Сойм Вялікага Княства Літоўскага

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Ва́льны сойм — саслоўна-прадстаўнічы орган Вялікага Княства Літоўскага ў XV — першай палове XVI стагодзьдзяў. Насіў арыстакратычны характар. Дамінуючае становішча мелі буйныя землеўладальнікі. Пасьля заключэньня ў 1569 годзе Люблінскай уніі большасьць з тых, хто меў права прымаць удзел у працы Сойма Вялікага Княства Літоўскага, атрымалі месца ў аб’яднаным сойме Рэчы Паспалітай.

Узнікненьне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Складваньне сойма як саслоўна-прадстаўнічага органа мае карані ў вечавых традыцыях і зьвязанае з разьвіцьцём саслоўнай сыстэмы Вялікага Княства Літоўскага ў XIV—XVI стагодзьдзях. Традыцыя скліканьня сходаў і зьездаў прадстаўнікоў прывілеяваных саслоўяў паўстала на месцах збору агульназемскіх сходаў. У аснове зьездаў ляжала ўяўленьне аб роўнасьці ўсіх прадстаўнікоў найвышэйшага саслоўя (шляхты), заснаванае на агульным для князёў, паноў і рыцарства праве на валоданьне зямлёй на аснове рыцарскага права. Ператварэньне зьездаў вайсковаслужылага насельніцтва ў прадстаўнічы орган шляхецкага саслоўя адбылося на фоне афармленьня ім прывілеяў шляхты, у той жа час пастановы сойму абмяжоўвалі ўладу вялікага князя[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Сойм // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. — С. 606—611.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]