Сухапутныя войскі Рэспублікі Беларусь
| Сухапутныя войскі Рэспублікі Беларусь | |
| Эмблема сухапутных сілаў Рэспублікі Беларусь | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Падпарадкаваньне | Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь |
| Уваходзіць у | Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь |
| Дысьлякацыя | Беларусь |
Сухапутныя войскі Рэспублікі Беларусь маюць у сваім складзе пяхоту, мэханізаваныя злучэньні, ракетныя войскі й артылерыю, войскі ППА сухапутных войскаў, падразьдзяленьні сувязі, часьці й установы тылавога й тэхнічнага забесьпячэньня. Кожны род войскаў у сваім складзе мае часткі й падразьдзяленьні скарочанага складу, кадра, базы захоўваньня ўзбраеньня й тэхнікі.
Задачы Сухапутных войскаў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Задачы Сухапутных войскаў у мірны час:
- падтрыманьне баявога патэнцыялу, баявой и мабілізацыйнай гатовасьці органаў кіраваньня, злучэньняў, вайсковых часткаў і ўстановаў Сухапутных войскаў, якія забясьпечваюць адлюстраваньне нападу лякальнага маштабу,
- забесьпячэньне гарантаванага пераходу войскаў зь мірнага на ваенны час ва ўсталяваныя тэрміны ў мэтах выкананьня задачаў па адлюстраваньні агрэсіі суперніка,
- нясеньне баявога дзяжурства вылучанымі сіламі й сродкамі органаў кіраваньня й войскаў да вядзеньня баявых дзеяньняў і выкананьню іншых задачаў у адпаведнасьці зь іх прызначэньнем,
- стварэньне й утрыманьне запасаў узбраеньня, вайсковае тэхнікі ды матэрыяльных сродкаў у аб’ёмах, што забясьпечваюць гарантаванае рашэньне задачаў, якія стаяць перад Сухапутнымі войскамі,
- удзел у ліквідацыі наступстваў аварыяў, катастрофаў і стыхійных бедстваў,
- падтрыманьне на высокім узроўні маральна псыхалягічнага стану асабовага складу.
Задачы Сухапутных войскаў у ваенны час:
- выкананьне задачаў па пляне стратэґічнага разгортваньня Ўзброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь,
- лякалізацыя (спыненьне) магчымых ваенных канфліктаў, адлюстраваньне агрэсіі суперніка баепадрыхтаванымі ў мірны час часткамі Сухапутных войскаў, а пры неабходнасьці — з мабілізаваньнем злучэньняў і часткаў,
- адлюстраваньне нападу ў любых умовах становішча як самастойна, так і сумесна з узброенымі сіламі саюзьнікаў,
- правядзеньне сумесна з ВПС і войскамі ППА Ўзброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь (пры ўдзеле ўзброеных сілаў краінаў СНД, якія падпісалі Дамову пра калектыўную бясьпеку) абарончых і контрнаступательных апэрацыяў па разгроме агрэсара,
- нанясеньне паразы суперніку й стварэньне перадумоваў да спыненьня ваенных дзеяньняў,
- фармаваньне й падрыхтоўка рэзэрваў, папаўненьне стратаў войскаў у асабовым складзе, узбраеньні й вайсковай тэхніцы па адмысловасьцях і намэнклятуры Сухапутных войскаў.

