Перайсьці да зьместу

Рэлігія ў Беларусі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі









Рэлігія ў Беларусі (2011)[1]

  Нявернікі (41.1%)
  Іншыя (3.5%)

Рэлігія ў Беларусі пашыраецца 27 веравызнаньнямі[2]. Найбольш буйная рэлігійная арганізацыя, прадстаўленая на тэрыторыі краіны — Расейская праваслаўная царква, другой па велічыні зьяўляецца Рымска-каталіцкая царква. Драбнейшыя канфэсіі: пратэстанцкія дэнамінацыі, юдаізм, іслам, індуізм, Будызм, багаізм і некаторыя іншыя[3]. У той самы час значная частка насельніцтва краіны — няверуючыя[4].

Колькасьць вернікаў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Падчас агульнакраёвага апытаньня Інстытуту сацыялёгіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў пачатку 2012 г. 92% апытаных назваліся хрысьціянамі, у тым ліку звыш 80% праваслаўнымі, звыш 10% каталікамі і каля 2% пратэстантамі[5].

У 2011 року паводле зьвестак Інфармацыйна-аналітычнага цэнтру пры Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь (ІАЦ) апытаньне насельніцтва краіны паказала, што 93,5% рэспандэнтаў аднесьлі сябе да той або іншай рэлігіі, зь іх:

  • 81% — праваслаўныя (каля 75% ад агульнай колькасьці насельніцтва);
  • 10,5% — каталікі (каля 9% ад агульнай колькасьці);
  • 2% — іншыя рэлігіі[4][6].

Зьвесткі справаздачы адзначылі двухразовае павелічэньне колькасьці рэлігійных людзей за рок адносна папярэдняй афіцыйнай спаваздачы і ўпершыню амаль супалі з вынікам альтэрнатыўнага апытаньня НІСЭПД у 2009 годзе.

Агульная колькасьць вернікаў у постсавецкі пэрыяд вырасла. У 1987 року яна складала ўсяго 15% насельніцтва[7]. Паводле дадзеных Інстытуту сацыялёгіі НАН Беларусі ў 1990 г. дзель вернікаў у насельніцтве дасягнула 30%[2]. Па выніках праведзенага ў 1997 апытаньня 49,4% насельніцтва абралі варыянт «Так, я веру ў Бога»[8]. У 2007 року паводле зьвестак Упаўнаважанага па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў РБ каля 50% грамадзянаў адносілі сябе да той або іншай рэлігіі, зь іх:

  • 80% — праваслаўныя (каля 40% ад агульнай колькасьці насельніцтва)
  • 14% — каталікі (каля 7% ад агульнай колькасьці)
  • 6% — іншыя рэлігіі[9].

У 2010 року паводле зьвестак Упаўнаважанага па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў РБ 58,9% грамадзянаў аднесьлі сябе да тае або іншае рэлігіі, зь іх:

  • 82,5% — праваслаўныя (каля 48% ад агульнай колькасьці насельніцтва)
  • 12% — каталікі (каля 7% ад агульнай колькасьці)
  • 4% — іншыя рэлігіі[10].

Згодна з рэлігійным дасьледаваньнем цэнтра Pew Research Center апублікаваным 10 траўня 2017 року, 73% апытаных беларусаў лічаць сябе праваслаўнымі хрысьціянамі, 12% - каталікамі, 3% не адносілі сябе да якой-небудзь рэлігіі, 11% прыхільнікамі іншага вызнаньня[11].

У 2021 годзе паведамлялася, што, паводле сацыялягічных апытаньняў, вернікамі лічаць сябе 58,9% насельніцтва краіны: зь іх 82% — праваслаўныя, 12% — каталікі, 6% — пасьлядоўнікі іншых 23-х канфэсій і рэлігій, у тым ліку пратэстантаў, мусульман, юдэяў, грэкакаталікоў (уніятаў)[12].

Альтэрнатыўныя ацэнкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Падчас апытаньня НІСЭПД у верасьні 2002 г. 88,5% апытаных спавядалі хрысьціянства (у тым ліку паводле кірунку 67,4% — праваслаўнае, 13,1% — каталіцкае, 0,6% — пратэстанцкае), 4,9% — атэізм, 1% — нявер’е (агнастыцызм), па 0,1% — іслам і юдаізм[13].

Падчас апытаньня Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (Вільня, Летува) у сьнежні 2009 г. 1514 жыхароў Беларусі 92,6% назваліся хрысьціянамі, у тым ліку 78,5% праваслаўнымі, 13,1% каталікамі і каля 1% пратэстантамі. Дадзеныя супадалі са станам на 1994 год[14].

Паводле дасьледаваньня цэнтру Gallup, 27% грамадзянаў Рэспублікі Беларусь прызналі, што рэлігія адыгрывае істотную ролю ў іхнім паўсядзённым жыцьці. Па гэтым паказьніку Беларусь уваходзіць у лік 11 найменш рэлігійных дзяржаваў сьвету[15].

Наведваньне храмаў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Паводле дасьледаваньня Інстытуту сацыялёгіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2010 г. 6% жыхароў краіны наведвалі храмы штотыдзень, 8,2% — штомесяц, 28% — на сьвяты, 24,6% — штогод, 20% — не наведвалі[16].

Паводле артыкулу 16 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ад 15 сакавіка 1994 року са зьмяненьнямі і дапаўненьнямі, прынятымі на рэспубликанскіх рэфэрэндумах 24 лістапада 1996 і 17 кастрычніка 2004, «рэлігіі і веравызнаньні роўныя перад законам»[17]. Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь ад 31 кастрычніка 2002 року № 137-З, «кожны мае права на свабоду выбару атэістычных або рэлігійных перакананьняў, а менавіта: самастойна вызначаць сваё стаўленьне да рэлігіі, адзінаасобна ці супольна зь іншымі вызнаваць любую рэлігію ці не спавядаць аніякай»[18]. Згодна з артыкулам 5 Закону Рэспублікі Беларусь «Пра свабоду сумленьня і рэлігійных арганізацыях» ніхто не абавязаны паведамляць пра сваё стаўленьне да рэлігіі і ня можа падвяргацца якому-кольвек прымусу пры вызначэньні свайго стаўленьня да рэлігіі, да вызнаньня той ці іншай рэлігіі, да ўдзелу або няўдзелу ў дзейнасьці рэлігійных арганізацыяў. З гэтай прычыны пытаньне пра веравызнаньне ня ўключанае як абавязковае пры дзяржаўным перапісе насельніцтва[19].

Колькасьць рэлігійных суполак

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Рост колькасьці афіцыйна зарэгістраваных рэлігійных суполак у Беларусі
(з 1 студзеня 1988 па 1 студзеня 2024[20])
Канфэсія19881991199620052006200720082009201020112012201320142015201620172018201920202021202220232024
Праваслаўная царква39960393813151349139914311473150915451567159416151643165916701687169817091714172617331737
Стараабрадчая царква2223323333333232323233333333343434343434343434
Рымска-каталіцкая царква121222372433438440457467470475479483488491493495497499498499500500500
Каталікі лацінскага ўзору11111112111111111111
Грэка-каталіцкая царква111313131414141514151515151515151616161616
Рэфармацкая царква121111111111111111111
Лютэранская царква52225272727272727272727272727262525252524
Эвангельскія хрысьціяне-баптысты171108192257265267268269272275286287287288289280281281281281281282282
Ёганская царква111111111111
Новаапостальская царква172020212121212121212121212121212120191919
Прэсьбітэрыянская царква11111111111111111111
Хрысьціяне веры эвангельскай39119311482488493494500501505512517520522524521521524524524526525526
Хрысьціяне поўнага Эвангельля215554545454555555595959595959606264646462
Хрысьціяне веры апостальскай810999999101010101010111111111111
Царква Хрыстовая655555555555555555555
Мэсіянскія суполкі221222222222233333333
Адвэнтысты сёмага дня1112346972747372727273737373737373737373737373
Сьведкі Яговы112626262626262727272727272727272727272727
Мармоны334444444444444444444
Юдэйская рэлігія13102728292929303536423838393838393836363636
Прагрэсіўны юдаізм51717171717161717101414141414141515141515
Мусульманская рэлігія12202424242425252525252525252424242424242424
Бахаі355555555555555555555
Крышнаіты655666666666666666666
Армянская апостальская царква11111111222222245666
Омата11
Будызм111111111
Агулам7651092200928292886295330033062310631623210325132803314333733373358337533893395340934173419
Колькасьць афіцыйна зарэгістраваных рэлігійных суполак у Беларусі
(па стане на 1 студзеня 2024 року[3])
Найменьне
канфэсіі
Берасьцейская
вобласьць
Віцебская
вобласьць
Гомельская
вобласьць
Гарадзенская
вобласьць
Магілёўская
вобласьць
Менская
вобласьць
м. МенскАгулам па рэспубліцы
Праваслаўная царква396300239217143389531737
Стараабрадчая царква182174234
Рымска-каталіцкая царква669421176249821500
Каталікі лацінскага ўзору11
Грэка-каталіцкая царква341211416
Рэфармацкая царква11
Лютэранская царква13324224
Эвангельскія хрысьціяне-баптысты91382620404918282
Новаапостальская царква235521119
Прэсьбітэрыянская царква11
Хрысьціяне веры эвангельскай1665274334213623526
Хрысьціяне поўнага Эвангельля77168412862
Хрысьціяне веры апостальскай8311
Царква Хрыстовая11125
Мэсіянскія суполкі123
Адвэнтысты сёмага дня1814127610673
Сьведкі Яговы357533127
Мармоны1124
Юдэйская рэлігія5571132336
Прагрэсіўны юдаізм1312233 15
Мусульманская рэлігія241716324
Бахаі111115
Крышнаіты1111116
Армянская апостальская царква2226
Будызм11
Агулам7725654194912997141593419
Страчаная хрысьціянская рэліквія — крыж Эўфрасіньні Полацкай

Беларускія землі былі ахрышчаныя ў праваслаўе ў пэрыяд Кіеўскай Русі.

У 1596 годзе была абвешчаная Берасьцейская унія, што запачаткавала грэка-каталіцкую царкву, якая захавала парадак вядзеньня набажэнстваў, прыняўшы каталіцкую дагматыку. У 1791 року праваслаўныя складалі прыблізна 6,5% насельніцтва (да 250 тысячаў чалавек) Вялікага Княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітае[21]. У 1839 годзе ўніяцкія парафіі былі перададзеныя ў падпарадкаваньне праваслаўнай царквы.

Цяпер праваслаўе зьяўляецца найбуйнейшай хрысьціянскай канфэсіяй у Беларусі, прадстаўленай Беларускім экзархатам Маскоўскага патрыярхату, заснаваным у 1989 годзе. Экзархат складаецца з 11 япархіяў:

Дзейны экзарх — мітрапаліт Філарэт, патрыяршы экзарх усяе Беларусі.

Дзейнічаюць Жыровіцкая духоўная сэмінарыя, духоўная акадэмія, школа рэгентаў і званароў, вучэльня па падрыхтоўцы псальмапеўцаў.

Паводле некаторых зьвестак, у 2001 року дзеля вернікаў, якія адносяцца да Беларускае Праваслаўнае Царквы, складала 73% (або каля 37% ад агульнай колькасьці насельніцтва)[7].

Сабор Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Менску — катэдральны сабор Менска-Магілёўскай архіяпархіі

Хоць існуюць пэўныя аргумэнты на карысьць магчымага распаўсюду хрысьціянства паводле лацінскага ўзору яшчэ ў X стагодзьдзі[22], пачатак актыўнага распаўсюджваньня каталіцтва ў Беларусі зьвязаны з канцом XIV стагодзьдзя. У гэты час вялікі князь літоўскі Ягайла ў абмен на атрыманьне польскай кароны пачаў перавод у каталіцтва найперш паганскай шляхты Жмудзі і Аўкштоты (цяперашняя Летува) з адначасным стварэньнем прывілеяў для каталікоў. Зь цягам часу большая частка шляхцічаў прыняла каталіцтва, а большасьць простага люду на тэрыторыі сучаснай Беларусі заставалася праваслаўнай.

Пасьля заключэньня Берасьцейскай уніі ў 1596 року, пашырэньня прывілеяў для каталікоў і зьяўленьня ў Рэчы Паспалітай езуітаў колькасьць навернутых у каталіцтва павялічылася. Значную ролю ў пераходзе вышэйшых саслоўяў (некаторыя зь іх да гэтай пары сталі вызнаваць кальвінізм і антытрынітарызм) у каталіцтва адыгралі арганізаваныя езуітамі школы, якія давалі якасную адукацыю. У пераводзе сялянства ў каталіцтва (пераважна ў Заходняй Беларусі) значную ролю адыграла закрыцьцё праваслаўных і адкрыцьцё каталіцкіх храмаў. У 1791 року каталікі складалі 38% насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага[21].

Цяпер каталіцкая царква — другая па велічыні рэлігійная грамада ў Беларусі. Каталікамі (паводле зьвестак самой каталіцкай царквы) зьяўляюцца каля 1,4 млн чал. (каля 15% насельніцтва)[23], каталіцтва больш распаўсюджанае на захадзе краіны (найперш у Гарадзенскай вобласьці). У цяперашні час Беларусь падзеленая на 4 япархіі:

Архіяпіскап-мітрапаліт Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі — Тадэвуш Кандрусевіч.

Грэка-каталікі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У 1791 року грэка-каталікі складалі 39% насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага[21]. Паводле іншых зьвестак, грэка-каталікі ў XVIII стагодзьдзі складалі абсалютную большасьць (да 70%) насельніцтва на тэрыторыі сучаснай Беларусі[24].

У сярэдзіне XIX стагодзьдзя грэка-каталікі былі гвалтоўна далучаныя да праваслаўя (гл. Полацкі сабор 1839 року). Праваслаўнае насельніцтва пачала дамінаваць.

Сёньня парафіі БГКЦ аб’яднаныя ў 3 дэканаты (протапрасьвітараты): Цэнтральны (г. Менск і Менская вобл.), Заходні (Берасьцейская і Гарадзенская вобл.) і Ўсходні (Віцебская, Гомельская і Магілёўская вобл.). Царква падпарадкаваная наўпрост Рымскаму Апостальскаму пасаду. Апеку над вернікамі ў Беларусі ажыцьцяўляе Апостальскі візытатар «ad nutum Sanctae sedis» для грэка-каталікоў у Беларусі, якім цяпер зьяўляецца архімандрыт Сяргей Гаек[25]. Паводле ацэнак, колькасьць грэка-каталікоў (уніятаў) — да 10 тысячаў чалавек[26].

Пратэстанты (найперш кальвіністы) зьявіліся ў Беларусі ў сярэдзіне XVI стагодзьдзя і на пэўны час атрымалі значны распаўсюд сярод прадстаўнікоў заможнай шляхты — магнатаў (напрыклад, Мікалай Радзівіл «Руды», Мікалай Радзівіл «Чорны» прынялі кальвінізм, пэўны час кальвіністам быў Леў Сапега). Заняпад пратэстанцкага руху ў ВКЛ зьвязаны найперш з актыўнай дзейнасьцю езуітаў.

Афіцыйна зарэгістраваныя ў Беларусі пратэстанцкія арганізацыі[3]:

Паводле крыніцаў, агульная колькасьць вернікаў усіх пратэстанцкіх дэнамінацыяў складае 515 024, адвэнтыстаў сёмага дня — 4828 чалавек[27], а колькасьць Сьведак Яговы — 5014 чалавек.

Пасьля царкоўнага расколу ў сярэдзіне XVII стагодзьдзя частка старавераў з Масковіі перасялілася ў Вялікае Княства Літоўскае. Адным з цэнтраў стараверства была Ветка. У 1791 року стараверы складалі 4% насельніцтва ўсяго Вялікага Княства[21] (то бок з улікам і тых тэрыторыяў, якія цяпер уваходзяць у склад Летувы, Латвіі і Расеі).

