Перайсьці да зьместу

Эканоміка Беларусі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эканоміка Беларусі
Эканамічныя паказьнікі

мікрараён Няміга ў Менску (2015 год)
Валюта беларускі рубель
Фіскальны год каляндарны
Міжнародныя арганізацыі: ЭАЭЗ
Статыстыка
СУП (намінальны) $62,572 млрд (2019)
СУП паводле ППЗ $195,599 млрд
Месца СУП паводле ППЗ 72-е
Рост СУП 1%
СУП на душу насельніцтва па ППЗ $6604
СУП па сэктарах эканомікі · сельская гаспадарка: 8,1%
· прамысловасьць: 40,8%
· сфэра паслугаў: 51,1%
Інфляцыя (ІСЦ) 5,3% (2019)
Насельніцтва па-за мяжой галечы 5,6%
Каэфіцыент Джыні 25,4
ІРЧП 0,817
Эканамічна актыўнае насельніцтва 4 975 430
Занятасьць насельніцтва па сэктарах эканомікі · сельская гаспадарка: 9,7%
· прамысловасьць: 23,4%
· сфэра паслугаў: 66,8%
Узровень беспрацоўя 4,8%
Асноўныя галіны харчовая, нафтаперапрацоўка
Індэкс лёгкасьці вядзеньня бізнэсу 49-е
Вонкавы гандаль
Экспарт $42,247 млрд
Галіны экспарту нафтаперапрацоўка, хімічная
Партнэры па экспарце Расея 38,3%, Эўразьвяз 30%, Ўкраіна 12%
Імпарт $41,327 млрд
Галіны імпарту нафтавая, газавая
Партнэры па імпарце Расея 58,8%, Эўразьвяз 18,6%, Кітай 8,2%
Наўпроставыя замежныя інвэстыцыі $6,929 млрд
Дзяржаўныя фінансы
Дзяржаўная запазычанасьць 53,4% СУП
Вонкавая запазычанасьць $39,92 млрд
Дзяржаўныя даходы $22,15 млрд
Дзяржаўныя расходы $20,57 млрд
Замежныя рэзэрвы $7,315 млрд
Асноўная крыніца: CIA World Fact Book
Калі не пазначана іншае,
усе лічбы прыведзеныя ў далярах ЗША

Эканоміка Беларусі — 66-я эканоміка ў сьвеце паводле аб’ёму сукупнага ўнутранага прадукту[1]. Па зьвестках Мінстату рост СУП Беларусі ў 2007 г. склаў 8,2%, інфляцыя склала 12,1%, рост прамысловай вытворчасьці 8,7%, рост інвэстыцыяў у асноўны капітал — 16,2%[2]. Валавы прадукт на душу насельніцтва (па парытэту пакупной здольнасьці) склаў 10 900 даляраў[3].

Паводле дакладу ААН па выніках 2007 году эканамічны рост у Беларусі склаў 8%. Інфляцыя ў 2007 ацэньваецца ў дакладзе ў 8,5%[4].

У першым паўгодзьдзі 2008 году рост СУП склаў 10,4%, інфляцыя склала 7,3%[5][6]

Паводле стану на 1 лютага 2015 году вонкавы дзярждоўг Беларусі склаў $12,3 млрд.[7]

Макраэканамічныя паказчыкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Тэмп росту СУП з 1995 па 2007 і адзнака на 2008 (у адсотках)

Афіцыйная інфляцыя Беларусі па гадах з 2000 году:[8]

  • 2000—107,5%
  • 2001 — 46,1%
  • 2002 — 34,8%
  • 2003 — 25,4%
  • 2004 — 14,4%
  • 2005 — 8,0%
  • 2006 — 6,6%
  • 2007 — 12,1%
  • 2008 — 13,3%
  • 2009 — 10,1%
  • 2010 — 3,1%[9]

Зьнешні гандаль

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Цягам 2000-х гадоў большасьць экспарту Беларусі прыпадала на 3 галіны: нафтаперапрацоўку і нафтахімію, калійную прамысловасьць і чорную мэталюргію. У 2012 годзе іх доля ў экспарце дасягнула 48%[10].