Злучэньні й адзінкі Сухапутных Войскаў цэнтральнага падпарадкаваньня
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Нашыўка | Назва фарміраваньня | Месца дыслякацыі | Заўвагі |
|---|---|---|---|
| Цэнтральны камандны пункт УС |
г. Менск | ||
| 361-я асобная база аховы й абслугоўваньня Мінабароны РБ |
г. Менск | Структура: батальён аховы, 2 аўтамабільных батальёну па абслугоўваньню Мінабароны і рухомых пунктаў кіраваньня | |
| 465-я ракетная брыґада |
г. Асіпавічы | Тактычны / апэратыўна-тактычны ракетны комплекс «Кропка» або «Кропка-У» | |
| 51-я Аршанская зьмешаная артылерыйская ґрупа |
г. Асіпавічы | ||
| 336-я рэактыўная артылерыйская брыґада |
г. Асіпавічы | 300-мм 12-рульная РСЗА «Сьмерч» | |
| 188-я ґвардзейская інжынэрная брыґада |
в. Новае Пашкава | Разьмінаваньне і абсталяваньне пераправы | |
| 52-і асобны спэцыялізаваны пошукавы батальён |
г. Менск | Пошук і пахаваньне астанкаў ваеннаслужачых УС СССР, якія загінулі ў гады Другое сусьветнае вайны на тэрыторыі Беларусі | |
| Кіналягічны цэнтар Узброеных Сілаў |
аг. Калодзішчы | ||
| Узорна-паказальны аркестар УС РБ |
г. Менск |
Злучэньні й адзінкі Сухапутных Войскаў Заходняга апэратыўнага камандаваньня
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Нашыўка | Назва фарміраваньня | Месца дыслякацыі | Заўвагі |
|---|---|---|---|
| 6-я Кіеўска-Бэрлінская асобная мэханізаваная брыґада |
г. Горадня | ||
| 11-я асобная мэханізаваная брыґада |
г. Слонім | ||
| 111-я артылерыйская брыґада |
г. Берасьце | ||
| 1199-ы зьмешаны артылерыйскі полк |
г. Берасьце | ||
| 557-я Слуцка-Варшаўская інжынерная брыґада |
г. Горадня | ||
| 74-ы асобны Бэрлінскі полк сувязі |
г. Горадня | ||
| 815-ы цэнтар тэхнічнага абслугоўваньня |
г. Баранавічы | ||
| 108-ы асобны полк матэрыяльнага забесьпячэньня |
г. Навагрудак |
Злучэньні й адзінкі Сухапутных Войскаў Паўночна-заходняга апэратыўнага камандаваньня
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Нашыўка | Назва фарміраваньня | Месца дыслякацыі | Заўвагі |
|---|---|---|---|
| 120-я Рагачоўская асобная мэханізаваная брыґада |
г. Менск | ||
| 19-я ґвардзейская асобная мэханізаваная брыґада |
г. Барысаў | ||
| 231-я артылерыйская брыґада |
в. Бароўка | ||
| 427-ы рэактыўны артылерыйскі полк |
в. Бароўка | на ўзбраенні РСЗА «Ураган» | |
| 86-я брыґада сувязі |
аг. Калодзішчы | ||
| 244-ы цэнтар радыёэлектроннае выведкі |
г. Барысаў | ||
| 10-ы асобны батальён РЭБ-Н |
г. Барысаў | ||
| 7-ы інжынерны полк |
г. Барысаў | ||
| 60-ы асобны Баранавіцкі полк сувязі |
г. Барысаў | ||
| 814-ы цэнтар тэхнічнага абслугоўваньня |
г. Барысаў | ||
| 110-ы асобны полк матэрыяльнага забесьпячэньня |
г. Барысаў |
Тэхніка і ўзбраеньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сухапутныя войскі маюць на ўзбраеньні танкі, баявыя машыны пяхоты, бронетранспартэры, бронеаўтамабілі, артылерыю рознае магутнасьці й прызначэньня, процітанкавыя ракетныя комплексы, зэнітныя ракетныя комплексы, сродкі кіраваньня, аўтаматычную стралковую зброю.
| Тып | Выява | Вытворчасьць | Прызначэньне | Колькасьць | Нататкі |
|---|---|---|---|---|---|
| Танкі | |||||
| Т-80Б | Асноўны баявы танк | 69[1] | Лёс невядомы. На ўзброеньні ня лічацца | ||
| Т-72Б | Асноўны баявы танк | 446[1] | На захоўваньні яшчэ каля 910 адзінак | ||
| Т-72Б3 2016 | Асноўны баявы танк | 14[1] | Зразак 2016 рока | ||
| Баявыя машыны пяхоты | |||||
| БМП-1 | Баявая машына пяхоты | 109[1] | Зьняты з узброеньня | ||
