Новы час (газэта)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Новы час»
Выява лягатыпу
Тып Тыднёвік
Фармат А3
Заснавальнік Таварыства беларускай мовы
Уладальнік ТБМ
Выдавец ПВУП «Час навінаў»
Краіна
Галоўны рэдактар Аксана Колб
Заснаваная 25 сакавіка 2002 (21 год таму)[2]
Мова Беларуская
Штаб-кватэра Менск, вул. Мележа, 1-1234
Наклад 5200 (жнівень 2021)
ISSN 2218-2144
Афіцыйны сайт novychas.online
«Новы час» у Вікісховішчы

«Новы час» — беларускамоўная грамадзка-палітычная газэта, заснаваная ў сакавіку 2002 г. Менскай гарадской арганізацыяй грамадзкага аб’яднаньня «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны»[3].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы выпуск выданьня выйшаў у сакавіку 2002 году. Да траўня 2006 году выйшла 45 нумароў газэты. 17 лютага 2007 году Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь перарэгістравала газэту на плятформе закрытай газэты «Згода» бяз права распаўсюду праз шапікі «Белсаюздруку» й падпіску «Белпошты»[4].

7 сакавіка 2014 г. газэта зьмяніла лягатып, а таксама дадала ў афармленьне чырвоны колер. Юбілейны 500-й выпуск выйшаў 16 верасьня 2016 году.

22 сакавіка 2017 году, пасьля больш за 10-летняга перапынку, РУП «Белсаюздрук» падпісала дамову на распаўсюд газэты «Новы час» праз сваю гандлёвую сетку. 8 красавіка 2017 года газэта зьявілася ў шапіках «Белсаюздруку» ў Менску і Менскай вобласьці, а таксама зь ліпеня 2017 году зьявілася магчымасьць афармленьня падпіскі на газэту праз каталёг РУП «Белпошта».

У 2018 годзе газэта апублікавала сэрыю артыкулаў Дзяніса Івашына «Хто і як павінен будаваць» пра магчымых уладальнікаў рэстаранна-забаўляльнага комплексу «па-расейску: Поедем поедим» каля мэмарыяла Курапаты. У жніўні прадпрымальнік Аркадзь Ізраілевіч падаў у суд пазоў пра абарону гонару, годнасьці й дзелавой рэпутацыі[5], запатрабаваў кампэнсацыю 40000 BYN ад «Новага часу» й 1000 BYN ад Івашына. У верасьні суд Савецкага раёну Менска адмовіў Ізраілевічу ў задавальненьні пазову й абавязаў пазоўніка кампэнсаваць адказчыкам паслугі адвакатаў — 600 BYN[6].

Дзейнасьць падчас пратэстаў у Беларусі. Рэпрэсіі з боку ўладаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Пратэсты ў Беларусі (2020—2021)

1 лістапада 2020 году падчас асьвятленьня «Маршу супраць тэрору» былі затрыманы тры фотакарэспандэнта газэты, сярод іх Яна Трусіла й Аляксандар Зяньковіч. Суд Кастрычніцкага раёну Менску (судзьдзя — Алена Жывіца) прысудзіў Яне 13 сутак адміністрацыйнага арышту паводле 23.34 КоАП Беларусі[7].

29 лістапада 2020 году падчас асьвятленьня «Маршу суседзяў» была затрымана пазаштатны фотакарэспандэнт газэты Яна Трусіла. 30 лістапада суд Ленінскага раёну Менску (судзьдзя — Юлія Шут) прысудзіў ёй 15 сутак адміністрацыйнага арышту паводле 23.34 КоАП Беларусі[8].

14 студзеня 2021 году стала вядома, што «Белсаюздрук» разрывае дамову з рэдакцыяю газэты на распаўсюджаньне яе выданьня ў сваіх шаліках зь лютага 2021 году, пасьля чаго газэта стана даступнаю толькі праз падпісны індэкс «Белпошты»[9].

Па крымінальнай справе за ўмяшаньне ў дзейнасьць міліцыі 12 сакавіка 2021 году быў арыштаваны Дзяніс Івашын, журналіст выданьня, які быў аўтарам цыкла артыкулаў «Каго ці што абараняе „Бэркут“ у Беларусі» й за дзень да затрыманьня даваў інтэрвію каналу «Настоящее время(be)», у якім паведаміў пра вынікі свайго журналісцкага расьсьледваньня[10]. 24 сакавіка 2021 году сумеснай заяваю васьмі арганізацыяў, сярод якіх Праваабарончы цэнтар «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хэльсінскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтар, быў прызнаны палітычным вязьнем[11].

