Дранікі
Дра́нікі, таксама Дзяруны — страва беларускай кухні, невялікія праснакі з таркаванай бульбы ды мукі, з начыньнем або безь яго.
Цеста для дранікаў складаецца з таркаванай сырой бульбы, мукі і яек. У яго склад таксама могуць уваходзіць цыбуля, морква, сьмятана, сыракваша. У якасьці начынкі можа ўжывацца мяса, грыбы, вараныя яйкі. Дранікі смажацца на алеі ці сьвіным тлушчы, пасьля чаго альбо адразу спажываюцца, альбо запякаюцца ў гаршчку з салам, сьмятанай, цыбуляй, грыбамі.
Дранікі зьяўляюцца адной з самых вядомых беларускіх страваў, аднак у беларускую кухню яны прыйшлі ў першай палове XIX стагодзьдзя зь нямецкай кухні пры пасярэдніцтве жыдоўскай, дзе яны вядомыя як «латкес». Пісьмовы рэцэпт (blinki kartoflane) упершыню падаецца ў кнізе Яна Шытлера «Кухар добра навучаны» (1830). Гэтая страва таксама вядомая ў нямецкай, чэскай, украінскай і летувіскай кухнях.
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Да 30 красавіка 2022 году прадстаўнікі Міністэрства культуры Беларусі правялі шматмесячную экспэдыцыю па вёсках краіны, па выніках якой сабралі кнігу са звыш 200 рэцэптаў дранікаў ад 500 вясковых бабуляў[1]. 15 траўня 2022 году Рэспубліканская навукова-мэтадычная рада пры Міністэрстве культуры Беларусі ўхваліла Рашэньне аб улучэньні ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Беларусі традыцыі выпяканьня бабкі, дранікаў і таркаванкі зь цёртай бульбы. Экспэрты Мінкультуры сабралі 235 народных рэцэптаў у 66 раёнах Беларусі[2].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Помнік драніку ў Корасьцені, Украіна
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Тэлеканал «Беларусь 1». Статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасьці Беларусі могуць атрымаць дранікі // Газэта «Зьвязда», 30 красавіка 2022 г. Праверана 1 траўня 2022 г.
- ^ Тэлеканал «Беларусь 1». Дранікі афіцыйна атрымалі статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасьці // Белтэлерадыёкампанія, 15 траўня 2022 г. Праверана 20 траўня 2022 г.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |