Перайсьці да зьместу

Заказьнікі Беларусі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Заказьнік «Заазер’е»

Зака́зьнікі Белару́сі — асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі (ААПТ) Беларусі, абвешчаныя дзеля захаваньня й аднаўленьня каштоўных прыродных мясьцінаў.

Паводле 4-га артыкулу Закону Рэспублікі Беларусь ад 15 лістапада 2018 году № 150-З «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях», заказьнікі могуць быць мясцовай і рэспубліканскай значнасьці. Згодна з 7-м артыкулам Закону Савету міністраў Рэспублікі Беларусь «прымае рашэньні пра абвяшчэньне, пераўтварэньне, спыненьне існаваньня заказьнікаў рэспубліканскае значнасьці». Паводле 9-га артыкулу, мясцовыя выканаўчыя й распарадчыя органы прымаюць такія рашэньні датычна заказьнікаў мясцовае значнасьці. Згоднам з 14-м артыкулам плянаваньне такіх мясцовых рашэньняў улучаецца ў «абласныя схемы разумнага разьмяшчэньня ААПТ мясцовае значнасьці», якія «распрацоўваюцца абласнымі, Менскім гарадзкім выканаўчым камітэтам сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі на 10-гадовы тэрмін». Для вылучэньня земляў пад такія схемы «распрацоўваюцца навуковыя абґрунтаваньні межаў, плошчы ААПТ і сьпіс землекарыстальнікаў, чые дзялянкі ўлучаюцца ў склад земляў» заказьнікаў[1]. На 2020 год у 6-і абласьцях Беларусі знаходзіліся 281 заказьнік мясцовае значнасьці й 99 — рэспубліканскае. Сярод іх вылучалі 5 відаў: біялягічны, водна-балотны, водны, геалягічны й краявідны. Сярод заказьнікаў мясцовае значнасьці налічвалася 126 водных (45%), 76 біялягічных (27%), 39 водна-балотных (14%), 29 краявідных (10%) і 11 геалягічных (4%). У Берасьцейскай вобласьці было 30 заказьнікаў мясцовае значнасьці, у Віцебскай — 63, у Гарадзенскай — 28, у Гомельскай — 43, у Магілёўскай — 66 і ў Менскай — 51[2].

Першы вядомы ў гісторыі заказьнік на беларускіх земляхБелавеская пушча, створаны ў 1541 годзе дзеля аховы зуброў[3] (з 1640 году ў ім забаранялася высечка лесу)[4].

Падставы абвяшчэньня

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Паводле 16-га артыкулу Закону Беларусі 2018 году «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях», існавала 7 агульных падставаў пры выбары земляў для абвяшчэньня заказьнікамі:

  1. «наяўнасьць уласьцівых і рэдкіх прыродных краявідаў і біятопаў;
  2. наяўнасьць месцаў пражываньня дзікіх жывёлаў і ўзросту дзікарослых расьлінаў, якія адносяцца да відаў, улучаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, і да відаў, якія падпадаюць пад дзеяньне міжнародных дамоваў Рэспублікі Беларусь;
  3. наяўнасьць месцаў рэгулярнага гнездаваньня, зімаваньня альбо стаянкі падчас пералёту водна-балотных і іншых відаў пералётных птушак у колькасьці, што перавышае 1 адсотак ад ліку нацыянальнае альбо эўрапейскае папуляцыі віду;
  4. наяўнасьць месцаў штогадовага засяроджаньня падчас сэзонных пералётаў прынамсі 10 000 асобін пералётных водна-балотных птушак (кулікі, качкі, гусі), прынамсі 500 асобін шэрых жураўлёў;
  5. наяўнасьць месцаў нерасту, нагулу й перасяленьня рыбы, што адносіцца да відаў, улучаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, і да відаў, якія падпадаюць пад дзеяньне міжнародных дамоваў Рэспублікі Беларусь;
  6. наяўнасьць прыродных земляў, улучаных у нацыянальную экалягічную сетку;
  7. наяўнасьць прыродных вадаёмаў, відаў рэльефу, непаўторных альбо рэдкіх паводле свайго паходжаньня, морфамэтрычных і іншых уласьцівасьцяў»[1].

Таксама налічвалася 4 адмысловыя падставы пры выбары земляў пад заказьнікі:

  1. «прыродныя землі нязначна парушаныя чалавечай дзейнасьцю й валодаюць высокай здольнасьцю аднаўленьня;
  2. уласьцівыя й рэдкія прыродныя краявіды й біятопы складаюць прынамсі 40% плошчы прыродных земляў;
  3. прыродныя землі ёсьць месцам пражываньня дзікіх жывёлаў і месцам узросту прынамсі 10 відаў дзікарослых расьлінаў, што адносіцца да відаў, улучаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, і да відаў, якія падпадаюць пад дзеяньне міжнародных дамоваў Рэспублікі Беларусь;
  4. прыродныя землі граюць важную ролю ў падтрыманьні воднага ладу прыродных вадаёмаў і балотаў».

Згодна з Законам прыродныя землі могуць абраць для абвяшчэньня заказьнікам мясцовае значнасьці, калі тая адпавядае «прынамсі 2-м агульным і 2-м адмысловым падставам». Заказьнікам рэспубліканскае значнасьці маглі абвясьціць пры адпаведнасьці «прынамсі 3-м агульным і 3-м адмысловым падставам»[1].

Згодна з 28-м артыкулам Закону 2018 году «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях», у межах заказьніка забараняюцца:

  1. «правядзеньне высечкі, выдаленьне, зьнішчэньне, пашкоджаньне, выняцьце дрэваў чарэшчатага дуба, бука, востралістага клёна, вяза (лёма, бяроста), звычайнага ясеня, ліпы, дугласіі, кедра й карэльскае бярозы;
  2. узьвядзеньне прадметаў будаўніцтва;
  3. расчыстка расьліннасьці ў прыбярэжных палосах і воднае расьліннасьці;
  4. забор вады для прамысловае й гаспадарчае патрэбы з вадаёмаў;
  5. выпас жывёлы й касьба ў прыбярэжных палосах з 1 красавіка па 15 чэрвеня»[1].

Паводле 24-га артыкулу Закону, існавала яшчэ 16 агульных забаронаў на:

  1. «выведку й распрацоўку радовішчаў карысных выкапняў;
  2. скід сьцёкавых водаў у навакольнае асяродзьдзе;
  3. мыйку мэханічных транспартных сродкаў;
  4. выкананьне гідратэхнічнае мэліярацыі й зьмяненьне воднага ладу;
  5. выпальваньне сухое расьліннасьці, травы на корані, а таксама ржышча й пажніўных рэшткаў;
  6. спальваньне пасечаных рэшткаў пры правядзеньні высечак лесу;
  7. увядзеньне дзікіх жывёлаў і расьлінаў;
  8. узьвядзеньне прамысловых, камунальных і складзкіх збудаваньняў, аўтамабільных заправачных станцыяў, станцыяў тэхнічнага абслугоўваньня й мыйняў для аўтатранспарту, жывёлагадоўчых стайняў і жылое забудовы, разьмяшчэньне летнікаў для жывёлы, стварэньне новых садаводчых таварыстваў і дачных каапэратываў;
  9. разьмяшчэньне асобных намётаў, намётавых мястэчак, стаянак падарожнікаў, іншых абсталяваных зонаў і месцаў адпачынку, стаянак мэханічных транспартных сродкаў, распальваньне вогнішчаў;
  10. правядзеньне суцэльных высечак галоўнага карыстаньня;
  11. складаваньне й прымяненьне лётным чынам хімічных сродкаў аховы расьлінаў, рэгулятараў іхняга ўзросту й угнаеньняў;
  12. выняцьце, выдаленьне, пашкоджаньне й зьнішчэньне драўняна-хмызьняковае расьліннасьці, жывога надглебавага покрыва й ляснога подсьцілу, зьняцьцё ўрадлівага слою глебы, улучна з подсьцілавымі пародамі;
  13. выкарыстаньне юрыдычнымі й фізычнымі асобамі водных транспартных сродкаў з рухавікамі ўнутранага згараньня звыш 15 конскіх сілаў;
  14. рух і стаянка мэханічных транспартных сродкаў і самаходных машынаў па-за дарогамі агульнага карыстаньня й адмыслова абсталяванымі месцамі;
  15. узворваньне земляў у прыбярэжных палосах;
  16. правядзеньне навуковых досьледаў з прыроднымі мясьцінамі, што могуць прывесьці да шкоднага ўзьдзеяньня»[1].