У 2004 годзе найбуйнымі гандлёвымі партнёрамі Беларусі былі Расея і краіны ЭЗ. Па экспарце таваразварот склаў з: Расеяй 47%, Вялікабрытаніяй 8,3%, Нідэрляндамі 6,7%, Польшчай 5.3%. Па імпарце — Расея 68,2%, Нямеччына 6.6%, Украіна 3.3%[11]. У 2005 годзе таваразварот павялічыўся на 8%, у тым ліку экспарт — на 16%, імпарт — на 1,3% [12]. Па дадзеных мытных органаў Беларусі, імпартаваўшы ў 2005 з Расеі 19,3 млн т нафты за $4,2 млрд, Беларусь экспартавала 13,5 млн т нафтапрадуктаў на $4,9 млрд.

У 2006 годзе таваразварот павялічыўся ў параўнаньні з 2005 на 28,7% і склаў $42 млрд. У тым ліку экспарт вырас на 23,5% да $19,7 млрд, імпарт вырас на 33,6% да $22,3 млрд Сальда вонкавага гандлю склалася адмоўным у памеры $2,5 млрд.[13]. Сярод вонкавых гандлёвых партнёраў таваразварот з краінамі СНД склаў $23,1 млрд (+27%). Экспарт — $8,6 млрд (+22%), імпарт — $14,4 млрд (+30,1%). Сальда склалася адмоўным у памеры $5,8 млрд. У тым ліку таваразварот з Расеяй склаў $19,9 млрд (+25,9%). Экспарт — $6,8 млрд (+19,8%), імпарт — $13 млрд (+29,3%). Сальда склалася адмоўным у памеры $6,2 млрд. З краінамі па-за СНД таваразварот склаў $18,9 млрд (+30,8%). Экспарт — $11,1 млрд (+24,7%), імпарт — $7,8 млрд (+40,6%). Сальда склалася дадатным у памеры $3,2 млрд. У тым ліку з краінамі ЭЗ таваразварот склаў $13,9 млрд (+31,5%). Экспарт — $8,9 млрд (+27,5%), імпарт — $4,9 млрд (+39,5%). Сальда склалася дадатным у памеры $3,9 млрд. Экспарт нафтапрадуктаў, выпрацаваных з расейскай нафты на беларускіх нафтаперапрацоўчых прадпрыемствах, быў важным складнікам эканомікі краіны, на яго прыходзілася 16,4% СУП[14].

Замежная запазычанасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Замежная дзяржаўная запазычанасьць Беларусі на 1 ліпеня 2008 году склала па дадзеных Міністэрствы фінансаў 4915,7 млрд беларускіх рублёў (каля $2,31 млрд.) Зь іх запазычанасьць, гарантаваная ўрадам, складае 673,2 млрд бел. руб. (13,7% усяго вонкавага абавязку), абавязак цэнтральнага ўрада склаў 4242,4 млрд бел. руб. (86,3%)[15]

Беларусь адносіцца да групы краінаў зь нізкім узроўнем запазычанасьці. Так, стаўленьне замежнага дзярждоўгу да экспарту тавараў і паслуг па дадзеных на 1 студзеня 2006 году складала 4,3%, стаўленьне замежнага дзярждоўгу да СУП — 2,6%, стаўленьне плацяжоў па замежнаму дзярждоўгу да экспарту тавараў і паслуг — 1,2%.

Паводле заканадаўства замежнай дзяржаўнай запазычанасьцю зьяўляецца агульная сума асноўнага абавязку Рэспублікі Беларусь і яе рэзыдэнтаў па замежных дзяржаўных пазыках. Ліміт вонкавага дзяржаўнага абавязку Беларусі на канец 2006 году ўсталяваны ў памеры 2 млрд даляраў.