Армянская апостальская царква

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Паводле зьвестак на 1 студзеня 2024 року ў Беларусі афіцыйна зарэгістравана шэсьць суполак Армянскай апостальскай царквы[3]. У жніўні 2022 року пачаліся будаўнічыя работы першай у Беларусі Армянскай царквы-царква святога Рыгора Асветніка, г. Менск[28][29]. Адкрыцьцё першай у Беларусі Армянскай апостальскай царквы плянуецца восеньню 2024 року[30].

Сынагога ў Слоніме. Сучасны выгляд

Юдаізм зьявіўся на беларускіх землях разам зь першымі жыдамі (канец XIV — пачатак XV стагодзьдзяў). Працяглы час беларускія землі были буйным цэнтрам канцэнтрацыі жыдоўскага насельніцтва. Паводле перапісу 1897 году на тэрыторыі Беларусі іх налічвалася болей за 700 000.

На сёньняшні дзень у Беларусі дзейнічаюць 6 сынагогаў: 2 у Менску, па адной у Бабруйску, Горадні, Пінску і Гомлі. Колькасьць юдэяў, паводле розных зьвестак, вагаецца ад 13 000 да 28 000 жыдоў і 19 сьвятароў.

Паводле зьвестак з жыдоўскіх суполак, да юдэяў сябе адносяць ад 30 да 40 тысячаў грамадзянаў Беларусі, аднак пераважная колькасьць жыдоў не зьяўляецца актыўнымі вернікамі[6]. Колькасьць жыдоў паводле зьвестак перапісаў імкліва скарачаецца. Так, у 1979 року іх налічвалася 135 тысячаў, у 1989 року 112 тысячаў; асабліва хутка колькасьць жыдоў скарачаецца ў пэрыяд незалежнасьці дзяржавы: да 1999 іхні лік скараціўся ў 4 разы (да 28 тысячаў)[31], а ў пэрыяд да 2009 — яшчэ больш як удвая — да 13 тысячаў[32]. Тым ня меней, некаторыя крыніцы называюць значна большыя лічбы колькасьці асобаў юдэйскага веравызнаньня: 60 тысячаў[27].

Іслам атрымаў пэўны распаўсюд зь мірным перасяленьнем татараў з Крыму пачынаючы з XIV стагодзьдзя. У XX — пачатку XXI стагодзьдзя на тэрыторыю Беларусі мігравалі прадстаўнікі шэрагу традыцыйна ісламскіх этнасаў Паволжа, Каўказу, Сярэдняй Азіі і некаторых іншых краінаў.

Паводле зьвестак на 1 студзеня 2024 у краіне зарэгістравана 24 мусульманскія суполкі[3] і дзейнічаюць 8 мячэтаў у рэгіёне традыцыйнага расьсяленьня літоўскіх татараў: Відзы, Іўе, Клецак, Лоўчыцы, Маладэчна, Наваградак, Слонім, Сьмілавічы, Менск (будуецца)[33][34].

Колькасьць этнасаў, якіх традыцыйна адносяць да мусульманаў, паводле зьвестак перапісу 2009 року складала каля 22 тысячаў чалавек[32]. На 2014 рок колькасьць ацэньваецца каля 19 тысячаў[35]

Колькасьць прыхільнікаў індуізму (у пераважнай большасьці неаіндуізму) нешматлікая. Найболей распаўсюджаная такая галіна індуізму, як вайшнавізм, у прыватнасьці адзін з кірункаў крышнаіцкага бхакці — гаўдзія-вайшнавізм[3]. Крышнаіты былі зарэгіставаныя ў студзені 1992 року[36]. На 1 студзеня 2024 року грамады Міжнароднага таварыства сьвядомасьці Крышны дзейнічаюць ва ўсіх абласных цэнтрах[3]. У Менску дадаткова дзейнічае адзін крышнаіцкі ашрам[37].

