Вадазбор
Вадазбор, вадазборны басейн — тэрыторыя, зь якой у раку ці яе сыстэму, або ў возера сьцякаюць паверхневыя і падземныя воды. Абмежаваны водападзеламі.
З рэкаў Зямлі найбольшыя вадазборы ў Амазонкі (~7200 тыс. км²), Конга (~3700 тыс. км²), Місысыпі (~3200 тыс. км²).
З рэк Беларусі найбольшыя вадазборы ў Дняпра з Прыпяцьцю (118 тыс. км²), Нёману (б. з. 44 тыс. км²), Дзьвіны (б. з. 32 тыс. км²).
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вадазбор — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў