Пэнсія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Пэнсія (лац. pensio — плацеж) — грашовае забесьпячэньне са страхавога фонду пасьля заканчэньня працоўнай дзейнасьці. Віды: працоўная (за выслугу гадоў і заслугі) і грамадзкая (пры дасягненьні сталага ўзросту, зьнявечаньні, страце кармільца). Страхавы пэнсійны фонд можа ўтварацца за кошт страхавых складак наёмных працаўнікоў, працанаймальнікаў і прадпрымальнікаў[1].

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Парадак прызначэньня і выплаты пэнсіяў у Беларусі вызначаецца Законам аб пэнсійным забесьпячэньні ад 22 лютага 1992 году. На 2011 г. у Беларусі выплата пэнсіяў ажыцьцяўлялася праз пазакаштарысны Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН) Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. У 2011 г. на выплату пэнсіў прыпала каля 80% выдаткаў ФСАН[2]. На 2012 г. у Беларусі налічвалася 2,6 млн пэнсіянэраў (27,5 % насельніцтва Беларусі)[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Генадзь Маслыка. Пэнсія // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2001. — Т. 12. — С. 268. — 560 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0198-2
  2. ^ Сьвятлана Бусько. У Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва грошы ёсьць // Зьвязда : газэта. — 30 сьнежня 2011. — № 250 (27114). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ Леанід Лахманенка. Пра пэнсію пажадана думаць у маладыя гады // Зьвязда : газэта. — 15 траўня 2012. — № 90 (27205). — С. 7. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]