Станіслаў Аўгуст Панятоўскі
Станіслаў II Аўгуст Панятоўскі польск.: Stanisław II August Poniatowski | |
З божай ласкі і волі народу кароль Польскі, вялікі князь Літоўскі, рускі, прускі, мазавецкі, жамойцкі, кіеўскі, валынскі, падольскі, падляскі, інфлянцкі, смаленскі, северскі і чарнігаўскі і іных. | |
---|---|
| |
![]() | |
Каранацыя | 25 лістапада 1764 |
Папярэднік | Аўгуст Саксонскі |
Наступнік | няма (падзел Рэч Паспалітай) |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 17 студзеня 1732, Воўчын, суч. Беларусь |
Памёр | 12 лютага 1798 (66 гадоў), Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя |
Пахаваны | Сабор Сьвятога Яна, Варшава |
Нашчадкі |
ад Альжбеты Шыдлоўскай: Станіслаў Грабоўскі Ізабэля Грабоўская Аляксандра Грабоўская |
Дынастыя | Панятоўскія |
Бацька | Станіслаў Панятоўскі |
Маці | Канстанцыя Чартарыйска |
Узнагароды |
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
Подпіс |
|
Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (17 студзеня 1732 — 12 лютага 1798) — дзяржаўны і палітычны дзяяч Рэчы Паспалітай, апошні кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1764—1795).
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзіўся ў Воўчыне. Сын Станіслава Панятоўскага, кракаўскага кашталяна, і Канстанцыі Чартарыскай.
У 1755—1764 стольнік вялікі літоўскі, пасол у Пецярбургу (1756—1758). У 1764 годзе абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім пры падтрымцы Расеі. Але вакол новага караля згуртаваліся магнаты і шляхта, якія жадалі адраджэньня Рэчы Паспалітай.
Кавалер ордэнаў Белага Арла і Сьв. Станіслава.
Памёр у 1798 годзе ў Пецярбурзе, дзе і быў пахаваны. У 1938 годзе быў перанесены ў пахавальню воўчынскага касьцёла сьвятога Станіслава. У 1994 годзе быў перанесены ў варшаўскі катэдральны касьцёл. Некаторыя беларускія дасьледчыкі лічаць, што ў Варшаву былі перанесеныя ня рэшткі караля, і яго цела дагэтуль знаходзіцца ў Воўчыне.[9]
Дзейнасьць на чале дзяржавы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пры Панятоўскім паступова праводзіліся эканамічныя рэформы: адчыняліся мануфактуры, будаваліся каналы, ладзіліся кірмашы, падтрымоўваўся гандаль. Каб соймы не зрываліся праз права libеrum veto, яны праводзіліся як канфэдэрацыйныя. Гэта не задавальняла Расею і Прусію, у 1767 годзе пры іх падтрымцы пратэстанцкая і праваслаўная шляхта (дысыдэнты) ўтварылі Торунскую і Слуцкую канфэдэрацыі, якія запатрабавалі ўраўнаваньня сваіх правоў з каталікамі. Пад ціскам Расеі вальны сойм у 1768 годзе прыняў рашэньне аб ураўнаваньні правоў дысыдэнтаў. У адказ каталіцкая шляхта стварыла Барскую канфэдэрацыю і пачала рокаш. Паўстаньне канфэдэратаў было падаўлена ў 1771 годзе расейскімі войскамі, а ў 1772 годзе Расея, Прусія і Аўстрыя падпісалі дамову аб першым падзеле Рэчы Паспалітай.
Рэформы працягваліся — Чатырохгадовы Сойм 1788—1791 гадоў прыняў Канстытуцыю. Канстытуцыя ліквідавала падзел Рэчы Паспалітай на ВКЛ і Каралеўства Польскае, аб’ядноўваючы іх ва ўнітарную дзяржаву, улада караля рабілася спадчыннай. Пры захаваньні шляхецкіх правоў паляпшалася становішча прыгонных сялянаў, гарады атрымоўвалі прадстаўніцтва ў сойме, адмянялася права liberum vetо, магнацкія войскі ўваходзілі ў склад дзяржаўнага войска. Была створана Адукацыйная камісія.
