Таджыкістан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Таджыкістан
тадж. Ҷумҳурии Тоҷикистон
Сьцяг Таджыкістану Герб Таджыкістану
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн: «Суруди милли»
Месцазнаходжаньне Таджыкістану
Афіцыйная мова Таджыцкая
Сталіца Душанбэ
Найбуйнейшы горад Душанбэ
Форма кіраваньня рэспубліка
Эмамалі Рахмон
Кахір Расулзада
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
96-е месца ў сьвеце
143 100 км²
1,8
Насельніцтва
 • агульнае (2016)
 • шчыльнасьць
98-е месца ў сьвеце
8 352 000
48,6/км²
СУП
 • агульны (2011)
 • на душу насельніцтва
133 месца ў сьвеце
$17,555 млрд
$2247
Валюта Самані (TJS)
Часавы пас TJT (UTC+5)
Незалежнасьць
 — ад СССР

9 верасьня 1991
Аўтамабільны знак TJ
Дамэн верхняга ўзроўню .tj
Тэлефонны код +992
Мапа Таджыкістану
Мапа Таджыкістану

Таджыкіста́н (па-таджыцку: Тоҷикистон), поўная назва — Рэспу́бліка Таджыкіста́н (па-таджыцку: Ҷумҳурии Тоҷикистон) — краіна Цэнтральнай Азіі, сталіцаДушанбэ. Мяжуе з Узбэкістанам, Кыргыстанам, Кітаем, Пакістанам і Аўганістанам. Ня мае выхаду да мора.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя пісьмова засьведчаныя прадстаўнікі насельніцтва ў Таджыкістане — шматлікія ўсходнеіранскія плямёны (сакі, масагеты і да т.п.), зь якімі, у прыватнасьці, сутыкаліся войскі Аляксандра Македонскага. Да ўварваньня грэкаў на тэрыторыі краіны існавалі пэўныя дзяржаўныя ўтварэньні мясцовых плямёнаў, аднак пасьля войска Старажытнай Грэцыі ў рэгіёне зацьвердзіліся старажытнагрэцкія даводцы, якія ўсталявалі ўласныя формы дзяржаўнасьці, у якіх спалучаліся элемэнты як грэцкай, так і мясцовых культураў (напрыклад, Грэка-Бактрыйскае царства).

З пачатку нашай эры на зьмену грэка-бактрыйцам прыходзяць інда-скіфы й кушаны, дзякуючы апошнім тэрыторыя сучаснага Таджыкістану ўключаная ў Кушанскае царства. Гэтая дзяржава працягвала традыцыю спалучэньня элемэнтаў грэцкай і мясцовых усходнеіранскіх культураў. Першае дзяржаўнае ўтварэньне на тэрыторыі сучаснага Таджыкістану заснаваў Ісмаіл Самані ў 875 годзе (цэнтрам стаў горад Бухара)[1]. Да 1220 году тэрыторыі сучаснага Таджыкістану ўваходзілі ў розныя Пэрсыдзкія імпэрыі (дзяржаву Караханідаў, дзяржаву каракітаяў, дзяржаў Газневідаў і Гурыдаў)[2]. У 1220 годзе тэрыторыя Таджыкістану была заваяванаыя Мангольскай імпэрыяй Чынгісхана[3]

З пачатку другой паловы н.э. на тэрыторыі Таджыкістану зьдзяйсьняецца ўварваньне арабаў, дзякуючы якім у краіну пранікае іслам. Ісламізацыя адбываецца нераўнамерна (напрыклад, на Паміры працяглы час захоўваліся перажыткі язычніцтва). Па ісламізацыі краіны адбываецца пранікненьне пэрсыдзкае культуры, што цягне за сабою моўную асыміляцыю мясцовых усходнеіранскіх плямёнаў. На гэтыя часы прыпадае пэўны культурны росквіт на тэрыторыі сучаснага Таджыкістану, які выяўляўся ў новай архітэктуры, дзейнасьці навукоўцаў, літаратараў і рэлігійных асьветнікаў. Урэшце, усю Сярэднюю Азію ахопліваюць цюрскія заваёвы, і праз шэраг дзяржаўных пераўтварэньняў тэрыторыя Таджыкістану ў асноўным асталёўваецца ў складзе Бухарскага ханства.