У Беларусі дзейнічае адна зарэгістраваная суполка Шэн Чэн Лінг[38] традыцыі Бон, і некалькі незарэгістраваных будысцкіх суполак розных напрамкаў: Дзогчэн[39], Тхеравада[40], Гелуг, Кван Ум[41] школы Дзэн Будызму, Карма-каг’ю (Лама Оле Нідал)[42] і інш.

Вера Бахаі зьяўляецца адной з наймаладзейшых рэлігіяў, афіцыйна зарэгістраваных у Беларусі: яе першая грамада была зарэгістраваная ў 1992 року[43]. Бахаісты маюць свае суполкі ў Берасьці, Віцебску, Гомлі, Магілёве і Менску[3]. На сёньняшні дзень менская суполка налічвае блізу 120 чалавек, у тым ліку дзяцей[44].

Незарэгістраваныя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

На 2004 год царква налічвала 12 прыходаў у Беларусі[45]. На 2009 г. меліся прыходы ў беларускіх гарадах Вялейка (Менская вобласьць), Віцебск, Гомель, Горадня, Магілёў, Менск і Слуцак (Менская вобл.)[46].

Пасьля прыняцьця хрысьціянства на тэрыторыі Беларусі паганства аказала пэўны ўплыў на хрысьціянскую абрадавасьць, што выявілася, у прыватнасьці, у захаваньні некаторых паганскіх сьвятаў (Дзяды, Радаўніца, Каляды, Купальле, провады Зімы й інш.). Ад канца 1980-х пачаў назірацца рост колькасьці людзей, што атаясамліваюць сябе з паганцамі[47]. Невялікае разьвіцьцё атрымала раднавер’е, аднак рух практычна ніяк не арганізаваны і зьяўляецца шмат у чым стыхійным. Таксама вялікае распаўсюджваньне атрымала рух «Зьвінячыя кедры Расеі». На цяперашні дзень у Беларусі грамады раднавераў афіцыйна не зарэгістраваныя.

Рэспубліканскі цэнтар «Дыянетыка»[48][49] быў зарэгістраваны Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 5 кастрычніка 1995 року як Рэспубліканскае грамадзкае аб’яднаньне грамадзянаў. 9 жніўня 1999 року Міністэрства юстыцыі адмовіла грамадзкай арганізацыі РЦД у перарэгістрацыі[50].