Унутраны абавязак

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Унутраны дзяржаўны абавязак Беларусі на 1 ліпеня 2008 году склаў па дадзеных Міністэрствы фінансаў 6234,9 млрд бел. руб. Зь іх запазычанасьць, гарантаваная ўрадам, склала Br1785,6 млрд бел. руб. (28,6% усяго ўнутранага абавязку), запазычанасьць цэнтральнага ўрада склала 4449,3 млрд бел. руб.[15]

Пачынальна з 2003 г. урад павялічвала тэмпы прыросту інвэстыцый (з 3,2% у 2002-м да 36% у першай палове 2006 г.), што перавышала тэмпы прыросту СУП. Адначасова нарастала дзель інвэстыцый у СУП з 16,2% у 2002 г. да максымуму ў пачатку 2005 г. — 23,2%.[16]

Плянавалася, што ў 2006 у эканоміку Беларусі будзе інвэставана каля $11 млрд. Зь іх каля $9 млрд павінны былі скласьці ўласныя сродкі, астатнія — прамыя замежныя інвэстыцыі. У параўнаньні з 2005 аб’ём інвэстыцый плянавалася павялічыць на 24%.

У адпаведнасьці з праграмай сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця краіны на 2006—2010 гады, прынятай на трэцім «Усебеларускім народным сходзе», сродкі будуць накіроўвацца ў першую чаргу на разьвіцьцё малых і сярэдніх прадпрыемстваў, стварэньне новых вытворчасьцяў у невялікіх гарадах і райцэнтрах.

Аднак у 2006—2007 гг. тэмпы прыросту інвэстыцый хутка і няўхільна зьніжаліся: з 44% па інвэстыцыях вытворчага прызначэньня ў I квартале 2006 г. да 4,2% у жніўні 2007 г.[16]

Паводле праекту Праграмы сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі на 2006—2010 гады, валовы ўнутраны прадукт у 2006—2010 гадах плянуецца на ўзроўні 146—155% да папярэдняга пяцігадовага пэрыяду. У сярэднім рост СУП плянуецца на ўзроўні 8-9% у год. У праекце праграмы закладзена павелічэньне аб’ёмаў прамысловай вытворчасьці за 5 гадоў на 43-51% (7,5-8,6% у год). Рэальныя грашовыя прыбыткі насельніцтва павінны ўзрасьці на 46-56% (8,3-9,3% у год), рэальны заработны поплатак — на 52-58% (8,7-9,6% у год).[17][18]

Сацыяльная сфэра

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Па дадзеных на лістапад 2007 сярэдняя зарплата па краіне склала 736,4 тыс. рублёў ($342)[19]. З 1 студзеня 2007 году мінімальны заработны поплатак у Беларусі складае 179 тыс. ($84), што складае 108% да дзейснага бюджэту пражытковага мінімуму[20].

Сярэдні памер пэнсіі па ўзросту ў сьнежні 2007 году склаў 345,3 тыс. ($160)[21].

Сярэдні памер пэнсіі па ўзросту ў Рэспубліцы Беларусь у траўні 2006 году склаў 260 тыс. беларускіх рублёў ($121), для ўдзельнікаў ВАВ — 381,9 тыс. ($178), для інвалідаў ВАВ 382 тыс. — 488 тыс. ($178-$227) у залежнасьці ад групы інваліднасьці.[22]

Банкаўскія фундушы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Па дадзеных на 1 ліпеня 2006 году аб’ем банкаўскіх фундушаў складаў 6 трлн 870,8 млрд беларускіх рублёў (704,7 тыс. рублёў або 328,7 даляра на чалавека). Па дадзеных на 1 ліпеня 2005 на аднаго жыхара прыходзілася 490,1 тыс. рублёў, што было эквівалентна 228 далярам [23].

