Перайсьці да зьместу

Судовая ўлада

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Судовая ўлада — адна з трох галінаў улады (нараўне з заканадаўчай і выканаўчай уладай), асноўных і самастойных функцыяў прававой дзяржавы. Органы судовай улады вырашаюць прававыя спрэчкі (цяжбы) паміж пэўнымі асобамі, а таксама разглядаюць справы аб аспрэчваньні прававых загадаў на прадмет адпаведнасьці правілам больш высокай сілы (законаў — Канстытуцыі, падзаконных нарматыўных актаў — законам, так званы нармакантроль), у асобных выпадках даюць тлумачэньне прававым нормам (у асноўным нормам канстытуцыі краіны) па-за сувязьзю з пэўнай спрэчкай. Суды таксама выконваюць асобныя засьвядчальныя функцыі (прызнаньне фактаў, у асобных дзяржавах — умацаваньне правоў), калі для пасьведчаньня патрабуецца даказваньне, па складанасьці якое выходзіць за кампэтэнтнасьць натарыюсаў.

Судовая ўлада ў Беларусі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. Ажыцьцяўляецца толькі судамі
  2. Мае поўную самастойнасьць
  3. Ажыцьцяўляецца пасродкам канстытуцыйнага, грамадзянскага, арбітражнага, адміністрацыйнага і крымінальнага судаводзтва
  4. Падзаконнасьць — кіраўніцтва законамі пры прыняцьці рашэньняў.
  5. Праваўжывальны характар.
  6. Вынятковасьць — не дапушчаецца магчымасьць другаснага разгляду дазволеных справаў.
  7. Адзінства судовай сыстэмы Рэспублікі Беларусь:
  1. Усталяваньне судовай сыстэмы Канстытуцыяй і РКЗ «Аб судовай сыстэме Рэспублікі Беларусь».
  2. Захаваньне ўсімі судамі законаў Рэспублікі Беларусь.
  3. Прызнаньне абавязковасьці рашэньняў
  4. Адмысловы статус судзьдзяў
  5. Фінансаваньне судзьдзяў з рэспубліканскага бюджэту.

Органы судовай улады

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Судовая ўлада ў мусульманскіх краінах

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У некаторых мусульманскіх краінах судовая ўлада ажыцьцяўляецца на аснове шарыяту.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]