Чалавек
Чалавек | |
Чалавек: мужчына й жанчына | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Падтып | Хрыбетныя |
Кляса | Сысуны |
Атрад | Прыматы |
Сямейства | Гамініды |
Род | Людзі |
Від | Чалавек разумны |
Бінамінальная намэнклятура | |
Homo sapiens | |
Чалаве́к (па-лацінску: homo sapiens) — від сысуна, грамадзкая істота, адзіны існуючы прадстаўнік роду людзей, адносіцца да сямейства двухногіх прыматаў гамінідаў і вялікай сям’і малпаў. Анатамічна сучасныя людзі паўсталі ў Афрыцы каля 200 тысячаў гадоў таму, дасягнуўшы поўнай паводніцкай сучаснасьці каля 50 тысячаў гадоў таму[1].
Людзі маюць высокаразьвіты галаўны мозаг, яны здольны да абстрактнага мысьленьня, валодаюць мовай, самааналізам і могуць вырашаць задачы й праблемы. Дзякуючы гэтым псыхічным магчымасьцям у спалучэньні з прамой хадой, што вызваляе рукі для кіраваньня аб’ектамі, людзі зрабілі выкарыстаньне інструмэнтаў значна большым, чым любыя іншыя віды, якія жывуць на Зямлі. Іншыя разумовыя працэсы чалавека больш высокага ўзроўню, як то самасьвядомасьць, рацыянальнасьць і мудрасьць[2][3], разглядаюцца як вызначальныя рысы таго, што складае «асобу»[4].
Як і большасьць вышэйшых прыматаў, чалавек зьяўляецца сацыяльнай жывёлай. Чалавек адназначна мае вялікі вопыт па выкарыстаньні сыстэмаў сувязі для самавыяўленьня, абмену ідэямі й арганізацыі. Людзі ствараюць складаныя сацыяльныя структуры, якія складаюцца з мноства групаў, якія супрацоўнічаюць і канкуруюць, ад сям’і да народаў. Сацыяльныя ўзаемадзеяньні паміж людзьмі стварылі надзвычай шырокі спэктар каштоўнасьцяў, сацыяльных нормаў і рытуалаў, якія ў сукупнасьці ўтвараюць аснову чалавечага грамадзтва. Чалавек шырока распаўсюджаны на ўсіх кантынэнтах, акрамя Антарктыды, зьяўляючыся такім чынам касмапалітычным відам, які дамінуе тэхналягічна, але ня колькасна на плянэце.
Людзей адрозьнівае таксама жаданьне зразумець, які ўплыў яны робяць на навакольнае асяродзьдзе, з мэтай тлумачэньня й маніпуляваньня зьявамі з дапамогай навукі, філязофіі, міталёгіі й рэлігіі. Гэтая натуральная цікаўнасьць прывяла да разьвіцьця палепшаных інструмэнтаў і навыкаў. Вывучэньнем чалавека займаецца навуковая дысцыпліна антрапалёгія.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Human Evolution by The Smithsonian Institution's Human Origins Program (анг.) Human Origins Initiative. Smithsonian Institution. Архіўная копія
- ^ «Dependent Rational Animals: Why Human Beings Need the Virtues», Alasdair MacIntyre pp. 60
- ^ John McDowell, «Mind and World», 1994. p.115, Harvard University Press
- ^ Malia Knezek Nature vs. Nurture: The Miracle of Language Архіўная копія