У 37-м артыкуле Закону «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях» прадугледжвалася, што заказьніку прысвойваецца рэестровы нумар у выглядзе АААА.3.Б.В, дзе:

  • АААА — парадкавы нумар у летапісным парадку ўліку;
  • 3 — лічбавы код заказьніка, як віда ААПТ;
  • Б — лічбавы код значнасьці (2 — мясцовая, 1 — рэспубліканская);
  • В — лічбавы код Менску (7) альбо вобласьці (1 — Берасьцейская, 2 — Віцебская, 3 — Гомельская, 4 — Гарадзенская, 5 — Менская й 6 — Магілёўская; некалькі адм.-тэр. адзінак згадваецца праз касую рысу)[1].

Рэспубліканскія

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

На 2020 год у 6-і абласьцях Беларусі былі 99 заказьнікаў рэспубліканскае значнасьці. Зь іх 18 месьцілася ў Берасьцейскай вобласьці, 25 — у Віцебскай, 15 — у Гарадзенскай, 12 — у Гомельскай, 5 — у Магілёўскай і 24 — у Менскай. Налічвалася 4 віды такіх заказьнікаў: 37 біялягічных, 36 краявідных, 17 водных і 9 водна-балотных. Найбольшым быў заказьнік «Сярэдняя Прыпяць» плошчай звыш 930 км², які месьціўся ў 3-х раёнах Берасьцейскае вобласьці й Жыткавіцкім раёне Гомельскае. Найстарэйшым дзейным быў Казьянскі заказьнік, заснаваны ў сакавіку 1960 году ў Полацкім і Шумілінскім раёнах Віцебскае вобласьці[2]. На канец 2017 году рэспубліканскія заказьнікі займалі звыш 9508 км² (950 896,33 га) земляў Беларусі, што складала звыш 4,5 % плошчы краіны[5].

Берасьцейская вобласьць

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
НазваВідРаёнПлошча,
га
Дата абвяшчэньняВыява
Стронга краявідныБаранавіцкі12 0151998 г.,
26 кастрычніка
Буслаўка біялягічныБярозаўскі, Пружанскі79361997 г.,
12 жніўня
Спораўскі біялягічныБярозаўскі, Дарагічынскі, Івацэвіцкі, Янаўскі19 3841991 г.,
15 жніўня
Прыбускае Палесьсе краявідныБерасьцейскі17 2312003 г.,
30 траўня
Ялоўскі біялягічныГанцавіцкі9591979 г.,

16 жніўня

Борскі біялягічныГанцавіцкі, Лунінецкі28181979 г.,
16 жніўня
Падвялікі мох водныГанцавіцкі10 6472005 г.,
13 сьнежня
Выганашчанскае краявідныГанцавіцкі, Івацэвіцкі, Ляхавіцкі54 6111968 г.,
18 лістапада
Званец краявідныДарагічынскі, Кобрынскі16 2271996 г.,
11 красавіка
Радастаўскі краявідныДарагічынскі66851978 г.,
22 жніўня
Лунінскі біялягічныЛунінецкі92831997 г.,
27 лютага
Сярэдняя Прыпяць краявідныЛунінецкі, Пінскі, Столінскі; Жыткавіцкі Гомельскае вобласьці93 0621999 г.,
19 ліпеня
Лукава біялягічныМаларыцкі15941968 г.,
8 верасьня
Тырвовічы біялягічныПінскі14431984 г.,
26 верасьня
Прастыр краявідныПінскі, Столінскі95451994 г.,
28 лютага
Ружанская пушча біялягічныПружанскі28121986 г.,
21 лютага
Марочна водна-балотныСтолінскі64442008 г.,
26 траўня
Альманскія балоты краявідныСтолінскі94 2191998 г.,
12 лістапада

