Бунд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Усеагу́льны габрэ́йскі рабо́чы зьвяз у Літве́, По́льшчы і Расе́і (на ідышы: אַלגעמײַנער ײדישער אַרבעטער בּונד אין ליטע פוילין און רוסלאַנד, Альгемайнэр ідышэр арбэтэр бунд ін Літа, Пойлен ун Руслянд) — нацыянальная сацыял-дэмакратычная партыя на тэрыторыі Літвы (Беларусі), Польшчы, Расеі ды Ўкраіны ў 1897—1923 гадах. У цяперашні час групы бундаўцаў існуюць у ЗША, Канадзе, Аўстраліі і Вялікабрытаніі.

Дэманстрацыя Бунда ў 1917 годзе

Ідэалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бунд быў лева-сацыялістычнай партыяй, якая выступала за далёка ідучую дэмакратыю і аграмаджваньне сродкаў вытворчасьці, і вынікаў традыцыям дэмакратычнага марксізму. Бунд выступаў за нацыянальна-культурную аўтаномію для ўсходнеэўрапейскага габрэйства, стварэньне сьвецкай сыстэмы асьветы, падтрымліваў разьвіцьцё культуры на мове ідыш. Сябры Бунда верылі, што дзякуючы гэтаму габрэі не асымілююцца і захаваюць сваю адасобленасьць. Бунд быў антырэлігійнай партыяй і выступаў супраць рэпатрыяцыі габрэяў у Палестыну.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З моманту падставы да Рэвалюцыі 1905 году[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Напачатку 1918 году бундаўцы былі кааптаваныя ў склад Рады ды Народнага сакратарыяту БНР. Пазьней прадстаўнікі гэтае арганізацыі ў адносінах да БНР сталі ў апазыцыю. У 1921 годзе самаліквідавалася.