Сеткі стацыянарнай тэлефоннай сувязі ў Беларусі
Сеткі стацыянарнай тэлефоннай сувязі ў Беларусі — частка тэлекамунікацыйнай сыстэмы Беларусі, у межах якой ажыцьцяўляюцца паслугі стацыянарнай тэлефоннай сувязі. Адзіны апэратар — дзяржаўная кампанія РУП «Белтэлекам».
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па стане на верасень 2008 году налічвалася ня менш за 3,718 млн абанэнтаў стацыянарнай тэлефоннай сеткі па Беларусі. Зь іх у сельскай мясцовасьці — 788 тысячаў абанэнтаў.[1]. Узровень датацыяў мясцовай стацыянарнай тэлефоннай сувязі складае каля 40—50%. Памер чаргі на усталяваньне стацыянарнага тэлефона ў 2008 г. складаў 180 тысячаў абанэнтаў па ўсёй краіне.
Актуальныя статыстычныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ступень тэлефанізаваных вясковых населеных пунктаў у Беларусі па выніках 2008 году — 97,9%
- Колькасьць стацыянарных тэлефонаў на 100 чалавек у вяскавай мясцовасьці па выніках 2008 году — у сярэднім 31,5 адзінак
- Прырост тэлефонных нумароў АТС у 2008 годзе склаў 110769 нумароў
- Прырост тэлефонных нумароў АТС у аграгарадках у 2008 годзе склаў 80898 нумароў.
- Аб’ём інвэстыцыяў у асноўны капітал арганізацыяў Мінсувязі, за 2008 год — 664,6 млрд беларускіх рублёў.
- Колькасьць вясковых населеных пунктаў, забясьпечаных стацыянарнай сувязьзю — 97,6%
- Колькасьць абанэнтаў, падключаных да сетак тэлефоннай сувязі Беларусі па тэхналёгіі WLL па выніках 2008 году — 40 тысячаў.
Гісторыя разьвіцьця
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]2008
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2008 годзе ў Беларусі было ўсталявана больш за 140 тыс. стацыянарных тэлефонаў, у тым ліку больш за 100 тыс. у насельніцтва (для параўнаньня: у 2007 годзе было ўсталявана 91,1 тыс. тэлефонаў, зь іх 79 тыс. у насельніцтва)[2]. Зь іх 30 тысячаў былі падключаныя па тэхналёгіі WLL, у выніку чаго колькасьць абанэнтаў у Беларусі, падключаных па тэхналёгіі WLL, па выніках 2008 году склала 40 тысячаў.
2009
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]РУП «Белтэлекам» у адпаведнасьці з сваёй заявай па стане на сьнежань 2009 году ацэньваў свае вынікі 2009 году ў Рэспубліцы Беларусь наступным чынам:
- будзе ўведзена 220 тысячаў нумароў для стацыянарных тэлефонаў, у тым ліку 120 тысячаў на гарадзкіх тэлефонных станцыях
- 70 тыс. нумароў будзе падключана па тэхналёгіі WLL (што на 130% больш, чым у 2008 г.)
- сукупны ўвод нумарной ёмістасьці да канца 2009 г. складзе 261 тыс., у тым ліку 193 тыс. на гарадзкіх тэлефонных станцыях і 68 тысячаў — на сельскіх тэлефонных станцыях
- велічыня шчыльнасьці тэлефонаў па краіне — 41 апарат на 100 чалавек (у красавіку 2009 г. гэты паказальнік складаў 39,4 на 100 чалавек
- шчыльнасьць тэлефанізацыі ў сельскай мясцовасьці дасягне велічыні 35,4 апарата на 100 чалавек
- да канца 2009 году будзе ўведзена больш за 69,1 тысячаў тэлефонных нумароў, у тым ліку у аграгарадках — больш за 44 тысячы
За 11 месяцаў 2009 году структурамі РУП «Белтэлекам» пракладзена больш за 1,8 тыс. км валаконна-аптычных лініяў для патрэбаў электрасувязі, у тым ліку больш за 900 км — да аграгарадкоў і больш за 600 км лініяў сельскай сувязі)[3].
Рэнтабэльнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле некаторых зьвестак за 2007 год, абанэтская база РУП «Белтэлекам» для фізычных асобаў пакрывае каля 40% затратаў апэратара тэлефоннай сувязі, для юрыдычных асобаў — 64%, пахвілінная тарыфікацыя размоваў пакрывае, адпаведна, — 60 і 91% ад вартасьці паслугі.
Сэктар тэлекамунікацыяў застаецца высокарэнтабэльнай галіной эканомікі. Прыбытковасьць прадпрыемстваў сувязі за 7 месяцаў 2009 году склала каля 35% пры сярэдняй рэнтабэльнасьці ў эканоміцы 10,4%. Вышэйшыя паказьнікі былі толькі ў забесьпячэнцаў і збыту (59,3%). Рэнтабэльнасьць самога «Белтэлекама» удвая ніжэй, чым агульная па сэктары (напрыклад, у апэратараў мабільнай сувязі, шматлікіх сеціўных правайдэраў), што тлумачыцца рознымі сацыяльна-эканамічнымі абавязальніцтвамі, якія мае «Белтэлекам».