Прыняцьце Канстытуцыі было кепска сустрэтае ў суседніх дзяржавах. Расейская імпэратрыца Кацярына ІІ лічыла яе небясьпечнай, пры падтрымцы Расеі ў 1792 годзе была створана Таргавіцкая канфэдэрацыя, якая пры падтрымцы расейскіх войскаў выступіла супраць Канстытуцыі. У 1793 годзе адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай. У склад Расеі ўвайшла тэрыторыя Цэнтральнай Беларусі. У 1793 годзе апошні сойм Рэчы Паспалітай у Гародні скасаваў Канстытуцыю й вярнуў кардынальнае права, ў тым ліку фэдэратыўны лад дзяржавы і выбарнасьць караля.
24 сакавіка 1794 году ў Польшчы пачалося патрыятычнае паўстаньне, якое ўзначаліў генэрал Тадэвуш Касьцюшка. У красавіку паўстаньне пачалося і ў ВКЛ, дзе яго ўзначальваў Якуб Ясінскі. У ВКЛ былі ўведзеныя расейскія войскі. Спачатку кароль ахарактаразаваў Касьцюшку як бунтара, якога неабходна ўсімі сродкамі ўціхамірыць, каб утрымаць Расею ад заключэньня яшчэ адной дамовы з Прусіяй наконт новага падзелу Рэчы Паспалітай. У сваім лісьце да Кацярыны II ён нават прасіў апошнюю, каб памылкі часткі вайскоўцаў не схілілі яе да поўнага зьнішчэньня Рэчы Паспалітай. Але пасьля пераможнага паўстаньня ў Варшаве 17 красавіка 1794 году кароль цалкам зьмяніў сваю пазыцыю адносна паўстанцаў. Ён накіроўваў з каралеўскай казны грашовыя сродкі на патрэбы паўстаньня, а потым выдаў загад, каб ўзброеныя сілы ВКЛ дулучыліся да агульнай барацьбы супраць расейскага інтэрвэнцкага корпусу, а 5 траўня накіраваў Касьцюшкі дэклярацыю аб ягонай салідарнасьці з паўстанцамі. 19 траўня Станіслаў зьвярнуўся да свайго пляменьніка Юзэфа Панятоўскага, каб той разам з сваёй арміяй далучыўся да паўстаньня Касьцюшкі. Пасьля палону Касьцюшкі і страшнай разьні, якую ўчынілі расейскія войскі пад кіраўніцтвам Суворава ў мястэчку Прага каля Варшавы, новы кіраўнік паўстаньня Тамаш Ваўжэцкі зьвярнуўся да Станіслава, каб той разам з паўстанцамі пакінуў сталіцу, але ён вырашыў застацца разам са сваім народам[10]. Неўзабаве аб’ектыўная немагчымасьць адначасовага змаганьня з Расеяй, Прусіяй і Аўстрыяй спрычыніліся да поўнага паражэньня паўстаньня. У кастрычніку 1795 году адбыўся апошні, трэці падзел Рэчы Паспалітай, якая з гэтага часу спыніла існаваньне. Станіслаў Аўгуст выракся пасады, жыў у Пецярбургу.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в г д е Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119095777 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
- ^ а б в г SNAC — 2010.
- ^ а б в г RKDartists
- ^ а б в г Lundy D. R. The Peerage
- ^ а б в г Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ а б в г Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік
- ^ а б в г Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
- ^ а б Brozović D., Ladan T. Hrvatska enciklopedija — Leksikografski zavod Miroslav Krleža, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
- ^ Апошні польскі кароль дагэтуль пахаваны ў Беларусі?. Эўрарадыё.
- ^ Л. Несцярчук. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі: Манарх, асветнік, мецэнат. — ААТ «Брэсцкая друкарня», 2011. — С. 161-164. — 300 с. — ISBN 978-985-524-083-0
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Станіслаў Аўгуст Панятоўскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Кніга Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Алеся Саўчук//Гістарычны Альманах том 8/2003
- Stanislaus II August Poniatowski(polnisch)
|