За 2007 год фундушы насельніцтва ў беларускіх рублях і валюце ў беларускіх банках павялічыліся на 35,2%, склаўшы сумарна больш $4,9 млрд. Дэпазыты ў нацыянальнай валюце ўзрасьлі за год на Br1,45 трлн дасягнуўшы Br6,8 трлн, а ў замежнай — на $600,3 млн дасягнуўшы $1,76 млрд.[24] Такім чынам на 1 студзеня 2008 на аднаго жыхара краіны прыходзіцца $503 банкаўскіх фундушаў.

Па дадзеных Нацбанка Беларусі аб’ем прыцягнутых грашовых сродкаў насельніцтва ў банкаўскіх фундушах, аблігацыях і ашчадных сэртыфікатах на 1 красавіка 2007 году склаў 8,3 трлн беларускіх рублёў. Такім чынам у сярэднім на аднаго жыхара Беларусі на той момант прыходзілася 854 тыс. рублёў (400 даляраў)[25].

9 лістапада 2008 году ў этэры беларускай тэлекампаніі СТВ была агучаная афіцыйная інфармацыя аб тым, што ў пераліку на кожнага жыхара рэспублікі ў банках прыцягнута сродкаў ужо ня меней 650 даляраў у эквіваленце.

Прыведзеныя дадзеныя сьведчаць, у цэлым, аб даверы грамадзян Рэспублікі Беларусь да айчыннай банкаўскай сыстэмы.

Абмеркаваньне пытаньня аб атрыманьні сувэрэннага крэдытнага рэйтынгу вядзецца кіраўніцтвам Нацбанка і ўрадам з 2001 году. Рэйтынгавым кансультантам быў абраны галяндзкі банк ABN Amro.

21 жніўня 2007 году міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor's абвясьціла аб прысваеньні Беларусі сувэрэннага крэдытнага рэйтынгу «B+» па доўгатэрміновых абавязаньнях у замежнай валюце, рэйтынгу «BB» па доўгатэрміновых абавязаньнях у нацыянальнай валюце і кароткатэрміновых сувэрэнных крэдытных рэйтынгаў «B». Прагноз па ўсіх рэйтынгах стабільны[26]. У ліпені 2008 агенцтва пацьвердзіла існыя значэньні для рэйтынгаў Беларусі[27]

У жніўні 2007 году былі таксама атрыманыя рэйтынгі ад іншага кіроўнага рэйтынгавага агенцтва — «Moody’s». Рэйтынг эмітэнта абавязаньняў у замежнай і нацыянальнай валютах быў усталяваны на ўзроўні B1, столь сувэрэннага валютнага рэйтынгу Ba2, столь рэйтынгу валютных дэпазытаў банкаў B2, столь рэйтынгу краіны ў яе валюце Baa3. Усе рэйтынгі агенцтва маюць прагноз «стабільны».[28]

Гісторыя крэдытнага рэйтынгу Беларусі (S&P)

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Дата Рэйтынг па міжнароднай шкале
У замежнай валюцеУ нацыянальнай валюце
ДоўгатэрміновыПрагнозКароткатэрміновыДоўгатэрміновыПрагнозКароткатэрміновы
21-08-2007B+СтабільныBBBСтабільныB
3-11-2008B+НэгатыўныBBBНэгатыўныB

Па Азначніку ўспрыманьня карупцыі (АУК), вымяранаму Транспэрэнсі Інтэрнэшнл (па-ангельску: Transparency International), у 2007 годзе Беларусь заняла 151 месца ў сьвеце з балам 2,1 (ад 0 да 10)[29].

Галіны прамысловасьці

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Вытворчасьць найважных відаў прамысловай прадукцыі [30]:

19952000200120022003
Электраэнэргія, млрд. кВт·г24,926,125,126,526,6
Гатовы пракат чорных мэталаў, тыс. т6141397141814531451
Шыны аўтамабільныя для сельскагаспадарчых машын, тыс. шт.12922440266622812765
Мінэральныя ўгнаеньні (у пераліку на 100% пажыўных рэчываў), тыс. т33494056437944954953
Мэталарэзныя станкі, тыс. шт.4,75,45,75,85,2
Грузавыя аўтамабілі, тыс. шт.12,914,716,516,518,1
Тралейбусы, шт.831096256127
Аўтобусы, шт.62914460467499
Трактары, тыс. шт.28,022,522,724,326,7
Піламатэрыялы, тыс. м³17022243205821932304
Папера, тыс. т2744515867
Цэмэнт, тыс. т12351847180321712472
Керамічныя пліткі, млн. м³8,212,916,316,617,5

У 2006 годзе энэргасыстэма рэспублікі, узначаленая кампаніяй Белэнэрга, цалкам забясьпечвае запатрабаваньні Беларусі ў электраэнэргіі і на 50% — па цеплыні.

  • Усталяваная магутнасьць электрастанцый энэргасыстэмы складае 7,8 тыс. МВт.
  • Працягласьць электрасетак — 256 тыс. км.
  • Працягласьць цеплавых сетак — 4,99 тыс. км.

У абнаўленьне асноўных фондаў беларускай энэргетыкі ў 2006 годзе плянуецца накіраваць каля $440 млн [31]

Усяго да 2010 году ў энэргетычныя аб’екты рэспублікі плянуецца ўкласьці больш $5 млрд, зь іх 2,5 млрд будзе накіраванае на мадэрнізацыю асноўных вытворчых фондаў, каля 1,8 млрд — на энэргазахавальныя мерапрыемствы ў іншых галінах эканомікі, каля 750 млн на павелічэньне выкарыстаньня мясцовых відаў паліва. Гэтыя меры дазволяць зьнізіць энэргаёмістасьць СУП на 25-30%, атрымаць сумарны эканамічны эфэкт у 5,6 млн тон умоўнага паліва, павялічыць спажываньне аднаўляльных крыніц энэргіі ў паліўным балянсе да 25%.

У 2005 годзе спажываньне паліўна-энэргетычных рэсурсаў (ПЭР) дасягнула 34,9 млн т. у.т. У структуры спажываньня ПЭР 59,9% займае прыродны газ, 21,7% — нафтапрадукты і сыравіна, 0,7% — вугаль, 15% — мясцовыя віды паліва (торф, дровы), 5,7% — імпарт электраэнэргіі.

Здабыча гаручых карысных выкапняў
У краіне распрацоўваецца некалькі нафтавых радовішчаў, усе яны адносяцца да Прыпяцкай нафтагазаноснай западзіны, на 2000 год прамысловыя запасы радовішчаў ацэньваюцца ў памеры 63 млн т., спадарожнага газу 35 млрд м³, невыведаныя — 190 млн т. і 90 млрд м³ адпаведна. Здабыча ў 2004 годзе склала 2 млн т. нафты і 250 млн м³ газу.

Геалягічныя запасы торфу на 2000 год у краіне ацэньваюцца ў памеры 4,3 млрд т., эканамічныя 1 млрд т., балянсавыя 260 млн т., распрацоўваныя да 140 млн т.

Тарфяное паліва гуляе важную ролю ў забесьпячэньні запатрабаваньняў насельніцтва і камунальна-бытавых прадпрыемстваў рэспублікі ў цьвёрдым паліве. Дзейнічае 42 торфаздабыўных і торфаперапрацоўчых прадпрыемства, на якіх працуе каля 11 тыс. чалавек. Імі штогод здабываюцца 3 млн т. торфу, у тым ліку 2,8 млн т. выкарыстоўваецца для вытворчасьці тарфяных брыкетаў і 0,2 млн т. для падрыхтоўкі тарфяных пажыўных сумесяў і адпраўкі на экспарт.

