Косава
Косава Косово Kosova | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн: «Europe» | |||||
Афіцыйная мова | альбанская, сэрбская | ||||
Сталіца | Прышціна | ||||
Найбуйнейшы горад | Прышціна | ||||
Форма кіраваньня | Рэспубліка Вьёса Асмани-Садрыю Альбін Курці[1] | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
169 месца ў сьвеце 10 887 км² нязначны | ||||
Насельніцтва • агульнае (2016) • шчыльнасьць |
148 месца ў сьвеце 1 836 978 169/км² | ||||
СУП • агульны (2020) • на душу насельніцтва |
149 месца ў сьвеце $20,375 млрд[2] $2965 | ||||
Валюта | Эўра (EUR) | ||||
Часавы пас • улетку |
CET (UTC+1) СEST (UTC+2) | ||||
Незалежнасьць — абвешчаная — прызнаная |
ад Сэрбіі 17 лютага 2008 108-ю краінамі | ||||
Тэлефонны код | +381[3] |
Ко́сава ці Рэспу́бліка Ко́сава (па-альбанску: Kosova ці Kosovë, па-сэрбску: Косово, Kosovo) — дзяржава ў межах аўтаномнага краю Сэрбіі Косава й Мэтохія. Незалежнасьць абвешчаная 17 лютага 2008 году.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Косава ўваходзіла ў склад Атаманскай імпэрыі ад 1455 да 1912 году, спачатку як частка Румэліі, ад 1864 году як самастойная правінцыя. Падчас Вялікай Вайны 1683—1699 гадоў тэрыторыя Косава была на кароткі час захопленая аўстрыйскімі войскамі. У 1690 годзе сэрбскі патрыярх Арсень III вывеў 37 000 сямей з Косава. Перасяленьні праваслаўных хрысьціян з Косава працягнуліся ў XVIII стагодзьдзі. У 1766 годзе ўлады Атаманскае імпэрыі зьліквідавалі інстытут Сэрбскага патрыярхату, пасьля чаго становішча праваслаўных насельнікаў усёй Сэрбіі моцна пагоршылася. Альбанская шляхта прыняла іслам, што забясьпечыла ёй пасады чыноўнікаў у Атаманскай імпэрыі. На канец XIX стагодзьдзя мусульман у Косаве стала нават больш за праваслаўных. У XIX стагодзьдзі на Балканах прачнуўся этнічны нацыяналізм, і ў Косаве ім стаў альбанскі нацыяналізм.
У Югаславіі Косава была самай адсталай часткай.
Увесну 1999 году камандзір Вызваленчай арміі Косава Саліх Мустафа зладзіў забойства 6 зьняволеных ім альбанцаў, двух зь якіх асабіста катаваў. Перад забойствам зьняволеных катавалі агнём і токам, зьбівалі бэйсбольнымі бітамі і марылі голадам. 16 сьнежня 2022 году Спэцыяльны суд Косава ў Гаазе (Нідэрлянды) вырак Саліха Мустафу да 26 гадоў турмы за ваенныя злачынствы[4].
У 2004 годзе валавы ўнутраны прадукт (ВУП) Косава складаў усяго каля $1565 на душу насельніцтва. Ад 2014 да 2017 году прэм’ер-міністрам Косава быў Іса Мустафа. Ад 2016 да 2020 году прэзыдэнтам Косава быў Гашым Тачы.
Палітыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле вынікаў парлямэнцкіх выбараў у 2021 годзе большасьць галасоў (50%) атрымаў Рух за самавызначэньне (па-альбанску: Lëvizja Vetevendosje or Vetevendosie), другое месца (16,9%) заняла Дэмакратычная партыя Косава, трэцяе месца (12,7%) — Дэмакратычная Ліга Косава[1], якая распачала сваю дзейнасьць напачатку 1990-х у якасьці бяззбройнага супраціву палітыцы Мілошавіча.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Косава — адзін з самых слаба разьвітых краёў у Эўропе, але эканоміка краіны разьвіваецца. У 2023 годзе ВУП Косава ацэньваўся ў $13 500 на душу насельніцтва[1].
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле ацэнкі ЦРУ, у 2024 годзе агульная колькасьць насельніцтва Косава складала каля 2 000 000 чалавек. У 2011 годзе этнічны склад насельніцтва ацэньваўся наступным чынам[1]:
Пануе іслам (суніцкага кшталту) — галоўным чынам сярод альбанцаў. Паводле ацэнкі ў 2011 годзе 1,5% насельніцтва складаюлі праваслаўныя (Сэрбскай праваслаўнай царквы)[1].
Спорт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Некалькі спартовых асацыяцыяў сфармаваныя ў Косава ў 2003 годзе згодна закону пра спорт №2003/24, прынятым косаўскай асамблеяй.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д Kosovo (анг.) World factbook. ЦРУ. Праверана 2 сьнежня 2024 г.
- ^ Report for Selected Countries and Subjects (анг.) World Economic Outlook database: April 2021. International Monetary Fund.
- ^ Афіцыйна +381; некаторыя правайдэры мабільнай сувязі выкарыстоўваюць +377 (Манака) і +386 (Славенія).
- ^ Суд у Гаазе прысудзіў экс-камандзіру арміі Косава 26 гадоў турмы за катаваньні // Беларуская служба Радыё «Свабода», 16 сьнежня 2022 г. Праверана 17 сьнежня 2022 г.
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |