Belarus.by
Выгляд
| Belarus.by | |
| Тып | інтэрнэт-партал |
|---|---|
| Даступныя мовы | беларуская, ангельская і расейская |
| Уладальнік | Рэспубліка Беларусь |
| Аўтар | Беларускае тэлеграфнае агенцтва |
| Пачатак працы | 11 кастрычніка 2006 (19 гадоў таму) |
| Камэрцыйны? | не |
| Рэгістрацыя | няма |
| Актуальны стан | дзейны |
| Рэйтынг Alexa | 2721 (у Беларусі) |
| www.belarus.by | |
Belarus.by — афіцыйны партал Беларусі для замежных карыстальнікаў. Распачаў сваю працу ў 2006 годзе[1]. Стваральнік сайту — БЕЛТА.
Сайт зьмяшчае інфармацыю пра турыстычныя славутасьці (лучна з даведкамі пра візавы рэжым і страхоўкі), гісторыю і культуру Беларусі, а таксама зьвесткі пра эканамічны патэнцыял і бізнэс-магчымасьці краіны. На сайце ёсьць стужка дзяржаўных навінаў і фатаздымкі.
26 чэрвеня 2009 году ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылася афіцыйная прэзэнтацыя абноўленай вэрсіі парталу. На сайце зьявіліся відэаролікі і флэш-анімацыя, стыль падачы інфармацыі зрабіўся менш афіцыёзным[2].
У наш час мае тры моўныя вэрсіі — ангельскую, беларускую ды расейскую.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ігар Карней. Нацыянальны партал пра Беларусь ня мае старонкі на беларускай мове // Радыё Свабода, 11 кастрычніка 2006
- ^ Краявіды, строі і дранікі на абноўленым партале Belarus.by // Радыё Свабода, 26 чэрвеня 2009