнуў разам з Мазыром князю чарнігаўскаму Сьвятаполку Алегавічу, зьмяшчаецца ў Іпацьеўскім летапісе і датуецца 1159 годам. У XII—XIII стагодзьдзях паселішча ўваходзіла ў склад Чарнігаўскага княства.

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ратуша, абмеры

У сярэдзіне XIV стагодзьдзя Чачэрск далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага, дзе стаў цэнтрам воласьці. У 1387—1390 гадох ён знаходзілася ў валоданьні Скіргайлы, потым местам кіравалі намесьнікі вялікага князя. У гэты час на месцы дзядзінца летапіснага гораду збудавалі замак. У 1501—1518 гадох Чачэрск належаў вялікай княгіні Алене Іванаўне, потым кіраваўся дзяржаўцамі з буйных фэўдалаў (Чартарыйскімі, Дашковічамі, Зяновічамі, Львом Сапегам і інш.). У 1506 годзе места вытрымала сьпярша татарскую, потым маскоўскую аблогу.

У 1509 годзе Чачэрск ўпамінаецца як мястэчка Віленскага ваяводзтва[3]. У 1510 годзе ён стаў цэнтрам Чачэрскага староства і атрымаў Магдэбурскае права[4]. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Чачэрск увайшоў у склад Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва. У 1629 годзе кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў месту прывілей на штотыднёвы гандаль і на 2 двухтыднёвыя кірмашы ў год.

У 1704 годзе ў Чачэрску было 542 будынкі і 7 вуліцаў, дзейнічалі 4 царквы і касьцёл, працавалі карчма, 3 крамы, млын і мытня. У 1754 годзе ў месьце пачала дзейнічаць езуіцкая місія. Пад 1765 годам у попісе Чачэрску ўпамінаюцца замак і мескія ўмацаваньні.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква Раства Багародзіцы, абмеры

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Чачэрск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам павету Рагачоўскай правінцыі, пазьней — цэнтрам воласьці Рагачоўскага павету. У 1774 годзе расейскія ўлады перадалі места ў валоданьні генэрала Чарнышова. У 1780 годзе ў мястэчку пачала працаваць шкляная мануфактура, у 1788 годзе — паштовая кантора, у 1796 годзе — цагельня. У 2-й палове XVIII стагодзьдзя ў Чачэрску існавалі царква, мураваная ратуша, парк, 2 лякарні, прыстань «Крэмень». Апроч таго, тут збудавалі 3 царквы, касьцёл і палац. З 1788 году дзейнічала езуіцкая школа. На 1838 год у мястэчку было 273 двары.

На 1880 год у Чачэрску было 266 двароў, працавалі 2 вучэльні і 76 крамаў, штогод праводзіліся 4 кірмашы. У 1885 годзе пачала працаваць мэтэаралягічная станцыя. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 328 двароў, дзейнічалі 4 цэрквы, касьцёл і 6 юдэйскіх малітоўных школ, працавалі лякарня, аптэка, паштова-тэлеграфнае кантора, паштовая станцыя, 80 крамаў, карчма; працавала прыстань на рацэ Сож, зь якой у 1900 годзе адправілі 21 судна і 48 плытоў з грузам 1530 тыс. пудоў[5]. На 1908 год — 369 двароў, дзейнічала пазыкова-ашчадная каса. Каля Чачэрску вялася распрацоўка вапнякоў. У 1911 годзе пры мужчынскай і жаночай вучэльнях працавалі бібліятэкі, адкрылася крэдытнае, у 1913 годзе — спажывецкае таварыствы. З 1 сакавіка 1918 да 14 студзеня 1919 году Чачэрск займалі нямецкія войскі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Чачэрск абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1926 годзе Чачэрск вярнулі ў БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёну. У 1938 годзе паселішча атрымала афіцыйны статус гарадзкога пасёлку. У Другую сусьветную вайну з 14 жніўня 1941 да 27 лістапада 1943 году мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

У 1962—1965 гадох Чачэрск уваходзіў у склад Буда-Кашалёўскага раёну, 3 лістапада 1971 году ён атрымаў статус места.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1826 год — 888 чал.[6]; 1880 год — 2396 чал.[7]; 1897 год — 2325 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1903 год — 2468 чал.; 1908 год — 3190 чал.; 1939 год — 5,1 тыс. чал.; 1959 год — 2,7 тыс. чал.; 1970 год — 5,8 тыс. чал.; 1991 год — 8,1 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2002 год — 7,7 тыс. чал.[8]; 2004 год — 7,7 тыс. чал.[9]; 2006 год — 7,9 тыс. чал.; 2008 год — 7,7 тыс. чал.; 2009 год — 7991 чал.[10] (перапіс); 2016 год — 8222 чал.[11]; 2017 год — 8312 чал.[12]; 2018 год — 8445 чал.[1]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Чачэрску працуюць 2 сярэднія, мастацкая, спартовая школы.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць 3 бібліятэкі, дом культуры, гістарычна-этнаграфічны музэй.

Мас-мэдыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выдаецца раённая газэта «Чачэрскі весьнік».

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У цэнтры Чачэрску канцэнтруюцца 2—5-павярховыя будынкі. Заснаваны новы мікрараён з 3—5-павярховых жылых дамоў. Пераважае індывідуальная сядзібная забудова.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічае Чачэрскі гістарычна-этнаграфічны музэй. Спыніцца можна ў мескай гасьцініцы[13].

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Забудова гістарычная (ХІХ — пачатак ХХ ст.; фрагмэнты)
  • Замкавая Гара (археалягічны помнік, на паўночна-ўсходняй ускраіне места) — старажытнае гарадзішча, колішні Чачэрскі замак
  • Палацава-паркавы комплекс Чарнышовых (пач. ХІХ ст.)
  • Ратуша (XVIII ст.)
  • Сынагога
  • Царква Сьвятога Спаса (1783)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1784)
  • Царква Раства Багародзіцы (1780)
  • Царква Ўшэсьця Гасподняга (1780-я)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ураджэнцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Надзея Міхалкова — сябар нацыянальнай каманды Беларусі па вольнай барацьбе
  • Сяргей Пернікаў (нар. 1980) — атлет, сябар нацыянальнай каманды Беларусі па вольнай барацьбе, чэмпіён Беларусі 2005, 2007 гадоў

Жыхары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
  3. ^ Грынявецкі В. Чачэрск // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 744.
  4. ^ Ляўковіч А. «Я не ганю землі чужыя, хай іх сонца не абміне, толькі дзе б за морам ні быў я, Беларусь мая снілася мне…» // «Народная Газета» № 121 (4536), 16 чэрвеня 2007.
  5. ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  6. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005. С. 472.
  7. ^ Sulistrowski F. Czeczersk // Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 782.
  8. ^ БЭ. Т. 17. — Менск, 2003. С. 266.
  9. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005. С. 470.
  10. ^ Перепись населения — 2009. Гомельская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  11. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  12. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  13. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Менск, 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Чачэрсксховішча мультымэдыйных матэрыялаў