За апошнія два году Беларусь павялічыла пастаўкі торфабрыкету ў Эўропу на 30%, а распрацоўка тарфяных радовішчаў і праца торфапрадпрыемстваў маюць статус нацыянальных праектаў.

Адзначаюцца запасы гаручых сланцаў у прамысловых запасах — 3 млрд т. (эквівалентных 660 млн т.у.т.) і бурых вуглёў у памеры 150 млн т. (28 млн т.у.т.).

Аднаўляльныя крыніцы
Гадавы аб’ём выкарыстаньня драўніны і адыходаў дрэваапрацоўкі дасягае 1,4 млн т.у.т., пры максымальна аднаўляльных 6,6 млн т.у.т.

Тэхнічны гідрапатэнцыял рэспублікі ацэньваецца ў 2,5 млрд кВт•г/год, рэалізуецца на 26 малых ГЭС усталяванай магутнасьцю 12 МВт (2006) і сумарнай гадавой выпрацоўкай каля 30 млн кВт•г.

Тэхнічны ветрапатэнцыял ацэнены ў 300—400 млрд кВт•г/год, аднак у сілу перавагі вятроў малой хуткасьці эканамічны патэнцыял значна ніжэй.

Мэталюргічная галіна Беларусі ўключае чатыры заводу: РУП «Беларускі мэталюргічны завод», РУП «Рэчыцкі мэтызны завод», ААТ «Магілёўскі мэталюргічны завод» і РУП «Гомельскі ліцейны завод „Цэнтраліт“». Акрамя гэтага, у складзе найбуйных заводаў маецца больш ста ліцейняў цэхаў і ўчасткаў. У мэталюргічнай і ліцейнай вытворчасьці краіны занята больш 40 тысяч рабочых, зь іх каля 3 тысяч — інжынэрныя рабочыя.

Навуковае забесьпячэньне і падрыхтоўка кадраў ажыцьцяўляецца на шасьці катэдрах ВНУ, Інстытутам тэхналёгіі мэталаў Нацыянальнай акадэміі навук, УП "Інстытут БелНІІЛіт ". Зь 1972 году дзейнічае Інстытут парашковай мэталюргіі, які ачольвае Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб'яднаньне парашковай мэталюргіі.

У галіновую праграму мадэрнізацыі ліцейнай вытворчасьці базавых прадпрыемстваў Мінпрама Беларусі да 2010 году ўключылі больш 50 праектаў. Пачалі рэканструкцыю ліцейняў цэхаў УП «Менскі трактарны завод» і «Менскі аўтамабільны завод», ААТ «Менскі завод ацяпляльнага абсталяваньня». Па выніках першага паўгодзьдзя 2006 Беларусь заняла чацьвёртае месца сярод краінаў СНД па аб’ёме выпуску мэталюргічнай прадукцыі.

Трубаправодны транспарт

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Праз тэрыторыю Беларусі ажыцьцяўляюцца пастаўкі расейскага газу і нафты ў Польшчу, Нямеччыну, Украіну, Чэхію, Славаччыну, Вугоршчыну, Латвію, Летуву, а таксама Калінінградзкую вобласьць.

Празь Беларусь пракладзены асноўны для расейскага экспарту нафтаправод «Сяброўства», а таксама меней значны нафтаправод Яраслаўль — Полацак — да прыбалтыйскіх партоў і НПЗ.

Праз Беларусь праходзіць участак магістральнага газаправоду «Ямал — Эўропа». Ён прыналежыць «Газпрому», аднак знаходзіцца ў апэратыўным кіраваньні беларускага «Белтрансгаза».

Дзель беларускага транзыту ў забесьпячэньні паставак расейскага газу ў Эўропу ў апошнія два году значна вырасла ў сувязі з нарошчваньнем магутнасьці газаправода «Ямал — Эўропа». Так, у 2005 годзе праз Беларусь было транспартавана 27% расейскага экспарту газу, у 2006 — 29%, у 2007 году дзель можа скласьці больш 33%.

