Перайсьці да зьместу

Помнікі прыроды Беларусі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

По́мнікі прыро́ды Белару́сі — асабліва ахоўныя прыродныя дзялянкі Беларусі, абвешчаныя дзеля захаваньня каштоўных прыродных мясьцінаў.

Паводле 4-га артыкула Закону Рэспублікі Беларусь ад 15 лістапада 2018 году № 150-З «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях», помнікі прыроды падзяляліся на 3 віды: 1) батанічныя (дзялянкі лесу з каштоўнымі пародамі дрэваў, старадаўнія паркі, асобныя векавыя дрэвы і дрэвы рэдкай пароды, дзялянкі зь некранутай і асабліва каштоўнай расьліннасьцю); 2) водныя (крыніцы і ручаі), 3) геалягічныя (асобныя рэдкія віды рэльефа, разьмешчаныя ў прыродным асяродзьдзі мінэралягічныя і палеанталягічныя матэрыялы). Помнікі прыроды могуць быць мясцовай і рэспубліканскай значнасьці. Згодна з 8-м артыкулам Закону Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Рэспублікі Беларусь «прымае рашэньні пра абвяшчэньне, пераўтварэньне, спыненьне існаваньня помнікаў прыроды рэспубліканскай значнасьці». Паводле 9-га артыкула, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы прымаюць такія рашэньні датычна помнікаў прыроды мясцовай значнасьці. Згоднам з 14-м артыкулам плянаваньне такіх мясцовых рашэньняў улучаецца ў «абласныя схемы разумнага разьмяшчэньня асабліва ахоўных прыродных тэрыторыяў (ААПТ) мясцовай значнасьці», якія «распрацоўваюцца абласнымі, Менскім гарадзкім выканаўчым камітэтам сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі на 10-гадовы тэрмін». Для вылучэньня земляў пад такія схемы «распрацоўваюцца навуковыя абгрунтаваньні межаў, плошчы ААПТ і сьпіс землекарыстальнікаў, чые дзялянкі ўлучаюцца ў склад земляў» помнікаў прыроды[1]. На 2020 год у 6-і абласьцях Беларусі знаходзілася 605 помнікаў прыроды мясцовай значнасьці і 326 — рэспубліканскай. Сярод заказьнікаў мясцовай значнасьці налічваўся 271 батанічны (45%), 256 геалягічных (42%) і 78 водных (13%). У Берасьцейскай вобласьці знаходзілася 67 помнікаў прыроды мясцовай значнасьці, у Віцебскай — 167, у Гарадзенскай — 131, у Гомельскай — 51, у Магілёўскай — 76 і ў Менскай — 113[2].

Падставы абвяшчэньня

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Паводле 16-га артыкула Закону Беларусі 2018 году «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях», «агульнай падставай пры выбары прыродных земляў для абвяшчэньня іх помнікам прыроды ёсьць наяўнасьць каштоўных прыродных спалучэньняў і мясьцінаў»: «дзялянкі лесу з каштоўнымі драўнянымі пародамі, старадаўнія паркі, асобныя векавыя або рэдкіх пародаў дрэвы і іх скапленьні, дзялянкі зь некранутай або асабліва каштоўнай расьліннасьцю»; «крыніцы, ручаі»; «асобныя рэдкія віды рэльефа, разьмешчаныя ў прыродным асяродзьдзі мінэралягічныя і палеанталягічныя» матэрыялы». «Прыродная тэрыторыя можа быць выбраная для абвяшчэньня яе помнікам прыроды ў выпадку, калі яна адпавядае агульнай падставе і ёсьць непаўторнай або рэдкай: 1) для помнікаў прыроды рэспубліканскай значнасьці — на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь; 2) для помнікаў мясцовай значнасьці — на тэрыторыі вобласьці»[1].

Згодна з 28-м артыкулам Закону 2018 году «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях», у межах помніка прыроды забараняюцца:

  1. «выняцьце, выдаленьне, пашкоджаньне, зьнішчэньне драўняна-хмызьняковай расьліннасьці, жывога надглебавага покрыва і ляснога подсьцілу, зьняцьцё ўрадлівага слоб глебы, улучна з подсьцілавымі пародамі;
  2. узьвядзеньне аб'ектаў будаўніцтва;
  3. правядзеньне высечак галоўнага карыстаньня;
  4. разьмяшчэньне намётаў і намётавых мястэчак, падарожніцкіх стаянак, іншых абсталяваных зонаў і месцаў адпачынку;
  5. правядзеньне масавых мерапрыемстваў пры адсутнасьці добраўпарадкаваньня тэрыторыі;
  6. распальваньне вогнішчаў;
  7. выпас і прагон жывёлы»[1].

Таксама ў межах батанічнага помніка прыроды забараняліся: 1) «раскарчоўваньне пнёў; 2) стварэньне лясных культураў з выкарыстаньнем уведзеных пародаў дрэваў і хмызьнякоў; 3) правядзеньне высечак лесу і выдаленьне прадметаў расьліннага сьвету». У межах геалягічнага помніка прыроды забараняліся: 1) парушэньне «прыроднага стану грунту; 2) правяденьне выбуховых і іншых відаў працы, што могуць парушыць цэласнасьць каштоўных прыродных спалучэньняў і мясьцінаў; 3) выдаленьне, перамяшчэньне і афарбоўваньне (у тым ліку нанясеньне надпісаў), пашкоджаньне (расколваньне, нанясеньне выбоінаў, драпінаў) валуноў». У межах воднага помніка забаранялі: 1) «забор выхадаў крынічных водаў; 2) штучнае зьмяненьне рэчышча, разбурэньне берагоў і поплава вадацёкаў»; 3) «забруджваньне, засьмечаньне і спусташэньне водных мясьцінаў і зьмяненьне хімічнага складу водаў»[1].

Паводле 24-га артыкула Закону, існавала яшчэ 16 агульных забаронаў на:

  1. «выведку і распрацоўку радовішчаў карысных выкапняў;
  2. скід сьцёкавых водаў у навакольнае асяродзьдзе;
  3. мыйку мэханічных транспартных сродкаў;
  4. выкананьне гідратэхнічнай мэліярацыі» і зьмяненьне воднага ладу;
  5. "выпальваньне сухой расьліннасьці, травы на корані, а таксама ржышча і пажніўных рэшткаў;
  6. «спальваньне пасечаных рэшткаў пры правядзеньні высечак лесу»;
  7. «увядзеньне дзікіх жывёлаў і расьлінаў;
  8. узьвядзеньне прамысловых, камунальных і складзкіх збудаваньняў, аўтамабільных заправачных станцыяў, станцыяў тэхнічнага абслугоўваньня і мыйняў для аўтатранспарту, жывёлагадоўчых стайняў і жылой забудовы, разьмяшчэньне летнікаў для жывёлы, стварэньне новых садаводчых таварыстваў і дачных каапэратываў;
  9. разьмяшчэньне асобных намётаў, намётавых мястэчак, стаянак падарожнікаў, іншых абсталяваных зонаў і месцаў адпачынку, стаянак мэханічных транспартных сродкаў, распальваньне вогнішчаў»;
  10. «правядзеньне суцэльных высечак галоўнага карыстаньня;
  11. складаваньне і прымяненьне лётным чынам хімічных сродкаў аховы расьлінаў, рэгулятараў іх росту і ўгнаеньняў;
  12. выняцьце, выдаленьне, пашкоджаньне і зьнішчэньне драўняна-хмызьняковай расьліннасьці, жывога надглебавага покрыва і ляснога подсьцілу, зьняцьцё ўрадлівага слою глебы, улучна з подсьцілавымі пародамі;
  13. выкарыстаньне юрыдычнымі і фізычнымі асобамі водных транспартных сродкаў з рухавікамі ўнутранага згараньня звыш 15 конскіх сілаў;
  14. рух і стаянка мэханічных транспартных сродкаў і самаходных машынаў па-за дарогамі агульнага карыстаньня і адмыслова абсталяванымі месцамі;
  15. узворваньне земляў у прыбярэжных палосах;
  16. правядзеньне навуковых досьледаў з прыроднымі мясьцінамі, што могуць прывесьці да шкоднага ўзьдзеяньня»[1].

У 37-м артыкуле Закону Беларусі «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях» прадугледжвалася, што помніку прыроды прысвойваецца рэестровы нумар у выглядзе АААА.4.Б.В, дзе:

  • АААА — парадкавы нумар у летапісным парадку ўліку;
  • 4 — лічбавы код помніка прыроды, як віда ААПТ;
  • Б — лічбавы код значнасьці (2 — мясцовая, 1 — рэспубліканская);
  • В — лічбавы код Менску (7) або вобласьці (1 — Берасьцейская, 2 — Віцебская, 3 — Гомельская, 4 — Гарадзенская, 5 — Менская і 6 — Магілёўская; некалькі адм.-тэр. адзінак згадваецца праз касую рысу)[1].

Рэспубліканскія

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

На 2020 год у 6-і абласьцях Беларусі знаходзілася 326 помнікаў прыроды рэспубліканскай значнасьці. Зь іх 29 было ў Берасьцейскай вобласьці, 86 — у Віцебскай, 94 — у Гарадзенскай, 13 — у Гомельскай, 15 — у Магілёўскай і 89 — у Менскай. Налічвалася 4 віды такіх помнікаў прыроды: 211 геалягічных (64,7%), 84 батанічныя (25,8%), 29 водных (8,9%) і 2 біялягічныя (0,6%). Найбольшым быў Лесапарк Альба плошчай звыш 4 км² у Нясьвіжы (Менская вобласьць). Найстарэйшым дзейным былі Добрускія выспавыя ельнікі, абвешчаныя помнікам прыроды ў сьнежні 1963 году ў Гомельскай вобласьці[3].

Берасьцейская вобласьць

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Назва ВідРаёнПлошча (га)Дата абвяшчэньняВыява
Баранавіцкія пірамідальныя дубы батанічныБаранавіцкі0,0122007 г., 26 красавіка
Туганавіцкія дубы-блізьняты батанічныБаранавіцкі0,0232007 г., 26 красавіка
Моўчадзкае насаджэньне эўрапейскай лістоўніцы батанічныБаранавіцкі1,62007 г., 5 траўня
Камень філярэтаў геалягічныБаранавіцкі0,0012006 г., 31 ліпеня
Люцінскія лясныя пурпурныя букі батанічныБерасьцейскі0,0222007 г, 26 красавіка
Берасьцейскія зьмеяпадобныя елкі батанічныБерасьцейскі0,032007 г., 26 красавіка
Мяднянскія выспавыя ельнікі батанічныБерасьцейскі322007 г., 5 траўня
Брашэвіцкая авальная карыя батанічныДарагічынскі0,0092007 г., 26 красавіка
Пятровіцкі чарэшчаты дуб батанічныЖабінкаўскі0,052007 г., 26 красавіка
Жабінкаўская вэймутава хвоя батанічныЖабінкаўскі0,32007 г., 26 красавіка
Калінінскае насаджэньне карэльскай бярозы батанічныІвацэвіцкі10,92007 г., 5 траўня
Барэцкая дуброва батанічныІвацэвіцкі3,62007 г., 5 траўня
Высокаўскі пірамідальны дуб батанічныКамянецкі0,0022007 г., 26 красавіка
Парк імя Суворава батанічныКобрынскі662007 г., 16 ліпеня
Сувораўскі дуб батанічныКобрынскі0,0222007 г., 26 красавіка
Кажангарадоцкія векавыя дубы батанічныЛунінецкі0,0652007 г., 26 красавіка
Савейкаўскі парк батанічныЛяхавіцкі11,882007 г., 16 ліпеня
Вялікарыцкія лясныя букі батанічныМаларыцкі0,0222007 г., 26 красавіка
Пажэжынскі дуб-патрыярх батанічныМаларыцкі0,032007 г., 26 красавіка
Маларыцкія выспавыя ельнікі батанічныМаларыцкі172007 г., 5 траўня
Пажэжынскія выспавыя ельнікі батанічныМаларыцкі682007 г., 5 траўня
Пажэжынскі цар-дуб батанічныМаларыцкі0,0222007 г., 26 красавіка
Піцемскі валун геалягічныМаларыцкі0,0002992008 г., 18 сакавіка
Хмялёўскі чортаў камень геалягічныМаларыцкі0,0012008 г., 18 сакавіка
Макранская выдма геалягічныМаларыцкі1602008 г., 18 сакавіка
Парк Парэчча батанічныПінскі602007 г., 16 ліпеня
Дзялянка вэймутавай хвоі батанічныПінскі602007 г., 16 ліпеня
Манькавіцкі парк батанічныСтолінскі242007 г., 16 ліпеня
Манькавіцкія каўкаскія піхты батанічныСтолінскі0,0062007 г., 16 ліпеня

Віцебская вобласьць

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Назва ВідРаёнПлошча (га)Дата абвяшчэньняВыява
Буцеўскі валун геалягічныБраслаўскі0,0012007 г., 19 сакавіка
Дудальскі валун геалягічныБраслаўскі0,0062007 г., 19 сакавіка
Іказьненскі валун геалягічныБраслаўскі0,0012007 г., 19 сакавіка
Лявошкінскі валун геалягічныБраслаўскі0,0012007 г., 19 сакавіка
Агонскі валун геалягічныБраслаўскі02007 г, 19 сакавіка
Пашавіцкі валун геалягічныБраслаўскі02007 г., 19 сакавіка
Струстаўскі валун геалягічныБраслаўскі0,0022007 г., 19 сакавіка
Чэрнішкаўскі валун геалягічныБраслаўскі0,0012007 г., 19 сакавіка
Лайбунскі Марцін камень геалягічныБраслаўскі0,0012007 г., 19 сакавіка
Варапаншчынскі Пастушыны камень геалягічныБраслаўскі0,0012007 г., 19 сакавіка
Старадворскі валун геалягічныБраслаўскі0,0012007 г., 19 сакавіка
Багданаўскі чортаў камень геалягічныБраслаўскі0,0012007 г., 19 сакавіка
Рычынскі чортаў камень геалягічныБраслаўскі0,0012007 г., 19 сакавіка
Якубянскі валун Чортаў сьлед геалягічныБраслаўскі0,0012007 г., 19 саківіка
Сташэлішкаўскі Цудадзейны камень геалягічныБраслаўскі02007 г., 19 сакавіка
Браслаўскі валун геалягічныБраслаўскі0,0022007 г., 19 сакавіка
Анісімавіцкі валун геалягічныБраслаўскі0,0012007 г., 19 сакавіка
Мяжянскі валун геалягічныБраслаўскі0,0012007 г., 19 сакавіка
Сіпавіцкі камень у прыдатках геалягічныБраслаўскі0,0012007 г., 19 сакавіка
Камяні Воласа геалягічныБраслаўскі0,0012007 г., 19 сакавіка
Краснагорскія валуны геалягічныБраслаўскі0,0012007 г., 19 сакавіка
Друйскі водныБраслаўскі1,62016 г., 26 студзеня
Юсьціянаўскі чарэшчаты дуб біялягічныДрысенскі0,072007 г., 26 красавіка
Сахонаўскі чарэшчаты дуб батанічныДрысенскі0,0352007 г., 26 красавіка
Геніна гара водныДрысенскі0,5022016 г., 26 студзеня
Каханавічы водныДрысенскі0,2832016 г., 26 студзеня
Сар'я водныДрысенскі1,52016 г., 26 студзеня
Глыбоцкі дэндралягічны сад батанічныГлыбоцкі8,22007 г., 8 траўня
Бортніцкі валун геалягічныГлыбоцкі0,0022008 г., 18 сакавіка
Пліскі валун-1 геалягічныГлыбоцкі0,0012008 г., 18 сакавіка
Пліскі валун-2 геалягічныГлыбоцкі0,0012008 г., 18 сакавіка
Старынаўскі валун геалягічныГлыбоцкі0,0012008 г., 18 сакавіка
Габрусеў камень геалягічныГлыбоцкі0,0022008 г., 18 сакавіка
Камень з рыбкамі геалягічныГлыбоцкі02008 г, 18 сакавіка
Вялецкі чортаў камень геалягічныГлыбоцкі02008 г., 18 сакавіка
Горкінская града геалягічныГлыбоцкі402008 г., 18 сакавіка
Галубінскі пагорак геалягічныГлыбоцкі602008 г., 18 сакавіка
Мосарскі пагорак геалягічныГлыбоцкі402008 г., 18 сакавіка
Мосар водныГлыбоцкі0,072016 г., 26 студзеня
Альховікі водныГлыбоцкі0,22016 г., 26 студзеня
Скрыпкінскі валун геалягічныГарадоцкі0,0012008 г., 18 сакавіка
Хартоўскі валун геалягічныГарадоцкі0,0032008 г., 18 сакавіка
Залучанскі валун геалягічныГарадоцкі0,0012008 г., 18 сакавіка
Сітцаўскі дуб-волат батанічныДокшыцкі0,0652007 г., 26 красавіка
Млынок водныДокшыцкі0,52016 г., 26 студзеня
Рачныя водныДокшыцкі0,72016 г., 26 студзеня
Тадулінскі цар-дуб біялягічныЛепельскі0,052007 г., 26 красавіка
Язьненская чыстая дубрава батанічныМёрскі222007 г., 5 траўня
Стайкі водныМёрскі1,42016 г., 26 студзеня
Кудаеўскі валун геалягічныАршанскі0,0032008 г., 18 сакавіка
Захараў камень геалягічныАршанскі0,0012008 г., 18 сакавіка
Пашынскі валун-1 геалягічныАршанскі0,0012008 г., 18 сакавіка
Пашынскі валун-2 геалягічныАршанскі0,0012008 г., 18 сакавіка
Рамальдаўскі валун геалягічныАршанскі0,0012008 г., 18 сакавіка
Арэшкінская града геалягічныАршанскі402008 г., 18 сакавіка
Адроўскае агаленьне геалягічныАршанскі0,0052008 г., 18 сакавіка
Кабыляцкае агаленьне геалягічныАршанскі302008 г., 18 сакавіка
Аршанскае агаленьне геалягічныАршанскі0,0252008 г., 18 сакавіка
Пашынскае агаленьне геалягічныАршанскі202008 г., 18 сакавіка
Рудакоў роў геалягічныАршанскі802008 г., 18 сакавіка
Клюшнікаўскі пагорак геалягічныАршанскі902008 г., 18 сакавіка
Мядзьведзеўскі пагорак геалягічныАршанскі1002007 г., 10 сакавіка
Сьвяціцкі валун геалягічныПолацкі0,0152007 г, 19 сакавіка
Валуны Янава геалягічныПолацкі42007 г., 19 сакавіка
Пагорак Валатоўка геалягічныПолацкі192007 г., 19 сакавіка
Заўлічанскі валун геалягічныПастаўскі0,0021998 г., 11 сакавіка
Лодаскі валун геалягічныПастаўскі0,0011998 г., 11 сакавіка
Мягунскі валун геалягічныПастаўскі0,0012007 г., 19 сакавіка
Каптарунскі Дзіравы камень геалягічныПастаўскі02007 г., 19 сакавіка
Саболкаўскі чортаў камень геалягічныПастаўскі0,0012000 г., 10 лютага
Гара Баяраўшчына геалягічныПастаўскі8,6532007 г., 19 сакавіка
Лысая гара геалягічныПастаўскі2,2692007 г., 19 сакавіка
Гара Маяк геалягічныПастаўскі2,5432007 г., 19 сакавіка
Грамякі водныПастаўскі0,282016 г., 26 студзеня
Валун Клін геялягічныСеньненскі0,0012007 г., 19 сакавіка
Валун Пярун геялягічныСеньненскі0,0022007 г., 19 красавіка
Сеньненскі чортаў камень геалягічныСеньненскі0,0022007 г., 19 сакавіка
Валун Кравец геалягічныСеньненскі0,0062007 г., 19 сакавіка
Глыбачанскі валун геалягічныУшацкі02007 г., 19 сакавіка
Сарочынскі валун геалягічныУшацкі02007 г., 19 сакавіка
Бярозаўскія валуны геалягічныУшацкі0,0012007 г., 19 сакавіка
Шумілінскі валун геалягічныШумілінскі0,0061963
Марозаўскі валун геалягічныШумілінскі0,0012003 г., 12 траўня
Плігаўскі валун геалягічныШумілінскі0,0042003 г., 12 траўня
Полцеўскі валун геалягічныШумілінскі0,0012003 г., 12 траўня
Шавекінскі валун геалягічныШумілінскі0,0012003 г., 12 траўня

Гарадзенская вобласьць

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Назва ВідРаёнПлошча (га)Дата абвяшчэньняВыява
Роскае агаленьне геалягічныВаўкавыскі0,92006 г., 31 ліпеня
Больцініцкі парк і ўрочышча Гаік батанічныВярэнаўскі8,652007 г., 8 траўня
Дайнаўскі валун геалягічныВярэнаўскі0,0012005 г., 28 кастрычніка
Маркаўшчынскі валун геалягічныВярэнаўскі0,0012006 г., 31 ліпеня
Мажэйкаўскі валун геалягічныВярэнаўскі0,0012006 г, 31 ліпеня
Будрэвіч камень геалягічныВярэнаўскі0,0012006 г., 31 ліпеня
Таўкінскі Перуноў камень геалягічныВярэнаўскі0,0022006 г., 31 ліпеня
Чэслаў камень геалягічныВярэнаўскі0,0012006 г., 31 ліпеня
Сьвяцкі парк батанічныГарадзенскі122007 г., 8 траўня
Прынёманскае агаленьне-1 геалягічныГарадзенскі62006 г., 31 ліпеня
Прынёманскія камлыгі геалягічныГарадзенскі0,0092006 г., 31 ліпеня
Камень Волат геалягічныЗьдзецельскі0,0012006 г., 31 ліпеня
Жамыслаўскі пэнсыльванскі аўкубалісты ясень батанічныІўеўскі0,0272007 г., 26 красавіка
Баранішкаўскі валун геалягічныІўеўскі0,0022006 г., 31 ліпеня
Гудзішкаўскі валун геалягічныІўеўскі0,0022006 г., 31 ліпеня
Даўнароўскі валун геалягічныІўеўскі02006 г., 31 ліпеня
Забалоцкі валун геалягічныІўеўскі02006 г., 31 ліпеня
Урцішкаўскі валун геалягічныІўеўскі02006 г., 31 ліпеня
Морынскае агаленьне геалягічныІўеўскі3,252006 г., 31 ліпеня
Іўеўская крыніца водныІўеўскі0,042006 г., 31 ліпеня
Райцаўскі васьмітычынкавы каштан батанічныКарэліцкі0,0212007 г., 26 красавіка
Мірскі парк батанічныКарэліцкі52007 г., 8 траўня
Чыжыноўскі валун геалягічныКарэліцкі0,0012008 г., 18 студзеня
Смольчыцкія канглямэраты геалягічныКарэліцкі0,492008 г., 18 студзеня
Цімошкавіцкае агаленьне геалягічныКарэліцкі102006 г., 31 ліпеня
Гара Замак геалягічныКарэліцкі2,52008 г., 18 студзеня
Пабоеўскі валун геалягічныМастоўскі02006 г., 31 ліпеня
Гумнішчаўская і Падбярэская катлавіны геалягічныМастоўскі3,752006 г., 31 ліпеня
Дубнаўскае агаленьне геалягічныМастоўскі82006 г., 31 ліпеня
Княжаводзкае агаленьне геалягічныМастоўскі22006 г., 31 ліпеня
Пескае агаленьне геалягічныМастоўскі1,52006 г., 31 ліпеня
Роў Яна і Цыцыліі геалягічныМастоўскі72006 г., 31 ліпеня
Сьвіцязянскі дуб-трайнік батанічныНаваградзкі0,0372007 г., 26 красавіка
Уселюбскі парк батанічныНаваградзкі112007 г, 8 траўня
Літоўскі валун геалягічныНаваградзкі0,0012008 г., 18 студзеня
Пліскі валун геалягічныНаваградзкі0,0012008 г., 18 студзеня
Запольскі валун геалягічныНаваградзкі02008 г., 18 студзеня
Сянежыцкі Сьвяты камень геалягічныНаваградзкі02008 г., 18 студзеня
Запольскі канглямэтар-1 геалягічныНаваградзкі0,0022008 г., 18 студзеня
Запольскі канглямэрат-2 геалягічныНаваградзкі0,0022008 г., 18 студзеня
Пуцэвіцкая гара геалягічныНаваградзкі852008 г., 18 студзеня
Куцішкаўскі валун геалягічныАстравецкі0,0022008 г., 18 студзеня
Мураваны камень геалягічныАстравецкі0,0022008 г., 18 студзеня
Яросішкаўскі валун-1 геалягічныАстравецкі0,0012008 г., 18 студзеня
Яросішкаўскі валун-2 геалягічныАстравецкі0,0012008 г., 18 студзеня
Камарышкаўскі разрэз геалягічныАстравецкі0,0552006 г., 31 ліпеня
Быстрыца-1 водныАстравецкі1,32015 г., 5 чэрвеня
Быстрыца-2 водныАстравецкі11,42015 г., 5 чэрвеня
Клевацішкі водныАстравецкі9,362015 г., 5 чэрвеня
Омут водныАстравецкі5,52015 г., 5 чэрвеня
Падуб'е водныАстравецкі7,082015 г., 5 чэрвеня
Сянканка водныАстравецкі12,92015 г., 5 чэрвеня
Тартак водныАстравецкі34,52015 г., 5 чэрвеня
Халодны ручай водныАстравецкі12,62015 г., 5 чэрвеня
Нявесьцін камень геалягічныАшмянскі0,0012008 г., 18 студзеня
Ашмянскі валун геалягічныАшмянскі0,0012006 г., 31 ліпеня
Смаленкаўскі валун геалягічныАшмянскі0,0012008 г., 18 студзеня
Жвірблішкаўскі валун геалягічныАшмянскі0,0012008 г., 18 студзеня
Студзянецкі валун геалягічныАшмянскі0,0012008 г., 18 студзеня
Вердаміцкі парк батанічныСьвіслацкі122007 г., 8 траўня
Сянькоўшчынскі зімовы дуб батанічныСлонімскі0,0372007 г., 26 красавіка
Расколаты камень геалягічныСлонімскі02006 г., 31 ліпеня
Кракоцкі вялікі камень геалягічныСлонімскі0,0022006 г, 31 ліпеня
Смаўжыцкі валун геалягічныСлонімскі0,0022006 г., 31 ліпеня
Кракоцкі валун геалягічныСлонімскі0,0012006 г., 31 ліпеня
Гара Каўпак геалягічныСлонімскі0,242006 г., 31 ліпеня
Залескі парк батанічныСмаргонскі352007 г., 8 траўня
Смаргонскі валун геалягічныСмаргонскі0,0012006 г., 31 ліпеня
Асанаўскі валун геалягічныСмаргонскі0,0022008 г., 18 студзеня
Крэўскі валун геалягічныСмаргонскі0,0012008 г., 18 студзеня
Полтараўшчынскі валун геалягічныСмаргонскі0,0012008 г., 18 студзеня
Тупальшчынскі валун геалягічныСмаргонскі0,0012008 г., 18 студзеня
Камяніцкі валун геалягічныСмаргонскі0,0012008 г., 18 студзеня
Валун Камень-горка геалягічныСмаргонскі0,0012006 г., 31 ліпеня
Казіны камень геялягічныСмаргонскі0,0012008 г., 18 студзеня
Каціны камень геялягічныСмаргонскі0,0012008 г., 18 студзеня
Валун Асілак геалягічныСмаргонскі0,0012006 г., 31 ліпеня
Свайгінская града геалягічныСмаргонскі702008 г., 18 студзеня
Камень Багушэвіча геалягічныСмаргонскі02006 г., 31 ліпеня
Мілідаўская гара геалягічныСмаргонскі152008 г., 18 студзеня
Вялікамажэйкаўскі парк батанічныШчучынскі2,62007 г., 8 траўня
Руткевіцкі парк батанічныШчучынскі52007 г., 8 траўня
Баліцкі валун геалягічныШчучынскі0,0012008 г., 18 студзеня
Барташыцкі валун геалягічныШчучынскі0,0012008 г., 18 студзеня
Пугачоўскі валун геалягічныШчучынскі0,0062008 г., 18 студзеня
Васілішкаўскі валун геалягічныШчучынскі0,0012008 г., 18 студзеня
Зарэчанскі валун геалягічныШчучынскі0,0012008 г., 18 студзеня
Зенеўскі валун геалягічныШчучынскі0,0012008 г., 18 студзеня
Капцюганскі валун геалягічныШчучынскі0,0022008 г., 18 студзеня
Кузьмоўскі Марцін камень геалягічныШчучынскі0,0012008 г., 18 студзеня
Старападдубаўскі валун геалягічныШчучынскі02008 г., 18 студзеня
Фарнаканецкі валун геалягічныШчучынскі0,0012008 г., 18 студзеня
Тапілішкаўскія валуны геалягічныШчучынскі0,0032008 г., 18 студзеня
Касьцянеўскі пагорк геалягічныШчучынскі0,72008 г., 18 студзеня

Гомельская вобласьць

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Назва ВідРаёнПлошча (га)Дата абвяшчэньняВыява
Буда-Кашалёўскі чарэшчаты дуб-1 батанічныБуда-Кашалёўскі0,022007 г., 26 красавіка
Буда-Кашалёўскі чарэшчаты дуб-2 батанічныБуда-Кашалёўскі0,022007 г., 26 красавіка
Парк Гомельскага палаца Паскевічаў батанічныГомельскі17,72007 г., 8 траўня
Добрускія выспавыя ельнікі батанічныДобрускі2,31963 г., 27 сьнежня
Добрускае агаленьне геалягічныДобрускі0,62006 г, 31 ліпеня
Новакрупецкае агаленьне геалягічныДобрускі0,012006 г., 31 ліпеня
Краснабярэскі парк батанічныЖлобінскі42008 г., 8 траўня
Каленкавіцкія выспавыя ельнікі батанічныКаленкавіцкі171,52007 г., 5 траўня
Данілевіцкі чарэшчаты дуб батанічныЛельчыцкі0,022007 г., 26 красавіка
Лоеўскае агаленьне геалягічныПетрыкаўскі0,012006 г., 31 ліпеня
Дарашэвіцкае агаленьне геалягічныЖабінкаўскі0,272006 г., 31 ліпеня
Рэчыцкая дзялянка дубравы батанічныРэчыцкі74,62007 г., 5 траўня
Збароўскае агаленьне геалягічныРагачоўскі0,012006 г., 31 ліпеня