28 траўня 2021 году намесьнік генэральнага пракурора Беларусі Максім Варонін вынес галоўнаму рэдактару «Новага часу» афіцыйнае папярэджаньне, выказаўшы прэтэнзіі да трох артыкулаў, апублікаваных у лютым і красавіку 2021 году, прычым некаторыя цытаты з тых артыкулаў у папярэджаньні, падпісаным Вароніным, былі перакладзены зь беларускай мовы на расейскую некарэктна[12]. 7 чэрвеня 2021 году «Белпошта» адрэагавала на папярэджаньне й праінфармавала рэдакцыю, што газэту на другое паўгодзьдзе ў падпісны каталёг ня возьме[13].

5 жніўня 2021 году Дзьмітры Дзьмітрыеў, фатакор газэты, быў затрыманы ў сябе дома й арыштаваны на 15 содняў за «непадпарадкаваньне» міліцыянтам[14][15].

10 жніўня 2021 году стала вядома пра спыненьне выпуску друкаванай газэты пасьля 12 жніўня: прыватная друкарня «Рол Прынт» у сваім лісьце ад 27 ліпеня спаслалася на складанасьці ў вытворчым цыкле, у выніку чаго стала немагчымым надалей выконваць дагавор на друк[14]. Рэдакцыя спрабавала знайсьці ёй замену, аднак беспасьпяхова[14]. Тым ня менш было паабяцана, што сайт і сацыяльныя сеткі будуць абнаўляцца[14].

19–20 кастрычніка 2021 году ў сядзібе выданьня й па месцах жыхарства журналістаў прайшлі ператрусы, супрацоўнікі былі дапытаны[15][16]. Да таго ж канфіскавалі кампутары й іншую офісную тэхніку[16]. Міжнародная фэдэрацыя журналістаў(uk), Эўрапейская фэдэрацыя журналістаў(uk), Беларуская асацыяцыя журналістаў раскрытыкавалі атаку на «Новы Час»[15].

28 кастрычніка 2021 году перастаў адкрывацца сайт novychas.by у Беларусі й за яе межамі[17]. У адказ на блякіроўку рэдакцыя запусціла люстэрка novychas.online[18].

У студзені 2024 году стала вядома, што сайт ды інтэрнэт-старонкі «Новага часу» абвясьцілі экстрэмісцкімі матэрыяламі ў Беларусі[19]. Яшчэ раней, у 2023 годзе, экстрэмісцкімі прызналі Telegram-канал выдання[20], яго групу ў «Аднакласніках»[21], старонку ў Instagram[22] ды акаунт у TikTok[23].

Зьмест[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Газэта-штотыднёвік «Новы Час» зьяўляецца адным зь нешматлікіх рэспубліканскіх выданьняў, якое выдаецца цалкам на беларускай мове. У выданьні надаецца значная ўвага нацыянальнай культурнай і гістарычнай тэматыцы, газэта актыўна прапагандуе захаваньне і ўмацаваньне незалежнасьці Рэспублікі Беларусь, а таксама захаваньне і распаўсюд беларускай мовы. Выданьне лічыцца газэтаю для інтэлектуалаў[24].

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2009 г. газэта атрымала Прэмію імя Герда Буцэрыюса «Вольная прэса Ўсходняй Эўропы(ru)» (Gerd Bucerius-Forderpreis Freie Presse Osteuropas) у памеры 30000 эўра. Намінавалі газэту на прэмію: міністар замежных спраў Нямеччыны Гернот Эрлер(uk), Беларуская асацыяцыя журналістаў, Саюз беларускіх пісьменьнікаў і беларускае інфармацыйнае агенцтва БелаПАН. Цырымонія ўручэньня ўзнагароды адбылася ў сталіцы Нарвэгіі Осьлё ў Нобэлеўскім інстытуце.

Галоўны рэдактар газэты Аляксей Кароль стаў пераможцам міжнароднага конкурсу журналістаў імя Найта (Knight International Journalism Award) за 2008 г., які праводзіцца Міжнародным цэнтрам для журналістаў (ICFJ).