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Department of Information of the Ministry of Foreign Affairs of the Republic of Belarus. Religion and denominations in the Republic of Belarus  (анг.). — лістапад 2011.
  2. 1 2 Аляксандра Верашчагіна, Аляксандра Гурко. Рэлігія і царква // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2004. — Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь. — С. 699-710. — 760 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0295-4
  3. 1 2 3 4 5 6 7 8 Религиозные общины в Республике Беларусь (на 1 января 2024 г.) (рас.). Апарат Упаўнаважанага па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў. Праверана 15 красавіка 2013 г. Архіўная копія
  4. 1 2 Информационно-аналитический центр при Администрации Президента Республики Беларусь. Республика Беларусь в зеркале социологии. Сборник материалов социологических исследований за 2011 год (рас.). — Минск: Бизнесофсет, 2012. — С. 44. — ISBN 978-985-6939-42-9
  5. Вольга Мядзьведзева. Каля мільёна беларусаў кожную нядзелю наведваюць храмы // Зьвязда : газэта. — 4 лютага 2012. — № 23 (27138). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  6. 1 2 Bureau of Democracy, Human Rights and Labor. International Religious Freedom Report for 2011. Belarus (анг.). U.S. Department of State. Праверана 15 красавіка 2013 г.
  7. 1 2 Почти половина населения Белоруссии — верующие (рас.) NEWSru Праверана 15 красавіка 2013 г.
  8. Л.Г. Новикова. Основные характеристики динамики религиозности населения // Социологические исследования. — 1998. — № 9. — С. 93—98.
  9. Bureau of Democracy, Human Rights and Labor. International Religious Freedom Report 2007. Belarus (анг.). U.S. Department of State. Праверана 15 красавіка 2013 г.
  10. Bureau of Democracy, Human Rights and Labor. International Religious Freedom Report 2010. Belarus (анг.). U.S. Department of State. Праверана 15 красавіка 2013 г.
  11. Религия и национальная принадлежность в Центральной и Восточной Европе (рас.) Рэлігія і нацыянальная прыналежнасьць у Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе Праверана 19 лістапада 2022 г.
  12. Уроки белорусской «революции милосердия» (рас.) Праверана 3 сакавіка 2021 г.
  13. Большасьць беларусаў – за роўнасьць усіх канфэсіяў (рас.) // Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў, 2002 г. Праверана 8 студзеня 2014 г.
  14. Важнейшыя вынікі нацыянальнага апытаньня ў сьнежні 2009 г. (рас.) // Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў, 2009 г. Праверана 8 студзеня 2014 г.
  15. What Alabamians and Iranians Have in Common (анг.) Gallup World. Gallup, Inc. (9 лютага 2009). Праверана 15 красавіка 2013 г.
  16. Ігар Катляроў. У пошуках раўнавагі // Зьвязда : газэта. — 15 сакавіка 2011. — № 47 (26911). — С. 9. — ISSN 1990-763x.
  17. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь Праверана 27 сакавіка 2018 г.
  18. Закон Республики Беларусь от 31 октября 2002 г. № 137-З «О свободе совести и религиозных организациях» (рас.). Валеры Леванеўскі (1 лістапада 2007). Праверана 15 красавіка 2013 г.
  19. Состоялась on-line конференция Уполномоченного по делам религий и национальностей (рас.) Наши новости. Апарат Упаўнаважанага па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў (2 сьнежня 2009). Праверана 15 красавіка 2013 г.
  20. Сведения о количественном росте религиозных общин в Республике Беларусь (1988 — 1.01.2024 гг.) (рас.). Апарат Упаўнаважанага па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў. Праверана 19 лістапада 2022 г. Архіўная копія ад 2013-06-15 г.
  21. 1 2 3 4 Гісторыя Беларусі (ў шасці тамах). — Мн.: Экаперспектыва, 2004. — Т. 3. Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (XVII—XVIII стст.). — С. 302—303.
  22. Алесь Жлутка. Пункціры вялікага шляху // Наша вера.
  23. Дыяцэзіі. Рыма-Каталіцкі Касьцёл у Беларусі (3 красавіка 2012). Праверана 15 красавіка 2013 г.
  24. Насельніцтва Пра Беларусь. Прадстаўніцтва ААН у Беларусі. Праверана 18 красавіка 2013 г.
  25. Апостальскі Візітатар архімандрыт айцец Сяргей (Гаек). Грэка-каталіцкая парафія сьвятога і праведнага Язэпа. Праверана 18 красавіка 2013 г.
  26. Валер Каліноўскі. (27 чэрвеня 2008) У Менску адкрыўся Грэка-каталіцкі цэнтар Грамадзтва. Радыё «Свабода». Праверана 15 красавіка 2013 г.
  27. 1 2 Europe > Belarus > Religion (анг.) NationMaster Праверана 15 красавіка 2013 г.
  28. Armenian Church (рас.) Праверана 3 лютага 2024 г.
  29. Посол Армении надеется, что первая армянская церковь в Беларуси будет освящена в этом году (рас.) Праверана 3 лютага 2024 г.
  30. Первую в Беларуси Армянскую апостольскую церковь планируют отрыть в Минске осенью 2024 года (рас.) Праверана 21 кастрычніка 2024 г.
  31. Нацыянальны склад насельніцтва Рэспублікі Беларусь (рас.) Перапіс насельніцтва 1999 (асноўныя вынікі). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Праверана 15 красавіка 2013 г.
  32. 1 2 Нацыянальны склад насельніцтва Рэспублікі Беларусь (рас.) Перапіс насельніцтва 2009. Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Праверана 15 красавіка 2013 г.
  33. Канапацкая, Зарына (3 верасьня 2010) Мечети Беларуси. Историческая справка (рас.) Сайт мусульманаў Беларусі Праверана 18 красавіка 2013 г.
  34. Мусульмане активнее приобщатся в Рамадан к строительству в Минске соборной мечети (рас.) Грамадзтва. БелТА (1 жніўня 2011). Праверана 18 красавіка 2013 г.
  35. http://www.nationmaster.com/country-info/profiles/Belarus/Religion/All-stats#2014
  36. Гурко А. В. Движение вайшнавов (Харе Кришна) и его последователи в Беларуси. — Мн.: 1999.
  37. Максим Чернявский. (7 кастрычніка 2010) Кришнаиты приглашают в гости! (рас.) Веб-журналист Праверана 18 красавіка 2013 г.
  38. Шен Чен Линг (рас.) Цэнтар Шэн Чэн Лінг ў горазде Менску Праверана 19 лістапада 2022 г.
  39. Ерёменко, Анастасия (12 верасьня 2021) История минской Дзогчен-общины (анг.) Зеркало - Новости Международной Дзогчен-общины Праверана 07 лютага 2026 г.
  40. Буддизм традиции Тхеравада (рас.) Будызм традыцыі Тхеравада ў Рэспубліцы Беларусь Праверана 19 лістапада 2022 г.
  41. Дзен Медитация в Минске. Школа Дзен Буддизма "Кван Ум" (рас.) Дзэн Мэдытацыя ў Менску. Школа Дзэн Будызму «Кван Ум» Праверана 7 студзеня 2023 г.
  42. Культурно-просветительское общественное объединение «Центр буддийской культуры и традиций» (рас.) Культурна-асьветніцкае грамадзкае аб’яднаньне «Цэнтар будыйскай культуры і традыцый» Праверана 19 лістапада 2022 г.
  43. Литвинчук Валерий. Бахаи в Беларуси (рас.) Религии мира Праверана 20 красавіка 2013 г.
  44. Гісторыя мінскай суполкі Вера Бахаі на Беларусі. Рэлігійная суполка пасьлядоўнікаў веры Бахаі г. Менску. Праверана 18 красавіка 2013 г.
  45. Часопіс «Голас Царквы беларускай» (2006 г., №24). Да гісторыі Беларускай праваслаўнай аўтакефаліі (ч.4) // Беларусь — наша зямля, 29 траўня 2006 г. Праверана 13 студзеня 2014 г.
  46. Анатоль Валахановіч. Леаніду Акаловічу — 70 // Наша Ніва : газэта. — 11 лістапада 2009. — № 42 (640). — С. 10. — ISSN 1819-1614.
  47. Ночью накануне Ивана Купалы и костер не страшен (рас.) Грамадзтва. Известия (24 чэрвеня 2009). Праверана 18 красавіка 2013 г.
  48. Дианетика и Саентология в Минске (рас.) Дыянетыка і Саенталёгія ў Менску Праверана 15 сакавіка 2023 г.
  49. Официальная Церковь Саентологии: Л. Рон Хаббард, Дианетика, Что такое Саентология?, Книги, Верования, Дэвид Мицкевич, Центр Дианетики Минска (рас.) Афіцыйная царква саентолёгіі: Л. Рон Хаббард, Дыянетыка, Што такое Саенталёгія?, Кнігі, Вераваньні, Дэвід Міцкевіч, Цэнтар Дыянетыкі Менску Праверана 15 сакавіка 2023 г.
  50. Общественная организация Республиканский центр "Дианетика". Решение именем Республики Беларусь. (рас.) Грамадзкая арганізацыя Рэспубліканскі цэнтар ”Дыянетыка”. Рашэньне Імем Рэспублікі Беларусь. Праверана 15 сакавіка 2023 г.
  • Духовное и культурное Возрождение XIV века и судьбы Восточной Европы // Православие и современный мир / Иоанн Мейендорф. — Минск: Лучи Софии, 1995.
  • Старостенко, В. В. Религия и свобода совести в Беларуси: очерки истории. — Могилев: УО «МГУ им А.Кулешова», 2011. — 272 с.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]