| БМП-2 | Баявая машына пяхоты | 875[1] | Яшчэ 275 на захоўваньні | ||
| БРМ-1К | Баявая выведвальная машына | 136[1] | |||
| БМД-1 | Баявая машына дэсанту | 154[1] | |||
| Бронетранспартэры | |||||
| БТР-Д | Бронетранспартэр | 22[1] | |||
| МТ-ЛБ | Бронетранспартэр | 70[1] | |||
| БТР-70 | Бронетранспартэр | 39[1] | Яшчэ каля 335 на захоўваньні | ||
| БТР-80 | Бронетранспартэр | 153[1] | |||
| Аўтамабілі | |||||
| Кайман (МБТС) | Бронеаўтамабіль | ~30 | |||
| Волат V1 | Бронеаўтамабіль | ~20 | |||
| CS/VN3 | Бронеаўтамабіль | ~30 | |||
| Dongfeng Mengshi | Уседарожнік | ~20 | |||
| Артылерыйскія сыстэмы | |||||
| 2С9 «Нона-З» | 120 мм САУ | 48[1] | Самаходная. Яшчэ 6 на захоўваньні | ||
| 2С1 «Гваздзік» | 122 мм САУ | 198[1] | Самаходная. Яшчэ 62 на захоўваньні | ||
| 2С3 «Акацыя» | 152 мм САУ | 108[1] | Самаходная. Яшчэ 55 на захоўваньні | ||
| 2С5 «Гіяцынт-З» | 152 мм САУ | 70[1] | Самаходная. Яшчэ 50 на захоўваньні | ||
| 2С19 «Мста-З» | 152 мм САУ | 12[1] | Самаходная | ||
| 2С7 «Півоня» | 203 мм САУ | н/д[1] | Самаходная. Колькасьць невядома, але 24 адзінкі было на момант распаду СССР | ||
| Д-30 | 122 мм гармата-гаўбіца | 48[1] | Якая буксіруецца. Яшчэ 18 на захошваньні | ||
| 2А36 «Гіяцынт-Б» | 152 мм гармата-гаўбіца | 48[1] | Што буксіруецца. Яшчэ 2 на захоўваньні | ||
| 2А65 «Мста-Б» | 152 мм гармата-гаўбіца | 132[1] | Якая буксіруецца. Яшчэ 4 на захоўваньні | ||
| 2С12 «Сані» | Мінамёт | 61[1] | Транспартуемы. Яшчэ 16 на захоўваньні | ||
| Рэактыўныя сыстэмы залпавага агню | |||||
| В200-Палянэз | РСЗА (301 мм) | 4[1] | |||
| БМ-21 Град | РСЗА (122 мм) | 126[1] | Яшчэ 75 на захоўваньні | ||
| БМ-27 Ураган | РСЗА (220 мм) | 72[1] | Яшчэ 3 на захоўваньні | ||
| БМ-30 Віхраслуп | РСЗА (300 мм) | 36[1] | Яшчэ 4 на захоўваньні | ||
| Супрацьтанкавае ўзбраеньне | |||||
| Фагот (СТРК) | СТРК | н/д[1] | |||
| Мэтыс (СТРК) | СТРК | 40 | |||
| Штурм-С (СТРК) | СТРК | 110 | |||
| Конкурс (СТРК) | СТРК | 126 | Самаходныя | ||
| Тактычныя ракетныя комплексы | |||||
| Кропка (тактычны ракетны комплекс) | Тактычная ракета | 36[1] | |||
| Р-17 | Тактычная ракета | 60[1] | |||
| Стралковая зброя | |||||
| Пісталеты | |||||
| ПМ | Пісталет | ||||
| ПБ | Пісталет бязьпалымянай стральбы | ||||
| ПСМ | Пісталет | ||||
| Аўтаматычныя вінтоўкі | |||||
| АК-74 | |||||
| АКС-74 | |||||
| АКС-74У | |||||
| Кулямёты | |||||
| РПК-74 | Ручны кулямёт | ||||
| ПКМ | Адзіны кулямёт | ||||
| НСВ | Буйнакаліберны кулямёт | ||||
| Снайпэрскія вінтоўкі | |||||
| СВД | Марксманская вінтоўка | ||||
| Гранатамёты | |||||
| РПГ-7В | Рэактыўны супрацьтанкавы гранатамёт | ||||
| АГС-17 | Аўтаматычны станкавы гранатамёт | ||||
| ГП-25 | Падствольны гранатамёт | ||||
| Супрацьтанкавыя ракетныя комплэксы | |||||
| Фагот | СТРК | ||||
| Мінамёты | |||||
| 2С12 | |||||
Войскі тэрытараяльнай абароны
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У лістападзе 2011 году Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка загадаў заснаваць войскі тэрытарыяльнай абароны[2], якія павінны налічваць 120 000 чалавек. Падпарадкоўвацца гэтыя войскі павінны непасрэдна кіраўнікам Абласных выканаўчых камітэтаў, якія з часу стварэньня гэтых войскаў адначасова атрымалі званьні ґенэрал-маёра. Асноўнаю задачаю вайскаў тэрытарыяльнай абароны зьяўляецца хуткае рэагаваньне на магчымае ўварваньне супэрніка й разам зь сіламі рэґулярнай арміі правесьці абарончыя й контрнаступальныя апэрацыі з мэтаю разгрому сілаў супэрніка й нанясеньня ім паразы.