Саюзная дзяржава Беларусі і Расеі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Саюзная дзяржава
Союзное государство
Месцазнаходжаньне Саюзнай дзяржавы
Афіцыйная мова
Сталіца
Форма кіраваньня
  • Старшыня Найвышэйшага дзяржаўнага савету
  • Старшыня Савету міністраў
  • Дзяржаўны сакратар
канфэдэрацыя
Плошча
 • агульная

17 283 000 км²
Насельніцтва
 • агульнае

149 703 900
Валюта (
* BYN * RUB
)
Незалежнасьць
Садружнасьць Беларусі і Расеі
Саюз Беларусі і Расеі
Саюзная дзяржава
2 красавіка 1996

2 красавіка 1997
26 студзеня 2000
Аўтамабільны знак
  • BY
  • RUS
Дамэн верхняга ўзроўню
Тэлефонны код +
  • +375
  • +7

Саю́зная дзяржа́ва Белару́сі і Расе́і (па-расейску: Союзное государство Беларуси и России) — канфэдэратыўны зьвяз Рэспублікі Беларусі і Расейскай Фэдэрацыі.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Урачыстая цырымонія падпісаньня дамовы аб утварэньні Саюзу Беларусі і Расеі ў Крамлёўскі палацы між Аляксандрам Лукашэнкам і Барысам Ельцыным

2 красавіка 1996 году між Беларусьсю і Расеяй была дасягнутая дамоўленасьць пра ўтварэньне Садружнасьці Беларусі і Расеі з палітычнай і эканамічнай інтэграцыяй абедзьвюх дзяржаваў. 29 красавіка 1996 у Санкт-Пецярбургу старшыні парлямэнтаў падпісалі пагадненьні аб Парлямэнцкім сходзе. Перамовы ўладаў суправаджаліся пратэстамі беларускай апазыцыі.

2 красавіка 1997 году[1] ў Маскве прэзыдэнты Беларусі і Расеі падпісалі Дамову аб Саюзе Беларусі і Расеі. З гэтай пары 2 красавіка адзначаецца як Дзень яднаньня народаў Беларусі і Расеі. 23 траўня 1997 адбылося падпісаньне Статуту Саюзу Беларусі і Расеі.

ГУАМ (арганізацыя)ГрузіяАзэрбайджанУкраінаМалдоваТаджыкістанТуркмэністанАрганізацыя Дамовы аб калектыўнай бясьпецыЭўразійскі эканамічны зьвязУзбэкістанКыргыстанКазахстанАрмэніяСаюзная дзяржава Беларусі і РасеіБеларусьРасеяСадружнасьць незалежных дзяржаваўПецярбурская дамова аб зоне вольнага гандлюБалтыйская асамблеяЛетуваЛатвіяЭстоніяСупольнасьць непрызнаных дзяржаваўПрыднястроўеАбхазіяПаўднёвая Асэтыя
Дыяграма Ойлера з дачыненьнямі між рознымі наднацыянальнымі ўтварэньнямі на постсавецкай прасторыпар

У 1997—1998 утвораныя Найвышэйшы савет, Выканаўчы камітэт, Парлямэнцкі сход Саюзу, Пагранічны і Мытны камітэты, Камітэт па пытаньнях бясьпекі.

8 сьнежня 1999 году ў Маскве падпісаная Дамова аб стварэньні Саюзнай дзяржавы, якая набыла моц 26 студзеня 2000 пасьля ратыфікацыі абодвума парлямэнтамі.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Договор о союзе Беларуси и России: колосс на рахитичных ножках? (рас.) Сюжет. РИА Новости. Праверана 4 верасьня 2017 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]