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. CIA — The World Factbook — Country Comparison :: National product // CIA; у рэйтынгу ЦРУ Беларусь на 60-м месцы, калі ўлічавць Эўразьвяз
  2. Основные социально-экономические показатели (рас.)
  3. https://web.archive.org/web/20200430160950/https://www.cia.gov/library/publications/the-world-factbook/geos/bo.html#Econ
  4. World Economic Situation and Prospects 2008
  5. ВВП Беларуси в первом полугодии вырос на 10,4% — Новости на interfax.by 10.07.2008 (рас.)
  6. Инфляция в Беларуси увеличилась вдвое — БЕЛОРУССКИЕ НОВОСТИ 10.07.2008 (рас.)
  7. Знешні дзярждоўг Беларусі зменшыўся на 2 працэнты да $12,3 млрд. БЕЛТА (27 лютага 2015).
  8. Индексы цен по отдельным секторам экономики // Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь
  9. ВВП Беларуси растет, инфляция под контролем — БДГ Деловая газета 11 траўня 2010 (рас.)
  10. Рэальны сэктар мае патрэбу ў стымуляваньні // Зьвязда : газэта. — 23 кастрычніка 2013. — № 200 (27565). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  11. Кніга фактаў ЦРУ — Беларусь 15 красавіка 2006
  12. Гандлёвы балянс Рэспублікі Беларусь — Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь 15 красавіка 2006
  13. Справаздача Міністэрствы статыстыкі і аналізу аб вонкавым гандлі ў 2006 годзе
  14. «Ведомости», № 202 (1729), 26 кастрычніка 2006
  15. 1 2 http://naviny.by/rubrics/finance/2008/08/01/ic_news_114_294790/
  16. 1 2 Леонид Злотников. Игра в цейтноте
  17. «СУП Беларусі за 2006—2010 гады павінен павялічыцца на 46-55%» — Навіны tut.by 30 лістапада 2005
  18. «Прэм’ер-міністар прадставіў прэзыдэнту Беларусі папярэднія вынікі пяцігодкі і 2005 году» — Навіны tut.by 22 сьнежня 2005
  19. Алена Прус (3 студзеня 2008) Сярэдняя зарплата работнікаў Беларусі ў лістападзе 2007 году склала $342 у эквіваленце Грамадзтва. Беларускае тэлеграфнае агенцтва. Праверана 7 траўня 2011 г.
  20. Постановлением Совмина с 1 января повышен уровень минимальной зарплаты — TUT.BY — 13.02.2007 (рас.)
  21. Пенсия в Беларуси не для жизни, а для выживания — БЕЛОРУССКИЕ НОВОСТИ 09.01.2008
  22. «Пэнсійнае забесьпячэньне вэтэранаў ВАВ — важная складнік матэрыяльных гарантый» — Сайт урада Ніжагародзкай вобласьці 17 ліпеня 2006
  23. Беларускія навіны — 329 даляраў на чалавека — не падстава для гонару
  24. https://web.archive.org/web/20080403120640/http://news.belta.by/ru/main_news_other?id=194450
  25. https://web.archive.org/web/20080403171938/http://www.regnum.ru/news/district-abroad/belarus/811167.html
  26. http://www.standardandpoors.ru/article.php?pubid=3560&sec=pr
  27. https://web.archive.org/web/20080912045700/http://news.tut.by/economics/113757.html
  28. https://web.archive.org/web/20080403075700/http://news.tut.by/93303.html
  29. Азначнік успрыманьня карупцыі
  30. Статыстычны бюлетэнь. Студзень-верасень 2004. — Мн.: Мінстат РБ, 2004. З.82-88.
  31. На абнаўленьне асноўных фондаў беларускай энэргетыкі будзе накіраванае каля 440 млн даляраў — tut.by

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]