Дзьвінск
Дзьвінск | |||||
лат. Daugavpils | |||||
![]() Лютэранскі і каталіцкі храмы | |||||
Гімн Дзьвінску: Latgola bys breiva
| |||||
Першыя згадкі: | 1275 | ||||
Магдэбурскае права: | 1582 | ||||
Былыя назвы: | Дынабург, Барысаглебск | ||||
Краіна: | Латвія | ||||
Мэр: | Rihards Eigims[d] | ||||
Плошча: | 72,48 км² | ||||
Вышыня: | 105 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2016) | |||||
колькасьць: | 95 467 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 1317,15 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +371 | ||||
Паштовыя індэксы: | LV-540(1-22); LV-5465 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°53′ пн. ш. 26°32′ у. д. / 55.883° пн. ш. 26.533° у. д.Каардынаты: 55°53′ пн. ш. 26°32′ у. д. / 55.883° пн. ш. 26.533° у. д. | ||||
Дзьвінск на мапе Латвіі ![]() ![]() Дзьвінск | |||||
![]() | |||||
http://www.daugavpils.lv/ |
Дзьвінск, Дынабург (па-латыску: Daugavpils) — места на паўднёвым усходзе Латвіі, на рацэ Дзьвіне. Адміністрацыйны цэнтар Дзьвінскага краю (не ўваходзіць у ягоны склад). Насельніцтва на 2009 год — 104 857 жыхароў. Знаходзіцца за 232 км на паўднёвы ўсход ад Рыгі, побач зь межамі Беларусі (33 км) і Летувы (25 км). Буйны чыгуначны вузел.
Дзьвінск — культурны, адукацыйны, прамысловы цэнтар гістарычнага рэґіёну Латгалія, другое па велічыні места краіны.
Зьмест
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 1275: першы летапісны ўспамін, крыжацкая фартэцыя Дынабург
- 1278: войскі пад кіраўніцтвам Трайдзеня безвынікова спрабавалі ўзяць умацаваньне.
- 1315: вялікі князь Віцень разбурыў замак, але ў хуткім часе ён зноў быў адбудаваны.
- 1403: места захапіў і зьнішчыў Вітаўт ды ўзяў шмат здабычы і палонных.
- 30 жніўня 1559: ратуючыся ад Масковіі, Ордэн перайшоў пад пратэктарат Вялікага Княства Літоўскага і адпаведна з дамоваю замак і места Дынабург былі перададзеныя ВКЛ як кампэнсацыя вайсковых стратаў на абарону супраць маскоўскіх войскаў[2]. Дынабург зрабіўся адміністрацыйным цэнтрам Інфляндзкаага (Задзьвінскага) княства. Кіраваў гэтай калёніяй губэрнатар, які прызначаўся вялікім князем літоўскім[3][4].
- 1569: у зьвязку з утварэньнем Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў, Інфлянты (разам з Дынабургам) абвясьцілі супольным уладаньнем (канданіміюмам) Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага[5].
- 1577: у ходзе Лівонскай вайны маскоўскі цар Іван Жахлівы захапіў Дынабург; як толькі маскоўскія войскі адышлі, пакінуўшы невялікую залогу, мясцовыя жыхары пад кіраўніцтвам В. Плятэра перабілі акупантаў і вызвалілі места[2].
- 1582: у зьвязку з моцнымі разбурэньнямі, па загадзе Стафана Баторы Дынабург перанесьлі на новае месца, а 26 сакавіка места атрымала Магдэбурскае права і герб «у блакітным полі тры скрыжаваныя сьпіжы» (герб «Еліта»).
- 1625: швэдзкі кароль Густаў Адольф падпарадкаваў Дынабург, але праз год смаленскі ваявода Аляксандар Гансеўскі вярнуў яго.

- 1635—1655: знаходзіўся пад швэдзкай акупацыяй, а ў 1656—1667 гадах — пад маскоўскай, на гэты час маскоўскі цар Аляксей Міхайлавіч перайменаваў места ў Барысаглебск.
- 1677: адміністрацыйны цэнтар Інфлянцкага ваяводзтва.
- 1772: у выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Дзьвінскай правінцыі.
- 1778: у Полацкім намесьніцтве, потым у Беларускай губэрні (1796), а з 1802 году — у Віцебскай губэрні.
- 1799: у месьце было два касьцёлы — адзін мураваны, а другі драўляны, кляштар, езуіцкая вучэльня.
- 1893: перайменаваны ў Дзьвінск.
- 1918: увайшоў у склад абвешчанай Беларускае Народнае Рэспублікі, у 1919 годзе — у складзе Беларускай ССР[2].
- 11 жніўня 1920: бальшавікі перадалі места Латвіі.
- 25 сакавіка 1921: у Дзьвінску было створанае беларускае культурна-асьветніцкае таварыства «Бацькаўшчына»; сярод вынікаў працы таварыства было заснаваньне Дзьвінскай беларускай гімназіі.
- 1924—1925: латвійская паліцыя сфабрыкавала матэрыялы пра «спробы далучэньня Латгаліі да БССР», пасьля чаго былі арыштаваныя ды зьвінавачаныя ў дзяржаўнай здрадзе многія настаўнікі, сябры таварыства «Бацькаўшчына». Хоць суд і апраўдаў беларусаў, але пасьля гэтага былі ліквідаваныя многія беларускія культурніцка-адукацыйныя ўстановы[6]. Неўзабаве латвійскі ўрад зачыніў усе беларускія адукацыйныя ўстановы Дзьвіншчыны[2].
- 1940: у складзе Латвійскай ССР.
- 26 ліпеня 1941 — 27 ліпеня 1944: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
Места на старых фатаздымках[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Рэґіён вакол Дзьвінску мае найменшую ў Латвіі долю этнічнага латыскага насельніцтва. Расейскамоўныя (у асноўным беларусы і расейцы) складаюць да 70—80% насельніцтва краю.
- XVIII стагодзьдзе: 1799 год — 1603 чал., у тым ліку 1262 вайскоўцаў расейскага гарнізону, 15 духоўнага стану.[2]
- XIX стагодзьдзе: 1880 год — 52 173 чал. (28 985 мужчынаў і 23 188 жанчын), зь іх паводле стану — купцоў 553, мяшчанаў 34 723, вайскоўцаў 9679, жонак і дачок вайскоўцаў 1952, замежны падданых 748, ганаровых грамадзянаў 209, сялянаў 323, асабоўцаў 856, шляхты 631, праваслаўнага духавенства 19, каталіцкіх ксяндзоў 3, пратэстанцкіх сьвятароў 1, сьвятароў-стараабрадцаў 2, юдаісцкіх рабінаў 16, іншых 439; паводле вызнаньня — 10 799 праваслаўных, 10 320 каталікоў, 6245 пратэстантаў, 1135 стараабрадцаў, сэктантаў 4500, юдаістаў 19 163, караімаў 7, магамэтанаў 4.[7]; 1892 год — 73 177 чал., у тым ліку 10 511 праваслаўных, 24 580 каталікоў, 5447 пратэстантаў, 3385 стараабрадцаў, 29 191 юдаістаў.[8]
- XX стагодзьдзе: 1913 год — 112 848 чал.[9]
- XXI стагодзьдзе: 2006 год — 108 260 чал., зь іх паводле нацыянальнасьці: расейцы — 53,96% (58 414), латышы — 17,3% (18 725), палякі — 14,9% (16 126), беларусы — 8,22% (8897), украінцы — 2,23% (2417), летувісы — 0,96% (1041), габрэі — 0,45% (492), эстонцы — 0,03% (30), іншыя — 1,96% (2118).
Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
ПА «Хімвалакно»; заводы: «Электраінструмэнт», прывадных ланцугоў і інш.; лёгкая, харчовая прамысловасьць, мэблевы камбінат; вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў.
Беларускі кансулят[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Адрас: вуліца 18 лістапада, 44.
Адкрыўся 7 кастрычніка 1994 году. Пачаткова месьціўся ў мескай Думе, кабінэт № 203.
- Жалтоўскі А. (1994—1997)
- В. Маркевіч (1997—2002)
- А. Концкі (травень 2002 — сьнежань 2002; в. а. генконсула Беларусі)
- М. Камышык (сьнежань 2002 — ?)
- Г. Ахрамовіч (? — кастрычнік 2008)
- В. Гейсік (кастрычнік 2008 — ?)
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Месты-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Гадэрсьлеў, Данія
- Радам, Польшча
- Нара-Фамінск, Расея
- Фэрара, Італія
- Мутала, Швэцыя
- Віцебск, Беларусь
- Цэнтральная адміністрацыйная акруга Масквы, Расея
- Рамле, Ізраіль
- Харбін, Кітай
- Панявеж, Летува
- Санкт-Пецярбург, Расея (2002)
- Харкаў, Украіна
Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Кастусь Езавітаў (1893—1946) — беларускі палітычны, грамадзкі і вайсковы дзяяч, публіцыст, перакладнік, пэдагог
- Арык Круп (1937—1971) — савецкі бард
- Сяргей Сахараў (1880—1954) — беларускі фальклярыст, этнограф, пэдагог. У 1925—1932 гадах дырэктар Дзьвінскай беларускай гімназіі
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ «Latvijas iedzīvotāju skaits pašvaldībās pagastu dalījumā»
- ^ а б в г д Дзьвінск // Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- ^ Беларускія калёніі на беразе Балтыйскага мора — Інфляндзкае княства і Курляндыя // «Радыё Свабода», 22 лютага 2005.
- ^ Алег Трусаў. Беларускія калоніі // «Наша Слова» № 37 (773), 13 верасня 2006 г.
- ^ Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта. Інфлянты // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 669.
- ^ Гісторыя // Латвійскае таварыства беларускай культуры «Сьвітанак»
- ^ Dyneburg // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. S. 254
- ^ Двинск // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
- ^ Экскурс у гісторыю места Дзьвінска
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Дзьвінск // Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
- Dyneburg // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. S. 251
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дзьвінск — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Беларускі Дзьвінск // Радыё Свабода, 5 кастрычніка 2007
- Афіцыйны сайт(лат.)
- Трамваі ў Дзьвінску(лат.)