Віцебская вобласьць

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
НазваВідРаёнПлошча,
га
Дата абвяшчэньняВыява
Рычы водныБраслаўскі13911979 г.,
16 жніўня
Чырвоны Бор краявідныДрысенскі, Расонскі35 0231997 г.,
29 ліпеня
Асьвейскі краявідныДрысенскі30 5681977 г.,
13 чэрвеня
Запольскі біялягічныВіцебскі7941979 г.,
16 жніўня
Мошна біялягічныВіцебскі3991979 г.,
16 жніўня
Чысьцік біялягічныВіцебскі3001979 г.,
16 жніўня
Белае водныГлыбоцкі, Ушацкі4831979 г.,
16 жніўня
Доўгае водныГлыбоцкі6451979 г.,
16 жніўня
Сэрвач водныГлыбоцкі, Докшыцкі91501997 г.,
29 ліпеня
Карыценскі мох водныГарадоцкі13891981 г.,
1 красавіка
Верхневялейскі водныДокшыцкі8151996 г.,
21 сакавіка
Бабінавіцкі краявідныЛёзьненскі11 5151998 г.,
17 верасьня
Жада водна-балотныМёрскі, Шаркоўшчынскі71182015 г.,
26 жніўня
Балота Мох водныМёрскі46021981 г.,
1 красавіка
Ельня краявідныМёрскі, Шаркоўшчынскі25 3011968 г.,
18 лістапада
Лонна біялягічныПолацкі4431979 г.,
16 жніўня
Дражбітка-Сьвіна водна-балотныПолацкі67272015 г.,
4 лютага
Глыбокае-Вялікае Астравіта водныПолацкі13531979 г.,
16 жніўня
Казьянскі краявідныПолацкі, Шумілінскі26 0601960 г.,
10 сакавіка
Швакшты водныПастаўскі55171996 г.,
25 верасьня
Сіньша краявідныРасонскі12 8771996 г.,
21 сакавіка
Крывое водныУшацкі10641979 г.,
16 жніўня
Янка водна-балотныШаркоўшчынскі58482015 г.,
4 лютага
Сосна водныШумілінскі1681979 г.,
16 жніўня
Споры водныШумілінскі11712015 г.,
8 кастрычніка

Гарадзенская вобласьць

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
НазваВідРаёнПлошча,
га
Дата абвяшчэньняВыява
Замкавы лес біялягічныВаўкавыскі, Зэльвенскі36602007 г.,
27 сьнежня
Гарадзенская пушча краявідныГарадзенскі20 5161997 г.,
12 жніўня
Азёры краявідныГарадзенскі, Шчучынскі23 3641990 г.,
5 сакавіка
Ліпічанская пушча краявідныЗьдзецельскі, Мастоўскі, Шчучынскі15 1532002 г.,
8 кастрычніка
Медухава біялягічныЗэльвенскі13751996 г,

11 красавіка

Налібоцкі краявідныІўеўскі, Наваградзкі; Валожынскі, Стаўпецкі Менскае вобласьці86 8922005 г.,
27 траўня
Міранка водныКарэліцкі35491996 г.,
25 верасьня
Сьвіцязянскі краявідныКарэліцкі, Наваградзкі11941970 г.,
18 чэрвеня
Дакудаўскі біялягічныЛідзкі6301990 г.,
5 сакавіка
Наваградзкі краявідныНаваградзкі18271994 г.,
28 кастрычніка
Белы Мох водна-балотныАстравецкі8882015 г.,
21 кастрычніка
Сарачанскія азёры краявідныАстравецкі14 7392008 г.,
25 траўня
Слонімскі біялягічныСлонімскі48131978 г.,
22 жніўня
Дубатоўскае біялягічныСмаргонскі8401978 г.,
22 жніўня
Котра краявідныШчучынскі10 4632003 г.,
19 верасьня

Гомельская вобласьць

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
НазваВідРаёнПлошча,
га
Дата абвяшчэньняВыява
Буда-Кашалёўскі біялягічныБуда-Кашалёўскі67211998 г.,
13 красавіка
Поплаў ракі Сож водна-балотныБуда-Кашалёўскі, Веткаўскі, Чачэрскі85642015 г.,
4 лютага
Стары Жадзен водна-балотныЖыткавіцкі, Лельчыцкі17 0482015 г.,
4 лютага
Выдрыца краявідныЖлобінскі, Шацілавіцкі17 5601999 г.,
14 кастрычніка
Смычок краявідныЖлобінскі, Рэчыцкі26352000 г.,

27 верасьня

Стрэльскі краявідныКаленкавіцкі, Мазырскі12 1611999 г.,
23 лютага
Букчанскі біялягічныЛельчыцкі49901979 г.,
16 жніўня
Дняпроўска-Сожаўскі біялягічныЛоеўскі14 5561999 г.,
5 жніўня
Мазырскія яры краявідныМазырскі10201986 г.,
21 лютага
Бабінец біялягічныРудабельскі8311979 г.,
16 жніўня
Рудабельскі біялягічныРудабельскі40702003 г.,
27 чэрвеня
Чыркавіцкі біялягічныШацілавіцкі4621979 г.,
16 жніўня

Магілёўская вобласьць

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
НазваВідРаёнПлошча,
га
Дата абвяшчэньняВыява
Заазер’е водныБялыніцкі41721968 г.,
18 лістапада
Астравы Дулебы водныБялыніцкі, Клічаўскі26 6001998 г.,
12 лістапада
Старыца краявідныБыхаўскі20331997 г.,
27 лютага
Сьвіслацка-Бярэзінскі краявідныАсіпавіцкі, Качэрыцкі, Клічаўскі17 4802015 г.,
4 лютага
Прапойскі водна-балотныПрапойскi14 7792017 г.,
4 лiстапада

Менская вобласьць

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
НазваВідРаёнПлошча,
га
Дата абвяшчэньняВыява
Чарневіцкі краявідныБарысаўскі, Бярэзінскі, Крупскі10 1802005 г.,
24 студзеня
Чэрнеўскі біялягічныБарысаўскі10261979 г.,
16 жніўня
Барысаўскі краявідныБарысаўскі, Смалявіцкі27312015 г.,
4 лютага
Дзянісавіцкі біялягічныКрупскі30591979 г.,
16 жніўня
Сялява краявідныКрупскі19 3641993 г.,

25 лютага

Белая Русь краявідныЛагойскі44602015 г.,
4 лютага
Купалаўскі краявідныЛагойскі, Менскі38342000 г.,
6 красавіка
Глебкаўка біялягічныМенскі9642001 г.,
29 сьнежня
Лебядзіны біялягічныМенскі442015 г.,
28 красавіка
Падсады біялягічныМенскі10791999 г.,
31 сакавіка
Прылуцкі біялягічныМенскі5231977 г.,
20 студзеня
Сьціклева біялягічныМенскі4282001 г.,
29 сьнежня
Юхнаўскі біялягічныМенскі2212001 г.,
13 жніўня
Прылепскі краявідныМенскі32422000 г.,
20 сьнежня
Траскоўшчына краявідныМенскі7452001 г.,
5 сакавіка
Копыш біялягічныПухавіцкі12221979 г.,
16 жніўня
Мацеевіцкі біялягічныПухавіцкі18021979 г.,
16 жніўня
Амговіцкі біялягічныПухавіцкі, Старадароскі25572009 г.,
24 сьнежня
Амяльнянскі біялягічныПухавіцкі20121979 г.,
16 жніўня
Вароніцкі востраў водна-балотныПухавіцкі8282015 г.,
4 лютага
Валмянскі біялягічныСмалявіцкі6151996 г.,
21 сакавіка
Гайна-Бродня водныСмалявіцкі11962015 г.,
4 лютага
Фаліцкі Мох біялягічныСтарадароскі31761979 г.,
16 жніўня

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. 1 2 3 4 5 6 А. Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь ад 15 лістапада 2018 году № 150-З «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях» (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 13 сьнежня 2018 г. Праверана 22 траўня 2020 г.
  2. 1 2 Заказьнікі рэспубліканскай і мясцовай значнасьці (рас.) // Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 22 траўня 2020 г.
  3. Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 2: Гатня ― Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. С. 321.
  4. БЭ. — Мн.: 1998 Т. 6. С. 503.
  5. Андрэй Кабякоў. Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 лістапада 2017 году № 825 «Аб абвяшчэньні рэспубліканскага водна-балотнага заказьніка «Прапойскі» і ўнясеньні дапаўненьня і зьмяненьняў у пастанову Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 ліпеня 2014 г. № 649» (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 10 лістапада 2017 г. Праверана 8 ліпеня 2021 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]