З 1868 г. Бухарскае ханства — васал Расеі[4], у складзе ханства заставалася паўднёвая й усходняя частка Таджыкістану. Адбывалася працяглая цюркізацыя краіны, аселае насельніцтва вызначалася назваю сарты. Па рэвалюцыі ў Расеі ў Бухарскім ханстве пад ціскам Расеі абвяшчаецца Бухарская Народная Сацыялістычная Рэспубліка[5], якая пазьней амаль цалкам уваходзіць у склад новаўтворанай Узбэцкай ССР, дзе тэрыторыя сучаснага Таджыкістану існавала як АССР. З 1936 году ў рамках палітыкі нацыянальнага разьмежаваньня — асобная саюзная рэспубліка (гл. Таджыцкая Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка). У 1961 годзе была вернутая гістарычная назва сталіцы краіны — Душанбэ, раней вядомая як Сталінабад. Незалежнасьць абвешчаная 9 верасьня 1991 году, але неўзабаве ў краіне пачалася грамадзянская вайна паміж камуністычнымі сіламі ды ісламісцкай апазыцыяй. Заканчэньне вайны ў 1997 годзе адбылося пры садзейніцтве Расеі — апазыцыя была ўключаная ва ўрад, а Эмамалі Рахмон застаўся прэзыдэнтам.

Палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Таджыкістан — прэзыдэнцкая рэспубліка. Прэзыдэнт адначасова ўзначальвае ўрад. Заканадаўчая ўлада належыць дзьвюхпалатнаму Вышэйшаму Сходу (Маджлісі Олі) — 63-месны Сход Прадстаўнікоў ды 33-меснага Народнага Сходу. Усеагульныя прамыя выбары ў Сход Прадстаўнікоў праходзяць кожныя 5 гадоў (22 па партыйных сьпісах 5-працэнтным лімітам, астатнія — на аднамандатных акругах). Ад 2005 году большасьць месцаў у абедзьвюх палатах займаюць прадстаўнікі праўрадавай Народнай Дэмакратычнай Партыі.

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэгіёны Таджыкістану

Таджыкістан дзеліцца на тры правінцыі (вілаяты) і адну аўтаномную вобласьць (віялаці мукхтор). Дадаткова Душанбэ, сталіца — асобная адміністрацыйная адзінка:

  1. Сагдыйская вобласьць
  2. Душанбэ
  3. Хатлонская вобласьць
  4. Горна-Бадахшанская аўтаномная вобласьць
  5. Раёны рэспубліканскага падпарадкаваньня

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Таджыкістан ня мае выхаду да мора. 93% тэрыторыі краіны займаюць горы. Палова тэрыторыі знаходзіцца на вышыні болей за 3000 мэтраў над узроўнем мора. У цэнтральнай частцы краіны знаходзяцца горы Цянь-Шань. На паўднёвым усходзе — горы Памір. Самыя высокія пункты краіны — гара Ісмаіла Самані (7495 м) і пік Леніна (7134 м). На поўначы краіны знаходзіцца Фэрганская даліна. Мяжа з Аўганістанам праходзіць па рэках Пяндж і Амудар’я. Бягучыя праз усю краіну рэкі Амудар’я і Сырдар’я сілкуюцца ад тапленьня ледавікоў гор Кыргыстану ды Таджыкістану.

Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клімат кантынэнтальны, са значнымі сутачнымі і сэзоннымі ваганьнямі тэмпэратуры паветра, малой колькасьцю ападкаў, сухасьцю паветра і малой воблачнасьцю. Сярэдняя тэмпэратура студзеня ад 2 °C да −2 °C, у далінах і перадгор’ях паўднёвага захаду і поўначы краіны да −20 °C, яшчэ ніжэй на Паміры. Самая нізкая тэмпэратура дасягае — 63 °C на Паміры (Булункуль). Сярэдняя тэмпэратура ліпеня ад 30 °C у далінах паўднёвага захаду да 0 °C і ніжэй на Паміры. Самая высокая тэмпэратура складае +48 °C (Ніжні Пяндж).

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Таджыкістан — адна з самых бедных краінаў СНД. Разьвіваюцца выключна лёгкая і харчовая прамысловасьць. У краіне ёсьць вялікія радовішчы баксытаў, урану, золата, у нязначнай колькасьці нафты, прыроднага газу, волава ды іншых каляровых мэталаў.

Па ацэнках МВФ, 63% насельніцтва жывуць меней чым на 2 даляры ў дзень.