Магілёўская вобласьць

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Назва ВідРаёнПлошча (га)Дата абвяшчэньняВыява
Грудзінаўскі парк батанічныБыхаўскі102007 г., 8 траўня
Новабаярскія хвоі-гіганты батанічныБыхаўскі3,32007 г., 26 красавіка
Горацкі дэндралягічны парк батанічныГорацкі14,52007 г., 8 траўня
Жыліцкі парк батанічныКачэрыцкі182004 г., 28 сьнежня
Чыгірынская дзялянка лесу батанічныКачэрыцкі3,92007 г, 5 траўня
Бёрдаўскае лесанасаджэньне батанічныКлічаўскі54,12007 г., 5 траўня
Палыкавіцкая крыніца водныМагілёўскі1,422006 г., 31 ліпеня
Лютнеўская дубрава батанічныАмсьціслаўскі78,42007 г., 5 траўня
Брыцалавіцкі векавы дуб батанічныАсіпавіцкі0,0022007 г., 26 красавіка
Кастрычніцкі векавы дуб батанічныАсіпавіцкі0,0022007 г., 26 красавіка
Блакітная крыніца водныПрапойскі0,0312006 г., 31 ліпеня
Асобны дуб батанічныХоцімскі0,0012011 г., 12 жніўня
Вепрынская дубрава батанічныЧэрыкаўскі152007 г., 5 траўня
Міжледавіковыя адклады геалягічныЧэрыкаўскі0,152006 г., 31 ліпеня
Ніжнінскі роў геалягічныШклоўскі7,72006 г., 31 ліпеня

Менская вобласьць

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Назва ВідРаёнПлошча (га)Дата абвяшчэньняВыява
Любушанскі чарэшчаты дуб-1 батанічныБярэзінскі0,0182007 г., 26 красавіка
Любушанскі чарэшчаты дуб-2 батанічныБярэзінскі0,0162007 г., 26 красавіка
Мураўскае агаленьне геалягічныБраслаўскі3,82007 г., 19 сакавіка
Старабарысаўскі лес батанічныБарысаўскі24,62007 г., 5 траўня
Князь-камень геалягічныБарысаўскі02007 г, 19 сакавіка
Валуны Быкі геалягічныБарысаўскі0,0012007 г., 19 сакавіка
Дварэцкі валун геалягічныВялейскі0,0012007 г., 19 сакавіка
Мішуцкі валун геалягічныВялейскі0,0012007 г., 19 сакавіка
Варацішын крыж геалягічныВялейскі0,0012007 г., 19 сакавіка
Куранецкі Гомсін камень геалягічныВялейскі02007 г., 19 сакавіка
Кузьмічоўскі Каменны вол геалягічныВялейскі0,0012007 г., 19 сакавіка
Любецкі валун геалягічныВялейскі02007 г., 19 сакавіка
Сьцеберацкія каменныя валы геалягічныВялейскі0,0012007 г., 19 сакавіка
Вінцантова агаленьне геалягічныВялейскі5,42007 г., 19 саківіка
Папоўскае агаленьне геалягічныВялейскі2,52007 г., 19 сакавіка
Сінюхаўскае ўтварэньне геалягічныВялейскі5,62007 г., 19 сакавіка
Рэчкінскія пагоркі геалягічныВялейскі68,22007 г., 19 сакавіка
Сіняя гара геалягічныВаложынскі71,42007 г., 19 сакавіка
Алянаўскі валун геалягічныВаложынскі0,0022007 г., 19 сакавіка
Бузуноўскі валун геалягічныВаложынскі0,0012007 г., 19 сакавіка
Залескі валун геалягічныВаложынскі0,0012007 г., 19 сакавіка
Кучкуноўскі валун геалягічныВаложынскі0,0012007 г., 19 сакавіка
Навінаўскі валун геалягічныВаложынскі0,0022007 г., 19 сакавіка
Прусагорскі валун геалягічныВаложынскі0,0012007 г., 19 сакавіка
Шальцінскі валун геалягічныВаложынскі0,0012007 г., 19 сакавіка
Васькаў камень геалягічныВаложынскі0,0122007 г., 19 сакавіка
Каменскі валун геалягічныВаложынскі0,0012007 г., 19 сакавіка
Забрэскі мігматыт геалягічныВаложынскі0,0022007 г., 19 сакавіка
Ратынскі чортаў камень геалягічныВаложынскі0,0022007 г., 19 сакавіка
Макасіцкія валуны геалягічныВаложынскі0,0012007 г., 19 сакавіка
Гара Замэчак геалягічныВаложынскі662007 г., 19 сакавіка
Гара Ходчыха геалягічныВаложынскі31,92007 г., 19 сакавіка
Бузуноўскі Сьвяты камень геалягічныВаложынскі02007 г., 19 сакавіка
Ракаўскі ледавіковы канглямэрат геалягічныВаложынскі0,0332008 г, 18 сакавіка
Палачанскае агаленьне геалягічныВаложынскі4,52008 г., 18 сакавіка
Выток Пцічы водныКойданаўскі1,52010 г., 12 жніўня
Юцкоўская крыніца водныКойданаўскі152008 г., 18 сакавіка
Галынкаўскія зрослыя дубы батанічныКлецкі0,022007 г., 26 красавіка
Навінкаўскі чарэшчаты дуб батанічныКлецкі0,0182007 г., 26 красавіка
Радзівілімонцкі парк батанічныКлецкі9,32007 г., 8 траўня
Бабаўнянскі васьмітычынкавы каштан батанічныКапыльскі0,0022007 г., 26 красавіка
Бабаўнянскія явары батанічныКапыльскі0,0482007 г., 26 красавіка
Чыжэвіцкая каліфарнійская піхта батанічныКапыльскі0,0022007 г., 26 красавіка
Шчомысьліцкая дубрава батанічныМенскі24,62007 г., 19 сакавіка
Цэнтральны батанічны сад батанічныМенскі931999 г., 29 верасьня
Камень каханьня геалягічныМенскі0,0022007 г., 19 сакавіка
Заслаўскае агаленьне геалягічныМенскі0,0752008 г., 18 сакавіка
Музэй валуноў геалягічныМенскі7,2262006 г., 31 ліпеня
Сьвятыя крыніцы водныМенскі312008 г., 18 сакавіка
Брэскае насаджэньне карэльскай бярозы батанічныМядзельскі1,82007 г., 5 траўня
Некасецкае насаджэньне карэльскай бярозы батанічныМядзельскі8,92007 г., 5 траўня
Сьцепянёўскі берагавы ўступ геалягічныМядзельскі402008 г., 18 сакавіка
Баяраўскі валун геалягічныМядзельскі0,0012008 г., 18 сакавіка
Венцавіцкі валун геалягічныМядзельскі0,0012007 г., 19 сакавіка
Высочкінскі валун геалягічныМядзельскі0,0012008 г., 18 сакавіка
Гулеўскі валун геалягічныМядзельскі0,0012008 г., 18 сакавіка
Красьніцкі валун геалягічныМядзельскі0,0012008 г., 18 сакавіка
Ляшчынскі валун геалягічныМядзельскі0,0012008 г., 18 сакавіка
Мацкійскі валун геалягічныМядзельскі02008 г., 18 сакавіка
Пронькаўскі валун геалягічныМядзельскі0,0012008 г., 18 сакавіка
Юшкавіцкі валун геалягічныМядзельскі0,0012008 г., 18 сакавіка
Альшэўскі валун геалягічныМядзельскі0,0012008 г., 18 сакавіка
Занарачанскі Седлавы камень геалягічныМядзельскі0,0012008 г, 18 сакавіка
Шкленікоўскі чортаў камень геалягічныМядзельскі0,0012008 г., 18 сакавіка
Юшкавіцкі валун геалягічныМядзельскі0,0012008 г., 18 сакавіка
Качаргінская града геалягічныМядзельскі202008 г., 18 сакавіка
Лукінская града геалягічныМядзельскі202008 г., 18 сакавіка
Цюкшынская града геалягічныМядзельскі202008 г., 18 сакавіка
Студзянецкае агаленьне геалягічныМядзельскі3,32007 г., 19 сакавіка
Паўвыспа Дубовая гара геалягічныМядзельскі302008 г., 18 сакавіка
Паўвыспа Наносы геалягічныМядзельскі902008 г., 18 сакавіка
Паўвыспа Чараўкі геалягічныМядзельскі902008 г., 18 сакавіка
Вялікая Болціцкая крыніца водныМядзельскі0,22015 г., 5 чэрвеня
Куельская крыніца водныМядзельскі0,792015 г., 5 чэрвеня
Купа водныМядзельскі0,792015 г., 5 чэрвеня
Млын водныМядзельскі0,22015 г., 5 чэрвеня
Нарачанская падводная крыніца водныМядзельскі0,72015 г., 5 чэрвеня
Заазерскі пірамідальны дуб батанічныНясьвіскі0,0182007 г., 26 красавіка
Дуб Якуб батанічныНясьвіскі0,0312007 г., 26 красавіка
Лесапарк Альба батанічныНясьвіскі4092007 г., 8 траўня
Гарадзейскае насаджэньне з экзотамі батанічныНясьвіскі0,62007 г., 5 траўня
Нясьвіскі парк батанічныНясьвіскі1002007 г., 8 траўня
Урэцкае насаджэньне лістоўніцы, дуба і хвоі батанічныСлуцкі8,22007 г., 5 траўня
Новавёскаўскія амэрыканскія ліпы батанічныСтаўпецкі0,022007 г., 26 красавіка
Мікалаеўшчынскія драбналістыя ліпы батанічныСтаўпецкі0,0342007 г., 26 красавіка
Сядзіба Дзяржынава зь дзялянкай лесу батанічныСтаўпецкі108,92007 г., 5 траўня
Камяноўскія валуны геалягічныУзьдзенскі0,0042007 г., 19 сакавіка
Раваніцкі парк батанічныІгуменскі8,32007 г., 8 траўня
Сьмілавіцкія чорныя хвоі батанічныІгуменскі0,0292007 г., 26 красавіка

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. 1 2 3 4 5 6 А. Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь ад 15 лістапада 2018 году № 150-З «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях» (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 13 сьнежня 2018 г. Праверана 29 траўня 2020 г.
  2. Помнікі прыроды мясцовай значнасьці (рас.) // Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 29 траўня 2020 г.
  3. Помнікі прыроды рэспубліканскай значнасьці (рас.) // Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 29 траўня 2020 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]