Рэдактары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ The ISSN portal (анг.)Paris: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 2218-2144
  2. ^ Станіслаў Суднік, Тацяна Вабішчэвіч. Летапіс дзейнасьці грамадзкага аб'яднаньня «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны». 1989-2009 / рэд. Алег Трусаў. — Ліда: Наша слова, 2009. — 164 с. — 299 ас.
  3. ^ Dimiter Kenarov. (2012-03-02) Tongue Oppressor (анг.). Columbia Journalism Review(ru)Праверана 2014-01-23 г.
  4. ^ Пра Новы час
  5. ^ Бізнэсмэн Ізраілевіч падаў у суд на газету «Новы час» за расследаванні пра рэстаран у Курапатах. Наша Ніва (2018-10-08). Праверана 2018-09-19 г.
  6. ^ Не виноваты они // БелГазета. — 2018. — № 34 (1160). — 18 верасьня. — С. 2.
  7. ^ Фотакор Яна Трусіла атрымала 13 сутак за сваю прафесійную дзейнасць (бел.) Новы Час Праверана 2021-01-25 г.
  8. ^ Фотакора «Новага Часу» Яну Трусіла асудзілі на 15 сутак (дапоўнена) (бел.) Новы Час Праверана 2021-01-25 г.
  9. ^ Печатную версию «Брестской газеты» постигла участь «Народной воли», «БелГазеты», «Свободных новостей Плюс» (рас.) mediaiq.by. Брестская газета (2021-01-19). Праверана 2021-01-19 г. Архіўная копія ад 2021-01-19 г.
  10. ^ «Ён змагаўся за праўду». Чым вядомы Дзяніс Івашын, якога затрымаў КДБ, і пры чым тут Украіна (бел.) БелаПАН. Свабода (2021-03-15). Праверана 2021-03-20 г. Архіўная копія ад 2021-03-20 г.
  11. ^ Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязня Дзяніса Івашына (бел.). Вясна (2021-03-24). Праверана 2021-04-23 г. Архіўная копія ад 2021-04-23 г.
  12. ^ Aaron Shustin. (2021-06-02) ЖУРНАЛИСТЫ ИЛИ ЭКСТРЕМИСТЫ? (рас.). Independent Israeli site / אתר ישראלי עצמאי / Независимый израильский сайт / Незалежны ізраільскі сайт. Праверана 2021-06-07 г. Архіўная копія ад 2021-06-07 г.
  13. ^ «Белпочта» исключила газету «Новы Час» из подписного каталога (рас.). Брестская газета (2021-06-07). Праверана 2021-06-07 г. Архіўная копія ад 2021-06-07 г.
  14. ^ а б в г АД. (2021-08-10) Выхад газеты «Новы час» прыпынены: прыватная друкарня адмовілася яе друкаваць (бел.). БелсатПраверана 2021-08-11 г. Архіўная копія ад 2021-08-11 г.
  15. ^ а б в Belarus: 'Novy Chas' newspaper raided, staff interrogated (анг.). Міжнародная асацыяцыя па абароне свабоды слова(uk) (2021-10-22). Праверана 2021-10-24 г. Архіўная копія ад 2021-10-24 г.
  16. ^ а б Yuras Karmanau. (2021-10-20) Belarusian authorities raid top independent newspaper (анг.) Associated Press. The San Diego Union-Tribune(fr)Праверана 2021-10-24 г. Архіўная копія ад 2021-10-24 г.
  17. ^ АГ/ИР. (2021-10-28) Перестали открываться сайты газеты «Новы час» и ресурсов «Настоящее время» и «Deutsche Welle» (рас.). БелсатПраверана 2021-10-28 г. Архіўная копія ад 2021-10-28 г.
  18. ^ В Беларуси заблокирован сайт газеты «Новы час», работает «зеркало» (рас.). naviny.by (2021-10-28). Праверана 2021-10-28 г. Архіўная копія ад 2021-10-28 г.
  19. ^ Кружка, книги, СМИ, аккаунты TikTok – большое обновление списка экстремистских материалов (рас.) Reform.by(be)
  20. ^ Телеграм-канал издания «Новы час» признан экстремистским (рас.) Reform.by(be)
  21. ^ Группы «Радыё Свабода» и «Новы час» в «Одноклассниках» признаны экстремистскими (рас.) Reform.by(be)
  22. ^ Новый проект Ольги Лойко Plan B признали экстремистским (рас.) Reform.by(be)
  23. ^ «Новы час», ЗБС и Настасся Роўда – кто попал в обновленный список «экстремистских материалов» (рас.) Reform.by(be)
  24. ^ Veranika Mazurkevich. (2013-06-27) Kontra: Nowy czas (Białoruś) (пол.). Res Publica Nowa(pl)Праверана 2021-03-17 г. Архіўная копія ад 2021-03-16 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]