Пасьля распаду Савецкага Саюзу, эканоміка Таджыкістану была зруйнаваная грамадзянскай вайной (СУП 1995 году склаў толькі 41% 1991 году). У 2001 годзе ў краіне адбылася моцная засуха, вынік састарэлай ірыгацыйнай сыстэмы. Гэта прывяло да таго, што 80% насельніцтва жыло за мяжой беднасьці, а ў краіне пачынаўся голад. У сельскай мясцовасьці толькі траціна насельніцтва мела доступ да пітной вады. Міжнародная дапамога ішла ў недастатковых памерах. Усю гэта вяло да значнай міграцыі насельніцтва за межы краіны. Вялікая колькасьць (да 800 тыс.) таджыкаў нелегальна працуюць у Расеі. Гэта тычыцца ня толькі некваліфікаваных працоўных, але і адукаваных людзей: дактароў, настаўнікаў, заробкі якіх дазваляюць жыць іх сваякам на радзіме. У 2005 годзе працоўныя мігранты перавялі на радзіму 247 млн даляраў (па некаторых адзнаках да 1 млрд даляраў, што складае амаль палову СУП краіны). Сярэдні заробак настаўніка ці доктара ў Таджыкістане (2003), склаў 10 даляраў.

Таджыкістан, маючы агульную мяжу з Аўганістанам, далучаны да міжнароднага транзыту наркотыкаў, якія трапляюць на рынкі ўсіх краінаў Эўропы. У апошнія гады Таджыкістан пачаў кантраляваць агульную мяжу з Аўганістанам з дапамогай міжнародных сілаў, удзельнічае разам з ААН у антынаркотыкавых апэрацыях. У 2003 годзе памежнікі затрымалі каля 6 тон гераіну, але гэта толькі нязначная частка трафіку, які кіруецца праз Таджыкістан.

У наш час сельская гаспадарка краіны складае 30,8% СУП, прамысловасьць — 29,1%, паслугі — 40,1%. Асноўным сэктарам эканомікі застаецца дзяржаўная. Яна кантралюе большую частку буйных прамысловых прадпрыемстваў. Экспарт алюмінію, які забясьпечвае палову экспартных паступленьняў, у 2005 годзе склаў толькі 550 млн даляраў, на другім месцы экспарт бавоўны. Таджыкістан мае значныя гідраэнэргарэсурсы, якія рэалізуюцца толькі на 5%.

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У лютым 2005 году колькасьць насельніцтва краіны складала 7 163 506 чалавек. Большая частка зь іх таджыкі (79,9%), потым узбэкі (15,3%), расейцы (1,1%) і кіргізы (1,1%). Прадстаўнікі іншых этнічных групаў складаюць 2,6% насельніцтва. Асноўная рэлігія краіны — іслам, сунізм (85% насельніцтва), шыізм (5%), іншыя веравызнаньні (10%).

Залежнасьць колькасьці насельніцтва Таджыкістана ад часу
Дата Колькасьць
1 студзеня 1992 5 505 600[6]
1 студзеня 1996 5 701 400
1 студзеня 1999 6 001 300
1 студзеня 2000 6 128 500
1 студзеня 2001 6 264 600
1 студзеня 2002 6 371 200
1 студзеня 2003 6 487 100
1 студзеня 2004 6 598 800
2005 7 163 506
2009 7 349 145
2010 7 417 400

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Этическая экспертиза биомедицинских исследований в государствах-участниках СНГ (социальные и культурные аспекты). — Санкт-Петербург: Феникс, 2007. — С. 317.
  2. ^ Адзярыха В. У. Таджыкістан // БЭ. — Мн.: 2002 Т. 15. С. 376.
  3. ^ Баранчиков Е. В., Алексеева Н. Н. и др. ТАДЖИКИСТАН // Большая российская энциклопедия. Электронная версия (2017); https://web.archive.org/web/20191005203151/https://bigenc.ru/geography/text/4178539 Дата обращения: 22.08.2021
  4. ^ Imshenetsky, Aleksandr Ilyich , Sinor, Denis , Smith, David Roger , Hambly, Gavin R.G. and Allworth, Edward. "Tajikistan". Encyclopedia Britannica, 2021, https://www.britannica.com/place/Tajikistan. Accessed 22 August 2021.
  5. ^ История Таджикистана: от неолита до Бактрии и Согда - к современности (рас.). Tajik Development Gateway. Праверана 22 жніўня 2021 г.
  6. ^ Численность населения Республики Таджикистан на 1 января 2019 года. — Агентство по статистике при Президенте Республики Таджикистан, 2019. — С. 6-7.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]