Раман Галоўчанка
Раман Галоўчанка | |
![]() Раман Галоўчанка, 2020 год | |
Прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
4 чэрвеня 2020 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Папярэднік: | Сяргей Румас |
Старшыня Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту Рэспублікі Беларусь | |
18 жніўня 2018 — 4 жніўня 2020 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Румас |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
10 жніўня 1973 (49 гадоў) |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Рама́н Алякса́ндравіч Гало́ўчанка (10 жніўня 1973) — прэм’ер-міністар Беларусі з 4 чэрвеня 2020 году[2], экс-амбасадар Беларусі ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах.
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1996 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін, у 2003 годзе — Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь. У 2018 годзе быў прызначаны старшынём Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту Рэспублікі Беларусь.
На пачатку сваёй кар’еры працаваў у Радзе бясьпекі, з 2002-га па 2005 год быў намесьнікам начальніка аддзелу Генэральнай пракуратуры. У 2005-м з гэтай пасады стаў галоўным дарадцам упраўленьня замежнай палітыкі Адміністрацыі прэзыдэнта.
З 2009-га па 2013-ы займаў пасаду першага намесьніка старшыні Дзяржаўнага вайскова-прамысловага комплексу Беларусі. З 2013-га па 2018-ы быў амбасадарам Беларусі ў ААЭ, Катары, Дзяржаве Кувэйт і Каралеўстве Саудаўская Арабія.
З 4 чэрвеня 2020 году прызначаны прэм’ер-міністрам Беларусі.
Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Раман Галоўчанка жанаты і мае траіх дзяцей.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б https://mobsearch.net/news/1572451451
- ^ Лукашэнка прызначыў новым прэм’ерам Рамана Галоўчанку. Хто ён?, Радыё Свабода, 4-06-2020
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Нарадзіліся 10 жніўня
- Нарадзіліся ў 1973 годзе
- Нарадзіліся ў Жодзіне
- Выпускнікі Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных зносін
- Выпускнікі Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь
- Вікіпэдыя:Бібліяінфармацыя з 0 элемэнтамі
- Прэм’ер-міністры Рэспублікі Беларусь
- Беларускія дыпляматы
- Сябры Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь