Перайсьці да зьместу

Асіна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Асіна
Галінкі асіны
Клясыфікацыя
ЦарстваРасьліны
АддзелПакрытанасенныя
КлясаДвудольныя
АтрадВербакветныя
СямействаВярбовыя
РодТаполя
ВідТаполя дрыжачая
Бінамінальная намэнклятура
Populus tremula

Асіна (па-лацінску: Populus tremula; інш. назвы Асіна звычайная, Таполя дрыжачая) — лістападнае дрэва роду таполя сямейства вярбовых.

Батанічнае апісаньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Батанічнае аздабленьне кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885
Вэртыкальны й гарызантальны расьпіл дрэва
Лісьце асіны ў восень
Кветкі — каташкі

Дрэва вышынёй да 30 м.
Ствол прамы, шаравата-зялёны.
Крона невялікая, рыхлая.
Лісьце круглаватае, цьвёрдае, зубчастае, на доўгіх, сьціснутых чаранках.
Кветкі ў паніклых цыліндрычных каташках.

Асіна — хуткарослая лясная парода. Жыве да 150 і больш гадоў.

Пашырана па ўсёй Беларусі, утварае асінавыя лясы, маецца некалькі ўнутрывідавых форм. Асіньнікі растуць пераважна на багатых супясчаных і сугліністых глебах, часта на месцы зьведзеных яловых або дубовых лясоў. Квітнее асіна ў красавіку.

Выкарыстоўваюць для азеляненьня населеных пунктаў як хуткарослае дрэва. Кару ўжываюць для вырабу скуры. Яна таксама служыць для атрыманьня жоўтай і зялёнай фарбы. З кветак асіны пчолы зьбіраюць пылок, а з пупышак — клей, які перапрацоўваюць у пропаліс.

Асіна ідзе на пабудову хат, выкарыстоўваецца як дахавы матэрыял, пры вытворчасьці фанэры, цэлюлёзы, запалак, тары.

Малады парасьнік зьяўляецца зімовым кормам для ласёў, аленяў, зайцаў і іншых млекакормячых.

Пупышкі й лісьце асіны выкарыстоўваюцца ў мэдыцыне, драўніна ідзе на розныя вырабы, напрыклад, на запалкі.

  • Сырая асіна вельмі кепска гарыць, дровы з асіны не цаніліся. Затое яе драўніна не гніе; гэта выпрацавала прымхлівае да яе стаўленьне, уключэньне ў матэрыялы для магічных дзеяньняў, як, напрыклад, забіваньне асінавага калка ў магілу нябожчыка, які блукае непрыкаяны па начох, ды інш.
  • Вонкавая рыса асіны — яе трапяткое лісьце — спарадзіла этыялягічны міт на хрысьціянскай аснове. Паводле яго, асіна спала, калі на ёй павесіўся Юда, усьвядоміўшы сваё жахлівае здрадніцтва. Прачнуўшыся, асіна вельмі спужалася вісельніка, затрэслася ад страху, і з тае пары лісьце на ёй трапечацца нават бяз ветру
  • У фальклоры вогнішча з асінавых дроў — надзейны ачышчальны сродак ад усялякай нечысьці