Прэзыдэнт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Прэзыдэ́нт (ад лацінскага: praesidens, які сядзіць наперадзе) — вышэйшая дзяржаўная пасада, калі форма дзяржаўнага кіраваньня рэспубліка, кіраўнік камэрцыйнай арганізацыі, грамадзкага аб’яднаньня, унівэрсытэту ці іншай арганізацыі.

Акрамя асноўнага існуе яшчэ некалькі відаў дзяржаўнай прэзыдэнцкай улады:

  • Пажыцьцёвы прэзыдэнт — гэта кіраўнік дзяржавы, які, згодна з заканадаўствам сваёй краіны, выконвае свае абавязкі да сьмерці. Гэта схаваная форма дыктатуры. Пажыцьцёвымі прэзыдэнтамі, якія памерлі падчас свайго кіраваньня былі Ёсіф Броз Ціта (Югаславія), Франсуа Дзювалье (Гаіці). У наш час у сьвеце няма пажыцьцёвых прэзыдэнтаў.
  • Ганаровы прэзыдэнт — гэта ганаровы тытул які:
    • Можа быць дадзены ў межах якой-небудзь арганізацыі (напрыклад, ганаровы прэзыдэнт цэнтру імя Адама Сміта). Гэта адпавядае тытулу ганаровага кіраўніка.
    • Гэта можа быць тытул ганаровага кіраўніка дзяржавы.
  • Часовы прэзыдэнт — асоба, якая выконвае абавязкі кіраўніка дзяржавы часова, калі сапраўдны прэзыдэнт ня мае магчымасьці выконваць свае абавязкі (ў некаторых краінах гэта віцэ-прэзыдэнт, кіраўнік ураду, сьпікер парлямэнту і г.д.).

У Беларусі інстытут прэзыдэнцкай улады быў уведзены ў 1994 годзе. Першым прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь стаў Аляксандар Лукашэнка.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Прэзыдэнтсховішча мультымэдыйных матэрыялаў