Марк Шагал
Марк Шагал | |
![]() Марк Шагал. 4 ліпеня 1941. Фота Carl Van Vechten | |
Імя пры нараджэньні | Мойша Захаравіч Шагал |
---|---|
Дата нараджэньня | 6 ліпеня 1887 |
Месца нараджэньня | Лёзна, Беларусь |
Дата сьмерці | 28 сакавіка 1985[1][2][3][4][5][6][7][8][9][10][11][12][13][14][15] (97 гадоў) |
Месца сьмерці | Сэн-Поль, Францыя |
Месца пахаваньня | Сэн-Поль-дэ-Ванс |
Грамадзянства | Францыя Францыя Францыя Францыя[16] |
Адукацыя | школа Званцавай |
Месца вучобы | Школа жывапісу і малюнка Юдэля Пэна |
Занятак | жывапіс |
Жанры | авангард |
Плынь | авангардызм |
Працы | Я і вёска (1911) |
Узнагароды | |

Марк Захаравіч Шагал (па-француску: Marc Chagall, 7 ліпеня [ст. ст. 25 чэрвеня] 1887 — 28 сакавіка 1985) — беларускі, расейскі і францускі мастак. Адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў эўрапейскага авангарднага мастацтва XX ст.
Жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзіўся ў Віцебску ў сям’і Хацкеля (Захара) і Фейгі-Іты Шаґал. Пачатковыя заняткі па маляваньні меў у Школе жывапісу і малюнка Юдэля Пэна (1906).
У 1907 паехаў у Санкт-Пецярбург. У 1907—1908 гадах вучыўся ў Малявальнай школе Таварыства заахвочваньня мастакоў і малявальных клясах С. Зайдэнбэрга, а ў 1909—1910 — у Прыватнай мастацкай школе Званцавай пад кіраўніцтвам Льва Бакста. Здолеў прадаць калекцыянэру й мэцэнату Максіму Вінавэру дзьве карціны, атрымаў ад яго стыпэндыю на навучаньне ў Парыжы (з 1910).
У Парыжы наведваў акадэміі La Palette і Grande Chaumiére. Жыў у асяродзьдзі мастакоў-авангардыстаў у інтэрнаце «Вулей» (La Ruche) на Манпарнасе. Падтрымоўваў знаёмствы з Гіёмам Апалінэрам, Фэрнанам Лежэ, Андрэ Сальмонам, Рабэрам Дэлёнэ, Жанам Мецэнжэ, Блезам Сандрарам. У гэты час пачынаецца першая сур’ёзная зацікаўленасьць ягонай творчасьцю. У 1914 у Бэрліне павінная адбыцца ягоная першая пэрсанальная выстава.
Перад пачаткам Першае сусьветнае вайны прыехаў ў Віцебск. Калі фронт наблізіўся, зьехаў у 1916 у Петраград. У 1918 прызначаны камісарам Віцебскага губэрнскага аддзела народнае адукацыі. Стварыў, а пазьней і ўзначаліў Віцебскую народную мастацкую школу (потым Першая народная мастацкая вучэльня). Запрасіў на працу ў Віцебск мастакоў-авангардыстаў, м. інш. Казімера Малевіча.
У 1920 зьехаў у Маскву, працаваў у Дзяржаўным жыдоўскім Камэрным тэатры (1920—1922). Займаўся тэатральным мастацтвам — стварэньнем дэкарацыяў і дызайнам касьцюмаў, сцэнаграфіяй.
У 1922 зьехаў у Бэрлін, адтуль у 1923 у Парыж. Захапіўся гравюрай і літаграфіяй. У 1923—1931 па замове Амбруаза Валяра выканаў некалькі цыклаў гравюраў да басьняў Ляфантэна, «Мёртвых душаў» Гогаля, да Бібліі.
У 1937 атрымаў францускае грамадзянства.
У 1941—1948 жыў у ЗША й Мэксыцы.
У пасьляваенны пэрыяд займаўся таксама манумэнтальным мастацтвам. Стварыў вітражы для касьцёлаў у Мэцы і Рэймсе (Францыя), Цюрыху (Швэйцарыя), для Габрэйскага ўнівэрсытэту (Ерусалім). Зрабіў мазаікі і габэлены для Парлямэнту Ізраілю ў Ерусаліме, пано для Мэтраполітэн-опэры ў Нью-Ёрку (ЗША), пляфоны для Гранд-опэры ў Парыжы (Францыя).
Найбольш вядомы як жывапісец. Ягонае мастацтва вызначалася яркаю асаблівасьцю. Стварыў індывідуальны фантастычны стыль. Прадстаўлены ва ўсіх буйнейшых музэях сьвету.
Ганаровы доктар унівэрсытэтаў Глазга, Брандыс (Масачусэтс, ЗША), Нотр-Дам (Індыяна, ЗША). Ганаровы сябра Амэрыканскай акадэміі мастацтваў і пісьменства (1959). Кавалер Вялікага крыжа Ганаровай легіі (1978).
Памёр у горадзе Сэн Поль дэ Ванс (Францыя). Пахаваны на мясцовых могілках.
Да канца жыцьця ў ягонай творчасьці назіраліся «віцебскія» матывы.
Пісаў вершы на ідыш. На беларускую мову іх пераклаў Рыгор Барадулін[17].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ Marc Chagall
- ^ Marc Chagall — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ^ SNAC — 2010.
- ^ Nationalencyklopedin — 1999.
- ^ Find a Grave — 1995.
- ^ Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі — 1995.
- ^ Discogs — 2000.
- ^ Архіў Мунцынгера — 1913.
- ^ Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ Store norske leksikon — 1978.
- ^ Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, Macmillan, Grove's Dictionaries, 1998. — ISBN 978-1-884446-05-4
- ^ Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia Catalana, 1968.
- ^ Babelio — 2007.
- ^ Proleksis enciklopedija — 2009.
- ^ анляйнавая калекцыя Музэю сучаснага мастацтва
- ^ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Марк Шагал — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў